Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

Колькасць паштовых коней знаходзілася ў непасрэднай залежнасці ад рангу падарожніка. Капітаны ездзілі двойкай, палкоўнікі — чацверыком, генералы — шасцерыком.

На самым пачатку XIX стагоддзя па кацярынінскіх шляхах праз Прыдзвінне праехаў расійскі акадэмік В. Севяргін, аўтар выдадзеныху 1803-м «Записок путешествия по западным провинциям Российского государства». Заезджы вучоны пакінуў найпадрабязнейшае апісанне прыродных багаццяў Полаччыны, сярод якіх былі адзначаныя «крамяні шэрыя і бурыя, агат стракаты і буры, ружовы кварц, граніт, яшма кававага і іншых колераў, серпенцінавы камень… гаршковая, трубкавая і цагляная гліна, гліністыя вохры, вапнавы камень, белы алябастр…» У езуіцкім фальварку «Спас», які займаў тады тэрыторыю Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, акадэмік агледзеў мінеральную крыніцу,

адкуль бегла каламутная вада з «серкава-пячонкавым пахам». Пасля адстойвання яна рабілася «светлай, смачнай і здаровай». Педантычна было занатаванае і ўсё пабачанае на полацкіх гародах: бульба, капуста, буракі, гарох, боб, морква, агуркі, рэдзька, мак, часнок, цыбуля, хрэн, пятрушка, сельдэрэй, пастарнак. Калі гэты пералік параўнаць з сённяшнім, не будзе хапаць хіба толькі памідораў.

Іншы расійскі падарожнік А. Башняк, батанік і па сумяшчальніцтве царскі шпіён, прыстаўлены да Пушкіна, у сваіх апублікаваных у 1820-я гады «Дневных записках путешествия в разные области Западной и Полуденной России» сярод іншага падае полацкі рэцэпт нарыхтоўкі агуркоў, які можа прыдацца і сённяшнім гаспадыням: «Агуркі на зіму соляць добрым спосабам — кладуць іх у бочкі радамі, перасцілаюць дубовым і вішнёвым лісцем, дамешваюць кропу, у меру перасыпаюць соллю і, не заліваючы нічым, апускаюць на вяроўках у калодзежы або ставы. Прыгатаваныя такім чынам агуркі не толькі вельмі доўга захоўваюцца, але і набываюць дужа прыемны смак».

Новая ўлада адчыніла ў 1789 годзе ў Полацку народнае вучылішча з чатырма класамі. У кожным праводзіліся заняткі па расійскай мове, арыфметыцы, катэхізісе і «свяшчэннай гісторыі». Вучні трэцяга і чацвёртага класаў праходзілі таксама фізіку, механіку, геаметрыю, прыродазнаўства, расійскую гісторыю і геаграфію. У першы навучальны год установу ўшанаваў візітам «его превосходительство генерал-аншеф двора ея императорского величества действительный камергер, сенатор и разных орденов кавалер» беларускі генерал-губернатар Пётр Пасек. На гістарычную падзею настаўнік Сакольскі адгукнуўся одай:

О град прекрасной Гориславы, Забудь бореев страшный рев! Се правый муж, исполнен славы, Суровость воздуха презрев, Приходит от зыбей Днепровых Тебе щедрот явити новых. Приходит? нет; своей душей Благой правдивыми делами, Как Феб блестящими лучами, Он свет дает стране твоей…

3 тагачаснай справаздачы даведваемся, што педагогі гэтай навучальнай установы сабралі «обширную по тем временам библиотеку — 425 названий книг». Гэта, безумоўна, добра, што ў вучэльні было чатыры сотні кніжак і расійскія настаўнікі чыталі Ламаносава, Фанвізіна, а часам нават і Вальтэра. Але заўважым, што ў той самы час полацкія школы пры кляштарах мелі непараўнана большыя кнігазборы, а бібліятэка езуіцкага калегіума налічвала дзесяткі тысяч тамоў на многіх мовах — ад твораў антычных аўтараў да навінак еўрапейскіх літаратур.

За кацярынінскім часам кірмашы ў Полацку адбываліся чатыры разы на год. Цяпер тут верхаводзілі расійскія купцы з Апочкі, Тарапца, Смаленска. Ішоў гандаль збожжам, салам, лёнам, скурамі, футрам, драўляным посудам, ваўнянымі, ядвабнымі і баваўнянымі тканінамі. Кірмашы пакрысе занепадалі, бо полацкія купцы ўжо гандлявалі прамысловымі таварамі ў гарадскіх крамах, якіх было болей за паўсотні. У Рызе, Круляўцы (Кёнігсбергу) і Маскве ведалі, што купцоў з Полацка найперш цікавяць тканіны, посуд, соль, віно, селядцы. Тады ў горадзе працавала блізу 250 рамеснікаў: 40 краўцоў, 48 шаўцоў, 18 хлебапёкаў, 16 цесляроў, 12 кавалёў… Меў горад і майстроў больш рэдкіх прафесій — ювеліраў, шкляроў, пераплётчыкаў, шабельнікаў, жывапісцаў. Будаўніцтва мураваных дамоў паклікала да жыцця ў гарадскіх ваколіцах некалькі невялікіх цагельняў, дзе зараблялі на хлеб па тры-пяць работнікаў. Частка месцічаў, як і шмат стагоддзяў таму, жыла з зямлі, або займалася лесасплавам.

Чацвёртым губернатарам Полацкага

намесніцтва ў 1784 годзе, паводле пратэкцыі ўсемагутнага кацярынінскага фаварыта князя Пацёмкіна, быў прызначаны Аляксандр Лунін, чый радавод, як прызнаваўся сам намеснік, пачынаўся «з Польшчы».

Нашчадак ліцвіна Луні выявіў сябе асобай досыць неардынарнаю і вартай пэўнай увагі будучых служак музы Кліо. Пагатоў, захаваліся трохтомавыя губернатаравы запісы, што дазваляюць уявіць побыт, звычаі і ўзровень адукаванасці тагачаснага высокапастаўленага расійскага чыноўніка і яго акружэння.

У доме ў Луніна жылі шасцёра афіцыянтаў і апальшчыкаў, якіх гаспадар ледзьве не штодня муштраваў, як вытанчана падаваць на стол, разліваць віно і запальваць свечкі. У вольны ад службы час ён аддаваўся такому арыгінальнаму захапленню, як складанне рэцэптаў ад чумы і каросты, а таксама нібыта вынайшаў рэцэпт «лучшего русского пива». Дзеці ў сям’і нараджаліся кожныя два гады. Старэйшага сына аддалі ў навучанне полацкім езуітам, астатніх выхоўвалі французскія гувернёры Бугрэ і Мелер. Царскі намеснік паспяхова спалучаў выкананне дзяржаўных абавязкаў з паляваннем. Губернскі пракурор I. Мендзялееў даносіў у Сенат, што Лунін мог на цэлы месяц адлучыцца «в поля на звериные ловли» або што, насамрэч знаходзячыся ў Маскве, пасылаў падначаленым «предписания, будто бы он обозревал в некоторых местах Полоцкой губернии дворцы и станции, но такового обозрения совсем не делал».

Тым не менш праз пяць гадоў губернатарства гэты шылахвост атрымаў чын генерал-паручніка. Аднак радасць з такой нагоды азмрочылі вялікія пазыкі. Лунін мусіў адмовіцца ад паслугаў апошняга гувернёра і пусціў мужчынскую слязіну, калі з дому ўцёк кухар, які каштаваў 250 рублёў.

У чаканні «почетной отставки на полном жалованьи» губернатар спрабаваў займацца прадпрымальніцтвам, але найбольш аддаваўся марам, сярод якіх ганаровае месца займалі намеры завесці ў губерні пчол у шкляных вуллях і разводзіць на Полаччыне шаўковых чарвей-папрадух. Падобныя пражэкты тады ў Расіі нікога асабліва не здзіўлялі. Сама Кацярына II у лісце да Вальтэра пісала, што «была бы рада, если б экватор изменил свое положение: приятна мысль, что через 2000 лет Сибирь будет покрыта апельсиновыми и лимонными деревьями». У адзін цудоўны дзень полацкі намеснік прачнуўся з думкаю падзяліцца з адукаванай імператрыцаю сваімі ведамі і грандыёзнымі планамі, дзеля чаго ўступіў у сталічнае Вольнае эканамічнае таварыства і заняўся навуковым апісаннем даверанай яму губерні. Вынікі праведзенай Луніным у 1791-1792 гадах этнаграфічнай экспедыцыі сапраўды ўражваюць. Былі, у прыватнасці, зробленыя глыбокія высновы пра тое, што жыхары Прыдзвіння займаюцца «простым хлебопашеством и безрасщотным курением вина, имеют отвращение к городской жизни, все ходят пешком и один перед одним не выставляются…»

Падначаленым няўрымслівага губернатара быў Францішак Рысінскі, што меў у Полацкім павеце маёнтак і займаў у намесніцтве розныя досыць высокія пасады. Замест даносаў на начальніка ён пісаў па-польску і па-беларуску зграбныя эпіграмы, лірычна-філасафічныя і гумарыстычныя вершы, якія пашыраліся ў спісах і вусна. Сярод аматараў паэтычнай музы Рысінскага быў і полацкі маршалак С. Грабніцкі, што сабраў нямала твораў земляка ва ўласным архіве.

Яшчэ адна, здаецца, зусім невядомая цікавостка з полацкае мінуўшчыны. У 1796 годзе ў Полацку пачалося абсталяванне манетнага двара з гадавой прадукцыйнасцю 1 мільён рублёў. Аднак двор так і не пачаў працы, бо ў снежні таго ж года імператар Павел I падпісаў указ пра спыненне падрыхтоўчае працы. На наступны дзень выйшаў указ пра скасаванне Полацкай губерні. (Вядома, што пасля гэтага выхаванец імператарскай Акадэміі мастацтваў гравёр Самуіл Аляксееў з полацкага манетнага двара паступіў на пецярбургскі.)

Полацк страціў магдэбургскія вольнасці і быў прыраўняны да іншых гарадоў імперыі. Судовымі ды маёмаснымі справамі і размеркаваннем падаткаў займаўся магістрат. Выбарная гарадская дума мусіла клапаціцца пра добраўпарадкаванне і кіравала гаспадарчым жыццём: збірала падаткі, здавала ў арэнду гасцініцы, корчмы, млыны. Да 1800 года горад меў каменданта, пасля — гараднічага. Мяркуючы па прозвішчах (губернскі паштмайстар — Раўшэрт, камендант — генералмаёр фон Рытэр, губернскі маршалак— Корф), у Прыдзвінні Кацярына часта рабіла стаўку на немцаў.

Поделиться:
Популярные книги

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Дремлющий демон Поттера

Скука Смертная
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дремлющий демон Поттера

Хильдегарда. Ведунья севера

Шёпот Светлана Богдановна
3. Хроники ведьм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Хильдегарда. Ведунья севера

Наука и проклятия

Орлова Анна
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наука и проклятия

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Разбитная разведёнка

Балер Таня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбитная разведёнка

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8