Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

Вайна Літоўская зрабілася Полацкаю.

3 Іванам Жахлівым ехалі казанскія цары Аляксандр і Сімяон, царэвічы Ібак, Тахтамыш, Бекбулат ды Кайбула, дванаццаць думскіх баяраў, пяць акольнічых і шаснаццаць дзякоў. Калі верыць маскоўскім пісцам, цар вёў 200 тысяч конніцы, 60 тысяч пяхоты і 80 тысяч абозных людзей. Гісторыкі лічаць такія лічбы моцна завышанымі і пагаджаюцца на 60 тысяч усяго воінства, але ўсё роўна гэта была велізарная сіла: здавалася, на Полацк вырушыла ўся Масковія. Войска мела 200 гармат, у тым ліку чатыры вялікія сценабітныя і 36 камне і вогнекідальных. Са збройнымі людзьмі ішло шэсць тысяч грабароў — правіць дарогі. Гарматы, порах, кулі ды іншы вайсковы рыштунак

цягнулі на сабе 40 тысяч «чорных людзей» (цар ашчаджаў коней). Першую сценабітную гармату везлі на змену болей за тысячу чалавек, другую — тысяча, трэцюю — дзевяцьсот…

31 студзеня 1563 года гэтая арда спынілася на дзвінскіх берагах. Перад ёю ляжаў найбагацейшы горад Вялікага Княства і яго галоўная цвярдыня — з дзевяцівежавым замкам, з дванаццаццю манастырамі і васемнаццаццю храмамі.

Насупраць полацкіх умацаванняў адразу падняліся зробленыя ворагам за тры вярсты ад горада абложныя туры, праз сцены паляцелі ядры і агонь. Над месцам паплылі клубы чорнага дыму.

Невялічкая ў параўнанні з непрыяцелем залога (гарнізон) здавацца тым не менш не збіралася. Палачане нават задумалі адбіць у маскавітаў гарматы і аднае начы ўчынілі вылаз. Некалькіх тутэйшых жыхароў, што прывезлі ад цара граматы з прапановаю скласці зброю і служыць «истинному государю», абаронцы пакаралі смерцю як здраднікаў.

Невядома, колькі яшчэ трывалі б аблогу нашы продкі, каб не памылкі ваяводы Станіслава Давойны. Першы раз ён спудлаваў, выправіўшы з Полацка дзве тысячы сялянаў, што ўмацоўвалі сцены. Ваявода хацеў паменшыць колькасць едакоў ды паспрыяў не сабе, а ворагу. Царскія людзі палавілі сялянаў і прымусілі іх паказаць лясныя ямы з гарадскімі запасамі збожжа. Другі раз Давойна схібіў, калі адвёў абаронцаў у замак і падпаліў астрог з пасадамі. Пад прыкрыццём густога дыму стральцы ўварваліся ў места і перацягнулі туды гарматы. У той дзень палоннымі сталі 11 тысяч навакольных сялянаў, што хаваліся за полацкімі сценамі. Цар раздаў палон князям, баярам ды «приказным» людзям, і няшчасных пагналі ў Масковію.

Варожая артылерыя стаяла ўжо зусім блізка ад замка. Апрача таго, маскавіты падвялі падкоп і ўзарвалі вялікі парахавы прыпас, ад чаго выгарала трыста сажняў сцяны.

Татары з царскага войска злавілі двух «літоўцаў» — Марка Іваніча і Фядка Хлябовіча. Тыя распавялі, што на падмогу Полацку ідзе гетман Мікалай Радзівіл і што ён даў каралю слова выратаваць места ад ганьбы. Аднак гетман не адважыўся на бітву. Дый на што ён мог разлічваць са сваімі трыма з паловаю тысячамі жаўнераў і дваццаццю гарматамі? Тым часам маскоўскае воінства нішчыла Полацкую зямлю, выпальваючы ад Дзісны да Дрысы вёску за вёскай.

14 лютага цар загадаў князю Васілію Сярэбранаму біць з вогненных гарматаў, і за пяць гадзін да світання полацкая фартэца загарэлася. Абаронцаў душыў дым, харчовыя запасы канчаліся, надзей на Радзівіла ўжо не было. Пасля сёмага варожага прыступу ваявода Давойна, віленскі ваяводзіч Ян Ілябовіч, полацкі епіскап Арсені і лепшыя людзі ад шляхты выйшлі з замка і папрасілі літасці. Полацкая шляхта і 500 «каронных рыцараў» адмовіліся здавацца і адбіваліся яшчэ некалькі дзён, аднак лёс горада быў вырашаны.

Цар дакляраваў ваяводу і праваслаўнаму епіскапу, што пакіне кожнаму палачаніну волю і маёмасць. Давойна выступіў з фартэцы з усім войскам і артылерыяй, прайшоў паміж двума шыхтамі стральцоў і стаў на вызначанае месца. Пасмяяўшыся з веры ў яго абяцанкі, цар Іван акружыў палонных моцнай аховаю і загадаў пяць дзён не даваць ім есці. Гарадскі скарб і ўласнасць купцоў, шляхты ды ўсіх заможных жыхароў ён прысабечыў і адаслаў у сваю сталіцу. Мірных месцічаў выгналі ў поле і таксама

ўзялі пад варту.

18 лютага пераможца ўехаў у горад, прыняў тытул князя полацкага, слухаў палудніцу ў Сафійскім саборы і напісаў свайму мітрапаліту Макарыю: «Се нынче исполнилось пророчество, что вознесет Москва руки свои на плеща врагов ея. Господь наш Иисус Христос истинный бог наш излиял на нас недостойных великого дара несказанную свою милость, вотчину нашу град Полтеск нам в руки дал».

Палоннае войска і гараджанаў пайменна перапісалі, і цар узяўся чыніць суд. Абяцаную волю атрымалі толькі польскія рыцары, якіх надзялілі сабалінымі футрамі ды залатымі манетамі і адпусцілі на радзіму. Яны мусілі паведаміць каралю Жыгімонту, што маскоўскі валадар вайны не прагне, а хоча адно вярнуць «свае» Валынь, Галіччыну і Літву-Беларусь да самае Вільні.

Ваяводу Давойну з жонкаю і дзецьмі, епіскапа Арсенія, віленскага ваяводзіча Глебавіча, знаных полацкіх шляхцічаў Неміровіча, Корсакаў, Ешманаў ды іншых цар адправіў у Масковію. Ваяводзіха Пятронія з роду Радзівілаў у палоне сканала, а самому Давойну праз чатыры турэмныя гады ўдалося выкупіць сябе і сям’ю за дзесяць тысяч чырвонцаў.

Палоннымі абвясцілі ўсіх палачанаў. Шляхту, мяшчанаў і тых, хто хаваўся ў месце, Іван загадаў вязаць і гнаць на ўсход. Удзельнік вайны італьянец Аляксандр Гваніні, які быў віцебскім камендантам, у сваёй «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» паведамляе, што маскоўскі цар вывеў з Полацка 50 тысяч нявольнікаў. Гісторык Мацей Стрыйкоўскі (ён на той час таксама служыў у Віцебску) дадае, што гналі іх не па-хрысціянску, а як юдзеяў да Вавілона: і кабет, і дзяцей вялі злыганых вяроўкамі і абыяк апранутых. Людзей амаль не кармілі, і яны сотнямі паміралі на зімовых дарогах ад голаду і марозу.

Мала каму з палоннікаў лёсіла вярнуцца дадому. Тых, хто не застаўся ў сумётах, развезлі па розных гарадах і маёнтках. 665 палачанаў па царовым наказе зарэзалі ў вязніцах. Камусьці пашанцавала вырвацца на волю і неяк уладкавацца на чужыне. Полацкія шляхцічы Бурцавы і Курчэевы згадваюцца, напрыклад, у ліку першых будаўнікоў Уфы. Сярод удзельнікаў сібірскага паходу Ермака быў казак Корсак, які пражыў доўгае жыццё і на мяжы XVII стагоддзя напісаў Пагодзінскі спіс Есіпаўскага летапісу. У сувязі з гэтым адзначым дзве істотныя акалічнасці: Корсакі — старадаўні полацкі шляхецкі род, а Есіпаўскі летапіс запачаткаваў усё сібірскае летапісанне.

А вось яшчэ адзін трагічны чалавечы шлях, пачаты ў доме над Дзвіною. У адзьдзеле рукапісаў Публічнай бібліятэкі імя Салтыкова-Шчадрына ў Пецярбургу захоўваецца «Псалтыр» 2-й паловы XVI стагоддзя, дзе можна прачытаць: «Написана сия книга рукою многогрешного и недостойного раба божего Ивана полоняника полоцкого в заключении и во двоих путах связанного на Волоку Ламском».

У здранцвелым горадзе ўсталёўваліся новыя парадкі. Заваёўнікі панішчылі полацкае рыцарства, якое адмовілася перайсці на службу да тырана. А той вынаходзіў ахвярам усё новыя катаванні. Палоннаму іншаземцу-найміту Андрэю Гесэ цар за адмову служыць яму загадаў адстрэліць абедзве рукі па локаць, выкалаць адно вока і выпаліць палову барады, а потым адвезці з сям’ёю ў Маскву і трымаць там да смерці.

Поделиться:
Популярные книги

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Дремлющий демон Поттера

Скука Смертная
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дремлющий демон Поттера

Хильдегарда. Ведунья севера

Шёпот Светлана Богдановна
3. Хроники ведьм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Хильдегарда. Ведунья севера

Наука и проклятия

Орлова Анна
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наука и проклятия

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Разбитная разведёнка

Балер Таня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбитная разведёнка

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8