Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

— Якую сустрэчу? — насцярожана перапытаў Болцікаў, але адразу ж, успомніўшы, зноў усміхнуўся аднымі вуснамі.— Ах, так… Памятаю, памятаю, а як жа. Толькі ведаеце што, прыходзьце пазней, гэтак гадзін у дзесяць вечара, тады ўжо нам ніхто перашкаджаць не будзе…

— Мне ўсё роўна, глядзіце, каб вам было зручна, — знешне спакойна адказала Зінаіда Антонаўна і накіравалася да дзяцей.

Спакой яе быў толькі знешні, унутрана яна з вялікім хваляваннем чакала гэтай сустрэчы. Круглы цёзка яе партызанскага сябра Сцяпана Казімірава зацікавіў Зінаіду Антонаўну яшчэ пры першай сустрэчы,

там, у кабінеце начальніка будаўніцтва. Але асабліва яе трывога ўзрасла пасля сённяшняй размовы з Васільком і Толем. Хлопцы расказалі, што шафёр дваццаціпяцітоннага МАЗа просіць дзённік Сцёпы. Ды яшчэ як просіць: не ў яе, а ў Васілька і не адкрыта, а тайна, з пагрозамі. А галоўнае, што гэтага шафёра і вартаўніка яна некалькі разоў бачыла разам. Усё гэта вельмі непакоіла яе, і яна спадзявалася, што сустрэча з кульгавым вартаўніком многае растлумачыць.

Як толькі Зінаіда Антонаўна адышла, Болцікаў, зладзеявата азірнуўшыся, накіраваўся проста да Антака, які, падняўшы капот, засяроджана корпаўся ў маторы.

— Ужо! — таямніча шапнуў Болцікаў.

— Што ўжо?

— Напамінала пра сустрэчу.

— Ну і што? — суха запытаў Антак.

— Табе «ну і што»! — раптам ускіпеў Болцікаў.— Ты — калі што — хвастом накрыўся, і шукай ветру ў полі. У цябе сувязі, яўкі… А мне куды загадаеш падацца?

— Не бойся, дурань, — спакойна кінуў Антак і загадкава ўсміхнуўся. — На вось, пачытай лепш…

З гэтымі словамі Антак працягнуў разгубленаму Болцікаву даволі тоўсты блакнот.

— Што гэта?

— Дзённік Сцяпана Казімірава. Твой, значыць…

— А як ты яго дастаў? — Болцікаў увесь загарэўся ад цікаўнасці.

— Ну, гэта ўжо не твая справа! — поўны гордасці, сказаў Антак. — Ты лепш ідзі куды-небудзь у лес, пакуль ёсць час, ды як мае быць да экзамену падрыхтуйся.

— Ох, бог ты мой, — закаціўшы вочы да неба, прастагнаў Болцікаў.— І калі ўсё гэта скончыцца!

— Не скуголь! — грозна засыкаў на яго Антак. — Бачыш, як цэгла хутка растае? Пры такіх тэмпах пад вечар да пня дабяруцца. А ноччу мы ўсё і абцяпаем. Зразумеў? Усё ідзе як нельга лепш. Нават калі ў яе і ўзнікне якое падазрэнне, позна будзе. Пакуль што да чаго, і след наш прастыне.

— На словах яно заўсёды гладка атрымліваецца, — прамармытаў Болцікаў, хаваючы за пазуху дзённік Сцяпана Казімірава.

У лесе, выбраўшы зацішную мясцінку, ён пачаў падрабязна вывучаць дзённік. Гэты занятак захапіў яго так, што ён і не заўважыў, як прайшоў дзень і сонца стала хіліцца да захаду. Толькі цяпер, пазнаёміўшыся з запіскамі партызана, Болцікаў зразумеў многае з таго, пра што яны з маёрам думалі, над чым столькі ламалі галаву. Дык вось хто папярэдзіў ляхаўчан, што іх збіраюцца забіраць у Германію. Усё гэты Казіміраў! А праз яго ж і сам Болцікаў ледзь не паплаціўся жыццём. Яго тады немцы хацелі расстраляць, як таго старасту. Ледзь вымаліў літасці, на каленях. Адыходлівы ўсё ж характар быў у маёра Брунера.

Бандыт злосна сціснуў кулакі.

— Ну, не ведаў я гэтага раней. Сваімі б рукамі дабіў, калі б ты трапіў да нас у камендатуру, Сцяпан Казіміраў!

Ад успамінаў да рэчаіснасці Болцікава вярнуў гук цяжкіх крокаў злева. Ён ускочыў і пачаў напружана

ўглядацца ў той бок скрозь густыя галіны алешніку. Што і казаць, трывожныя дні насталі для былога брунераўскага ад'ютанта. Нездарма кажуць: хто парася ўкраў, у таго ў вушах пішчыць. Там, далёка ад гэтых месц, у сваім піўным ларку, ён яшчэ адчуваў сябе больш-менш спакойна. А тут кожны шолах, кожны скіраваны на яго позірк заганяў, як кажуць, яго баязлівую душу ў пяткі.

Кусты рассунуліся, і на палянку выйшаў Антак.

— Ты чаго гэта прахалоджваешся! — накінуўся ён на Болцікава. — Табе ж на змену заступаць.

— Ды ці час ужо? — пачаў нясмела апраўдвацца Болцікаў.

— Што, зачытаўся сваімі «подзвігамі» і забыў пра ўсё на свеце? — з'едліва спытаў Антак.

— Небяспечны ён быў для нас чалавек, — быццам не заўважыўшы тону апошніх слоў Антака, задуменна сказаў Болцікаў.

— Усё прачытаў?

— Усё.

— І запомніў, дзе ён быў, у якіх аперацыях удзельнічаў?

— Быццам бы запомніў,— няўпэўнена адказаў Болцікаў.

— Глядзі ж, у людзях не памыліся, — павучальна сказаў Антак.

— Пастараюся.

— А цяпер давай яго сюды.

— Што? — не зразумеў Болцікаў.

— Дзённік. Мне ж яго вярнуць трэба. Я ўзяў толькі на адзін дзень.

— Бяры, — Болцікаў працягнуў дзённік Антаку і пацікавіўся: — А як там справы на будоўлі? Да пня яшчэ не дабраліся?

— Яшчэ не. Але ўжо хутка. Радоў дваццаць засталося. Я выбраў там у адным месцы некалькі цаглін і якраз на пень наткнуўся. Так што сёння будзе ў нас гарачая ночка.

— Ужо сёння? — Болцікаў скурчыўся, жаласліва гледзячы ў вочы Антаку.

— А як ты думаў! Калі заўтра да яго дабяруцца дзеці, нам з табой там ужо рабіць не будзе чаго. Гэтыя малакасосы адкапаюць. А мы павінны іх апярэдзіць. Так што доўга з гэтай настаўніцай не балбачы, а як толькі вызвалішся — хутчэй да мяне, на падмогу. Я пакуль цэглу буду разбіраць.

— Паслухай, Антак, — пачаў маліць Болцікаў.— Калі мы тут апошнюю ноч, дык навошта мне з ёю сёння размаўляць? Яшчэ, чаго добрага, наблытаю, яна адчуе — перашкодзіць нам можа.

— А гэта ты справу кажаш, — пахвальна кіўнуў галавой Антак. — Перанясі размову на заўтра. Толькі падставу пераканаўчую прыдумай, а то яшчэ хутчэй западозрыць можа.

— Прычыну мне лягчэй прыдумаць, чым размаўляць з ёю.

— Ну вось і думай. А цяпер пайшлі! Рассоўваючы пругкія галіны кустоў, Антак

і Болцікаў сталі прабірацца да прасекі, па якой праходзілі слупы тэлефоннай лініі. Каля аднаго са слупоў Антак спыніўся. Ён дастаў з кішэні манцёрскія абцугі-кусачкі і палез на слуп.

— Што ты там забыўся? — задраўшы галаву, пацікавіўся Болцікаў. Але, убачыўшы, як спачатку адляцеў адзін провад, спрытна перашчоўкнуты Антакам, а за ім і другі, здагадаўся: — Правільна робіш. Каб ніякай сувязі ў іх не было.

— А ты думаў, мы лыкам шытыя? — саскокваючы са слупа і самазадаволена ўсміхаючыся, сказаў Антак. — Мы школу добрую прайшлі.

— А ты паведаміў туды, каб нас чакалі? — Болцікаў паказаў рукой на захад.

— Паспеецца, — і, злёгку падштурхнуўшы свайго саўдзельніка ў спіну, Антак дадаў: — Ну, ідзі ж! Не бойся!

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №8

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №8

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Батальоны тьмы. Трилогия

Болл Брайан Н.
18. Фантастический боевик
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Батальоны тьмы. Трилогия

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Саженец

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Саженец

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12