Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

— Вось так! — скрозь зубы працадзіў Антак, быццам даючы зразумець Болцікаву ўсю яго нікчэмнасць.

Змахнуўшы з крышкі сейфа пясок, Антак дастаў з кішэні пісталет і рукаяткай пачаў адбіваць убок язычок, які прыкрываў замочную шчыліну. У сухім пяску ён не паспеў праржавець і таму падаўся адразу. Заставалася толькі падабраць ключ. Антак выцягнуў з-за пазухі цэлую вязку ключоў. Паспрабаваў адзін — не падыходзіць, другі — таксама, трэці, чацвёрты… Пяты падышоў адразу, але павярнуць яго ў шчыліне таксама запатрабавала намаганняў. Нарэшце і гэта зроблена, але… Новая бяда: века сейфа быццам прырасло да сценак.

— Болцікаў,

дапамажы!

«Др-р-р-р!» — зарыпела века, і перад вачыма атарапелага Болцікава ў святле месяца ўспыхнуў залаты агонь. Антак перш-наперш схапіў скрутак папер, што ляжаў у кутку, і дрыжачай рукой сунуў яго за пазуху. Ён ведаў, што трэба спяшацца, але бляск золата на хвіліну асляпіў і яго. Толькі на хвіліну.

— Выбірай! — ціха загадаў ён.

Пакуль Болцікаў ліхаманкавымі рухамі выграбаў змесціва сейфа ў мяшок, Антак дастаў з бакавога аддзялення тоўстую скураную папку і стаў корпацца ў ёй. Знайшоўшы тое, што шукаў, ён шпурнуў папку ў мяшок, следам за каштоўнасцямі, і працягнуў Болцікаву некалькі змацаваных разам лісткоў.

— На, палюбуйся…

— Ого, «Асабовая справа Болцікава»… І фотакартка. Ну, дзякуй, дружа! Не давядзі бог, знайшлі б…

Болцікаў паспешліва скамячыў лісткі і запхаў іх у кішэню.

— Ну, я пайду машыну падганю, — сказаў Антак і хутка накіраваўся да павеці.

«А ўсё ж не падвёў той, з чорнымі вусікамі,— думаў ён па дарозе. — Добра ведае граніцу. Калі б не ён, ці давялося б мне прайсці і слядоў не пакінуць! А я баяўся… Ды і, вядома, рызыка была вялікая. Не жарт жа, тыдзень праседзець у балоце. Праваднік казаў, што ў туман лягчэй прабрацца. Вось і давялося сядзець і чакаць туману. Не, не з маім характарам хадзіць на такія аперацыі. А цяпер думай, як адсюль выбрацца. Ды яшчэ Болцікаў… Як ад яго адвязацца? Нічога, прыдумаем. А як быць з тым вусатым? Трэцюю частку яму падавай! І як гэта я прагаварыўся? Хаця не, добра, што прагаварыўся, а то не бачыць бы мне гэтага золата, як сваіх вушэй».

Антак стараўся супакоіць сябе, але цяпер, калі золата і каштоўныя паперы былі ў яго ў руках, думка пра тое, што давядзецца з кім-небудзь дзяліцца, не давала яму спакою. «Няўжо трэба аддаваць вусатаму цэлую трэць? А-а, — махнуў нарэшце рукой Антак, — спачатку перабяруся цераз граніцу, а там будзе бачна».

* * *

Уздоўж агароджы, якой была абнесена тэрыторыя будоўлі, паспешліва ішлі Зінаіда Антонаўна, Толік і Васілёк. Яны спяшаліся ў кантору, каб пазваніць Мірону Васільевічу. Зінаіда Антонаўна ўвесь час падганяла хлопцаў.

Недалёка ад прахадной Васілёк крыху адстаў і зазірнуў у шчыліну ў агароджы: колькі яшчэ цэглы засталося ў тым штабелі? Абярнуўшыся, Зінаіда Антонаўна ўбачыла, што ён з усіх сіл махае ім рукой. Яна таксама прыпала да агароджы і замерла. Добра бачны ў месячным святле, каля толькі што выкапанай ямы нервова расхаджваў узад-уперад той самы кульгавы вартаўнік, які выдаваў сябе за Сцяпана Казімірава. Цяпер ён амаль не кульгаў, а за плячыма ў яго быў невялікі, але, відаць, важкі мяшок.

Сумненняў не заставалася. Гэты высокі шафёр з нядобрым, цяжкім позіркам не хто іншы, як Антак Вышамірскі, былы начальнік паліцыі. Значыць, прыйшлі па нарабаванае дабро і па паперы доктара Долахава. А гэты другі, вядома ж, яго саўдзельнік. Што ж рабіць?

Зінаіда

Антонаўна, прыціснуўшы палец да вуснаў, павярнулася да хлопцаў. Яны ўжо стаялі каля яе, затаіўшы дыханне, гатовыя выслухаць любое даручэнне.

— Вось што, — гарачым шэптам загаварыла Зінаіда Антонаўна. — Ты, Толя, бяжы ў пасёлак, да начальніка будаўніцтва, паднімай там трывогу. Я пастараюся яго затрымаць. А ты, Васілёк, пільнуй ля прахадной. Калі што, пойдзеш следам… — Зінаіда Антонаўна задумалася на хвіліну, успомніла, што недзе паблізу павінен быць і той, Антак, і дадала: — Яны не павінны ўцячы. Ясна?

— Ясна! — адным уздыхам адказалі хлопцы.

— Тады дзейнічайце!

У адно імгненне Толік і Васілёк скрыліся ў цемры.

Зінаіда Антонаўна прайшла крыху назад уздоўж агароджы, каб кульгавы вартаўнік не мог заўважыць яе, пералезла на тэрыторыю будаўніцтва і пачала асцярожна падкрадацца да ямы. Яна яшчэ не ведала, што будзе рабіць, але план склаўся сам сабою, калі яна ўбачыла прыстаўленую да цэглы стрэльбу.

Болцікаў не заўважыў, як ад агароджы да штабеля кінуўся імклівы цень, ён азірнуўся толькі на гучны вокліч:

— Рукі ўгору!

Болцікаў павольна падняў рукі: ён убачыў проста перад сабой рулю стрэльбы. Праз секунду, разглядзеўшы, што стрэльбу трымае ў руках настаўніца, ён пачаў азірацца па баках, ліхаманкава абдумваючы, што б зрабіць. Але Зінаіда Антонаўна апярэдзіла яго намеры:

— Не спрабуйце бегчы! Майце на ўвазе: я страляю без промаху. А цяпер — марш наперад!

Зінаіда Антонаўна адступіла ўбок, і бандыт паслухмяна закрочыў у напрамку да прахадной. Ён здаваўся надзіва спакойным, і гэта насцярожыла Зінаіду Антонаўну. Прайшоўшы з дзесятак крокаў, яна хутчэй адчула, чым заўважыла, што ззаду нехта крадзецца. Азірнулася. На яе глядзелі тыя самыя нядобрыя, цяжкія вочы. Але на гэты раз у іх гарэла шалёная, звярыная злосць. Антак, як тыгр, падрыхтаваўся да скачка. На нейкае імгненне Зінаіда Антонаўна разгубілася. Гэта выкарыстаў Болцікаў. Адным махам падскочыў ён да настаўніцы, вырваў стрэльбу і адразу ж навёў на яе, гатовы спусціць курок. Але Антак спыніў яго:

— Без шуму, без шуму…

— Можна і без шуму. — Болцікаў хутка схапіў стрэльбу за ствол, узмахнуў прыкладам, але Зінаіда Антонаўна нейкім цудам паспела ўхіліцца ад удару і кінулася бегчы. Вядома, бандыт у адзін момант дагнаў бы яе, калі б не раптоўны роў матора машыны непадалёк. Гэта адцягнула яго ўвагу, але не спыніла…

Паядынак вартаўніка з Зінаідай Антонаўнай убачыў Васілёк. Ён, не раздумваючы, выскачыў з прахадной і, схапіўшы на хаду вялікі камень, кінуўся на дапамогу да настаўніцы…

Прабягаючы па кучы бітай цэглы, Зінаіда Антонаўна спатыкнулася і ўпала. Болцікаў быў ужо ў трох кроках ад яе. Ён ужо зноў занёс прыклад для ўдару, але моцны штуршок зваліў яго з ног. Гэта Васілёк з усяе сілы тыцнуў яго галавой у спіну. Болцікаў паваліўся ад нечаканасці і выпусціў стрэльбу. Васілёк спрытна схапіў яе і хацеў адскочыць убок, каб узяць бандыта на прыцэл, але той паспеў учапіцца яму ў нагу. Страціўшы раўнавагу, Васілёк упаў. Ён яшчэ бачыў, як бліснуў нож у руцэ ў бандыта, як закрыла твар рукамі Зінаіда Антонаўна… У наступную хвіліну пальцы яго аслабіліся. Болцікаў, не марудзячы, падхапіў стрэльбу і кінуўся да настаўніцы.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Батальоны тьмы. Трилогия

Болл Брайан Н.
18. Фантастический боевик
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Батальоны тьмы. Трилогия

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Саженец

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Саженец

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12