Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Пятро адразу падумаў, што ніякага бюро не будзе, што самае большае — вернецца Анісімаў i ўчыніць ім «разнос». Ён сказаў пра гэта «сябрам па няшчасцю». Бабкоў павесялеў ад такой перспектывы: адзін Анісімаў нічога не запіша, a словамі няхай разносіць колькі хоча — не прывыкаць.

Мінула шэсць гадзін… Сем… Стрэлкі ходзікаў у прыёмнай папаўзлі далей. Зайшло сонца. Пачало змяркацца. Спахмурнеў Балотны, скручваў з кожным разам усё таўсцейшыя цыгаркі з такога пякучага самасаду, што Пятру, які не курыў, дым раздзіраў лёгкія; прыпальваў новую цыгарку ад свайго ж недакурка. Больш

злосна жартаваў Грамыка. Адзін Бабкоў весялеў. Яны як бы павольна мяняліся роляMi: цяпер ужо Іван Дзямідавіч бяскрыўдна кпіў з Панаса, прыгадваючы «тую смакату», што асталася на стале ў яго хаце.

— Бабы нашы ласуюцца недзе, чортавы балаболкі.

— Ты думаеш, адны? З маладымі хлопцамі. Трэба ж тваёй Соні разгавецца. Напасцілася з такім старым мяшком.

— Цьфу… тваю маць! Ты i пажартаваць па-чалавечы не можаш! — узлаваўся Бабкоў: не любіў, калі напаміналі пра розніцу ў гадах яго i жонкі.

— Значыцца, пацэліў у слабое месца, калі злуеш, — паспрабаваў падхапіць жарт Балотны. Але далей не пайшло — не той настрой.

Пятра проста абражала такая няўвага сакратара райкома да ix, i ён, галодны, змораны, расстроены ўсімі нягодамі дня, перажываў надзвычай балюча. Ix жа магло прыехаць ажно восем чалавек — палавіна партыйнай арганізацыі. Што ж гэта за метад выхавання людзей?

Прапанаваў паехаць назад, дадому. Але падтрымаў яго адзін Грамыка: Бабкоў i Балотны, на здзіўленне яму, запярэчылі:

— Пачакаем. Анісім любіць праводзіць бюро сярод ночы.

Бабкоў яўна выпрабоўваў лёс: пранясе ці не пранясе навальніцу над яго сівой галавой? Наліха яму, каб кінулі пасля яшчэ адзін камень — уцёк ад бюро.

Шапятовіч зноў пачаў званіць на кватэру Анісімаву, старшыні райвыканкома Лешчуку, Лялькевічу. Трэці раз.

I на гэты раз Лялькевіч адказаў — толькі што вярнуўся з паездкі па раёне.

Заікаючыся ад хвалявання — так «узвінціў» сябе абурэннем, Шапятовіч пачаў тлумачыць сакратару, чаму яны тры гадзіны сядзяць у райкоме.

— Чакай, Пятро Андрэевіч, зараз сам прыйду.

З'явіўся мінут праз пяць.

Пятро ўбачыў яго, худога, у запыленых розных чаравіках: на здаровай назе навейшы, на пратэзе — стары, i чамусьці прыгадаў, як галодна ён каўтнуў сліну, калі Саша смажыла яечню. Таму, відаць, i пачаў з горкага прызнання:

— Але, я быў галодны. I не хаваюся: ішоў да Панаса паабедаць. Дык што — распяць мяне трэба на крыжы за гэта, як Ісуса? А мне напляваць, што цешча яго верыць у Бога. Абы, не шкадуючы, дала сала i яйкі!..

Лялькевіч не адразу зразумеў, што да чаго. Ведаючы Анісімава, ён здагадваўся, завошта той выклікаў ix сюды. Але Шапятовіч яўна пачаў не з таго.

Грамыка, баючыся, мабыць, што мал ад ы i наіўны сакратар ix у запале раскрые, як яны хаваліся ад Анісімава, перапыніў Пятра:

— Уладзімір Іванавіч, скажу праўду: я дык свядома даў адпачынак людзям i коням, бо ведаў, што больш патраціш энергіі, чым будзе тае працы ў такі дзень. Хіба так трэба змагацца з рэлігіяй?

— Захапіў вас Анісімаў за сталом?

Грамыка засмяяўся, па-змоўніцку міргануўшы Пятру:

— Не, не захапіў. Але вам прызнаемся: збіраліся пакарыстацца набожнасцю маёй

цешчы.

Лялькевіч таксама засмяяўся:

— Чэрці…

I было гэта «чэрці» такое добрае, такое чалавечнае, што

адразу ўсім стала хораша i весела.

— Ну, вось што… Ганіце назад да цешчы. Я з Анісімам Пятровічам дамоўлюся. Але пастарайцеся, каб заўтра людзі былі ў полі. Хацеў я запрасіць вас на чай, але перадумаў: прыедзе Анісімаў — загляне i прыгадае вам Вялікдзень, сапсуе настрой. Ды ў цешчы, пэўна, ёсць штось больш істотнае за чай. А?

У адказ яны ўсе чацвёра зарагаталі.

Потым Пятро з раўнівай зайздрасцю падумаў, што, выходзіць, можна з людзьмі гутарыць вось так, як Лялькевіч, i яны, людзі, не зробяцца ад гэтага горшыя.

IX

У самую вялікую вёску — Панізоўе — пайшлі самі, Шапятовіч i Бабкоў. Веска цяжкая — бедная. Але ёсць у ёй такія «элементы», як называў ix Іван Дзямідавіч, на якія можна націснуць i падцягнуць падпіску, даць працэнты, а галоўнае — узяць наяўнымі, на што райком i райвыканком звярталі асаблівую ўвагу. Задание далі на сельсавет такое, што ўсе дваццаць чалавек, сабраныя на інструктаж, уздыхнулі, як у адны лёгкія, пачуўшы пра суму. Але толькі ў полі Бабкоў даў волю абурэнню i смачна праскланяў раённае начальства за такую бяздумную кантрольную лічбу.

Адзін з «элементаў» — поп. Да яго першага i пайшлі. Зайшлі з тылу, ад рэчкі, праз гарод; Іван Дзямідавіч ведаў усе сцяжыны. I захапілі святога айца знянацку — у тую хвіліну, калі ён высвятляў свае, відаць, даволі складаныя адносіны з пападдзёй. З хаты, моцна струхлелай, недагледжанай, адразу відаць, што ў жыльцоў не свая яна — чужая, вылятала прыглушаная, але даволі гучная, каб пачуць у двары, лаянка. Ды такая!..

— Пайшла ты са сваёй сястрой… — I мужчынскі бас так далека паслаў абедзвюх жанчын, што Шапятовіч войкнуў ад нечаканасці.

— А пацалуй ты нам…

Бабкоў схапіўся за жывот, скурчыўся ад смеху.

Во гэта даюць святыя людзі! Ну, цяпер я з ix выцягну пару кругленькіх.

Мабыць, ix угледзелі, бо лаянка сціхла. Нешта грукнула, ляпнулі дзверы, пачуліся крокі ў сенцах. Не паспелі яны ўзысці на ганак — дзверы шырока адчыніліся, i поўная, але прывабная з твару кабета, апранутая проста, аднак па тым часе даволі нябедна i з густам, сустрэла ix ветлівай усмешкай:

— Іван Дзямідавіч!.. Калі ласка… Заходзьце. — I, праводзячы ў хату нечаканых гасцей, прасіла прабачыць: — Толькi не прыбрана ў нас. Айцец Міканор з горада прыехаў пад раніцу, дык адпачываў усё яшчэ.

Сапраўды, поп сядзеў на незасланым ложку i, чырванеючы ад натугі, нацягваў цесны бот. Нацягнуў — падняўся, расчасаў пяцярнёй чорную ўскудлачаную грыву i стаў падобны на старога рускага купца — у ботах, шырокіх нагавіцах, доўгай непадпяразанай белай кашулі. Але больш, чым па адзенні, падобны быў з твару: апухлы, пакамечаны, вочкі заплылі перапойнай цвіллю. Адразу відно, што служка Бога ніяк не праспіцца, не апрытомнее ад паслявелікоднага пахмелля.

Бабкоў, весела паціраючы кантужаную руку, падміргнуў Пятру: бачыш, які праведнік?

Поделиться:
Популярные книги

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Затерянные земли или Великий Поход

Михайлов Дем Алексеевич
8. Господство клана Неспящих
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.89
рейтинг книги
Затерянные земли или Великий Поход

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Законы Рода. Том 10

Flow Ascold
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2