Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

Перш чым пагаварыць пра драматычныя вынікі далучэння Беларусі да Расійскае імперыі, зазначым, што ў 1796 годзе адбылася чарговая бюракратычная перабудова: Полацкае і Магілёўскае намесніцтвы аб’ядналі ў Беларускую губерню з цэнтрам у Віцебску. Прабыўшы дваццаць гадоў губернскай сталіцаю, Полацк мусіў задаволіцца рангам павятовага горада. Услед за адміністрацыйнымі чынамі ў Віцебск пацягнуліся заможныя жыхары, асабліва купецкага стану. Гарадскія ўлады зачынілі народную вучэльню. Да ўсіх гэтых непамыслотаў дабавіўся пажар, які вынішчыў 240 дамоў.

Аматарам статыстыкі дазволю зазірнуць у пададзеную першым гараднічым губернскаму

начальству «Ведомость о состоянии Полоцка на 1799 год». Яна паведамляе, што ў горадзе жыве 7535 чалавек (меней, чым у XII стагоддзі): гарнізонных вайскоўцаў іх жонак і дзяцей — 1398, чыноўнікаў — 294, духоўных асобаў — 171, дваранаў — 135, купцоў-хрысціянаў — 547, купцоў-яўрэяў — 105, мяшчанаў-мужчын — 2305, жанчын — 2540. Полацк меў пяць цэркваў, два касцёлы, шэсць манастыроў, дамоў скарбовых (казённых) драўляных і мураваных — 20, гарадскіх — 1, прыватных — 1183, з іх мураваных — 21… На Ніжнім замку мясціўся вайсковы гарадок з баракамі і пляцам для муштравання гарнізонных салдатаў.

Палачане прызвычайваліся да павятовага жыцця ды існавання ў новай дзяржаве. Знікненне Рэчы Паспалітай з еўрапейскай карты вяло да ўсталявання на беларускіх землях усё больш жорсткіх парадкаў.

Створаная царызмам імперыя, у адрозненне, напрыклад, ад Брытанскай, была не заморская, а кантынентальная. Іначай кажучы, калоніі знаходзіліся побач з метраполіяй. Такая геаграфічная, а часам і этнічная (падабенствамовы, народных традыцый) блізкасць давала магчымасць не толькі маскаваць прыгнёт, але яшчэ і навязваць паняволенаму народу чужую гісторыю, падсоўваць яму чужых герояў.

Пры ўсіх яе хібах Рэч Паспалітая была шляхецкай рэспублікай, дзе ўжо даволі хутка развіваўся капіталістычны ўклад. У Расіі ж дасягнула вяршыні магутнасці абсалютысцкая феадальная манархія з сярэднявечнымі законамі, ці, дакладней, беззаконнем. Беларусь захапіла краіна, якую Маркс і Энгельс называлі жандарам Еўропы, а Ленін — турмой народаў.

Кацярына II і яе сын Павел I раздалі ў беларускіх губернях сваім памешчыкам паўмільёна сялянскіх душ, прычым значная частка гэтых людзей раней была асабіста свабодная. Генерал-фельдмаршалу Пятру Румянцаву «в вечное и потомственное владение пожаловано» 17 750 душ, статсдаме графіні Скаўронскай — 3823, генерал-аншэфу Салтыкову — мястэчка Ракаў ды іншыя маёнткі з 3735 душамі… Спіс гэты бясконцы.

За кошт нашай Бацькаўшчыны Кацярына шчодра надзяліла і сваіх фаварытаў. Браты Арловы, што некалі дапамаглі ёй сесці на трон, пераважна ў далучаных губернях атрымалі 50 тысяч прыгонных. Прозвішчы сялянам нярэдка давалі па панах. У адной з «арлоўскіх» вёсак у Магілёўскай губерні праз сто гадоў пасля захопу Беларусі нарадзіўся мой дзед Арцём Арлоў.

Феадальная гаспадарка ў Расіі вылучалася прымітыўнасцю. Беларускіх сялянаў, якія ў большасці сваёй раней плацілі грашовы аброк-чынш, пагналі на паншчыну. Формы прыгону ў імперыі былі больш жорсткія. Якраз пасля першага этапу «ўз’яднання», у 1773–1775 гадах, яе трэсла пугачоўшчына.

Беларускія гарады пазбавіліся магдэбургскага самакіравання і старых гербаў. Дробную шляхту, што не магла давесці дакументамі сваіх правоў, пераводзілі ў падатковы стан. Падаткі ў беларускіх губернях, у адрозненне ад расійскіх, дзяржава да 1811 года збірала не ў асігнацыях, а ў звонкай манеце. Паводле неафіцыйнага курсу 100 папяровых рублёў былі роўныя 22 рублям срэбра. Значыцца, на нашую зямлю лёг цяжар падаткаў, у чатыры-пяць разоў большых, чым ва ўнутраных губернях.

На змену расфармаванаму новымі ўладамі прафесійнаму войску Вялікага Княства Літоўскага прыйшлі невядомыя дагэтуль

Беларусі рэкруцкія наборы. У рэкруты бралі маладых здаровых мужчын ва ўзросце з 19 да 35 гадоў. Мірным часам Пецярбург вымагаў з 500 душ аднаго жаўнера, у вайну — чатыры, пяць і нават восем. Родныя праводзілі іх, не раўнуючы, як на той свет. Да 1793 года рэкруты служылі ўсё жыццё, потым тэрмін абмежавалі «ўсяго» чвэрцю стагоддзя. Наступнае скарачэнне службы да дваццаці гадоў адбылося толькі ў 1834-м.

Згодна з падлікамі Кастуся Тарасава, да канца XVIII стагоддзя беларускія губерні далі расійскаму войску 109 тысяч салдатаў без уліку шляхты, якая папаўняла афіцэрскі корпус. У 1811 годзе наш народ складаў дзесятую частку 40-мільённага насельніцтва імперыі, але пастаўляў ёй кожных пятнаццаць рэкрутаў з сотні. Паднявольныя салдаты нярэдка ўцякалі з царскага войска і таемна вярталіся на радзіму. Пра гэта сведчыць зацверджаны царом у сакавіку 1812-га ўказ, у якім чытаем: «Мелкопоместный шляхтич, в поместье своем пребывающий, за водворение у себя дезертира, должен платить 2 тысячи рублеи, а если не в состоянии заплатить, отдается в военную службу; а в случае неспособности к оной, подвергается ссылке в Сибирь. Управляющий деревнею, где допущен будет к водворению дезертир, подвергается равному наказанию».

Беларусы рабіліся гарматным мясам у захопніцкіх царскіх паходах. У 70-я гады XVIII стагоддзя быў створаны Полацкі мушкецёрскі полк. Той, хто цікавіцца геральдыкай, можа занатаваць колеры і сімвалы яго баявога сцяга: у залатым правым полі шчыта — палова чорнага расійскага арла, у чырвоным левым — «Пагоня». Між іншым, полацкім мушкецёрам належыць галоўная роля ў здабыцці Суворавым Ізмаіла: якраз яны першыя ўварваліся ў фартэцу. Палачане ўмелі ваяваць і ў тыя часы. Згадку пра Полацкі полк вы сустрэнеце нават у паэме Байрана «Дон Жуан».

Расія ніколі не ведала нацыянальнай і рэлігійнай талерантнасці. Беларусаў наогул не прызнавалі за народ, лічылі крыху папсаванымі пальшчызнаю расійцамі. Адпаведнае стаўленне было да мовы. Продкаў пазбавілі нават права на ўласныя імёны і прозвішчы. Адразу пасля захопу ўсходніх беларускіх земляў царскія пісарчукі пазапісвалі Язэпаў — Іосіфамі, Міхасёў — Міхаіламі, а Тамашоў — Фамамі. Жукі ператварыліся ў Жукавых, Каты — у Котавых, Кавалі — у Кавалёвых… Загадам Кацярыны II «для собственного употребления по упражнению ея в исторических сочинениях» з беларускіх манастырскіх, царкоўных і прыватных бібліятэк у Пецярбург забралі летапісы і радаводы найбольш славутых шляхецкіх родаў (Існуе меркаванне, згодна з якім менавіта расійская імператрыца загадала знішчыць Полацкі летапіс.) Крыху пазней з Полацка будуць вывезеныя Евангелле XII стагоддзя, што належала Траецкаму манастыру і два Евангеллі ХIV стагоддзя з манастыра Іаана Прадцечы. Цяпер гэтыя унікальныя помнікі знаходзяцца ў бібліятэках Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Адносіны царскіх уладаў да яўрэяў відаць ужо з цытаваных раней дакументаў. Кацярына II абяцала юдзеям карыстанне правамі «без различия закона (религии) и народа наравне с лицами других состояний российского подданства», аднак іх пачалі ўсяляк абмяжоўваць. Антысемітызм будзе насаджацца на дзяржаўным узроўні. З’явіцца так званая мяжа аселасці, за якой яўрэям забароняць сяліцца.

Царызм не мог пакінуць без увагі і навучальныя ўстановы. Над некаторымі ўвялі вайсковы нагляд. Новых падданых пазбавілі трохсотгадовага права набываць адукацыю ў замежных універсітэтах. Рабіліся спробы вярнуць тых, хто ўжо вучыўся ў Еўропе. За імі сачылі, кантралявалі іх карэспандэнцыю. Такога паняцця, як таямніца ліставання, у Расіі ніколі не існавала.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Ширер Уильям Лоуренс
Научно-образовательная:
история
5.50
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2