Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

"Няўжо гэта ў мяне няма сiлы крыкнуць?"

– Ява!
– клiчу, як кажуць, на поўную катушку. Не адказвае.

Заходжу ў двор. Зазiраю ў хату. Потым у садок, гарод. Явы нiдзе няма. I наогул нiкога. Дзед Варава, мабыць, павёў Ярынку, сястрычку Явы, у дзiцячы садзiк. А дзе ж Ява? Няўжо пайшоў у школу? Без мяне? Не можа быць?

– Ява! Ява! Ява! Ява! Ява!...

Наклiкаўшыся да хрыпаты i зазiрнуўшы ва ўсе самыя глухiя закуткi, я пабег у школу.

"Можа, ён думае, што

я сплю, вырашыў разведаць абстаноўку - яшчэ ж рана". Але i каля школы Явы не было. Усе былi, увесь клас (вось табе i рана!), усе, акрамя Явы.

Я кiнуўся назад.

Я бегаў па вёсцы. Зiгзагамi. З аднаго канца ў другi.

– Яву не бачылi? Не бачылi Яву? Ява Рэнь тут не праходзiў?
– безнадзейна пытаўся я ва ўсiх, каго сустракаў.

Але нiхто не бачыў, нiхто.

Я выцягваў шыю, зазiраючы праз платы i парканы, i мне здавалася, што яна стала доўгай, як у гусака.

Я падбег да школы тады, калi баба Маруся ўжо хадзiла па падворку i калацiла званком i, нiбыта не давяраючы яму, крычала:

– Званок! Званок!

Я кiнуўся да яе:

– Ой, бабуся! Ой, не званiце яшчэ хвiлiначку! Не званiце! Явы няма! Адну хвiлiначку толькi!

Баба Маруся сумна пакiвала галавой i неяк вiнавата сказала:

– Не магу, родненькi! Пазванiла ўжо. Позна. Каб раней, сыночак. Дзе ж гэта ён гойсае? Вось бяда! Ну, бяжы ў клас, а то i ты не паспееш.

Давялося iсцi.

Заходзiць Галiна Сiдараўна i абводзiць вачамi клас. Насуплiвае бровы, пытае:

– А дзе Рэнь?

Я падхоплiваюся з месца:

– Няма нешта... Не ведаю... Усю вёску аблётаў...

Галiна Сiдараўна толькi мацней насуплiвае бровы.

Урок пачынаецца. Я пiшу механiчна, нават не думаючы, што пiшу. I мне зусiм не страшна, я зусiм не думаю пра кантрольную. Я думаю пра Яву. Дзе ён? Што з iм? Гэта проста не ўмяшчаецца ў галаве! Нешта здарылася... Можа, штосьцi непапраўнае?.. Але - што? Што? Учора ж мы бачылiся, i ўсё было ў парадку. Разышлiся позна ўвечары, калi трэба было спаць. Дамовiлiся, што я ранiцай зайду. "Можа, ён ужо нежывы?" - халадзею я.

– Цяпер уважлiва праверце i здавайце, - ласкава-ласкава, як нiколi, кажа Галiна Сiдараўна i ўсмiхаецца нам, падбадзёрваючы.

Сапуць вучнi, уткнуўшыся насамi ў кантрольную, - правяраюць. Аж пот на лбе выступiў ад напружання.

У мяне ў вачах лiтары скачуць рассыпаюцца ва ўсе бакi - не чытаецца. Не магу.

Вунь падхапiўся Карафолька, панёс. Першы. Выскачка!

Вунь ужо i Мацiеўскi, i Грабянючка панеслi. А я яшчэ i да палавiны не дапоўз.

I раптам - дзверы расчынiлiся i ў клас уляцеў Ява.

Я ажно падскочыў: жывы!

Жывы-то жывы, але - ну i ну!
– якi ў яго выгляд! Задыханы, брудны,

мокры, у тванi з галавы да ног.

Услед за iм у клас укацiўся такi ж запэцканы Сабакевiч.

Галiна Сiдараўна адступiла назад i ледзь не ўпала.

– Што гэта значыць?

Ява маўчаў, апусцiўшы галаву. I Сабакевiч не гаўкнуў, як у мiнулы раз, не загырчаў нават, а падцяў хвост i схаваўся за Яву.

– У цябе нешта здарылася?! Што адбылося? Дома?

Ява маўчаў.

– Дзе ты быў?

Ява нарэшце растулiў вусны:

– У плаўнях.

– Што?!. У плаўнях? Што ты там рабiў?

Ява апусцiў галаву яшчэ нiжэй i цiха сказаў:

– Лавiў рыбу.

Мне здалося, што ўнутры ў Галiны Сiдараўны адбыўся выбух. I па ўсiм класе разляцелiся асколкi.

– Што?!. Што?!. Ты пайшоў лавiць рыбу?! Ну... ну, ведаеш, гэта ўжо занадта! За-над-та! Гэта проста... проста абурае! Дык вось - пiсаць кантрольную будзеш восенню! Як двоечнiк! Май на ўвазе, што ты атрымаў двойку! Будзеш цяпер цэлае лета рыхтавацца.

Яшчэ нейкае iмгненне Ява стаяў, не верачы ў тое, што адбылося. Потым крутнуўся на месцы i як ашпараны выбег з класа. Верны Сабакевiч - за iм.

– Хто здаў работу, можа iсцi, - ледзяным голасам сказала Галiна Сiдараўна. Але нават калi б яна не сказала гэта - я не застаўся б у класе.

Не думаючы нават дачытваць дыктант, я кiнуў яго на стол i выскачыў за дзверы.

Аднак Яву я ўжо не ўбачыў. Я памкнуўся ў адзiн бок, у другi - Ява знiк.

I зноў я бегаў па вёсцы, выцягнуўшы шыю, i зазiраў ва ўсе куткi. Але дарэмна. Явы не было.

I вы не думайце - я шукаў яго не для таго, каб спачуваць (хiба супакоiш чалавека ў такi час!). Я толькi хацеў, каб ён бачыў, каб ён ведаў, што я падзяляю яго гора i здольны дзеля яго на ўсё. Я нi слова не сказаў бы яму, толькi падняў бы вочы, i ён бы ўсё зразумеў.

I яшчэ - я ламаў галаву: што ж здарылася? Чаго ён апынуўся ў плаўнях? Гэта лухта, што ён лавiў рыбу - нiколi ў жыццi! Ён нiколi не пайшоў бы туды без мяне. Не паверу, хоць зарэжце! Мабыць, гэта звязана са шпiёнскiмi справамi. Але калi ён паспеў? Пайшоў вечарам? Без мяне? Нiчога не разумею.

Доўга я блукаў па вёсцы. I да рэчкi хадзiў, i на выган, i на могiлкi нават зазiрнуў (мы там калiсьцi вераб'ёў лавiлi).

Потым падумаў: "Можа, ён ужо дома - абед хутка". Падышоў, выглядаю з-за плота асцярожненька (не хочацца дзеду на вочы трапiць, каб не распытваў). Не вiдно нешта Явы.

Па суседству, за высокiм парканам - сядзiба Кныша. Ды i сам ён вунь сядзiць на даху новай, не дабудаванай яшчэ хаты, кладзе чарапiцу.

Выйшаў на вулiцу дзед Варава - з вядром, да калодзежа.

Поделиться:
Популярные книги

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Лавренова Галина Владимировна
Научно-образовательная:
медицина
7.50
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

До захода солнца

Эшли Кристен
1. Трое
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
До захода солнца

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Зубы Дракона

Синклер Эптон Билл
3. Ланни Бэдд
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Зубы Дракона

Подари мне крылья. 2 часть

Ских Рина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.33
рейтинг книги
Подари мне крылья. 2 часть

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946

Коллектив авторов
Россия. XX век. Документы
Документальная литература:
прочая документальная литература
военная документалистика
5.00
рейтинг книги
Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946