Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Я сябраваў з Антосiкам Мацыеўскiм. Ён мяне малiнай частаваў. У iхнiм садзе было шмат малiны, а ў нашым не было. А малiна з малаком - вы ж ведаеце!

Я думаў, што буду сябраваць з Антосiкам i есцi малiну аж да старасцi. Але...

Быў сонечны цёплы вераснёвы дзень. Мы сядзелi на баштане i з прыцмокваннем хрумалi кавуны.

Вы не былi на нашым баштане? О-о! Тады вы нiчога не ведаеце. Такога гарода няма нiдзе. Точна! Канца-краю не вiдаць. I кавуноў - тысячы, мiльёны... I ўсе паласатыя. Як тыгры. Тысячы, мiльёны тыграў. Я жывых бачыў у цырку.

У Кiеве. Але хiба там былi тыгры. Наш дзед Салiвон - стораж - во гэта "тыгр!" Ох i б'ецца ж! Як улупiць сваёй кашчавай лапай па нагавiцах - два днi чухаешся. Ён чамусьцi не любiў, калi мы самi бралi кавуны з баштана. Ён любiў, каб мы прасiлi. А мы не любiлi прасiць... Яны тады не такiя смачныя.

Карацей, мы сядзелi на баштане i хрумалi кавуны. Дзеда не было. I блiзка не вiдаць. Ён пайшоў у сельмаг па цыгарэты. Мы бачылi. I мы былi спакойныя. Ён там абавязкова сустрэне каго-небудзь са старых дружбакоў, дзеда Вараву напрыклад, i яны завядуць пра амерыканскiх агрэсараў цi рэваншыстаў да змяркання. Дзед Салiвон цэлымi днямi слухаў на баштане транзiстар "Атмасфера", што купiў у сельмагу, i яго проста распiрала ад розных навiн.

Дык вось, мы сядзелi i хрумалi. Ды ўжо i не хрумалi нават. Адзiн толькi таўстун Рыгорка Сала хрумаў - той мог дзень i ноч есцi. А мы ўсе сядзелi i цяжка дыхалi.

Во панаядалiся! Як кажуць, ад пуза. Далей есцi ўжо няма сiл - няма куды.

Мы сядзелi пад вялiзнаю гарою кавуноў - па iх заўтра прыедуць машыны.

I есцi няможна, i кiнуць гэты кавуновы рай сiл няма - калi яшчэ так пашчасцiць, каб дзеда не было, ды i вывезуць iх заўтра!

Паглядзеў тады Сцёпа Карафолька на гару кавуноў i кажа:

– Здаравенная ўсё ж такi! Сапраўдная табе эгiпецкая пiрамiда!

– Га? Што? Каго?
– не ўцямiлi мы. Сцёпу мы не любiлi. Ён заўсёды нас падводзiў.

Бо заўсёды:

– А вось Сцёпа, бачыш...

– А чаму Сцёпа...

– А паглядзi на Сцёпу...

I - плясь! плясь! плясь!

"А каб табе, Сцёпа, чыр на носе выскачыў!" - думалася ў такiя хвiлiны.

Але дзе-калi мы прабачалi Сцёпу за тое, што, на нашу думку, ён багата чаго ведаў. Бо чытаў i ўдзень i ўначы. I быў для нас хадзячым даведнiкам.

Вось i зараз.

– А... што гэта такое - эгiпецкiя пiрамiды?
– злуючы, запытаў Рыгорка Сала.

– Не ведаеш, барахольшчык? Гэта такiя грабнiцы здаравенныя ў Эгiпце. У iх эгiпецкiх цароў-фараонаў хавалi. Шмат стагоддзяў таму. Да гэтага часу стаяць, як новенькiя, i турысты з усiх краiн ездзяць паглядзець на iх.

– Ага, гэта ў пятым класе праходзяць, я ў братавым падручнiку бачыў, пацвердзiў Антосiк.

– А я па тэлевiзары ў кiначасопiсе, - сказаў Вася Дзяркач.

– Ну i што?
– запытаў я.
– А як жа гуляць?

– Як? Хм!
– пагардлiва хмыкнуў Сцёпа.
– Выберам сярод нас фараона. Ён памрэ, i мы яго пахаваем. I пiрамiду зробiм. З кавуноў.

– А што, гэта - во!
– у Явы загарэлiся вочы.
– Цiкава! Даём!

