Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– А ты што, спяшаешся?
– кажу я.

– Ды не, я нiчога, але наогул... Табе ж дахаты трэба. Хлопцы, мабыць, зараз у футбол на выгане гуляюць.

– Ат!
– махаю рукой. Маўляў, не патрэбны мне нi футбол, нi хлопцы. А сам думаю: "Няўжо Кукуруза нiколi не будзе ў футбол гуляць? Вось бедны хлопец!" I так мне стала яго шкада! Такi ж добры варатар быў! Сапраўдны Леў Яшын мог бы з яго вырасцi.

Уздыхнуў я, палез у кiшэню i выцягнуў адтуль сцiзорык.

– На, - кажу, - табе спатрэбiцца. Ты ж ведаеш, якi гэта сцiзорык. Як брытва. Такога нi ў кога няма.

Кукуруза ажно пачырванеў ад задавальнення. Ён заўсёды зайздросцiў мне з-за гэтага сцiзорыка i

неаднойчы мяняцца прапаноўваў, ды я не хацеў.

Я яшчэ раз уздыхнуў, палез у другую кiшэню i выцягнуў карабок ад запалак. Там ляжаць кручкi для вудачак, якiя падараваў мне бацька. Цудоўныя кручкi! Цэлае багацце для рыбалкi. I маленькiя - на чырванапёрак, плотак i карасёў, i большанькiя - на яршоў, акунёў i ляшчоў, i вялiкiя - на шчупакоў, лiнкоў, i зусiм вялiкiя - трайчастыя - на самоў ды iншае рыбiнае звяр'ё.

– Лавi, - кажу, - на здароўе. Рыбай ты цяпер забяспечаны. Але знаеш, калi я да цябе як-небудзь прыеду, то i мне дасi палавiць. Добра? Вельмi прывык я да гэтых кручкоў.

Чаму я так сказаў - не ведаю. Я ж яшчэ нi разу iмi не лавiў. Мабыць, усё ж такi вельмi мне iх шкада. Нават больш, чым сцiзорыка. Кукуруза адчуў гэта:

– Ды навошта. Не трэба. У мяне ж ёсць.

Але не мог адарваць ад карабка захопленых вачэй. Хiба стане чалавек адмаўляцца ад такога падарунка? Не, не патрэбны мне кручкi. Кукуруза ж застаецца на бязлюдным востраве адзiн, як той зуб у роце дзеда Салiвона. I нiхто яго болей не ўбачыць. Нават лiст яму не напiшаш. А як жа, нельга. У яго ж няма адрасу. Ва ўсiх людзей на свеце ёсць адрасы, а ў яго няма. Гэтая нечаканая думка вельмi мяне расхвалявала.

– Слухай, - кажу, - так нельга. Выходзiць, у цябе цяпер няма адрасу.

– Ну дык што?

– Як - "ну дык што"? Адрасу няма, разумееш! Атрымлiваецца, што ты наогул на свеце не жывеш.

– А што я магу зрабiць?
– разгубiўся Кукуруза.

– Трэба неадкладна неяк назваць востраў. Будзе назва, тады i адрас будзе.

– Давай. А я што - супраць? Толькi як?

– Хiба я ведаю? Астравы па-рознаму называюцца. Востраў iмя Ўрангеля, востраў Мадагаскар, востраў Таймыр. Не, гэта, здаецца, паўвостраў. Ну, як-небудзь так.

– Ну, няхай будзе востраў Мадагаскар. Прыгожая назва. Мне падабаецца.

– Ды ўжо ж ёсць Мадагаскар. Патрэбна назва невядомая.

Кукуруза задумаўся. Доўга варушыў вуснамi, мабыць, перабiраючы ў памяцi назвы. Потым сказаў:

– А ведаеш што - няхай будзе iмя Пераэкзаменоўкi. Пераэкзаменоўка мяне сюды прывяла. Такой назвы яшчэ няма - ручаюся.

Я не стаў спрачацца. Так на карце свету (хаця пра гэта яшчэ нiхто не ведаў) з'явiлася новая геаграфiчная назва - востраў Пераэкзаменоўкi. Хто ведае, можа, калi-небудзь школьнiкi будуць нават вучыць пра гэта на ўроку. "Востраў Пераэкзаменоўкi. Вядомы тым, што на iм правёў у самоце амаль трыццаць год вучань пятага класа Рабiнзон Кукуруза". I нейкi целяпень атрымае двойку за тое, што не будзе пра гэта ведаць.

– Не дрэйфi, Рабiнзон, усё будзе добра, - бадзёра сказаў я.
– На такiм востраве не тое што дваццаць восем - сто гадоў пражыць можна. Абы рыба клявала.

– Я таксама так думаю.

– Ну, бывай!

– Бывай.

Я кiнуў у човен Сабакевiча i сеў сам. Кукуруза раптам уздыхнуў i цiха сказаў:

– Ты прабач мяне, Паўлуша, што я ў мiнулым годзе цябе пры ўсiх у лужыну штурхнуў. Прабач.

Я таксама ўздыхнуў i цiха сказаў:

– А ты прабач, што я тады, памятаеш, тваю шапку на вярбу закiнуў. I наогул, прабач, калi што не так.

– Бывай!
– сказаў Кукуруза.

– Бывай!
– сказаў я i нарэшце адпiхнуўся

ад берага.

Апошняя сувязь Рабiнзона Кукурузы з людзьмi перарвалася. Ён застаўся адзiн на бязлюдным востраве.

Цяпер нават калi б ён i захацеў вярнуцца дадому, то не змог бы гэта зрабiць сам, без старонняй дапамогi. Бо ў яго не было чоўна. А без чоўна з нашых плаўняў выбрацца немагчыма - утопiшся, як сляпое кацяня.

Я прапанаваў, каб ён пакiнуў сабе наш "падводны", але ён катэгарычна адмовiўся.

– Гэта несур'ёзна, - сказаў ён.
– Гэта была б нiбыта нейкая прагулянка: надакучыла - вярнуўся. Калi б у Рабiнзона быў транспарт - чорта з два ён сядзеў бы так доўга на востраве! Не, трэба па-сапраўднаму. Нiякiх чоўнаў, нiякай магчымасцi вярнуцца.

Мужным чалавекам быў Рабiнзон Кукуруза.

РАЗДЗЕЛ XIV

Першы дзень на бязлюдным востраве. Раздзел, расказаны Рабiнзонам Кукурузай свайму сябру i аднакласнiку Паўлушу

Дык вось, як адштурхнуўся ты ад берага i адплыў, знiк за чаратамi, толькi бурбалкi пасля чоўна на вадзе засталiся, то такая цiшыня раптам наступiла нiколi я такой цiшынi не чуў (нават тады, калi мне вушы пасля аднаго стрэлу з бярданкi залажыла). Стаю я i не дыхаю, як скамянеў. Цiха-цiха... I толькi неба, здаецца, звiнiць, - нiбы мяне вялiзнай блакiтнай мiскай накрылi. I пад той мiскай адзiн, як мышаня пад сiтам, i нiкуды не дзенешся.

Стаю я i, што рабiць, не ведаю. I спяшацца мне не трэба, i рабiць няма чаго. Хоць стой, хоць цераз галаву куляйся - усё роўна. Нiхто не бачыць, нiкому да гэтага справы няма.

Не па сабе мне было. I галоўнае, думка гняла, што самастойна адсюль я не выберуся. Хоць крычы, хоць галавой аб дрэва бiся - нiчога не дапаможа. Я не ведаю, што i рабiў бы, калi б раптам не адчуў, што есцi хачу. Ты памятаеш, я так хваляваўся i спяшаўся, што дома нават добра не паснедаў. Гэта адразу мяне астудзiла. Вырашыў налавiць рыбы. Выбраў мясцiнку добрую, разматаў вудачкi, нажывiў, закiнуў. Чакаю. Сяджу, на паплаўкi гляджу i чакаю. Чакаю, чакаю, чакаю... Паплаўкi - анi дрыгнуць! Не клюе. Я ўжо i на чарвякоў пляваў, i мяняў iх, i з месца на месца пераходзiў - няма клёву, i ўсё тут. А голад мяне ўсё мацней дапякае. Сяджу я, слiну каўтаю i шапчу: "Клюйце, рыбкi! Клюйце, калi ласка! Я ж есцi хачу". А паплаўкi, як цвiкi з дошкi, тырчаць сабе з вады, i ўсё. Няма рыбы. Плавае мой сняданак пад вадою, i нiяк яго не дастаць. Нервуюся я, раз-пораз вудачкi выцягваю, але толькi з аднымi чарвякамi. Хоць ты гэтыя чарвякi еш. Цьфу!

Сам разумею, што час не падыходзiць для клёву, ведаю ж добра, што клюе цi на свiтаннi, цi надвячоркам, але ад гэтага лягчэй не робiцца. Не чакаць жа да вечара - жывот падцягне, зусiм змарнею. Кончылася тым, што я зачапiўся кручком за корч. Прапаў кручок - адзiн з лепшых, якi ты мне падараваў. Раззлаваўся я, плюнуў i пайшоў да торбы з харчам - не мог болей вытрымаць. Як дапаў палавiну торбы ўмалоў. Наеўся, як дурны мыла. Лёг на зямлю, драмаць пачаў i непрыкметна заснуў. Доўга, мабыць, спаў, прачнуўся, адчуваючы, што пячэ. Сонца смажыцца на небе, як яешня на скаварадзе. Мац-мац - шчокi агнём гараць. Апёкся я на сонцы. Пайшоў памыўся - пячэ. Мокрай зямлi наляпiў - пячэ. Успомнiў смятанай або кiслым малаком трэба. Ды дзе ж яе возьмеш - смятану! Вось калi я адчуў, што бязлюдны востраў - гэта бязлюдны востраў, а не наш калгас "Светлая зара", дзе смятаны цэлыя стаўкi. А мне б зараз толькi лыжку альбо хоць бы паўлыжкi. Ох i пячэ! Залез я ў будан. Цёмна, халадок. Паляжаў трошкi, бо хоць i пячэ, а жыць жа трэба. Нельга ж дваццаць восем гадоў у будане праляжаць. Вылез я, узяў сякеру, сцiзорык твой i пайшоў выразаць тапарышча.

Поделиться:
Популярные книги

Чернозёмные поля

Марков Евгений Львович
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Чернозёмные поля

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Вооружен и очень удачлив. Трилогия

Горбенко Людмила
123. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
6.77
рейтинг книги
Вооружен и очень удачлив. Трилогия

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Этот мир не выдержит меня. Том 4

Майнер Максим
Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 4

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Котенок. Книга 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Котенок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Котенок. Книга 3

Шаман. Ключи от дома

Калбазов Константин Георгиевич
2. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Шаман. Ключи от дома

Вмешательство извне

Свободный_человек
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Вмешательство извне

Избранное

Хоакин Ник
Мастера современной прозы
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Избранное

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Гарем на шагоходе. Том 3

Гремлинов Гриша
3. Волк и его волчицы
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
4.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 3