Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

3 часоў Полацкага княства, дзе мірна жылі хрысціяне і паганцы, пачынаецца ў нашай дзяржаве традыцыя нацыянальнай ды рэлігійнай цярпімасці — талерантнасці. Яе абвясціў яшчэ князь Гедымін. Роўнае стаўленне да людзей незалежна ад іх веры замацоўваў Статут 1588 года. Дачыненні паміж вернікамі розных плыняў былі, безумоўна, не ідылічныя. Здараліся ўспышкі варожасці, але ўвогуле на нашых землях няблага ўжываліся і праваслаўныя з католікамі, і пратэстанты, і юдзеі, і мірныя татары-магаметане. Законы дазвалялі магнатам і шляхце самім вырашаць пытанні веры падданых. У гарадах храмы розных канфесій стаялі побач на адным пляцы. Такога нельга было ўявіць ні ў большасці еўрапейскіх краін (узгадаем,

як французскія католікі выразалі тысячы пратэстантаў-гугенотаў у Варфаламееўскую ноч), ні, пагатоў, у Масковіі, дзе ўсе не «истинно православные» лічыліся гатовымі дзяржаўнымі злачынцамі.

У XVI стагоддзі большасць палачанаў захоўвала веру продкаў, аднак паміж праваслаўнымі з’явіліся ўжо, апрача католікаў, лютэране і кальвіністы. У горадзе знаходзілі гасцінны прытулак ерэтыкі з Маскоўскай дзяржавы. Дзесяць гадоў тут жыў і прапаведаваў вучань вядомага маскавітскага вальнадумца Феадосія Касога — Фама, што, як і настаўнік, уцёк у Літву-Беларусь ад вернае смерці.

Па вуліцах, не баючыся ні вогнішча, ні допытаў у сутарэннях інквізіцыі, хадзіў шляхціч Полацкага павета Васіль Цяпінскі. Ён выкрываў у невуцтве праваслаўнае духавенства: і іншых не навучаюць, і самі не вучацца. Дзеля асветы народа, з якім гатовы быў «разам уратавацца ці разам загінуць», ён пераклаў на беларускую мову Евангелле і сваім коштам выдаў яго ва ўласнай друкарні ў маёнтку Цяпіна (цяпер гэта Чашніцкі раён).

На дыспут з манахамі-езуітамі ў Полацк прыязджаў добры знаёмы Цяпінскага філосаф-гуманіст і дзеяч Рэфармацыі Сымон Будны. У вучонай спрэчцы (якую, дарэчы, прайграў) ён адстойваў тэзіс пра тое, што няма ні пекла, ні раю, а душа памірае разам з целам. Паспрабаваў бы ён займацца такімі дыспутамі з маскоўскімі багасловамі!

Наша Бацькаўшчына была самай верацярпімаю краінай у Еўропе.

Ва ўсходніх суседзяў панаваў зусім інакшы дух. «Няхрышчаным немцам» нават не дазвалялі заходзіць у царкву, а калі нехта з іх і трапляў туды, яго адразу выганялі і падмяталі падлогу. Сымон Будны абураўся, што «маскавіты і тое месца, дзе «лацінец» сядзеў, сціраюць і змываюць, каб не запэцкацца». Ерась і «хулу» ў Маскоўскай дзяржаве шукалі ў кожнай драбніцы, трымаючы на падазрэнні і чужынцаў з лацінскага захаду, і сваіх аднаверцаў.

Калі ў Маскве не знайшлі ніводнага чалавека, які разумеў бы па-грэцку і пераклаў на царкоўнаславянскую мову патрэбныя кнігі, князь Васіль III напісаў ліст да манахаў Афонскае гары ў Грэцыі. Адтуль прыехаў дапамагчы братам па веры Максім Грэк. Ён пераклаў «Талковы Псалтыр» і яшчэ колькі кніг, а ў выніку быў абвінавачаны ўдзячнымі гаспадарамі ў «еллинских и жидовских ересях» і доўгія гады пакутаваў у кайданах па манастырскіх астрогах. За вязня спрабавалі заступіцца самі ўсяленскія — антыяхійскі, канстанцінопальскі ды ерусалімскі — патрыярхі, але вялікі князь Васіль III і мітрапаліт Данііл баяліся выпускаць высокаадукаванага манаха, каб той не раскрыў свету невуцтва і дзікія забабоны маскоўскага духавенства ды княжага двара, дзе панавалі звычаі і парадкі, запазычаныя ў татараў. Максім Грэк сапраўды мог бы распавесці пра жыццё ў Масковіі нямала. Напрыклад, як там па велікакняжацкім загадзе зарэзалі пад мостам, быццам авечку, лекара Антона Нямчына (бо дрэнна лячыў), як сцялі галаву другому прыезджаму лекару венецыянцу Лявону Жыдовіну, або як здзекаваліся з вядомага дойліда Арыстоцеля Фіяраванці.

Адна з грамат XVII стагоддзя настаўляла маскоўскіх людзей:

«А иже имуть в наше царствие из Литовския страны ученые люди приезжать и о себе говорити, яко они благочестивые и от благочестивых родителей рожденные и воспитанные в православной вере, словесам их не верити… А за хуление православновосточное веры без всякого милосердия да сожжется. И книги еретические сожигати…»

3 часоў Вітаўта ў Вялікім Княстве жыла ідэя уніі — аб’яднання праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Да гэтага вялі

цесныя сувязі з Еўропай, навучанне моладзі ў каталіцкіх універсітэтах і, вядома, захопніцкая палітыка Масковіі з яе пагрозлівай ідэяй «трэцяга Рыма». Надзвычай цікавы факт: дакументы сцвярджаюць, што каталіцкія манахі-бернардзіны, якія заснавалі свой кляштар у Полацку ў 1498 годзе, займаліся місіянерскай дзейнасцю, захоўваючы ў храме ўсходні (грэцкі) абрад.

Праваслаўная царква на беларускіх землях ужо моцна рознілася з маскоўскай. У полацкіх храмах дзіця пры хросце маглі не акунаць у ваду, а абліваць. Імёны давалі не строга па святцах, але і паводле жадання бацькоў. У цэрквах дапускаліся скулыітурныя выявы. Адрозненняў існавала столькі, што маскоўскія мітрапаліты называлі праваслаўную веру нашых продкаў «літоўскай схізмай» (расколам).

Вельмі розніўся і агульны культурны ўзровень Літвы-Беларусі і Масковіі. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае жыло ў Еўропе. Літва-Беларусь была ўсходнім рубяжом агульнаеўрапейскага Адраджэння, або Рэнесансу.

На вялікі жаль, нашы ўсходнія суседзі ў Масковіі, у адрозненне ад Літвы-Беларусі, не мелі ў сваім мінулым ні эпохі Адраджэння, ні другой вызначальнай для лёсу еўрапейскай цывілізацыі з’явы, якая засталася ў гісторыі пад назваю Рэфармацыі. У той час, як культурная традыцыя і Літоўскі Статут узводзілі наш люд паспаліты ў грамадзянскі стан, народ маскоўскі, паводле слоў выдатнага расійскага гісторыка В. Ключэўскага, быў асуджаны на ролю «государевых людишек», чыё жыццё ва ўсіх сваіх праявах залежала не ад уласнага выбару, а выключна ад волі цара-дэспата.

Жыхары нашай дзяржавы мелі непараўнана болей правоў і духоўнай свабоды, нязмерна большыя магчымасці атрымаць адукацыю.

Дадзены ў 1447 годзе прывілей вялікага князя Казіміра IV адкрываў продкам вольны шлях у замежжа: «Абы княжата и панове хоруговные, шляхта и бояре преречоные, кождый человек рыцерский и всякого стану мели вольную моц выйти с тех земель наших Великого князьства для набытья лепшого щастья своего и навчения до земель чужих, кром неприятелей наших». Тысячы юнакоў-ліцвінаў здабывалі асвету ў Чэхіі, Нямеччыне, Італіі, Швейцарыі, Францыі. У метрычных кнігах Пражскага універсітэта за XV — першую палову XVI стагоддзя захаваліся імёны трыццаці трох студэнтаў з Вялікага Княства, сярод якіх палачане Іван Багдановіч, Мацвей, Пятро і яшчэ адзін Іван.

Шмат падарожнічаў па Еўропе, жыў у Лейпцыгу і Альтдорфе ўраджэнец Полацкага ваяводства Саламон Рысінскі — асоба адметная і таленавітая, але, на жаль, вядомая пакуль толькі жменьцы гісторыкаў ды філолагаў. Наш зямляк — ці не першы і адзіны з той эпохі, які па-за межамі Бацькаўшчыны з гонарам мянаваў сябе не «рутэнус» — русін, не «літуанус» — ліцвін, не «палонус» — паляк, а — «леўкарусус», іначэй кажучы, беларус (грэцкае слова «леўкас» у перакладзе значыць «белы»), Сваю родную зямлю Саламон таксама называў Леўкарусіяй. Яго малой радзімай была вёска Рысін на поўначы Полацкага ваяводства недалёка ад Себежа (пазней гэтыя землі захапіла Расія).

Смуга, што ахутвае жыццё Рысінскага, трохі развейваецца каля 1600 года. Тым часам ён служыў прыдворным паэтам і выхавальнікам дзяцей у князёў Радзівілаў і ўжо набыў славу паэта, перакладчыка і філосафа.

Апраўдваючы сваё біблейнае імя, ён сабраў неверагодна багатую бібліятэку. Знаёмыя лічылі яго бедным. Ён і сапраўды амаль заўсёды жыў у нястачы, аднак бедняком ніколі сябе не прызнаваў: у яго кабінеце стаялі на паліцах творы ўсіх, бадай, антычных аўтараў — ад Гамера і Герадота да Тацыта, Авідзія і Ювенала. 3 імі суседзілі кнігі зорак еўрапейскага Адраджэння — Томаса Мора, Ульрыха фон Гутэна, Яна Каханоўскага…

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Ширер Уильям Лоуренс
Научно-образовательная:
история
5.50
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2