Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

Калі над галавой у хлопцаў пракрычала сваё не вельмі меладычнае «ку-ку» зязюля, Васілёк спыніўся і, задраўшы галаву, закрычаў:

— Зязюля-зязюля, колькі мне год? Жэнька таксама спыніўся і з цікавасцю стаў углядацца ў зялёнае лісце, але птушка кудысьці знікла.

— Эх, ты! — прабурчаў ён. — Дарэмна толькі напужаў.

— Яе не напужаеш, — адказаў Васілёк. — Гэта яшчэ тая птушка. Ведаеш, як яна птушанят выводзіць? Падкідвае яйкі ў чужыя гнёзды, і ўжо іншыя птушкі за яе стараюцца — выседжваюць, выкормліваюць.

— Ну, гэта ты загнуў,— не паверыў Жэнька. — Якая такая птушка дазволіць ёй несціся ў сваім гняздзе?

— А яна ў гняздо

і не лезе. Яна толькі аблюбуе яго, а потым пакладзе яечка дзе-небудзь непадалёк на зямлю і чакае. Як толькі гаспадары паляцяць куды-небудзь, яна адразу яечка ў дзюбу і да гнязда. Пакладзе разам з іншымі, а там паспрабуй разбярыся…

Толік не вельмі прыслухоўваўся да размовы сяброў. Ён думаў аб тым, як магла апынуцца праца доктара Долахава ў лесе пад дрэвам, калі толькі гэта яшчэ яна? А можа, там закапана наогул што-небудзь іншае, бо маці Жэнькі расказвала, што ўсе паперы доктара забралі немцы. Тут сапраўды нейкая загадка.

Між тым лес стаў прыкметна радзець, пачалі трапляцца высечкі. Васілёк першы заўважыў расшчэплены маланкай дуб на паляне і каля яго вялікія штабелі бёрнаў, якія не паспелі вывезці зімой.

— Ура! Косінская дзялянка! — закрычаў ён і кінуўся наперад.

Толік не падзяляў яго радасці. Ён назіркам аглядзеў дзялянку і злосна махнуў рукой. Было ясна, што знайсці патрэбны пень ім будзе цяжэй, чым яны думалі, бо дзялянка займала даволі вялікую плошчу і ўсе пні на ёй былі старанна ачышчаны ад кары. Толік ведаў, гэта — своеасаблівая лясная «гігіена». Пні ачышчаліся ад кары для таго, каб пад ёю не заводзіліся шкоднікі лесу. Кару здымалі сякерамі, і, вядома, разам з карой адшчэпліваліся кавалкі дрэва, а ад гэтага змянялася форма пня. Галлё ж складвалася ў кучы і спальвалася. Пад такімі кастрамі згарэла шмат пнёў. І хто мог быць упэўнены, што не згарэў якраз той пень, на якім быў працяг надпісу? Лясная гігіена калі і не зусім пазбавіла хлопчыкаў магчымасці адшукаць патрэбны пень, то ўсё ж значна ўскладніла задачу.

Жэнька адразу паў духам і ўжо гатовы быў наогул адмовіцца ад пошукаў.

— Нічога ў нас не атрымаецца, — сказаў ён.

— Чаму не атрымаецца? — Толік сурова звёў бровы.

— Хіба ты не бачыш, што з дзялянкай зрабілі? Паспрабуй знайдзі цяпер працяг надпісу.

— А навошта шукаць надпіс? Нам трэба знайсці толькі пень.

— Ну добра, а як ты знойдзеш пень?

— Знойдзем! Мы павінны яго знайсці. Прыйдзецца больш патраціць часу, вось і ўсё. А вы ўжо і насы павесілі. Адступілі перад першымі цяжкасцямі…

— Ну, хопіць, хопіць балбатаць, — спыніў яго Васілёк, — давайце лепей рабіць будан. — І першым пачаў шукаць зручнае месца.

Першыя крокі

Пабудаваўшы будан і нарыхтаваўшы лапак для пасцеляў, хлопцы паселі на траву і пачалі раіцца.

— Перш за ўсё, — сказаў Толік, — паспрабуем адшукаць патрэбны нам пень. Для гэтага будзем прыкладваць да кожнага пня наш кавалак з літарамі. Калі сустрэнем падобны, абкапаем яго з усіх бакоў.

— А на якую глыбіню? — пацікавіўся Васілёк.

— Мне здаецца, што трэба капаць чым глыбей, — выказаў думку Жэнька, — хоць на метр.

Дзіўны чалавек гэты Жэнька: толькі што ныў, гатовы быў усё кінуць і дадому ісці, а тут раптам сур'ёзна разважае, як лепш весці пошукі. І нічога быццам такога не здарылася, каб змяніцца яго настрою.

— А я думаю, — запярэчыў Толік, — хопіць і на паўметра, бо ранены або хворы чалавек не мог глыбока закапаць.

— Калі ж мы пачнем шукаць? —

спытаў Васілёк.

— Зараз жа і пачнем, — адказаў Толік.

Лясная паляна жыла сваім жыццём. Няспынна, быццам маленькія казачныя матацыклы, стракаталі конікі. Абганяючы адзін аднаго, то ўзнімаючыся ўгору, то імкліва падаючы ўніз, ляталі рознакаляровыя матылі. Тук-тук-тук! — біў сваёй моцнай дзюбай у сухое дрэва дзяцел. З густой зялёнай травы выглядвалі сінія, жоўтыя і чырвоныя галоўкі кветак і рабілі паляну падобнай на вялізны прыгожы дыван. Тонкая сухаватая трава, аб якую лёгка можна было парэзаць руку, густа кусцілася каля старых пнёў.

З хваляваннем падышлі хлопчыкі да першага пня, які па дыяметры падыходзіў да кавалка бервяна з літарамі. Прыклаўшы адпілаваны кружок да пня, яны ўбачылі, што ён мае зусім іншую форму. Падышлі да другога — зноў не той, які патрэбны. На агледжаных пнях Жэнька ставіў вугалем крыжык, каб больш да іх не варочацца. Трэці пень прымусіў хлопчыкаў задумацца: ён як быццам падыходзіў. Вырашылі абкапаць яго. За работу ўзяліся шчыра. Васілёк рыдлёўкай спрытна падкапваў дзёран каля пня і адкідаў убок. Толік абкапваў пень глыбей. Спачатку ішла шэрая сухая зямля, а потым паказаўся вільготны жоўты жвір. Пракапалі больш як на паўметра, але нічога не знайшлі.

Хлопцы пастаялі, падумалі, капаць далей ці не. Жэнька ўзяў дрот і пачаў ім поркаць зямлю каля пня. Дрот уваходзіў у зямлю лёгка, ні ў што не ўпіраўся. Пакінулі гэты і пайшлі да наступнага. Пні ўвесь час трапляліся то занадта тонкія, то занадта тоўстыя. Але вось хлопчыкі натрапілі, як ім здалося, якраз на той пень, які быў патрэбен. Пачалі абкапваць яго. Аднак вынік атрымаўся той жа. Абкапалі яшчэ некалькі. З кожным новым пнём работа ішла ўсё марудней і марудней. Васілёк ужо з цяжкасцю адрываў дзёран. Ён усё часцей пачаў паглядаць на свае рукі, на якіх з'явіліся вадзяністыя пухіры. Жэньку прыйшлося аддаць Васільку дрот, а самому ўзяцца за рыдлёўку. Нарэшце стаміўся і Жэнька. Толькі адзін Толік не адчуваў стомленасці, працаваў лёгка і, як здавалася, без усякага напружання. І пухіроў на руках у яго не было.

«Гэта таму, што ён займаецца спортам, — з зайздрасцю падумаў Васілёк, — і ўвесь час прападае ў калгасным садзе: разам з дзедам Анупрэем перакапаў усю зямлю вакол дрэў».

Толік заўважыў, што яго сябры стаміліся, і падаў каманду адпачываць. Хлопчыкі агледзелі сваю работу: каля паўтара дзесятка абкапаных пнёў — і ніякіх вынікаў.

Было нявесела. Нават гаваркі Васілёк змоўк. Ён з асалодай выцягнуўся ва ўвесь рост на духмянай траве пад размашыстай ялінай, не маючы сілы нават падняцца і прыняць шышку, якая муляла плячо. Прылёг і Жэнька. Толік жа ўзяў кацялок і некуды пайшоў. Доўга ён хадзіў ці не — ні Жэнька, ні Васілёк не ведалі. Васілёк прачнуўся ад таго, што яму ў твар пырскаў дождж. Ён падхапіўся і пачаў углядацца. Неба было чыстае, па-ранейшаму ярка свяціла сонца. Але тут ён убачыў «хмару». Гэта Толік абмакваў галінку ў кацялок з вадой і пырскаў цяпер на Жэньку.

— Вас ніяк не разбудзіць, — смяяўся Толік, — прыйшлося вадой ажыўляць.

— А дзе ты ваду знайшоў? — спытаў Жэнька.

— Тут непадалёк азярцо ёсць.

— Не шкодзіла б і асвяжыцца, — сказаў Жэнька.

— Не, не будзем траціць часу… Давайце перакусім і будзем капаць далей.

Пасля адпачынку рыдлёўкі здаліся яшчэ цяжэйшымі. Ныла ўсё цела, рукі не слухаліся, а спіна балела яшчэ горш. Праўда, так працавалі нядоўга. Праз колькі часу ў руках зноў з'явілася сіла, і работа пайшла шпарчэй.

Поделиться:
Популярные книги

Иоанн Антонович

Сахаров Андрей Николаевич
10. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Иоанн Антонович

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Глубина в небе

Виндж Вернор Стефан
1. Кенг Хо
Фантастика:
космическая фантастика
8.44
рейтинг книги
Глубина в небе

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Даррелл. Тетралогия

Мельцов Илья Николаевич
Даррелл
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Даррелл. Тетралогия

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Адвокат вольного города 2

Парсиев Дмитрий
2. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 2

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Одна тень на двоих

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.08
рейтинг книги
Одна тень на двоих

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый