Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Гэта ўразіла яго яшчэ больш.

Уласна кажучы, не сама трагедыя, а Сашыны словы вярталі да думак пра Медэю, пра таямніцы жаночай душы. I яму палюбіўся гэты роздум пра тое, што, магчыма, недзе з некім i здарылася тры тысячы год назад. Тры тысячы!.. Такая даўнасць неяк хораша адводзіць думкі ад надзённасці: пачынаеш забываць няшчырасць настаўніц, уласнае адчуванне голаду, пра сход у Панізоўі, які трэба заўтра правееці,— збяруцца людзі ці не?.. Але нішто не скарачала час, урокі цягнуліся як ніколі доўга. I, як ніколі раней, Пятро ўзрадаваўся, калі яны нарэшце

скончыліся. Рушыў быў дадому. Але ў акне сельсавета ўбачыў адзінокую постаць Бабкова i павярнуў туды.

Іван Дзямідавіч сустрэў словамі:

— Хрыстос уваскрос, ліха на яго, а нам з табой клопат: чуе мае сэрца — не робяць нідзе. Бачыш? — Ен паказаў праз другое акно за раку. — У Грамыкі ўсе коні на лузе гуляюць. Хаця б загнаў куды ў кусты. Наскочыць Анісімаў — не мінуць нам бюро. Трэба, Андрэевіч, узяць нам каня ў гэтага куркуля ды паехаць па калгасах.

Пятро ўзлаваўся — незразумела чаму:

— Ды ну яго к чорту! Што дасць наша паездка? Калі не выйшлі з раніцы, то хто пойдзе цяпер, пасярод дня? Няўжо ты думаеш, што можна адным махам скончыць з верай?

Бабкоў уздыхнуў:

— Вайна i тут шкоды нарабіла. Да вайны мы ў любое папоўскае свята нядзельнікі рабілі. Усе выходзілі — ад малога да старога.

Пятро не вельмі паверыў у гэта, бо даўно ўжо прыкмеціў, што старшыня сельсавета, як ніхто іншы, шчыра перакананы, што да вайны ўсё было лепшае: партработа, гандаль, антырэлігійная прапаганда, нават людзі былі лепшыя, а цяпер — усё не так, усё папсавана вайной, i людзі ў тым ліку. Гэтую яго рысу Саша неяк растлумачыла проста i па-жаночы мудра:

— Да вайны чалавек меў шчасце, сям'ю. А цяпер што ў яго асталося? Адны ўспаміны.

Сапраўды, Бабкоў жыў успамінамі. Мабыць, адчуўшы, што Пятро сумняваецца ў верагоднасці яго слоў, стары пачаў горача расказваць, як яны працавалі да вайны i як усё хораша ішло — як па масле.

Пятра пачало раздражняць бабкоўскае захапленне ўсім даваенным, гэтак жа, як раздражняла ханжаства настаўніц. Ён знарок, на злосць старому, пачаў пярэчыць: усё было зусім не так. Бабкоў узлаваўся. I яны трохі не пасварыліся. Перашкодзіў Грамыка. Прыйшоў вясёлы, з хітрымі смяшынкамі ў вачах i запрасіў ix да сябе на абед.

— Пайшлі, хлопцы, пацешым душу на бабскае свята. Наямося да новага ўраджаю. Цешча бычка зарэзала. Ну, i ўсё другое, як мае быць на Вялікдзень. Нават пляшку недзе дасталі, чортавы бабы, неразліўной, чыстай маскоўскай.

Бабкоў адразу згадзіўся.

Пятра гэта здзівіла i ўзлавала. Ён добра ведаў слабасць старога: чарка для яго — адзіная i наймацнейшая спакуса. I, аднак, трэба ж мець нейкі прынцып! Толькі што рваўся ў калгасы, баяўся Анісімава, i вось — ураз пра ўсё забыўся. У яго, Пятра, ад напамінкаў пра мяса i яйкі таксама забурчала ў жываце i пагнала сліну. Але ўсё-такі нельга забывацца, што ты не проста настаўнік, а партыйны кіраўнік, выхавацель i дзяцей i дарослых. Што яны падумаюць?

— Падвядзеш ты, Панас, пад манастыр i нас i сябе. Раззвоняць: камуністы Вялікдзень спраўлялі. Крый божа, дойдзе да Анісімава… ён з нас спусціць стружку.

Казаў,

а на душы было пагана, бо адчуваў, што словы яго няцвёрдыя: урэшце i ён не вытрывае перад такой спакусай — гэтак паабедаць! Таму выходзіць, што ўшчувае ён няшчыра — ці то каб паказаць сябе перад таварышамі па рабоце лепшым за ix, ці то — каб застрахавацца на ўсякі выпадак. Хіба гэта не такое ж ханжаства, як у тых настаўніц? Хіба не лепш згадзіцца адразу, як Бабкоў? Усё адно недзе трэба есці, не галадаць жа ў знак пратэсту супроць Вялікадня.

— Ніхто не будзе званіць, Андрэевіч. Не бойся. Не думай, што людзі не разумеюць. Ды ім самім Бог — для прыліку. Хіба такія, як цешча мая, шчыра вераць? А так… Чуў, што Лізавета казала? Але хочацца людзям, каб хоць адзін дзень мець свята…

— Будзе Першамай.

— Мы з табой i на Першамай не дамо пагуляць. Аб'явім рабочым днём…

— Аб'явім, а выконваць будзем, як сёння. Чаго варта пастанова, за якую прагаласавалі? Ніводнага чалавека на полі…

— Хаця б коней куды загнаў далей ад дарогі,— нечакана падтрымаў Бабкоу. — Паедзе хто з раёна — адразу ўбачыць, што ў полі нікога…

Грамыка неяк дзіўна ўсміхнуўся, крутнуў галавой.

— Ох, умеем мы ад саміх сябе хавацца! Коням таксама трэба хоць адзін дзень свята, яны з пастронкаў не вылазяць.

Пятро зразумеў, што першай фразай Грамыка адказаў не Бабкову, а яму — на яго ваганні, на яго спробу прыкрыць слоўнай заслонай згоду паабедаць. Гэта кранула за жывое. Што цяпер лепш — катэгарычна адмовіцца ці рашуча згадзіцца? Toe, што хітрун гэты бачыць, як кажуць, наскрозь i глыбей, чытае нават тыя думкі, якія сапраўды часам сам ад сябе хаваеш ці, ва ўсякім разе, не адразу даеш ім права ўплываць на рашэнні,— прымусіла адкінуць прэч усялякую дыпламатыю i агаворкі:

— Пайшлі. Было не было. Бюро нам усё адно не мінуць. Не за гэта, дык за другое.

Пятра бянтэжыла, што дома ў Грамыкі сямідзесяцігадовая цешча, якая, чаго добрага, яшчэ пачне «хрыстосавацца», i дзеці — школьнікі, сын i дачка. Але Панас i жонка яго Гаша, увішная i па-сялянску вельмі практычная, усё прадугледзелі: ні старой, ні дзяцей у хаце не было. Але былі ўжо там Саша з Ленкай i жонка Бабкова з сынам ад першага мужа, што загінуў у партызанах, у атрадзе Івана Дзямідавіча.

Жанчыны памагалі гаспадыні збіраць на стол, хоць там стаяла ўжо столькі смакаты, што ў галоднага Шапятовіча ажно заныла ў жываце. Хутчэй бы за стол!

Ды раптам на вуліцы загурчаў матор, фыркнуў, чмыхнуў, заглух. Каля хаты спыніўся «віліс».

— Анісімаў!

На нейкі момант усе яны — i мужчыны i жанчыны — анямелі, застылі ў недарэчных паставах, магчыма, у больш ненатуральных i смешных, чым гараднічы, яго сям'я i ўсё акружэнне ў фінале «Рэвізора». Ніхто не ведаў, што рабіць.

Нарэшце Грамыка скамандаваў шэптам, як у начной атацы:

— За мной! — I гэтак жа, як на фронце, прыгнуўшыся, шмыгнуў у дзверы.

Бабкоў — за ім. Каманда i яе выкананне былі такія рашучыя, што Пятро таксама падначаліўся i выскачыў следам за імі ў недабудаваныя сенцы.

Поделиться:
Популярные книги

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Затерянные земли или Великий Поход

Михайлов Дем Алексеевич
8. Господство клана Неспящих
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.89
рейтинг книги
Затерянные земли или Великий Поход

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Законы Рода. Том 10

Flow Ascold
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2