Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Хоча з дымам пусцiць Фарадзеевiча, - кiнуў на мяне Ява востры позiрк.

– Навошта?

– Мабыць, Фарадзеевiч такое нешта вынайшаў, што там не спадабалася, - Ява шматзначна тыцнуў пальцам кудысьцi ўбок - за акiян.

I адразу ж маё ўяўленне малюе вялiзны цёмны злавесны кабiнет. За шырокiм сталом сядзiць страшны генерал са свастыкай на рукаве. Перад iм выцягнулiся Кныш i Бурмiла. Генерал дастае з шуфляды пачкi грошай i кiдае на стол. Кныш з Бурмiлам хапаюць грошы i прагна запiхваюць iх у кiшэнi, за пазуху. Генерал штосьцi загадвае i робiць

рукамi жэст, паказваючы выбух. Кныш i Бурмiла, кiваючы, адыходзяць спiной да дзвярэй.

Узрываецца, ляцiць у паветра хацiна Фарадзеевiча...

I тут - шасэ. На крутым павароце iмчаць на матацыклах Кныш i Бурмiла. Бурмiла мокры, у масцы ад акваланга, з трубкай у зубах. А за iмi на матаролерах - мы з Явам. Раз-пораз Кныш аглядваецца i страляе ў нас з нагана. Свiшчуць кулi, шалёна равуць маторы... На нашых мужных тварах рашучасць i адвага.

Потым - хоп!
– матаролеры выслiзгваюць з-пад нас, iмчаць па шасэ i знiкаюць... I вось мы ўжо на трыбуне ў акружэннi генералаў, вядомых людзей, амаль што членаў урада. На нашых грудзях паблiскваюць новенькiя медалi "За адвагу". Унiзе - мора людзей. Яны трымаюць нашы партрэты i транспаранты з надпiсамi: "Слава героям!", "Няхай жывуць Ява i Паўлуша!", "Назавём кiеўскае метро iмёнамi герояў!", "Назавём Паштовую плошчу плошчай iмя Явы i Паўлушы!". Аркестр iграе туш... I раптам ззаду нехта мяне балюча-балюча - шчып! "Ты што?" Гэта я так захапiўся, што забыў усё на свеце, пачаў мармытаць туш "Мра-ма-рам-та-ра-ра-рай-ра-рам!" - i не заўважыў, як з хаты Фарадзеевiча выйшаў Кныш.

I як павольна пад'ехаў грузавiк, так хутка ён ад'ехаў. Мы пераглянулiся i нейкi час маўчалi.

Потым Ява гучна хукае i кажа:

– Пайшлi! Мы не можам гэтага дапусцiць!

Я таксама хукаю, але цiшэй, i кажу:

– Рызыка! Можа й сарвацца!

– Можа!
– гаворыць Ява i зноў хукае. Я ўяўляю сабе пахаванне, заплаканых аднавяскоўцаў, нашы партрэты ў чорных жалобных рамках - i ў носе шчыпле, як ад цыбулi.

– Але не можам жа мы дапусцiць...
– кажа Ява.
– Гiсторыя нам не даруе.

Мне хочацца сказаць, што гiсторыi мы з Явам да лямпачкi, у яе больш сур'ёзныя справы, але я не асмельваюся: дужа сур'ёзны твар у Явы.

– Ну, дык на ўсякi выпадак - бывай!
– уздыхаю я.

– Бывай!
– уздыхае Ява, i мы стрымана, па-вайсковаму абдымаемся. Мне ў носе шчыпле яшчэ болей.

Хаця дзверы адчынены i можна спакойна зайсцi, мы лезем у акно - дзе вы бачылi, каб героi на небяспечную аперацыю хадзiлi праз дзверы!

Таямнiчая доўгая скрынка стаiць на стале.

Ява бярэ яе.

Адчыняе...

У скрынцы... сiнi тэрмас, з вечка якога тырчыць шкляная трубачка, абкручаная марляй.

Ява, адставiўшы ўбок руку i адвярнуўшыся ад тэрмаса, цiха-цiха адкрывае вечка. Яшчэ трошкi, яшчэ...

– Асцярожна... Асцярожна... Асцяр...
– замiраю я, адступаючы.

Ба-ббах-х!

Я гопаюся на падлогу i заплюшчваю вочы. Усё! Нас разарвала...

Але тады чаму я чую, што нешта дзюрчыць i булькае. Няўжо гэта на тым свеце

дзюрчыць i булькае?

Я расплюшчваю адно вока, потым другое.

Я сяджу на падлозе ў мокрай лужыне. Насупраць мяне сядзiць скрыўлены, з заплюшчанымi вачамi Ява. У яго ў руках сiнi тэрмас, з якога нешта льецца.

Каля мяне валяюцца чарапкi ад гладыша.

Ясна, адступаючы, я незнарок, выпадкова скiнуў з прыпечка глечык. Вось табе й "ба-бах!"

– Ява!
– гукаю я.
– Адбой?

Ява ўмомант расплюшчвае вочы i падхоплiваецца.

– Глядзi, тэрмас!

Але ўжо позна - амаль што палавiна вылiлася. Дрыготкiмi рукамi Ява закручвае вечка тэрмаса i ставiць яго на стол. А потым...

Вы бачылi калi-небудзь у кiно паскораную здымку, калi людзi рухаюцца з шалёнай, невераемнай хуткасцю?

Дык вось, калi б нас з Явам хтосьцi захацеў зняць у кiно з такой мэтай, дык нiякая б паскораная здымка не спатрэбiлася б.

Мы, як мурашкi, мiтусiлiся на карачках па падлозе, лiхаманкава збiраючы чарапкi i выцiраючы лужыны сваiмi штанамi i сарочкамi. Пры гэтым мы раз-пораз стукалiся лбамi i iншымi, меней паважанымi часткамi цела...Праз хвiлiну ўсё было чыста-чысцюсенька. I, куляй вылецеўшы з хаты Фарадзеевiча (на гэты раз праз дзверы), мы штосiлы паджгалi па вулiцы.

РАЗДЗЕЛ VI

Выяўляецца, гэта глабулус! Касмiчныя мары Фарадзеевiча. "Жыццё заблытаная i складаная рэч!"

– "Атамная бомба"! "На транзiстарах"! Барахольшчык!
– пхыкаю я.

– Маўчы! "Давай злезем"! "Ногi размяць"! Герой!
– пхыкае Ява.

Нам дрэнна. На душы, як кажуць, каты шкрабаюць. Гэта ж трэба так даць маху з гэтай "бомбай". Ды яшчэ й разлiць тое з тэрмаса. Думка пра шкоду не давала нам спакою.

Фарадзеевiч прыехаў надвячоркам, i ў той дзень мы так нiчога i не даведалiся. Не, усё ж такi даведалiся. Што Фарадзеевiч дзякаваў Кныша за вялiкую "паслугу". Выяўляецца, "спецзаданне" даваў ён i Кныш па яго просьбе прывёз з аэрадрома таямнiчы сiнi тэрмас.

На наступны дзень з самай ранiцы мы пабеглi да хаты Фарадзеевiча. Там ужо было шмат юннатаў-старшакласнiкаў, з якiмi Фарадзеевiч сябраваў.

Мы прыбеглi ўчасна - Фарадзеевiч якраз выйшаў на ганак з сiнiм тэрмасам у руках. Яго адразу абступiлi юннаты.

– Антон Фадзеевiч, ну, скажыце! Антон Фадзеевiч, ну, калi ласка! Антон Фадзеевiч, ну, хоць намякнiце!
– вымольвалi нецярплiвыя дзяўчаты.

– Пацярпiце, таварышы-грамадзяне, пацярпiце! Пра ўсё на месцы дазнаецеся. На Высокiм востраве.

I Фарадзеевiч, акружаны юннатамi, выйшаў на вулiцу.

Мы, вядома, таксама прысталi да грамады.

Але тут двухметровы здаравiла дзевяцiкласнiк Грышка Бардадзiм спатыкнуўся аб нас i загудзеў, як з бочкi:

– Ану, кыш! Круцяцца пад нагамi. Не вашага розуму справа! Кыш!

I мазнуў сваiмi граблямi мяне i Яву па патылiцы.

У-у, бегемот! Ну пачакай, мы вырасцем, мы табе дадзiм!

I чаго яны так насы дзяруць, гэтыя старшакласнiкi? Падумаеш, мудрацы! Таксама двойкi атрымлiваюць!

Поделиться:
Популярные книги

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Чернозёмные поля

Марков Евгений Львович
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Чернозёмные поля

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)