Таямніцы полацкай гісторыі
Шрифт:
Галоўныя навучальныя дысцыпліны на факультэце — «сем вольных мастацтваў», аб’яднаных у два цыклы. Першы, трывій, уключае граматыку, рыторыку і дыялектыку; другі, квадрывій, — арыфметыку, геаметрыю, астраномію і музыку.
Францішак згадаў тых, хто грыз навуку разам з ім, — Яна і Паўла з Гародні, Станіслава з Клецка, Вінцэся са Слуцка, Міколу з Ашмянаў, Марку з Нямігі. Цяпер у Кракаве вучыцца Георгі з Забалоцця (ён стане аўтарам жамойцкага «Катэхізіса», пра які згадвае ў вядомай навеле «Локіс» Праспер Мерымэ).
Сярод землякоў з Вялікага Княства знаходзіліся, праўда, і такія, што ішлі ў люпусы. «Люпус» у перакладзе з лаціны — воўк, дый як яшчэ назваць таго, хто,
Францішак не стрымаў усмешкі.
Тамсама, у старажытнай польскай сталіцы, пасля факультэта вольных мастацтваў у яго жыцці быў яшчэ медыцынскі. I вось ён тут, у Падуі, універсітэт якой мае права зацвярджаць вучоныя ступені ў лекарскіх навуках.
У яго дзяржавы неблагія сувязі з Італіяй. Купцы гэтай зямлі атрымалі прывілей гандляваць у Вялікім Княстве бязмытна. Едуць у далёкую паўднёвую краіну і ліцьвіны. Вільнянін Ян Філіповіч ужо стаў у Балонні доктарам права, а сярод падуанскіх студэнтаў яшчэ ў мінулым стагоддзі быў ліцвін Станіслаў. Падуя вабіць вальнадумствам і талерантнасцю — тут, як і ў Кракаве, могуць вучыцца і католікі, і праваслаўныя. Вабіць сваімі саборамі, размаляванымі найлепшымі італьянскімі мастакамі — Джота, Мантэньі, упрыгожанымі рэльефамі і скульптурамі Данатэла.
Гэтыя дні ў Падуі ён, Скарына, мусіць выкарыстаць на ўсю поўніцу. Заўтра ён абавязкова сходзідь у капліцу Аветары. Кажуць, фрэскі Мантэньі ў ёй нагадваюць адлітых з бронзы антычных герояў…
Францішак заснуў адно тады, як пасвятлела вакно.
Увечары ў царкве святога Урбана зноў сышлася высокая калегія. Універсітэцкі сакратар запісаў: «Пан Францыск, сын нябожчыка Лукі з Полацка, на прапанаваныя яму пытанні з медыцыны бліскуча адказаў па памяці і, выдатна аргументуючы, абвергнуў усе выстаўленыя пярэчанні. 3 агульнае згоды ён быў ацэнены як падрыхтаваны і варты быць дапушчаным да асобага экзамена пад апекаю шаноўных паноў магістраў Францыска дэ Ноалі, Францыска дэ Эстэ, Гераніма Амела, Барталамео Барызона і Гераніма дэ Урбіна».
Дакументы, на жаль, не паведамляюць пытанняў падуанскай прафесуры і адказаў полацкага вандроўніка — пра гэта можна толькі здагадвацца. Медыцынская навука ў Скарынавы часы лічыла, што псіхічныя і фізічныя хваробы найперш залежаць ад Божай або д’яблавай сілы. Целу вярталі здароўе адварамі, настоямі ды іншым лекавым зеллем, а душу ўздараўлялі святым словам. Магчыма, Францішак казаў экзаменатарам, што гаючае жыццядайнае слова найлепей браць з псальмаў цара Давіда ды з Саламонавых прыпавесцей, з пасланняў апостала Паўла ды з Евангелля ад Лукі. Пазней ён напіша пра святога Луку: «Будучи лекарем телесным досконалым, видя и вси речи телесные, иже суть суетны и минущи, возжале быти лекарем душ наших… Знал убо, иже не толико жив ест человек хлебом или лекарством, но более всяким словом». Цудоўна ведаючы лекавыя ўласцівасці раслін, Скарына разам з тым быў перакананы, што галоўная мэта медыка — вярнуць хвораму спакой душы.
I зноў дадзім слова дакументу: «У аўторак 9 лістапада ў Падуі, у біскупавым палацы пад старшынствам знанага доктара
Той вечар Скарынавага жыцця не абышоўся, відаць, без келіха добрага віна.
Ён — першы сярод усходніх славянаў доктар у лекарскіх навуках. Яго імя ўжо навечна запісанае ў аналы Падуанскага універсітэта. У шмат якіх еўрапейскіх краінах доктарскае званне дае права на дваранства. Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае такой традыцыі, праўда, не маюць, ды ўсе адно перад доктарам медыцыны адкрываюцца вялізныя магчымасці. Ён можа мець добрую практыку, стаць прыдворным лекарам у кагосьці з уладароў гэтага свету.
Але, застаўшыся сам на сам з сабою, Францішак болей думаў пра іншае. Так, ён будзе змагацца з хваробамі і паморкамі, што нярэдка спусташаюць на Бацькаўшчыне гарады і вёскі. Ды найбольш рупіць яму духоўнае здароўе народа. На захадзе польская Карона з яе апетытамі, на ўсходзе — агрэсіўная Масковія. Розум падказвае яму, што Літве-Беларусі наканаваныя цяжкія выпрабаванні.
Дзе ж тыя лекі, той філасофскі камень, тыя «броні духоўныя», што ўмацуюць веру народа ў самога сябе, прымусяць паважаць яго ва ўсім свеце? Францішак ведае: лекі гэтыя — кнігі. У свой апошні прыезд у Полацк ён бачыў фаліянт, перапісаны земляком Мацеем, дзесятым сынам у сям’і, якога маці так і называла з дзяцінства — Дзесяты. Гартаючы паўтысячы аркушаў, запоўненых каліграфічнымі радкамі, шматкаляровымі застаўкамі і ініцыяламі, ён, Скарына, аддаваў належнае подзвігу Мацея Дзесятага, аднак марыў пра тысячы кніг для простага, паспалітага люду — не рукапісных, а друкаваных, якія ўжо шырока пайшлі па свеце дзякуючы вынаходніцтву Ёгана Гутэнберга.
Гісторыкі падлічылі, што да пачатку XVI стагоддзя ў Заходняй Еўропе выйшла не меней за 40 тысяч друкаваных кніг агульным накладам 12 мільёнаў. Друкарні існавалі ў 260 гарадах, у адной Венецыі іх налічвалася паўтары сотні. Выходзілі і кірылічныя кнігі на царкоўнаславянскай мове. Яшчэ ў Полацку і потым, ва універсітэце, да Скарынавых рук траплялі «Актоіх», «Часаслоў» і «Трыёдзі» — кракаўскія выданні немца Швайпольта Фіёля на кірыліцы.
Можа, якраз там, у падуанскай гасподзе, падарожнік з горада асветніцы Еўфрасінні канчаткова ўмацаваўся ў рашэнні: ён дасць свайму народу магутную духоўную зброю — друкаваную кнігу на зразумелай мове.
Наперадзе ў Скарыны было яшчэ чатыры дзесяцігоддзі жыцця.
Праз пяць гадоў, 6 жніўня 1517 года (гэты дзень павінен стаць у незалежнай Беларусі адным з галоўных святаў) у Празе ён разгорне «Псалтыр» са свежым пахам друкарскай фарбы. У яго прадмове да першай друкаванай беларускай кнігі будзе напісана: «И видечи таковые пожиткы в так малой книзе, я, Францишек, Скоринин сын с Полацка, в лекарских науках доктор, повелел есми Псалтырю напред ко чти и к похвале богу в троици единому и пречистой его матери Марии… а потом к пожитку посполитого доброго, наболей с тое причины, иже мя милостивый бог с того языка на свет пустил».
Как я строил магическую империю
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Наследник
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
рейтинг книги
Дворянская кровь
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)
Научно-образовательная:
история
рейтинг книги
