Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

Увечары маці, пачуўшы, куды яны збіраюцца, сказала:

— Ну што ж, едзь. Калі вы адшукаеце гэтыя паперы, вялікую справу зробіце… Толькі будзь асцярожны.

Калі Жэнька прыбег да Толіка, той ужо не спаў. Васілька нідзе не было відаць.

— Ну вось, а ты баяўся, што я прасплю, — пахваліўся Жэнька. — А дзе Васілёк?

— Пабег дадому адпрошвацца, а заадно Зінаідзе Антонаўне запіску аднясе: трэба папярэдзіць, каб нас сёння не чакалі. Ніхто ж не ведаў, што гэта да Косінскай дзялянкі трэба дабірацца.

— Не

мог раней збегаць… — прабурчаў Жэнька.

— А мы з ім ужо на электрастанцыю схадзілі,— сказаў Толік.

— Навошта?

— Адпілавалі кавалак бервяна з надпісам. Учора ж не паспелі. Вось паглядзі…— і Толік паказаў Жэньку досыць шырокі круглячок.

— А-а, — збянтэжана працягнуў Жэнька. — Ну, тады…

…І вось па спакойнай рацэ плыве лодка. У лодцы трое — Толік, Жэнька і Васілёк. На дне ляжаць рукзакі, рыдлёўкі, Жэнькава плашч-палатка і круглячок з надпісам.

На вёслах сядзіць Толік. Жэнька ляжыць на носе і глядзіць, як лодка рассякае гладзь вады і як узнікаюць спачатку ледзь прыкметныя хвалі, як потым яны ўсё большаюць і большаюць і нарэшце зліваюцца адна з адной удалечыні.

Васілёк сядзіць на карме з кароткім вяслом у руках — кіруе.

Лёгка слізгаціць лодка. Міма праплываюць зялёныя берагі з густымі кустамі, нахілёнымі да вады вербамі…

Вецер наляцеў нечакана. Неба раптам зацягнула чорнымі хмарамі, паліў касы дождж.

На рацэ ўзняліся хвалі. Лодка з хлопцамі то высока ўзлятае на грэбень, то імкліва падае ўніз.

— Эх, добра! — налягаючы на вёслы, крычыць Толік і гарэзліва падстаўляе твар буйным кроплям дажджу.

— Не разумею, чаму ты радуешся, — бурчыць Жэнька, выглядваючы з-пад плашч-палаткі, у якую ён захутаўся з галавой. — Цяпер наогул перакулімся, і дзе там выратуешся ў такое надвор'е.

— Не перакулімся! — усё гэтак жа весела крычыць Толік і на ўсю моц налягае на вёслы.

— Давайце дзе-небудзь схаваемся ад дажджу, перачакаем, — прапаноўвае Жэнька.

— А дзе ты схаваешся? — пытаецца Толік. — У кустах? Там яшчэ горш прамочыць.

— Я ведаю, дзе можна схавацца, — сур'ёзна заўважае Васілёк.

У Жэнькі ў вачах надзея.

— Дзе? Кажы хутчэй! — прыспешвае ён.

— Давайце залезем у ваду, — гэтак жа сур'ёзна адказвае Васілёк. — Ні адна кропля нас не дастане.

— Балбатун, — злуецца Жэнька і яшчэ шчыльней захутваецца ў плашч-палатку.

Але летні дождж — не асенні. Як нечакана ён наляцеў, гэтак жа нечакана і спыніўся. І вось ужо зноў ласкава свеціць сонца, а па ледзь памутнелай пасля дажджу вадзе па-ранейшаму лёгка і ўпэўнена плыве лодка.

Хлопцы вяслуюць па чарзе. Але лепш атрымліваецца ў Васілька. Пад спрытнымі, моцнымі ўзмахамі яго рук лодка чамусьці вышэй задзірае нос і, здаецца, не плыве па вадзе, а ляціць у паветры.

Казачна прыгожыя асвежаныя дажджом пашы раскінуліся па абодва бакі рэчкі. І кветкі — жоўтыя, чырвоныя, сінія. Быццам нехта

разаслаў па зямлі велізарны яркі дыван.

Без трывог і прыгод плылі гадзіны паўтары. Ужо збіраліся зрабіць першы прывал, як раптам да слыху даляцеў нейкі глухі шум.

— Што гэта? — насцярожана спытаў Жэнька.

— Парогі.— Толік ведае, ён плыве не першы раз.

— А як мы перабярэмся праз іх? — занепакоіўся Жэнька.

— Перацягнем лодку на вяроўках.

І вось парогі ўжо настолькі блізка, што відаць бурлівая, уся ў камяках белай пены, вада.

— Навошта ты так блізка пад'ехаў? — закрычаў Жэнька на Васілька, які сядзеў на вёслах. — Хочаш, каб лодку разбіла?

— Правільна, — падтрымаў яго на гэты раз і Толік. — Паварочвай да берага. Адсюль трэба цягнуць.

Абкруціўшыся вяроўкамі, напружваючы ўсе сілы, валакуць хлопцы лодку ўздоўж берага. Гэта сапраўды нялёгка. Бераг балоцісты, то адзін, то другі правальваюцца па пояс у багну. Усе трое брудныя, потныя. Вось Жэнька акунуўся ў кранутую ржой жыжку ледзь не па шыю.

— К чорту такое падарожжа! — не вытрымаў ён, калі з дапамогай сяброў выбраўся з багны. — Хто гэта выдумаў па рацэ плыць, дайшлі б і па сушы!

— Позна ўжо назад вяртацца, — перапыніў яго Васілёк. — Цярпі, казак, атаманам будзеш.

Нарэшце пад нагамі — цвёрдая глеба. Парогі ўжо ззаду, хаця і не вельмі далёка — чуваць, як бурліць у камянях вада.

— Прыва-ал! — дае каманду Толік. Пасля прывалу Жэнькава чарга садзіцца на вёслы. Хлопцы спускаюць лодку на ваду, і Жэнька выводзіць яе на сярэдзіну ракі.

Васілёк і Толік потым не раз дакаралі сябе за тое, што даверылі Жэньку вёслы адразу пасля парогаў, дзе цячэнне было яшчэ вельмі моцнае і вада ля берагоў круціла. Адсюль пасапраўднаму і пачаліся іх прыгоды.

Зрабіўшы некалькі ўзмахаў вёсламі, Жэнька кінуў іх і пачаў сцягваць з сябе куртку:

— Нязручна веславаць, трэба распрануцца.

У тую самую хвіліну, калі ён нарэшце працягнуў скрозь вузкі каўнер галаву, адно вясло выслізнула з уключыны і, падхопленае цячэннем, панеслася да супрацьлеглага берага. Арудуючы другім вяслом, Жэнька развярнуў лодку і пусціўся наўздагон. Толік, седзячы на карме, з усіх сіл дапамагаў яму. Але лодка не слухалася: яна трапіла ў вір і цяпер павольна кружылася на месцы.

— Эх ты, марак! — сярдзіта адштурхнуў Жэньку Васілёк.

Ён бачыў, што выпушчанае Жэнькам вясло падплыло да берага і, асцярожна развярнуўшыся, паплыло ўверх па цячэнню. «Да парогаў назад гоніць, — з трывогай падумаў ён. — Што, калі Жэнька перакуліць лодку?!» І тады Васілёк сам вырашыў узяцца за вясло. Жэнька ахвотна ўступіў. Але якраз у тую мінуту, калі яны мяняліся месцамі, лодка нахілілася, і ў адзін момант усе трое апынуліся ў вадзе.

«Так і ёсць, нясе да парогаў», — гэта было першае, што падумаў Васілёк. Толік таксама заўважыў небяспеку.

Поделиться:
Популярные книги

Иоанн Антонович

Сахаров Андрей Николаевич
10. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Иоанн Антонович

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Глубина в небе

Виндж Вернор Стефан
1. Кенг Хо
Фантастика:
космическая фантастика
8.44
рейтинг книги
Глубина в небе

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Даррелл. Тетралогия

Мельцов Илья Николаевич
Даррелл
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Даррелл. Тетралогия

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Адвокат вольного города 2

Парсиев Дмитрий
2. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 2

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Одна тень на двоих

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.08
рейтинг книги
Одна тень на двоих

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый