Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ружжо!
– булькнуў ён i зноў знiк пад вадой - як паплавок, калi рыба клюе.

Потым зноў выбулькнуў:

– Ружжо!

I зноў пад ваду.

– Што там у вас?
– весела загукалi з берага.

– Дзядзька стрэльбу, здаецца, утапiў, - адказаў я.

Тут Папуша зусiм ужо вынырнуў i, адплёўваючыся, закрычаў:

– Упусцi-i-iў! Стэндавае! Цаны няма!

Ледзь-ледзь мы з iм да берага дабралiся - я даўбанку i вясло перад сабою штурхаў, а ён... Я ўжо баяўся, каб ён з гора сам не патануў. Плыве i стогне.

– Такое ружжо! Такое ружжо! Такое

ружжо!

На беразе дзед пачаў супакойваць:

– Нiчога, выцягнем! Вось хлопцы дадуць нырца i знойдуць.

Паслалi нас. Паплылi мы. Старалiся, старалiся - нiчога не знайшлi. Дно глеiстае, зацягнула стрэльбу, хiба знойдзеш.

Пакуль мы шукалi, дзед Варава супакойваў Папушу, а калi не знайшлi - дзед раззлаваўся: нiбыта Папуша не сваю, а ягоную, дзедаву, стрэльбу ўтапiў.

– I чаго вы, дурань, усхапiлiся? Чаго ўсхапiлiся? Трэба было сядзець спакойненька. Едзь сабе, калi вязуць. Дык не - качак яму захацелася. Першаму. Яшчэ нiхто не страляў, а ён ужо, бач, усхапiўся. Такую каштоўную рэч утапiць! Хiба вам можна стрэльбу давяраць? З рагаткi вам страляць, а не са стрэльбы!

Папуша вiнавата маўчаў, i не апраўдваўся, i не абражаўся, што дзед яго, кандыдата, лае, як вучня. Дзед часта на паляваннi пад гарачую руку i лаяўся, i строiў кепiкi з паляўнiчых, i яны нiколi не крыўдзiлiся. Нязручна iм было абражацца. Дзед Варава ведаў плаўнi, як свае кiшэнi. У гады вайны быў тут праваднiком у партызан - "галоўным лоцманам", як яго тады называлi. I ўсе паляўнiчыя ведалi: калi паедзеш з дзедам на паляванне, нiколi без дзiчыны не застанешся.

Колькi б нi прыязджаў пасля таго Папуша, заўсёды горка ўздыхаў, успамiнаючы сваю "дарагую тапельнiцу" (ён гаварыў пра яе, як пра жывую iстоту, з пяшчотай i сумам). А калi "мазаў" - кiдаў на зямлю сваю цяперашнюю "тулячку" i ледзь не таптаў яе нагамi:

– Праклятая! Хiба гэта стрэльба?! Аглобля габляваная! Лапацiна! Эх, калi б была жывая мая тапельнiца! Хiба б я прамазаў па той качцы?!

Усё гэта азначала, што стрэльба i сапраўды для яго была вельмi каштоўнай рэччу i ныраць па яе варта было.

– Але што ж тады азначае той "вермахт", "падаруначак ад немцаў"?
– сказаў я.
– I тыя "дваццаць жалезных", i ўсё астатняе?

Да звычайнай, няхай сабе нават стэндавай стрэльбы ўсе гэтыя таямнiчыя шпiёнскiя словы нiяк не падыходзiлi.

– Не, яны не па стрэльбу, - упэўнена сказаў Ява.
– Гэта точна! Папуша, памятаеш, гаварыў, што ён добра таму заплацiць, хто яе выцягне, каб толькi выцягнулi. Дык чаго ж хавацца...

Правiльна, я ўспомнiў, Папуша так гаварыў. I ён заплацiў бы нават больш, чым тая стрэльба каштавала, бо, акрамя ўсяго, верыў, што ад яе залежала яго паляўнiчае шчасце (штосьцi залiшне часта "мазаў" ён са сваёй новай "тулячкi").

Варыянт са стрэльбай адпадаў.

Тым часам Бурмiла зноў нырнуў, смешна дрыгнуўшы над вадой нагамi ў ластах. I амаль што адразу вынырнуў. З трубкi, якую ён трымаў у роце, як з фантана, метры на два ўгару, лупянула вада. Потым кашаль i лаянка:

– А... няхай яго чорт! Гэта ж утаплюся, i квiт! Навошта яно мне патрэбна!

– Ну, ша-ша-ша! Як хлапчук!
– скрывiўся Кныш.

– Гэта чортавая

маска мяне падводзiць, - Бурмiла рвануў з твару маску.
– Я думаю, што гэта так, як у процiвагазе, i пачынаю дыхаць. А там - вада... Адразу захлынаюся. У мяне ж жабраў няма.

– Значыцца, трэба падстрахаваць. Падстрахаваць трэба. Прывяжам да тваёй нагi вяроўку, я канец у руцэ буду трымаць - для страхоўкi. У выпадку чаго, я раз - i выцягну. Але тое ўжо iншым разам. На сёння досыць.
– Кныш глянуў на гадзiннiк: - А то я на аэрадром спазняюся. Я ж табе казаў - спецзаданне.

Мы пераглянулiся.

"Аэрадром", "спецзаданне"... Гэта нешта такое... Адным словам, кроў з носа - мы павiнны ведаць, што гэта за спецзаданне на аэрадроме.

– Гайда!
– шэпча Ява i хапаецца за вясло. Я таксама.

Нiколi яшчэ наша пласкадонка не iмчалася так, як цяпер. Вада ажно вiрылася за кармой. Нам патрэбна было абавязкова раней Кныша даплысцi да берага.

РАЗДЗЕЛ V

Кiшэнная атамная бомба на транзiстарах. Хто такi Фарадзеевiч

I вось мы ўжо штосiлы бяжым па вулiцы. Убягаем на калгасны падворак, дзе стаiць грузавiк Кныша, i адразу тармозiм. Фу! Тут ужо бегчы нельга, бо звернем на сябе ўвагу. А нам трэба незаўважна, пацiхеньку залезцi ў кузаў грузавiка.

I мы, засунуўшы рукi ў кiшэнi i незалежна паплёўваючы, павольна сунемся па падворку. Насустрач белазуба ўсмiхаецца замурзаны (усё аблiчча ў мазуце) камбайнер Грыць Кучарэнка.

– Здароў, хлопцы! Што - гайку якую-небудзь трэба?

– Ды не, так проста... Гуляем...
– раўнадушна цвыркнуў праз зубы Ява.

– Ну, глядзiце мне, калi паўкамбайна прападзе, ногi паадкручваю, - смяецца Грыць i iдзе ў адчыненыя дзверы майстэрнi.

Мы азiраемся. Здаецца, нiхто не бачыць.

– На абардаж!
– дае каманду Ява.

Раз-раз-раз! Гоп! Ён ужо ў кузаве. Цяпер я.

Раз-раз-раз!.. Др-р-р!..

А каб цябе!.. Зачапiўся i - як штаны на плоце - на два бакi звесiўся. Нi туды, нi сюды.

Ява хапае мяне за каўнер - смык! Др-р-р-рррр... Гоп! Як жаба, ляпнуўся я ў кузаў. Лып - такi добры кавалак штаноў трохвугольнiкам адвалiўся, цела маё грэшнае нябёсам выставiў. Ой, i пападзе мне ад мацi! Што ж, давядзецца цярпець, за шпiёнамi ганяцца - не ў шашкi гуляць.

Толькi б Кныш у кузаў не зазiрнуў... Бо павыкiдвае за шкiркi, як шчанят, ён такi! Колькi нi прасi: "Дзядзька, пакатайце" - нiколi не возьме. I схавацца, прыкрыцца няма чым - зусiм парожнi кузаў.

Ажно вось бразнулi дзверцы, завурчаў матор - уздрыгнула i рушыла з месца машына.

Пашанцавала! Не зазiрнуў. I зноўку падкiдвае нас на выбоiнах - добра, што хоць крэслаў над намi няма. Нiчога, вытрымаем - да аэрадрома кiламетраў дзесяць, не больш.

Мы толькi па некалькi сiнякоў ды па дватры гузакi панабiвалi i ўжо прыехалi.

Калi машына спынiлася i Кныш выйшаў (бразнулi дзверцы), мы асцярожненька i цiха-цiха высунулiся над бартамi. Ён! Аэрадром. Наш, раённы. Вунь трапечацца надуты ветрам конус на службовым будынку. Стаiць некалькi самалётаў сельгасавiяцыi. З грузавiка стужкавым транспарцёрам нагружаюць у адзiн з самалётаў мiнеральныя ўгнаеннi.

Поделиться:
Популярные книги

Игрушка для босса. Трилогия

Рей Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Игрушка для босса. Трилогия

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Оружие победы

Грабин Василий Гаврилович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Оружие победы

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Опсокополос Алексис
8. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VIII: Шапка Мономаха