Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому

Ницше Фридрих

Шрифт:

Сваімі маленькімі ручкамі ты толькі двойчы кранула кастаньеты — і вось ужо ногі мае ажылі, адурманеныя танцам.

Пяты адрываліся ад зямлі, пальцы ног быццам прыслухоўваліся, каб цябе зразумець: бо слых у танцора — у пальцах яго ног!

Я памкнуўся да цябе — і адступілася ты ад мяне; зашалясцелі, узляцелі, узвіліся на мяне хвалі тваіх валасоў!

Ад цябе і ад гэтых змей адхіснуўся я: і спынілася ты, крыху адвярнуўшыся, і палкае жаданне гарэла ў паглядзе тваім.

Хітрымі позіркамі вучыш мяне ты дарогам крывым; на дарогах крывых вучацца хітрасці ногі мае!

Зблізку я баюся цябе, здалёку — абагаўляю; твае ўцёкі вабяць, твой позірк зысклівы —

спыняе: я пакутую, але чаго я не адцярпеў бы дзеля цябе!

Дзеля цябе, чый холад успалымняе, чыя нянавісць чаруе, чые ўцёкі прывязваюць, чые кпіны хвалююць:

— хто не адчуваў нянавісці да цябе — якая скоўвае, аблытвае, спакушае, шукае, здабывае! Хто не любіў цябе — невінаватую, нецярплівую, шалапутную грэшніцу з вачыма дзіцяці!

Куды надзіш мяне цяпер, ты — верх дасканаласці і неўтаймавальнасці? І зноў уцякаеш — салодкая і няўдзячная ветрагонка!

У танцы імкнуся я за табою, па найменшым следзе, табою пакінутым. Дзе ты? Падай мне руку! Хоць адзін пальчык падай!

Тут пячоры і зарасці: можна заблудзіцца! Стой! Пачакай! Хіба не бачыш ты, як праносяцца совы і кажаны?

Ты — сава! Ты — кажан! Хочаш дражні мяне? Дзе мы? Ці не ў сабак навучылася ты скуголіць і брахаць?

Як міла шчэрыш ты на мяне белыя зубкі, а злыя вочы так і бліскаюць у цяні валасоў!

Вось гэта танец дык танец! Я — паляўнічы, кім жа ты хочаш быць: маім сабакам ці сарнай?

Вось ты і поруч! Яшчэ хутчэй, ліхая скакуха! А цяпер угору! І туды! Жаль! Скачучы, я сам упаў!

О пагардлівая, глядзі, — я ляжу і прашу літасці! Больш прыемнымі сцежкамі хацеў бы ісці я з табою:

— сцежкамі кахання праз моўчу стракатых зарасцяў! Альбо там, па беразе возера, у глыбінях якога танцуюць залатыя рыбкі!

Ты стамілася? Зірні на вячэрнюю зару; а вунь — пасуцца авечкі; хіба не дзівосна — заснуць пад гукі пастуховай жалейкі?

Ты так стамілася? Я занясу цябе туды, абдымі мяне! А калі ты сасмягла, я знайду, чым цябе напаіць, толькі вусны твае адмовяцца піць!

О гэта гнуткая, увішная змейка, вядзьмарка праклятая! Увінулася! Дзе ты? А на твары маім засталіся дзве чырвоныя плямы ад тваіх рук!

Далібог, я стаміўся быць пастухом тваім вечным! Я дагэтуль спяваў табе, чарадзейка, а цяпер — ты закрычыш у мяне!

У такт плётцы маёй будзеш скакаць і крычаць! Бо не забыўся ж я плёткі? Не, не забыўся!»

2

Так, адказвала мне Жыццё, заціскаючы рукамі свае далікатныя вушы:

«О Заратустра! Не ляскай так страшна плёткай сваёю! Ты ж ведаеш: шум забівае думкі, а да мяне якраз прыйшлі такія пяшчотныя думкі!

Мы з табою — па-за дабром і па-за ліхам і не творым ні таго ні другога. Па той бок дабра і зла знайшлі мы выспу сваю і зялёны луг — мы двое, толькі я і ты! Таму мы павінны жыць у спакоі і згодзе!

А калі мы не любім адно аднаго ад шчырага сэрца, ці варта праз гэта гневацца?

Ты ж ведаеш, што хораша стаўлюся я да цябе, а часта нават залішне хораша: і ўсё таму, што раўную цябе да тваёй мудрасці. Ах, гэтая мудрасць, старая бязглуздая дурніца!

Але калі мудрасць твая возьме дый кіне цябе, тады і любоў мая нядоўга прабудзе з табою».

Тут Жыццё задуменна азірнулася і ціха сказала: «О Заратустра, ты не надта верны мне!

Ты даўно ўжо любіш мяне не так моцна, як кажаш: ведаю, ты збіраешся неўзабаве пакінуць мяне.

Бо ёсць стары, цяжкі-цяжкі, гулкі звон — да самай пячоры тваёй далятаюць уначы ягоныя ўдары:

— І калі чуеш ты, як апоўначы б'е гадзіннік,

ты думаеш паміж першым і апошнім — дванаццатым ударам

— думаеш пра тое, о Заратустра, што неўзабаве пакінеш мяне, — я ведаю гэта».

«Ведаю, — вагаючыся, адказаў я, — але ты ведаеш таксама…» — І я сказаў Жыццю нешта на вуха, шэптам, пра залатыя пасмы яго скудлачаных, вар'яцкіх валасоў.

«Ты ведаеш гэта, о Заратустра? Гэтага не ведае ніхто».

І глядзелі мы адно на аднога, і пазіралі на зялёны луг, на які клаўся вечаровы халадок, і галасілі. І гэтым разам Жыццё было мне мілейшае, чым калі-небудзь мудрасць мая».

Так сказаў Заратустра.

3
Раз! О чалавеча! Зважай! Два! Глыбокае поўначы думкі чытай! Тры! «Я заснуў, я заснуў — Чатыры! Прачнуўся з глыбокага сну: Пяць! Глыбокі мой свет. Шэсць! Глыбейшы, чым думала ноч. Сем! Глыбокі боль свету, — Восем! Радасць — за скруху глыбейшая: Дзевяць! Хто кажа: «Мініся! Дзесяць! Але ўсякая радасць прагне вечнасці, — Адзінаццаць! Прагне глыбокай, глыбокай вечнасці!» Дванаццаць!

Сем пячатак, альбо Песня сцвярджэння і праўды

1

Калі я прарок і калі ўжо я поўны таго прарочага духу, які лунае над горным перавалам паміж двума морамі,

цяжкаю хмараю блукаючы над мінулым і будучым; варожы душным нізінам і ўсяму стомленаму, што не можа ні жыць, ні памерці,

гатовы кідаць маланкі з цёмных грудзей і прамяні святла, якія збаўляюць; цяжарны маланкамі, якія ўсклікаюць «Так!»; у чыім смеху гучыць «Так!»; гатовы разліць святло прароцтваў:

— але шчасны той, хто носіць гэта ва ўлонні сваім! І праўда, доўга ён будзе цяжкаю хмараю навісаць над скалою, той, хто калісьці мае запаліць святло будучыні!

О, як не імкнуцца мне палымяна да Вечнасці і да шлюбнага пярсцёнка над усімі пярсцёнкамі — да Пярсцёнка Вяртання!

Ніколі яшчэ не сустракаў я жанчыны, ад якое хацеў бы дзяцей, акрамя той, якую кахаю, бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

Бо я кахаю цябе, о Вечнасць!

2
Поделиться:
Популярные книги

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Фронтовик

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фронтовик

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Имперский Курьер. Том 4

Бо Вова
4. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 4

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12