Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

Рамеснікаў у гэты час налічвалася 421. Магу сказаць, каго было болей, каго меней: 151 шавец, 97 краўцоў, 25 хлебапёкаў, 22 цесляры, 20 муляраў і тынкоўшчыкаў, 16 разнікоў (мяснікоў), 11 сталяроў, па шэсць кавалёў і гарбароў. Зніклі шабельнікі, пішчальнікі, наогул усе збройнікі, з’явіліся гадзіншчыкі і фартэпіяннікі. Пачалася рэгістрацыя прадстаўніц найстаражытнейшай прафесіі. 1 жніўня 1889 года ў Полацку было на ўліку восем прастытутак, у губернскім Віцебску — дзеля параўнання: — 53.

Сярэднявечныя цэхі дажывалі свой век, на змену ім прыходзілі капіталістычныя прадпрыемствы.

На 1865 год статыстыка налічвае ў Полацку ўжо 18 «заводаў» — сем гарбарняў, тры піваварні і тры вапнярні, тытунёвая і свечкавая

фабрыкі, цагельня, медаварня і бровар, што забяспечваў палачанаў і наваколле гарэлкаю. У наступным годзе горад убачыў першы паравоз: пачаўся рух на ўчастку Полацк - Дзвінск (цяперашні Даўгаўпілс) Рыжска-Арлоўскай чыгункі.

Галоўнаю працаўніцай пакуль што, аднак, заставалася Дзвіна. У тым самым 1865-м па ёй прайшло 13 300 плытоў. Кожны складаўся з дзвюх «лаваў» метраў па шэсцьдзесят уздоўж і на дзесяць з лішнім ушыркі. Дзесятка паўтара плытоў — гонка. Пры ёй абавязкова меўся асобны плыт з прыгожым стромістым дамком, падзеленым на дзве палавіны: у адной была печка — гатаваць ежу, у другой плылі прыказчыкі ці сам гаспадар. Добрым надвор’ем з Полацка да Рыгі гонка даходзіла за дзесяць дзён.

Уладкаваўшыся з вудаю дзе-небудзь паблізу святой Сафіі, вы не толькі пачулі б песні асначоў-плытагонаў, але і ўбачылі б на пустэльнай сёння Дзвіне жвавы рух самых разнастайных вадаплаўных сродкаў. Моста цераз раку яшчэ няма, таму паміж горадам і Задзвіннем ходзіць паром і снуюць рознакаліберныя чаўны. Ёмістыя лайбы вязуць вапну і камень. Стругамі сплаўляюць на Балтыйскае ўзбярэжжа клёпкі, абады і гонту. На карме завіхаецца стырнавы, побач з ім стаіць лоцман і яго памочнік, якога па-мясцоваму называюць «дзяцінам».

Напрыканцы XIX стагоддзя рака прывыкне да паравога флоту. 3 Віцебска да Дзвінска з заходам у Полацк пачнуць курсіраваць параходы «Гигант», «Атлет», «Надежда», «Герой», «Силач», «Борец» і «Друя». Гаспадарамі маршрута стануць спадары 3. Гіндзін i Рахмілевіч.

Што яшчэ? Простыя гараджане па-ранейшаму трымалі козаў, авечак, свіней і кароў. У панскіх хлявах побач з тутэйшымі маларослымі кароўкамі жавалі жуйку халмагоркі і галандкі, капалі капытамі зямлю тырольскія быкі. 3 прыгарадных вёсак масла адпраўлялі ажно ў Смаленск, Рыгу і Санкт-Пецярбург. На агародах нічога новага, апрача хіба бульбы, з часоў сярэднявечча не з’явілася.

Тагачасныя пчаляры збіралі з калоды ў год ад дзесяці да пятнаццаці фунтаў мёду і ад васьмі да дзесяці — воску. У багатых маёнтках апроч садоў былі аранжарэі, дзе, як піша М. Без-Карніловіч, выспявалі абрыкосы, персікі, вінаград, лімоны і апельсіны.

Уяўленне пра багацце тагачасных беларускіх садоў даюць сведчанні гісторыка Міколы Угашчыка, які ў сваёй кнізе «Была такая вёска» піша, што напрыканцы XIX стагоддзя ва ўраджайны год калёсы самых лепшых яблыкаў вагою пудоў на дваццаць каштавалі ў Менску пяць рублёў, гэта значыць, пуд ішоў за 25 капеек. Каб не везці тавар дахаты, гаспадар мог аддаць увесь воз і за два рублі. Столькі ж каштавалі і цэлыя калёсы вішняў.

Калі ўжо загаварылі пра кошты, дык пуд ячменю прадавалі тады за 70–80 капеек, кілаграм масла — за 45. Конь каштаваў ад 100 да 200 рублёў, жарабя — 25–30, карова — 35–40, цяля — 4–5. За зроблены ў Віцебскіх саматужных майстэрнях аднаконны плуг плацілі 3 рублі, за жняярку і малатарню — па 120.

Цяпер — пра паляванне, якое тады яшчэ не зусім ператварылася ў спорт.

Цяжка даць веры, але ў сярэдзіне XIX стагоддзя мядзведзяў у лясах вакол Полацка вадзілася столькі, што, калі за адну аблаву здабывалі меней трох касалапых, гэта лічылася няўдачаю. Вядома, што ў 1859 годзе Віцебская губерня адправіла Дзвіною ў Рыгу 215 пудоў ласіных шкураў i 15 пудоў рагоў. Мядзведжыя шкуры каштавалі ад 3 да 12 рублёў рысіныя — 2-5. Мы вось проста кажам: «мядзведзь», а тагачасныя полацкія паляўнічыя адрознівалі тры пароды: мурашніка, аўсяніка

і сцярвятніка. Апрача традыцыйнага палявання, калі абкружалі асочаны бярлог, лясных гаспадароў лавілі сілом або жалезнымі пасткамі, што ставілі ў атворах борцяў. Прасунуўшы галаву да пчолаў мядзведзь ужо не мог выцягнуць яе назад. Існаваў і такі спосаб: на дне адмыслова выкапанай ямы пакідалі місу з разведзеным гарэлкаю мёдам. Прываблены пахам буры ласун адважна «браў чарку», пасля чаго соладка засынаў і рабіўся лёгкаю здабычай.

Але нярэдка здаралася, што нецікавая перспектыва апынуцца ў ролі здабычы выпадала самому паляўнічаму. На такія выпадкі ў лесе сям-там рабілі прымацаваныя да дрэва на вышыні чатырох-пяці метраў круглыя дашчаныя пляцоўкі, да якіх прыстаўляліся лескі. Ратуючыся ад звера, чалавек хуценька падымаўся на пляцоўку і ўсцягваў за сабой лесвіцу. Мядзведзь лёгка залазіў да ўзроўню пляцоўкі, але яе шырокія краі не дазвалялі касалапаму дапасці да крыўдзіцеля.

У Прыдзвінні вадзілася шмат ваўкоў. На іх палявалі звычайна ў другой палове лета. Звяроў прываблівалі голасам, тыя адгукаліся, а тым часам кола паляўнічых сціскалася. У гэтую пастку запускалі ганчакоў, якімі кіраваў конны сабакар. За дзень здабывалі да трох ваўчыных выпладкаў. Маладых драпежнікаў бралі, заганяючы сабакамі, жыўцом. Шкуры забітых звяроў фарбавалі і прадавалі як «беларускіх янотаў».

Знаёмы ўжо чытачу расійскі акадэмік Севяргін занатаваў на Полаччыне і іншы спосаб палявання на небяспечных драпежнікаў. У лясных нетрах капалі глыбокую яму, у сярэдзіну яе забівалі вялізны кол, чыя макаўка выступала над узроўнем зямлі. Яму маскавалі саломай і галлём, да якіх узімку дабаўляўся снег. Да кала прывязвалі качку або гуся, што, як вядома, не любяць сядзець ціха. Прываблены птушкаю воўк трапляў у яміну, прычым часам звяроў там набіралася штук па пяць. Севяргін лічыў што адтуль пайшла беларуская прымаўка: «I гусь цэлая, і воўк злоўлены». Аднак паквапіцца на прынаду мог і чалавек. Мастак I. Захараў пачуў пад Полацкам аповед пра тое, як у ваўчынай яме апынуўся добра падпіты дудар, якому таксама заманулася паласавацца гускай. Ноч небарака соладка праспаў на дне, а ўранні на яго грымнуўся велічэзны ваўчара. Музыка меў адзіную зброю — дуду, што нібыта і выратавала яго, бо воўк пад яе мелодыю выў і скакаў пакуль не падаспелі людзі.

Сёння чытаеш такія звесткі, быццам фантастычны раман.

Лясы і пушчы, дарэчы, хутка збяднелі пасля паўстання 1863 года, калі на загад расійскага ўрада пачалося высяканне запаведных абшараў, дзе маглі хавацца інсургенты.

Дзе паляванне, там і рыбалка. Гэтую старонку прысвячаю тым, хто, як некалі і сам аўтар, закідваў вуду ў Дзвіну і не зводзіў вачэй з патанка. Праўда, папярэджваю: чытаць лепей з валідолам…

На маім стале кніга Аляксея Сапунова «Река Западная Двина» (Віцебск, 1893). Чытаю, што «сомы нередки» і сярэдніх памераў дзвінскі сом важыць 3–3/4 пуда, ды ўспамінаю дохлага соміка (мо апошняга?) з адной галавы і хваста, які плыў дагары чэравам па каламутнай вадзе, калі ў 1990 годзе наваполацкае вытворчае аб’яднанне «Палімір» атруціла Дзвіну нейкай хімічнаю заразай да самай Рыгі.

Самоў нашы прадзеды лавілі сеткамі або вялікім кручком на моцным шнуры. Прынада — жывая і мёртвая рыба, кавалкі мяса і ўлюбёны саміны ласунак — пячонка. Трапіўшы на кручок, трохпудовая рыбіна вазіла рыбака з лодкай добры дзесятак вёрст уніз і ўверх па рацэ.

Самы XIX стагоддзя ўяўляюцца нечым накшталт акулаў: яны пачуваліся так упэўнена, што і самі былі не супраць злавіць чалавека. Газеты пісалі, як у 1820 годзе ў Краслаўцы сом схапіў дзяўчынку і адгрыз ёй руку. У 1884-м у раце Дрысе каля сутоку з Дзвіной купалася дваццацігадовая дзяўчына; як толькі яна адплыла на колькі сажняў рачны разбойнік пацягнуў яе за нагу на дно. Перапалоханую купальшчыцу ледзьве выратавалі.

Поделиться:
Популярные книги

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон