Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

Вучні нецярпліва глядзелі на Зінаіду Антонаўну, чакаючы працягу расказу, але настаўніца аб чымсьці задумалася і маўчала.

— Зінаіда Антонаўна, а вы ведаеце, хто паведаміў партызанам, што ў вёску зноў прыехалі фашысты? — не вытрымала Ніна.

— Ведаю.

— Хто? Скажыце! — зашумелі дзеці.

— А вы слухайце далей.

Першы сувязны

Яшчэ ў першыя дні вайны ў хату калгаснай даяркі, удавы цёткі Насты, зайшоў хлопчык гадоў чатырнаццаці.

Ён папрасіў напіцца. Цётка Наста глянула на яго, і сэрца яе балюча сціснулася. Хлопчык быў худы і такі стомлены, што ледзь стаяў на нагах. Яго жоўтыя чаравікі зусім парваліся, з іх выглядалі распухлыя, пазбіваныя пальцы.

— Куды ж ты ідзеш? — ласкава запытала цётка Наста.

Хлопчык паказаў рукой на ўсход і ціха прагаварыў:

— Хачу ў Маскву як-небудзь прабрацца.

— А адкуль ты?

— Я, цётачка, ад самай Гарынскай заставы іду…

— А дзе ж твае бацькі? — працягвала дапытвацца цётка Наста.

— Бацька ваюе, а маці загінула… Мы выехалі на машыне, але па дарозе нас разбамбілі.

У цёткі Насты на вачах з'явіліся слёзы. Жанчыне стала вельмі шкада гэтага, не па гадах сур'ёзнага хлопчыка з вялікімі сінімі вачыма. Яна яго накарміла, потым нагрэла вады і прапанавала памыцца.

— А хто ж у цябе ў Маскве? — спытала цётка Наста, калі хлопчык сабраўся мыцца.

— Бабулька ў мяне там… Мы ўсе да 1939 года жылі ў Маскве. Я там і нарадзіўся. А потым тату перавялі на граніцу, ён вайсковец.

Цётка Наста цяжка ўздыхнула.

— Ох, вайна, вайна! Усё жыццё перавярнула, колькі людзей гіне… Ну, ідзі, сынок, мыйся.

Гаспадыня выйшла. Хлопчык, не спяшаючыся, распрануўся, акуратна склаў сваё адзенне, наліў у шырокую, яшчэ зусім новую балею вады. Ён мыўся асцярожна, каб не наплёхаць, а скончыўшы мыцца, выцер анучай падлогу, выліў ваду і запытаў у цёткі Насты, дзе ў іх калодзеж.

— А навошта табе калодзеж?

— Хачу вады ў балею нанасіць, каб не рассохлася.

Цётцы вельмі спадабаўся гэты ўважлівы, акуратны хлопчык, і калі ён, адпачыўшы, сабраўся ісці, яна проста сказала:

— Куды ж ты пойдзеш? Заставайся ў мяне, сяк-так перажывём гэтую навалу, тады да бабулі вернешся, бацьку знойдзеш…

Хлопчык задумаўся. Відаць было, што яму вельмі хацелася ісці на ўсход, да сваіх. Але, глянуўшы на свае ашчэраныя чаравікі, паварушыўшы сінімі распухлымі пальцамі ног, ён толькі цяжка ўздыхнуў.

— Дзякую, цётачка, — ціха адказаў ён. — Калі можна, дык я застануся. Вы не думайце, што я гультай. Я працаваць буду — дровы калоць, ваду насіць — усё, што трэба.

У час свайго цяжкага, пакутлівага блукання хлопчык не адзін раз назіраў жудасныя сцэны здзекаў фашыстаў з савецкіх людзей. І цяпер, калі ён бачыў чалавека ў зялёным фрэнчы з фашысцкім знакам на рукаве, яго адразу ж ахоплівала пачуццё гарачай нянавісці да ворагаў. Гэтае пачуццё яшчэ больш умацавалася пасля здзекаў Антака

з сялян вёскі Ляхаўцы.

Хлопчык не ведаў, хто падпаліў маёнтак пана Вышамірскага, і шчыра зайздросціў тым невядомым героям. Але неўзабаве яму давялося не толькі пазнаёміцца з тымі людзьмі, хто адпомсціў пану, але і самому прыняць непасрэдны ўдзел у барацьбе з паліцэйскімі.

На другі дзень пасля таго, як згарэў маёнтак, цётка Наста паслала хлопчыка ў лес па галлё. Хлопчык дайшоў да ўзлесся і прыслухаўся: ён пачуў трэск матацыклетных матораў. Праз хвіліну ўбачыў, як прамчаліся чатыры чорныя трохколавыя матацыклы, у якіх сядзела па тры паліцэйскія. Ззаду ехала грузавая машына, у якой побач з шафёрам сядзеў начальнік паліцыі.

«Зноў Антак да нас едзе! — з жахам падумаў хлопчык. — Трэба папярэдзіць людзей», — і ён з усіх ног кінуўся бегчы назад у вёску.

Не даязджаючы да вёскі, матацыклісты спыніліся. З машыны вылез Антак і пачаў нешта тлумачыць. Пасля гэтага адзін матацыкл з паліцаямі паехаў направа ад вёскі, другі — налева. «Акружаюць», — падумаў хлопчык. Астатнія паехалі проста ў вёску. Прыпынак матацыклістаў даў магчымасць хлопчыку крыху апярэдзіць іх.

— Цётка Наста, цётка Наста! Зноў Антак прыехаў,— ледзь выгаварыў ён.

— Бяжы да дзеда Івана. Ён прасіў, як што здарыцца, паведаміць яму.

Калі Сцёпа прыбег да дзеда, той сядзеў і правіў стары бот.

— Дзядуля, Антак прыехаў!

— Што?

Дзед Іван устаў і глянуў у акно.

— Вось што, — ён павярнуўся да хлопчыка: — Я табе давяраю вялікую справу. Ты пойдзеш да дзядзькі Мірона і паведаміш яму, што да нас прыехалі паліцэйскія.

— А хто такі дзядзька Мірон?

— Камандзір партызанскага атрада, наш абаронца.

— А як мне яго знайсці?

— Я табе раскажу.

Дзед Іван растлумачыў, як знайсці атрад дзядзькі Мірона, і хлопчык пабег. Праз хвіліну азірнуўшыся, ён убачыў высокую постаць дзеда Івана, які ішоў па двары ў суправаджэнні двух паліцэйскіх.

Балюча сціснулася сэрца хлопчыка. Ён бег спачатку гародамі, потым кустамі да лесу. Але як ён ні спяшаўся, усё ж такі, пакуль знайшоў партызан, прайшло значна больш часу, чым ён разлічваў. Таму дзядзька Мірон са сваім атрадам парашыў напасці на паліцэйскіх не ў вёсцы, а зрабіць засаду на дарозе.

Паліцэйскія не чакалі засады і вельмі разгубіліся, калі раптам у матацыкл, які ехаў першым, з-за кустоў паляцела граната і ўслед за выбухам пачуўся сухі трэск стрэлаў.

Грузавая машына спынілася. Антак, які сядзеў побач з шафёрам, дрыжачымі рукамі адчыніў дзверцы і кінуўся ў кусты. Паліцэйскія, убачыўшы, што іх начальнік збег, таксама пабеглі ў лес, адстрэльваючыся. Але ўцячы ўдалося нямногім.

— А як прозвішча хлопчыка, які паведаміў партызанам аб налёце паліцэйскіх? — перапыніў расказ Зінаіды Антонаўны Віця Капусцін.

Поделиться:
Популярные книги

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Хильдегарда. Ведунья севера

Шёпот Светлана Богдановна
3. Хроники ведьм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Хильдегарда. Ведунья севера

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Сын Багратиона

Седой Василий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Сын Багратиона

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Роулинг Джоан Кэтлин
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка