Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

На будоўлі, сярод мноства людзей, Антак адчуваў сябе ў бяспецы. Тут выкрыць іх будзе нялёгка. Акрамя таго, Антак лічыў, што ён дастаткова ўдала заблытаў сляды і пагранічнікам нізашто не патрапіць на іх.

Але тут ён памыляўся. Пошукі парушальніка граніцы не спыняліся. У той самы вечар, калі дзеці з Зінаідай Антонаўнай рабілі ў лесе буданы, у кабінет да начальніка Н-скай заставы маёра Шэвелева зайшоў дзяжурны і далажыў:

— Прыбыў лейтэнант Вераб'ёў.

— Няхай увойдзе.

Дзяжурны адказыраў, і адразу ж на парозе з'явіўся высокі

статны малады чалавек. Твар яго быў вельмі заклапочаны.

Маёр зірнуў яму ў вочы і таксама нахмурыўся.

— Беспаспяхова?

— Як скрозь зямлю праваліўся. Шэвелеў нервова пастукаў пальцамі па стале. Мінуту-другую абодва маўчалі.

Раптам Вераб'ёў сказаў:

— Да чаго ж гэта крыўдна: ведаеш, што вораг знаходзіцца на нашай зямлі, і не ведаеш, дзе ён, навошта прыйшоў…

— Так, становішча не з прыемных, — згадзіўся маёр. Ён устаў з-за стала, прайшоўся па пакоі.— Але нічога… Колькі вяровачцы ні віцца, а канец будзе. Усё роўна пападзецца. Народ дапаможа… У народа вока вострае, чужую руку адразу прыкмеціць. А пакуль прымем такія меры…

І маёр Шэвелеў пачаў выкладаць лейтэнанту план далейшых пошукаў. Было ўжо далёка за поўнач, калі лейтэнант, ажыўлены і нібы яшчэ больш памаладзелы, зухавата шчоўкнуў абцасамі і выйшаў. А маёр яшчэ доўга сядзеў у сябе ў кабінеце і думаў.

На будоўлі

На наступны дзень піянеры падняліся, як толькі развіднела. Кароткая летняя ноч, але ўсе добра адпачылі, адчувалі сябе па-сапраўднаму бадзёрымі. Відаць, у лесе, на свежым паветры, наогул можна спаць напалову менш, чым дома.

Дзень абяцаў быць добрым. Неба было чыстае, без адзінага воблачка, і сонца, хаця яму яшчэ далёка было да зеніту, адчувальна прыпякала. Пасля снедання Зінаіда Антонаўна падалася на перагаворы да начальніка будоўлі, а дзеці заняліся гаспадарчымі клопатамі: адны абіралі бульбу, перабіралі гарох, словам, клапаціліся наконт абеду; астатнія нарыхтоўвалі сухія дровы, «даводзілі» буданы — напярэдадні вечарам іх ставілі наспех і, вядома, не абышлося без недаробак.

Потым вярнулася Зінаіда Антонаўна і сказала, што ўсё дамоўлена, што яны могуць зараз жа пачаць знаёмства з будаўніцтвам камбіната і — галоўнае — пошукі таго пня…

Бадай, лепшага месца для камбіната знайсці нельга было. Будаўнічая пляцоўка размясцілася пасярод абшырнага ляснога масіву.

Акрамя таго, Раднічанка рабіла тут круты выгін і ля таго самага берага, дзе разгарнулася будаўніцтва, утварала вялікі і глыбокі заліў. Меркавалася, што ў гэты заліў будуць заходзіць плыты з іншых, далёкіх лясных участкаў, а ўжо адсюль драўніна будзе транспарціравацца ў распіловачны цэх камбіната.

Так гэта выглядала ў чарцяжах і праектах. А на будаўніцтве пакуль рабіўся катлаван, вакол яго ўзвышаліся горы цэглы, вапны і іншых будаўнічых матэрыялаў.

Работа ў катлаване кіпела на ўсю моц. Вурчалі маторы, адзін за адным пад'язджалі да экскаватара магутныя грузавікі-самазвалы і, атрымаўшы

сваю порцыю вільготнай зямлі, адразу ж ад'язджалі, каб даць месца іншым. Непадалёк скавытала электрапіла, угрызаючыся ў мяккае і падатлівае дрэва. Адтуль далятаў прыемны смаляны пах.

Дзецям усё тут было вельмі цікава. Але асабліва доўга прастаялі яны каля экскаватара. Здавалася, ніколі не надакучыць глядзець, як магутныя стальныя зубы каўша з прагнасцю ўгрызаюцца ў грунт, як потым лёгка выпростваецца доўгая чорная шыя і гэтак жа лёгка нясе напоўненую зямлёй пашчу. Раптам іх прымусіў здрыгануцца басавіты голас аўтамабільнага сігналу. Проста на іх, збочыўшы з дарогі, насоўваўся грамада-самазвал.

— МАЗ, дваццаціпяцітонны, — паспяшаўся прадэманстраваць сваю дасведчанасць Васілёк, хаця і сам ён бачыў раней гэты самазвал толькі на малюнку ў газеце.

Велізарная машына, спрытна манеўруючы, пад'ехала да экскаватара, і таму давялося нямала папрацаваць, перш чым кузаў яе быў напоўнены. Але вось самазвал ад'ехаў, і дзеці зноў падступілі да экскаватара. З кабіны высунуўся хударлявы чорнавалосы мужчына і прыветліва махнуў ім рукой.

— Глядзіце, колькі там у яго рычагоў! — захоплена заўважыў Жэнька. — І як ён не памыляецца, які раней націскаць, які пазней…

— Ну, дапусцім, нічога тут асабліва складанага няма, — скептычна кінуў Васілёк.

— Гэта як жа няма?!

— Ды так… Я вось толькі паглядзеў і ўжо проста змог бы працаваць на экскаватары.

— Не хваліся, — сярдзіта спыніла яго Ніна.

— Не верыш, не верыш, так? — Васілёк вырашыў не здавацца.

— Вядома, не веру.

— А я вось зараз папрашу… Калі дазволяць… — І Васілёк па прыступках пачаў падымацца да кабіны экскаватара. Дабраўшыся да расчыненых дзверцаў, ён гучна, стараючыся перакрычаць грукат машыны, папрасіў: — Дзядзечка, дазвольце мне крыху пакіраваць!

Экскаватаршчык, відаць, здзівіўся, убачыўшы побач кірпаносы хлапечы твар, але ўсё ж перапытаўся:

— Што?

— Дазвольце, кажу, машынай пакіраваць.

Экскаватаршчык, гатовы, здавалася, раззлавацца і прагнаць няпрошанага памочніка, раптам усміхнуўся на ўвесь рот. З зямлі не было чуваць, што ён казаў, і, ужо спусціўшыся, Васілёк пакрыўджана расказаў:

— Падрасцеш, гаворыць, школу скончыш, прыходзь, вазьму ў вучні. А пакуль, значыць, папрашу сысці. Да машыны падыходзіць у час работы забараняецца…

* * *

У той жа дзень дзецям удалося даведацца, дзе знаходзіцца пень. Пажылы рабочы з мясцовых жыхароў падвёў іх да велізарнага штабеля цэглы і сказаў:

— Вось тут, якраз пад гэтымі цаглінкамі, і будзе той ваш пень. А ці нельга даведацца, для якой такой патрэбы вы яго шукаеце?

Пытанне засталося без адказу. Дзеці як вады ў рот набралі: гэтак іх уразілі памеры штабеля. Яны думалі, што сёння ж выкапаюць сейф, убачаць сваімі вачыма паперы доктара Долахава, а тут… Колькі ж гэта давядзецца чакаць, пакуль разбяруць гэты штабель!

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции