Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

Князь і вялікая світа ехалі ў Магілёў з азіяцкаю пышнасцю на вярблюдах і мулах. Каб залагодзіць небяспечнага госця, магістрат сустрэў яго хлебам-соллю, бочкаю вугорскага віна і багатымі дарункамі. Усё было марна. Афіцэры па-гаспадарску сталі на пастой у дамах у заможных месцічаў, а князь з дваром уладкаваўся ў замку і запатрабаваў ад горада ўзяць на сябе поўнае, «ад вялікіх да малых патрэбаў», забеспячэнне расійскага войска.

«3 прычыны загаду, — піша ігумен Арэст, — дастаўлялі князю віно венгерскае і французскае бочкамі, мёд і піва варамі, капусту і соль бочкамі, штодзённа вала жывога, колькі дзесяткаў бараноў, гусей і курэй статкамі і чародкамі, хлеба сітнага і ружовага на ўсякі дзень па 100 булак, гарэлкі простай і наліўкі моцнай меркамі, мыла на мыццё бялізны па колькі дзесяткаў

фунтаў на тыдзень, рыбы прасольнай вазамі, а жывой — колькі магчыма было даставаць, рыбы вяленай пудамі, вострыя прыправы, разынкі, міндаль па колькі дзесяткаў фунтаў, жалеза на каванне коней і акоўку караванаў пудамі, мукі пшанічнай найлепшай меркамі, рыбы асятрыны цэлымі асетрамі і пасечанымі, рыбы саміны на колькі дзесяткаў фунтаў, калачы печаныя штодзённа былі дадзеныя, за выключэннем святочных дзён, штодзённа таксама бліны грачаныя па колькі дзесяткаў і масла каровіна. А таксама, калі чаго-небудзь здарыцца не паставіць, тады магістрацкія асобы браны пад варту і экзекваваны, штрафаваны».

Магілёў дачакаўся і падзякі за гасціннасць. Горад, што лічыўся тады адным з найпрыгажэйшых у Еўропе, быў разрабаваны і дашчэнту выпалены. На працягу месяца па царовым загадзе былі таксама спаленыя Орша, Быхаў, Мсціслаў… Менавіта Пётр загадаў знішчыць замак Белы Ковель у Смалянах пад Оршай, руіны якога і сёння нагадваюць пра нашага «саюзніка».

Цар Пётр пакараў і саму святую Сафію. Адразу па забойстве пяці святароў, храм апячаталі і зрабілі вайсковым складам. Тут трымалі амуніцыю, а часам і коней. Полацкі грэка-каталіцкі ігумен Лаўрэн пісаў у Рым папу: «Не толькі кляштар дагэтуль заняты маскавітамі, але нават сама кафедральная царква, апаганеная зверскім забойствам манахаў, пазбаўленая столькі гадоў магчымасці адпраўляць святыя малітвы і даваць святое прычасце верным уніятам, бо ў выніку выгнання адтуль манахаў з яе выкінулі ўсе царкоўныя рэчы». Праз два стагоддзі Аляксей Сапуноў знойдзе ў архіве Полацкай духоўнай кансісторыі запіс пра тое, што пятроўскі камендант Озераў забраў цудатворны абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі «в серебряной, позолоченной ризе, украшенный крупными драгоценными камнями».

Гэты факт рабавання пацвярджаецца і полацкім інвентаром 1712 года: «Чудотворный Образ Пресвятой Девы, находившийся в Кафедральной церкви Полоцкой, увезен комендантом Озеровым в Смоленск».

У сутарэннях сабора мясцілася царскае парахавое сховішча.

Досыць было іскрынкі, каб беларуская святыня ўзляцела ў паветра. I такая іскра ўспыхнула 1 траўня 1710 года, якраз напярэдадні — дзіўнае супадзенне! — адыходу з Полацка расійскіх войскаў.

Выбух знішчыў сцяну, левы бакавы алтар, пашкодзіў калоны і скляпенні. Куродымныя руіны трыццаць гадоў стаялі на Верхнім замку, выклікаючы ў сэрцах у палачанаў і тых, хто плыў па Дзвіне, глыбокі смутак, нагадваючы пра цяжкія страты роднай зямлі.

За Паўночную вайну трохмільённы беларускі народ скараціўся на восемсот тысяч.

Зрэшты, першы расійскі імператар, як вядома, не цырымоніўся і са сваімі падданымі. «Дабы защитить Отечество от врагов, Пётр опустошил его больше всякого врага», — пісаў Васіль Ключэўскі.

У палітычным запавеце цар адкрыта сказаў, што народ трэба трымаць у беднасці, бяспраўі і непісьменнасці, каб лягчэй выкарыстоўваць і «расходовать» яго на дзяржаўныя патрэбы.

Сучасны расійскі гісторык Ігар Буніч наогул бачыць у асобе Пятра крывавага маньяка. Згадваючы шматлікія пакаранні смерцю (напрыклад, насельніцтва сібірскага горада Тараўца, «уличенное в расколе», воляю цара было ўсё цалкам, улучна з немаўлятамі, пасаджанае на палі), Буніч падае і такі факт: «У прысутнасці імператара дваццацідвухгадовай дзяўчыне (прыдворнай красуні Марыі Гамільтон. — У. А.), нягледзячы на яе маленні, адсякаюць галаву. Пётр бярэ мёртвую галаву з эшафота, цалуе яе ў вусны, нечакана для ўсіх падымае над натоўпам і пачынае чытаць лекцыю з анатоміі, тлумачачы, «какая жила в голове для чего предназначена»».

У Полацк вярнулася толькі малая частка месцічаў, рассеяных ліхалеццем па свеце.

У 1716 годзе сойм Полацкага ваяводства паслаў у Вільню дэпутацыю з просьбаю вызваліць горад ад падаткаў. Ён так збяднеў, што абраныя праз дзесяць гадоў бурмістры

не мелі за што паехаць на зацвярджэнне да войта. Даваеннай колькасці насельніцтва Полацк дасягнуў адно ў 70-я гады XVIII стагоддзя, калі ў ім зноў налічвалася блізу тысячы дамоў.

1738 год у полацкіх аналах пазначаны пачаткам адбудовы святой Сафіі. Нялёгкі клопат усклаў на сябе уніяцкі арцыбіскуп Фларыян Грабніцкі — ужо за адно гэта ён варты нашай удзячнасці. На запрашэнне ўладыкі Фларыяна з Вільні прыехаў вядомы ў Вялікім Княстве дойлід Ян Глаўбіц.

Перад выбухам парахавога сховішча Сафія мела выгляд храмафартэцы з прысадзістымі вежамі. У 1750 годзе сабор канчаткова набыў добра знаёмае нам сучаснае аблічча і стаў выдатным помнікам архітэктуры так званага віленскага барока. Я. Глаўбіц і кіраўнік муляраў Б. Касінскі ўштукавалі ў новы храм падмурак і часткі сценаў ранейшай Сафіі — не столькі дзеля эканоміі, як з павагі да старажытных дойлідаў а яшчэ — каб паказаць пераемнасць уніяцтва ў дачыненні да праваслаўя.

Новы сабор павінен быў сцвярджаць самастойнасць і сілу уніяцкае веры.

Ад яруса да яруса імкнуць у вышыню вежы, якія робяць усю велічэзную спаруду зграбнай і лёгкай. У суладнасці са знешнім абліччам — унутранае: багатая ляпніна, васьмікалонны алтар. 3 блакітнага нябеснага астраўка над ім глядзіць Тройца: Хрыстос і Саваоф, над якімі ўвасабленнем Святога Духа лунае голуб.

Цёплая палевая афарбоўка сценаў урачыста спалучаецца з пазалотаю і белым колерам алтароў. Напрыканцы ХIX стагоддзя гзымсы (карнізы) галоўнага алтара яшчэ былі ўпрыгожаныя скульптурамі святых. У 1752-1768 гадах побач з саборам падняліся, утвараючы з ім адзіны ансамбль, трохпавярховыя карпусы мужчынскага базылянскага кляштара, знішчаныя ўжо ў XX стагоддзі.

Адноўленая, а дакладней, нанова пабудаваная Сафія шмат пабачыла. Была здратаваная Унія, прыйшлі праваслаўныя, якія, між іншым, занядбалі храм да таго, што ў час пераносу мошчаў святой Еўфрасінні набажэнствы там адбываліся толькі адзін месяц на год.

За савецкім часам сабор служыў то збожжасховішчам, то архівам. Была ідэя стварыць там музейную экспазіцыю, але пасля палічылі, што для музея Полацку хопіць і разоў у дзесяць меншай лютэранскай кірхі.

У Другую сусветную вайну вежы Сафіі зрабіліся арыенцірамі для артабстрэлаў і бамбавання, у выніку якіх амаль дазвання быў разбураны гістарычны цэнтр горада, што потым спісалі на нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Адраджэнне Сафіі да новага жыцця палачане святкавалі ў 1983-м, калі храм стаў канцэртнаю залай. Цяпер тут выступаюць славутасці з усяго свету, а на першым канцэрце ў выкананні мінскага ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле» гучалі творы эпохі барока, створаныя уніяцкімі кампазітарамі ў XVII стагоддзі.

За ўзнёслыя пачуцці, што ахопліваюць нас сёння ў храме, мы павінны дзякаваць і Яну Глаўбіцу, і аўтару праекта рэстаўрацыі Валерыю Слюнчанку. (Паводле яго ж праектаў у Полацку аднаўляліся Богаяўленскі і Крыжаўзвіжанскі саборы.) Поруч з беларускімі рэстаўратарамі ў Сафіі працавалі спецыялісты ў ляпніне з Летувы і арганныя майстры з тагачаснай Чэхаславакіі.

Паміж праваслаўнымі і ўніятамі раз-пораз узнікаюць спрэчкі, каму з іх у будучым быць у саборы гаспадарамі. На маю ж думку, Сафійскі сабор павінен належаць нам усім. Вернікі розных канфесій маглі б у вялікія святы па чарзе адпраўляць набажэнствы, як гэта робіцца ў ерусалімскіх храмах, а атэісты прыходзілі б у храм высокага мастацтва. Толькі тады Сафія будзе не яблыкам разладу, а сімвалам адзінства і велічы Полацкай зямлі, сімвалам адраджэння ўсёй Беларусі.

Тут, у саборы, дзе лекуе душу сімфонія архітэктуры і колераў, музыкі і скулыітуры, нескладана перанесціся праз два з паловаю стагоддзі і ўбачыць, як каля амбоны прыпыніўся ў задуменні Фларыян Грабніцкі. Ён застаўся ў гісторыі будаўніком новага храма і дбайцам пра ўнію, чалавекам цвёрдым інезалежным, які не баяўся змагацца нават з усемагутнымі езуітамі.

Поделиться:
Популярные книги

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Помещицы из будущего

Порохня Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Помещицы из будущего

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Адвокат вольного города

Парсиев Дмитрий
1. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции

Последняя Арена 9

Греков Сергей
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 9

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24