Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ява, - хрыплю, - бач!

Ява глянуў i ўздыхнуў.

– Адна?

– Адна.

Цукерка зляжалася ў кiшэнi, размякла, абгортка прылiпла так, што i зубамi не аддзярэш. Раней я яе, мабыць, проста выкiнуў бы. Але цяпер гэта была такая каштоўнасць, што ой-ой-ой!

Я асцярожна перакусiў цукерку, але няўдала - адна палавiнка атрымалася большай, другая - меншай. А яшчэ кусаць - толькi раскрышыць. Я ўздыхнуў i працягнуў Яве большую.

– Чаго гэта? Давай мне тую.

– Не, -

кажу, - бяры. Ты вельмi есцi хочаш.

– Чаму?

– Таму, што я, - кажу, - добра снедаў. Яешню еў, i каўбасу, i малако пiў.

– А я? Я бульбы цэлую талерку з'еў. Значыць, ты галаднейшы за мяне. Бяры.

– Не. Я яшчэ пiрог з яблыкамi во такi i варэння сподачак. Бяры ты.

– А я два пiрагi, i цэлы глечык малака, i шклянку смятаны, i яшчэ сыр, i...

– А я яшчэ блiнцы i...

Нашы сняданкi рабiлiся ўсё большымi i большымi. Калi б iх скласцi разам, дык атрымаўся б, мабыць, дзённы рацыён слана. Закончылася тым, што Ява ад большай палавiны вельмi спрытна адкусiў маленькi кавалачак, i такiм чынам "порцыi" зраўнялiся.

Мы старалiся смактаць цукерку як мага даўжэй, але праз некалькi хвiлiн ад яе ў роце ўжо i паху не засталося. Есцi захацелася яшчэ мацней. I есцi, i пiць. Асаблiва пiць. Мы нават забылi пра голад. Вады, мы хацелi толькi вады. Вось цяпер мы адчулi сябе па-сапраўднаму няшчаснымi. Мы ледзь варушылi перасмяглымi вуснамi. Сонца пачало садзiцца, наблiжаўся вечар. Мы з жахам падумалi пра сваё будучае.

I раптам мы пачулi, як нехта ахрыплымi, гугнявымi галасамi выводзiць песню.

Нас падкiнула, як на спружынах. Людзi!

– Гэй! Гэй!
– закрычалi мы i прыцiхлi, прыслухваючыся.

I тады мы, забыўшы пра ўсё на свеце, кiнулiся на песню i адчайна закрычалi:

Людзi! Пачакайце! Людзi! Родненькiя! Сюды!..

I здаецца, я нават крыкнуў ганебнае: "Ратуйце!" - дакладна ўжо не прыпомню.

Песня перарвалася.

– Родненькiя! Пачакайце!
– праверашчалi мы i змоўклi, чакаючы адказ.

I недзе зусiм блiзка пачулi галасы:

– Гука-ае нехта...

– А, пайшлi!

– Не! Крык-чыць нехта... Каб я так бога бачыў!

Мы так i прыселi. Вось бяда, дык гэта ж Бурмiла! I Кныш.

– Ды пайшлi!
– кажа Кныш.
– Гэта нехта жартуе.

– Не, не жартуе. Ратуйце крык-чыць. Агу! Хто тут ёсць? Дзе вы?
– загукаў Бурмiла.

Ява глянуў на мяне i прыклаў палец да вуснаў: "Цс!" Але ўжо было позна.

– Тут, - пiснуў я. Яно неяк само вырвалася, я не хацеў.

Кукуруза над намi рассунулася, i мы ўбачылi чырвоныя насы Кныша i Бурмiлы.

– Го-го! Дык гэта вы? Галубчыкi!
– расплыўся ў яхiдна-радаснай усмешцы Кныш i падмiргнуў Бурмiлу.
– Што я табе казаў. I заблудзiлiся? У кукурузе? Га-га! Го-го! Ге-ге-ге!

Ён аж

надвое перагiнаўся, трымаючыся за жывот, так рагатаў. Бурмiла смяяўся толькi праз пэўныя прамежкi часу. Ён быў п'янейшы за Кныша. Смех булькаў у яго недзе ўсярэдзiне, а на паверхню вырываўся невялiкiмi порцыямi, як пара з iмбрыка, якi вось-вось закiпiць.

– Гы-ш... Гы-ш... Гы-ш!..

– Эх, вы... с-смаркачы!
– нарагатаўшыся, сказаў Кныш.
– Ну, трымайцеся за дзядзькавы штаны, бо зноў згубiцеся.

I, абняўшы Бурмiлу, ён павярнуўся да нас спiною.

РАЗДЗЕЛ ХII

"Не завi мяне больш - Ява, завi мяне - Кукуруза!"

Я iду ў сельмаг. Мацi паслала. Па алей. Гэта на наступную ранiцу пасля трагедыi ў кукурузе.

У краме i каля крамы поўна людзей - сёння нядзеля. Хто купляе, хто пiва п'е, хто проста гамонiць, семкi лузгае. Сельмаг у нас насупраць клуба - тут заўсёды людна, а ў нядзелю тым больш.

Заўважыўшы мяне, людзi адразу пачынаюць усмiхацца, перашэптвацца, перамiргвацца.

А дзед Салiвон кажа:

– А, здароў, хлопец! Штосьцi я цябе даўно не бачыў?

– Дык яго ж не было ў вёсцы, - падкiдвае Грыць Кучарэнка.

– А дзе?
– "здзiўляецца" дзед Салiвон.

– Ды ў кукурузе блукаў... тыдзень цi два.

– Га-га-га!
– рогатам выбухнуў сельмаг. Тут i прадавец дзядзька Кузьма не вытрымаў, усунуў свае тры грошы:

– Мы нядаўна компасы атрымалi... Не трэба?

– Га-га-га!

– От хлопцы!

– От артысты!

– I кiна не трэба...

Узяў я алей i як ашпараны на вулiцу. За мной услед рогат коцiцца. Хто б нi сустрэў, слоўца кiне:

– Прывiтанне кукурузнiку!

– Наша вам ад каралевы палёў!

Можа, хто проста так вiтаецца, а мне здаецца, што глумлiва, насмешлiва. I, магчыма, нехта смяецца зусiм па iншай прычыне, а я ўсё на сябе пераводжу.

Каля клуба агромнiстая рэклама кiнафiльма "Тарас Шаўчэнка" (сягоння будзе iсцi). Намалявана, як праз строй гоняць салдата.

I адразу мне здаецца, што ажываюць навокал ценi i шпiцрутэны свiшчуць у паветры. I гаршкi, i гладышы на платах - ужо не гаршкi i не гладышы, а салдацкiя галовы ў бесказырках... Як той салдат, бягу я праз строй - вулiцу...

Ускочылi мы ў пекла. Некалькi дзён будуць смяяцца, не меней. Хоць на вулiцу не выходзь. У нас такiя!

Занёс я алей, пайшоў да Явы душу адвесцi. Сустрэў яго ў садзе - ён да мяне якраз накiроўваўся.

– Здароў, Паўлуша!
– сур'ёзна-сур'ёзна сказаў ён.
– Я да цябе.

– Здароў, а я да цябе!

– Развiтацца iшоў, - адвёў Ява вочы ўбок.

– Што, пасылаюць кудысьцi?
– здзiвiўся я.

– Ат!
– махнуў рукой Ява.
– Зусiм з хаты ўцякаю.

– Куды?

Поделиться:
Популярные книги

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Рейдер 2. Бродяга

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Рейдер
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.24
рейтинг книги
Рейдер 2. Бродяга

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Отцы-основатели. Весь Саймак - 10.Мир красного солнца

Саймак Клиффорд Дональд
10. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели. Весь Саймак - 10.Мир красного солнца