Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Тры!

А Бабкову толькі гэта i трэба! Ён тут жа, моцна націскаючы пяро, каб лічбы выйшлі тоўстыя, тлустыя, каб кожнаму кідаліся ў вочы — во з якой сумы пачаўся ліст! — запісаў тры папоўскія тысячы, але сказаў, цяжка ўздыхнуўшы:

— Эх, што з вамі зробіш! Але — наяўнымі, айцец Міканор.

— Не магу цяпер усё. Паверце. Палавіну хіба.

Праніклівая, хітрушчая пападдзя зразумела, што яны задаволены — Бабкоў i Шапятовіч, бо паглядзела на свайго «благавернага» з нянавісцю і, гнеўна пачырванеўшы, знікла за шырмай, ляпнула дзвярамі. Куды падзеліся яе ветлівая

гасціннасць, прывабныя ўсмешкі.

Але чорт з ёю, з пападдзёй! Выйшлі яны на вуліцу пераможцамі! Ішлі, прыгадвалі, як «апрацоўвалі» папа, — смяяліся.

Ды раптам Іван Дзямідавіч нібы язык адкусіў: на паўслове сціх, папярхнуўся смехам. Яго маршчыністы, смешнадобры, калі вясёлы, твар зрабіўся як з граніту — шэры, халодны. Нервова заплюскала вейка.

— Хадзем-кась во сюды, — паказаў ён на вялікую, на тры акны, пад гонтавым дахам хату. Яна хоць i была навейшая i лепшая з тых, што ўцалелі ад пажару, але стаяла нейкая здзічэлая, пустая, як бы нялюдская, суседнія хаты з абодвух бакоў адсунуліся ад яе, i на шырокіх пляцах паміж імі i ёй ніхто не будаваўся. I яшчэ адно: стаяла хата голая, ні двара, ні хлява, ні адрыны навокал — нічога, што аздабляе сядзібу, надае ўтульную жытласць.

Пятро ведаў: хата належыць сям'і паліцая Антоненкі. З Панізоўя было некалькі паліцаяў, з другіх вёсак — ніводнага. Можа, праз гэта Бабкоў не любіў Панізоўе. Пятро неаднойчы чуў ад яго: «Паліцэйскае кубло! Зладзюгі!»

Двух паліцаяў забілі партызаны, трох судзілі. А гэты, Антоненка, уцёк. Але, відаць, не за тое, што ён недзе жывы, непакараны, людзі мелі да яго такую нянавісць. Да сем'яў другіх адносіліся па-рознаму, але ніводная не была ў такой ізаляцыі, як Антоненкава, ніводнай так не цураліся — як ад заразных якіх, адхіналіся, адгароджваліся. Дзеці i тыя не гулялі з дзецьмі паліцая, у школе за адну парту з сынам яго адмаўляліся сесці.

Саша аднойчы расказвала:

— Сёння ў Антоненкавых была. Суседзі сказалі: хлопец з горлам ляжыць. Баялася, каб не дыфтэрыя часам. Не, ангіна. Дала стрэптацыд. Разумею, што дзіця не вінаватае, не адказвае за бацьку. A ўсё адно: пабыла ў хаце — i ўвесь дзень хаджу з такім адчуваннем, быццам датыкнулася да нечага брыдкага. Чаму ў яго столькі было лютасці да людзей? Ніхто ж яго не крыўдзіў, не раскулачваў, нічога…

Яшчэ больш, чым знадворку, уразіла хата ўсярэдзіне.

Вялікая i пустая, як стадола. Нават ложка не было. Стол грубы, з негабляваных дошак, на козлах, ды ўслон — доўгі, стары, адглянцаваны да бляску; пустая паліца на задняй сцяне, пад ёю — маленькая, счарнелая ад вільгаці лаўка, на ёй — драўлянае вядро. I ўсё.

Хата не атынкована, між пачарнелых, патрэсканых бярвенняў вытыркаў мох, i гэта яшчэ больш надавала здзічэласці, першабытнасці. Аб наяўнасці жыцця i людзей, бадай, сведчыла адна печ, свежапабеленая, відаць, перад Вялікаднем. Напэўна, каля яе i на ёй, на гэтай печы, ішло ўсё жыццё. Бо i цяпер, хоць на дварэ шумела вясна, квітнеў май, двое хлапчукоў, год пад дзесяць i сем, ляжалі на печы i, як звяркі, цікаўныя i спалоханыя, пільна сачылі за кожным рухам Бабкова i Шапятовіча. A ніжэй, на ляжанцы, абкруціўшы

галаву нейкай бруднай анучай, сядзела, як здзічэлая сава, старая — сівая, з чырвонымі запалёнымі вачамі, у лахманах.

Увайшоўшы ў хату, Бабкоў не павітаўся, як звычайна. Пятро таксама змаўчаў. I ім ніхто не сказаў ні слова. ТольKi маладзейшая гаспадыня, паліцаева жонка, кабета высокая, буйная, але худая — адны маслы тырчалі,— змахнула з услона фартухом пыл, як бы запрашаючы сесці. Ды яны не селі. Стаялі. I яна стаяла каля печы, скрыжаваўшы на грудзях рукі. Чакала, што скажуць.

— Падпішыцеся на пазыку! — не сказаў, не папрасіў, а загадаў Бабкоў.— Трэба адбудоўваць тое, што спаліў ваш бандзюга.

«Сава» насцярожана ўстрапянулася, узняла галаву. Вусны паліцаіхі скрывіліся ў дзіўнай ухмылцы:

— А вы яго знайдзіце i падпішыце.

Бабкова ажно перасмыкнула ўсяго ад такой нахабнасці, ён тузануўся адразу ўсім целам, махнуў рукамі, закрычаў:

— Зловім! I падпішам! Прыгавор! Толькі нагамі дрыгне ў пятлі! Тут жа, на вуліцы, i павесім, сабаку! Перад усім народам!..

На печы заплакаў малы:

— Мамка, я баюся!

Пятра скалануў гэты плач, шкада стала дзяцей. Падумаў, што ім, прадстаўнікам улады, нельга так гаварыць пры дзецях.

Амаль загадаў Бабкову:

— Іван Дзямідавіч! Прытрымайце нервы!

I той схамянуўся. Сказаў хлапчуку:

— Не бойся, дзетка, ніхто цябе не кране! Мы — не такія!.. Гэта твой бацька дзяцей страляў!

— Не страляў ён дзяцей! Не страляў! — раптам прастуджаным, ахрыплым голасам гукнула старая. Быў яе крык такі неспадзяваны, што Шапятовіч аж уздрыгнуў.

— Страляў! — зноў сарваўся стары партызан. — Увесь атрад ix быў у тую ноч. Дзяцей Рыгора Сівалоба ён… ваш… застрэліў. Усе на судзе пацвердзілі!

— Не! Не! Не! — упарта i страшна адмаўляла маці забойцы.

Магчыма, яна доўга пераконвала сябе ў гэтым. Можа, кроў дзяцей не давала ёй сну i спакою.

Старая гэтая, у якой, відаць, памуцілася ў галаве, i наогул уся сцэна зрабілі на Шапятовіча вельмі цяжкае ўражанне. Ад размовы пра забойства дзяцей на хвіліну нават зрабілася як бы млосна — закружылася ў галаве.

— Іван Дзямідавіч, пайшлі.

— Ды не, яны падпішуцца! — пераканана заявіў Бабкоў i сеў на ўслон, пачаў расшпільваць сваю палявую сумку. — У ix, гадаў, золата закапана. Ён усе яўрэйскія дамы аграбіў, кал i няшчасных на смерць пагналі. I дом гэты з мястэчка перацягнуў. Канфіскаваць даўно трэба! Колькі разоў казаў пракурору. Людзі ў зямлянках жывуць… Не менш тысячы i — усе наяўнымі! Душа з ix вон! Ясна? — звярнуўся ён да маладзіцы.

Яна зноў скрывілася — перакасіўся твар ад усмешкі ці ад нервовага спазму, але Пятру чамусьці здалося, што ўсмешка гэтая не пакутлівая, a здзеклівая.

— У мяне капейкі за душой няма.

— Тыдзень назад краму ў Прылуках абрабавалі. Дык я баюся, што палавіна дабра таго ў цябе закапана.

— Пашукайце!

— Пашукаем! I знойдзем! Гэта ix работа… твайго!.. Ён далека не пайшоў, тут, шыбенік, валацуга, блукае. Даблукаецца! Вяровачка даўно плача па ім!

— Мамка!

Поделиться:
Популярные книги

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV