Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

Кожная з дзвюх частак Рэчы Паспалітай жыве па сваіх законах, у кожнай сваё войска, свае грошы, межы і мытная служба. Дзяржаўных моваў таксама дзве: у Кароне — лаціна, у нас па-ранейшаму, яшчэ больш за стагоддзе, — старабеларуская. Вядомы нам Статут 1588 года ўсюды падкрэслівае суверэнітэт Княства, не дазваляе палякам займаць тут пасады і набываць зямлю. Княства мае сваё кіраўніцтва, галоўнай асобаю якога застаецца вялікі князь, што ўладарыць з удзелам рады і сойма. Праўда, князь гэты ад Люблінскай уніі адначасова быў і польскім каралём, прычым пасля смерці Жыгімонта Аўгуста перадача трона ў спадчыну скончылася, і манарха выбіраў агульнадзяржаўны сойм.

Нягледзячы на захаванне вялікае самастойнасці, над Літвой-Беларуссю падзьмуў новы вецер. Для палачанаў першым яго павевам стала запрашэнне Батурам у горад манахаў-езуітаў

і шчодрае надзяленне іх маёмасцю.

Паводле рэвізіі 1580 года, у месце і ў яго блізкім наваколлі былі: «Церковь светого Софеи в замку соборная, манастыр светого Спаса, который заведывала игуменя Полоцкая; манастыр светого Ивана Предтечы на острове; манастыр светого Петра в замку; манастыр Мошоноцкии Воскресения Христова в замку; церков дворная светого Николы в замку; церков другая святого Николы в замку на Полупете; манастыр светых Кузьмы и Демяна в месте; церков Рожества Христова в месте, наданье панов Корсаков, земян полоцких; церков светого Дмитрыя в замку; манастыр светого Юря в поли за местом, наданье панов Зеновичов Корсаков; церков Вознесенья Христова в месте; церков Благовещене светого в месте; церков светого Василья в месте; манастыр светых Борыса и Геба на Белчыцы, наданье земян полоцких панов Корсаков всих; манастыр Городецкий светого Михаила; манастыр светого Николы Лученских; церков светое Пятницы в месте, наданье от давных часов мещан полоцких». Землі і маёнткі большасці гэтых манастыроў і храмаў (за выняткам кафедральнага Сафійскага сабора) атрымалі езуіты.

У Рэчы Паспалітай Полацкае ваяводства мела сцяг чырвонага колеру з «Пагоняй» на белым полі. Перад адкрыццём агульнадзяржаўнага сойма, што адбываўся папераменна то ў Горадні, то ў Варшаве, у Полацку праходзіў ваяводскі сойм, дзе выбіралі сваіх паслоў-дэпутатаў. У выпадку вайны ў горад збіралася з паветаў рушэнне.

Сцяпан Батура загадаў адбудаваць Верхні замак, выселіўшы адтуль усіх цывільных жыхароў. Гандлёва-рамесная частка горада пакрысе «пераязджала» з Запалоцця на ранейшае месца, дзе аднаўляўся Вялікі пасад. Апрача клопатаў пра абарону месца, вялікі князь навекі вызваліў палачанаў ад абавязку кожны год плаціць дзяржаве дзвесце коп літоўскіх грошаў за магдэбургскае самакіраванне. Полацк атрымаў права на два штогадовыя тыднёвыя кірмашы, дзе гандлявалі, не плацячы мыта. Дзякуючы адмысловаму Батураваму прывілею жыхары маглі мець уласныя лазні, а дзеля прыезджых кароль загадаў пабудаваць грамадскую «мыйню», прыбытак ад якой ішоў на патрэбы магістрата.

Продкаў чакалі і іншыя змены. Напрыклад, перавод са старога юліянскага на грыгарыянскі каляндар, паводле якога ўжо жыла ўся Еўропа. (У Расіі гэта будзе зроблена толькі праз тры стагоддзі з гакам.) Палачане ж спрадвеку вылучаліся самапавагай і прыхільнасцю да старых парадкаў ды традыцый і ў дамовах з першымі вялікімі літоўскімі князямі, як мы памятаем, ставілі абавязковае патрабаванне «не ўводзіць навіны».

Каралеўская «навіна» не выклікала захаплення найперш таму, што разам з пераходам на новы каляндар улада загадвала «выконваць» усе каталіцкія святы. Пра тое, як палачане адгукнуліся на пастанову, апавядаецца ў заклапочаным лісце канцлера Льва Сапегі да князя Крыштофа Радзівіла. На каталіцкія святыя дні праваслаўныя гараджане замест таго, каб сядзець па хатах, «гандлявалі яшчэ больш старанна і ад самае раніцы, а калі іх папярэдзіў лянтвойт (намеснік войта) полацкі, прыгразілі пабіць яго камянямі».

9 студзеня 1584 года Батура выдаў грамату, дзе ўшчуваў полацкіх месцічаў за непаслушэнства, а тым, хто ў святочныя дні насмеліцца займацца рамяством або гандлем, абяцаў канфіскацыю тавару і ўтаргаваных грошай. Калі гарадскія ўлады паспрабавалі выканаць пагрозу, жыхары, «сабраўшыся ў натоўпы — нібы непрыяцель з трубамі і бубнамі, — нападалі і грамілі дамы шляхецкія». Вялікі князь ужо 21 студзеня мусіў запэўніць падданых, што «люди греческого обряда до той поправы нового календаря без произволения старшего патриарха своего гвалтом примушаны быть не мают». Зрэшты, з часам страсці ўгамаваліся, і полацкія праваслаўныя з католікамі навучыліся ўзаемна паважаць святыя дні.

Калі б мы з вамі жылі ў слаўным месце Полацкім у той час, дык, мабыць, няраз чухалі б патыліцу: як разлічыцца з падаткамі? Іх было шмат: вайсковы, падымны, пагалоўны, піцейны, які называўся «чопавым», або «сосавым».

Хто варыў піва, рабіў віно ці гнаў нешта мацнейшае, плаціў ваяводзе і войту «капшчызну». Палачане па чарзе вартавалі горад, рамантавалі сцены і вежы, трымалі на пастоі велікакняжацкіх жаўнераў. Як і ўсе гарады і мястэчкі Рэчы Паспалітай, Полацк плаціў «падводны» падатак — на падводы і коней паслам, кур’ерам ды іншым дзяржаўным людзям. Сваё патрабаваў і магістрат, што збіраў так званыя «складанкі», або «паслугі».

Багатыя жыхары хацелі кіраваць паўнаўладна, бяднейшыя змагаліся за свае правы. Месцічы вымагалі, каб іх дэпутаты правяралі ўсю дзейнасць магістрата. Такія рэвізіі-ператрускі выяўлялі шмат злоўжыванняў, вельмі падобных на сучасныя. Замяць некаторыя было цяжка, і тады парушальнікамі займаліся суддзі.

Полацк доўга гаварыў пра суд над бурмістрам Даніэлем Клібневічам. Праз подкуп ён дабіўся выбрання радцам свайго швагра Курбатовіча, прысабечваў падаткі і рознымі хітрыкамі паклаў у кішэню тысячу злотых. Побач з ім на лаве падсудных сядзеў радца Міхневіч, які наклаў лапу на падаткі з полацкіх корчмаў. Бурмістр Мікола Зелядніцкі вызначыўся тым, што, карыстаючыся службовым становішчам, прызначыў свайго зяця Яна Лашкевіча магістрацкім пісарам і пачаў разам з ім чыніць суд не ў ратушы, як належыць, а ў сябе дома.

Сябры магістрата не грэбавалі хабарамі. Полацкі купец Цімох Броўка, пазалаціўшы патрэбным людзям руку, атрымаў напрыклад, «вольность от старого мыта». Не ведаю, як наконт «блату», а слова «карупцыя» (гэтаксама, як і «сесія») тым часам ужо было добра вядомае. У чэрвені 1676 года ў горадзе адбыўся сход «магистратских особ всех трох сессий и посполитых», які запрапанаваў полацкім уладам скласці падатковую ведамасць разам з «поспольством» (простымі гараджанамі) і, збіраючы падаткі, «не отступать як пана радного, так и посполитого, богатого и убогого, без ниякое корупции, не так, як перед тем».

Даведаўшыся пра ўсё гэта, будзем, тым не менш, спадзявацца, што большасць месцічаў зарабляла сабе на жыццё сумленна.

У XVII стагоддзі, як і раней, палачанаў кармілі не толькі рамяство ды гандаль, але і зямля. Горад меў сваё ворыва, пашу, сенажаці і пушчу. Ужо знаёмы нам італьянец Аляксандр Гваніні піша, што зямлю на Полаччыне ў тыя часы ўраблялі так. Улетку, пачынаючы з Пятровага дня і да Успення Багародзіцы, высякалі лес і хмызняк. Ссечаныя дрэвы засыпалі саломаю і пакідалі на зіму. Увесну, пасля Вялікадня, калі прыгрэе сонца, ляда зноў пакрывалі саломаю і выпальвалі дачыста. На ачышчанай ад вуголля і галавешак зямлі спачатку сеялі пшаніцу. «Там бывае такі ўраджай, — зазначае іншаземец, — што можна сцвярджаць: якраз тут і нарадзілася Цэрэра [13] . Тым самым парадкам сеялі ячмень. Зямля на месцы выпаленага лесу без усякага ўгнаення давала добры ўраджай шэсць-восем гадоў запар». Карысталіся і такім спосабам сяўбы: «Да дзвюх частак ячменю дамешваюць адну частку жыта і гэтую сумесь сеюць увесну. Ячмень жнуць у тое самае лета, а жыта застаецца зімаваць. На наступны год яно такое ўраджайнае і густое, што праз яго цяжка праехаць верхам, і такое высокае, што ледзь бачна конніка, прычым адно зерне дае трыццаць і болей каласоў». Продкі, паводле Гваніні, найчасцей сеялі таксама авёс, гарох (яго сушылі і захоўвалі каля гумнаў на азяродах), грэчку і рэпу.

13

У старажытнарымскім пантэоне багіня земляробства, палёў і збожжа.

У 1600 годзе Прыдзвінне напаткаў страшэнны голад. Хто не сканаў ад яго, стаў ахвяраю чумнага паморку. У Полацку памерлі пятнаццаць тысяч жыхароў і людзей, што сабраліся сюды з наваколля, шукаючы нейкага паратунку.

1607-ы — новая бяда. Верхні замак знішчаны пажарам. Агонь не злітаваўся і над Сафійскім саборам. Паслы Полацкага ваяводства прывезлі з сойма пастанову: «Руины церкви старой святой Софии забудовать и поправить, абы там коштам своим обыватели книги земские и градские своего воеводства ховали». Адбудоваю святыні кіраваў арцыбіскуп (архіепіскап) полацкі і віцебскі Ясафат Кунцэвіч. Як сведчаць дакументы, ён аднавіў старажытныя муры, «а ў чатырох рагавых вежах непатрэбныя вярхі, што царкве ніякай красы не дадавалі, скінуў, а сярэднюю вежу, прыгожа аздобіўшы, зрабіў яшчэ больш высокаю».

Поделиться:
Популярные книги

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Помещицы из будущего

Порохня Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Помещицы из будущего

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Адвокат вольного города

Парсиев Дмитрий
1. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции

Последняя Арена 9

Греков Сергей
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 9

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24