– Хлопцы! Ды вы што! Цьфу!
– сказаў

я.
– На чорта нам у таго смярдзючага фараона гуляць! У мерцвяка! Вось табе весела - у пахаванне гуляць! Ха-ха!.. Давайце лепш у пагранiчнiка i шпiёна. Я згодны шпiёнам!

– Стары! Дамовiлiся - усё!
– рашуча сказаў Ява.
– Давай палiчым, хто фараон. Ну! Кацiлася торба з высокага горба, а ў той торбе...

Я! Так i ведаў. Чула маё сэрца.

– Стары! Папраўдзе!
– сказаў Сцёпа Карафолька. Гэта мы ад тых паляўнiчых перанялi "стары".

Я ўздыхнуў.

Мне заўсёды не шанцавала. У што б мы нi гулялi, мне заўсёды даводзiлася быць то разбойнiкам, то шпiёнам, то злодзеем, то фашыстам, то беляком. Карацей, ворагам. Я ўжо нават не памятаю, калi быў нашым, савецкiм. Я так любiў нашых! А заўсёды быў ворагам.

– Стары! Нiчога, не хвалюйся! Табе ў каханнi пашанцуе! Точна! Ёсць такая прыкмета!
– супакойваюць мяне хлопцы.
– Вунь Грабянючка на цябе заглядваецца.

– Падавiцеся вы сваiм каханнем. Пляваў я на гэтае каханне! Трыста гадоў! з нянавiсцю цадзiў я праз зубы i плёўся займаць свае варожыя пазiцыi.

Нават калi Сцёпа Карафолька толькi пачаў гаварыць пра тую эгiпецкую пiрамiду, я ўжо не сумняваўся, што фараонам буду менавiта я. I не памылiўся.

– Ну, дык што рабiць?
– сумна запытаў я.

– Значыць, так, - хутка загаварыў Сцёпа.
– Ты - слаўны, мужны, магутны эгiпецкi фараон. Якi хочаш выбiрай: Хеопс... Тутанхамон... Гаменхатэп...

– Гаменхатэп, - раўнадушна сказаў я.

– Цудоўна. О вялiкi i мудры фараон Гаменхатэп, - падняў рукi да сонца Сцёпа, - ты заваяваў шмат земляў, ты падначалiў шмат народаў, ты ўпiсаў сваё iмя ў гiсторыю стагоддзяў Старажытнага свету. Але немiнучая смерць падсцерагла цябе, i вось ты памiраеш. Плачце, рабы, вялiкi Гаменхатэп памiрае!

Хлопцы завылi, як шакалы.

– Ну, давай, давай лажыся i памiрай, - пад акампанемент гэтага выцця сказаў Сцёпа Карафолька.

Я лёг.

– Развiтвайся i...
– махнуў рукой Сцёпа.

– Бывайце, - хмура сказаў я.
– Не ўспамiнайце лiхам. Прабачце, калi што не так. Кланяйцеся тату, маме, Галiне Сiдараўне i ўсiм нашым.

– Абыдзецца! Памiрай, памiрай хутчэй!
– нецярплiва перабiў Сцёпа.

Я заплюшчыў вочы i гучна выдыхнуў паветра.

– О людзi! О народы! Вялiкi Гаменхатэп сканаў! О гора-гора!
– так адчайна заверашчаў Сцёпа, што мне зрабiлася страшна i шкода самога сябе.

– Але iмя яго будзе славiцца ў вяках! I пiрамiда вялiкага Гаменхатэпа зберажэ для пакаленняў памяць пра яго. За работу, нiкчэмныя рабы! За работу!

I хлопцы замiтусiлiся, абкладваючы мяне кавунамi. Праз некалькi хвiлiн я адчуў, што на грудзi мае навальваецца страшэнны цяжар i мне ўжо няма чым дыхаць.

– Гэй!
– крыкнуў я.
– Давiце! Гэй! Так я праўда памру. Гэй!

– Цыц!
– гаркнуў Сцёпа.
– Не размаўляць. Мярцвяк, называецца! Забiваць трэба такiх мерцвякоў!

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Прогулки с Бесом

Сокольников Лев Валентинович
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Прогулки с Бесом

Хранители миров

Комаров Сергей Евгеньевич
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Хранители миров

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Как притвориться идеальным мужчиной

Арсентьева Александра
Дом и Семья:
образовательная литература
5.17
рейтинг книги
Как притвориться идеальным мужчиной

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2