Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У каменным крузе

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

У бункеры цесната. А мне трэба да ветру. Што рабіць? Цурболіць у нагавіцы? І тут чую, быццам нечая рука піхнула ў спіну. А за спіною бетон. І я ўжо на нагах. Маё месца займае Янэк, а я спрабую праціснуцца да выхаду. Дарма. Дарогу загарадзіў шыракаплечы ўкраінец з перакошаным ад злосці тварам:

— Куды пхнешся!? — асаджае мяне. — Не чуеш, што на дварэ?

Нічога не чую. Ляжу пад абломкамі бетону. Бачу толькі бетон і пыл. І трупы! Акрамя бетону прыціскае мяне і той украінец, што загарадзіў мне дарогу. Звальваю з грудзей бетон, выбіраюся з пад украінца: мёртвы, шырока разяўлены рот, у роце пясок і кроў. Як апантаны, па трупах, кінуўся я наўцёкі з кашмарнай

явы. Спыняюся над ставам і не веру ў цуд: абмацваю сваю цялеснасць. Цэлы! І жывы!

А неба віруе. Дзе ратунак? Побач спешна скалочаны бліндаж. На даху вінтоўка. Немцы ўцяклі. Прысеў у бліндаж. З дрэў падаюць ссечаныя кулямі галінкі. Унізе, ля самай вады, прыстань. У падвале пралаз, выбіты снарадам. Два разы ў адно месца снарад не пападае. Туды! У падвале раскладзеныя матрацы. Тут і другая вінтоўка. Начная бярлога ваякаў, што пакінулі баявы пост. Тут буду чакаць рускіх.

Калі сцямнела, у пралазе з’явіліся цывільныя твары. Занялі парожнія матрацы. Кажуць, уцяклі з турмы. Разам і караталі ноч. Наверсе не сціхала страляніна. Пад раніцу сціхла. Адзін з суначлежнікаў пайшоў у разведку. Вярнуўся з добрай навінай: наш бераг занялі рускія. І я не чуў працяглага „Ура!”? — успомніліся савецкія кінастужкі. Але распытваю разведчыка пра разбіты ўчора бункер. Кажа:

— Ацалеў адзін канец. Можна туды прабрацца ровам.

Дык бывайце здаровы! У ацалелым тунелі сядзелі незнаёмыя лагернікі і савецкі салдат. Ішоў якраз артылерыйскі налёт. Рускія артылерысты абмалочвалі заняты пехацінцамі бераг і салдат хаваўся ад сваіх. Чамусьці змахваў на беларуса і я спытаў адкуль ён.

— З Сібіры, — у адказ.

Тым не менш, салдат паставіўся да мяне прыхільна, параіў выбірацца з горада.

Цікаўлюся ў лагернікаў:

— Што з рэштай?

— Ноччу выйшлі.

— А забітыя?

— Ляжаць.

— Хто загінуў?

Сярод іншых, называюць Янэка.

Выбухі спыніліся. У дарогу! Лагеры апусцелі. Зайду ў міжбуганёманскі, загляну ў былую штубу. Толькі пераступіў вароты, як з за каманднага барака высунуўся з аўтаматам наперавес зашмуляны курылка.

— Хутчэй заглянеш у магілу! — з нябачнай прасторы даходзіць да мяне насмешлівы голас Сідара.

А мне не да смеху. Шмуль прыставіў да майго жывата дула свайго аўтамата:

— Часы!

Здабытчык, не бачыш, што я горшы абарванец за цябе. Адкуль у мяне могуць быць часы? Глянуў яму ў вочы. Поўняцца помстай. Значыць, у ягоных вачах я злюшчы вораг. Пачую трэск выстралу, ці адпраўлюся на той свет без трэску?

— Няма ў мяне часоў, — кажу. — Я лагернік...

Шмуль нядобра ашчэрыўся.

— Ідзі, во, у тыя асабнякі! — кажу. — Там часы. У лагеры часоў не шукай.

З баракаў, што стаялі ў другой лініі, выйшаў Байда, за ім ягоная дзяўчына з маленькім дзіцём на руках. Узялі вазок, нагружаны сямейным дабром і, не звяртаючы на нас увагі, пакіравалі на Steffeck Strasse. І мне туды б, але я стаю пад дулам аўтамата.

Вось і вызваленне! Не такім яно мроілася мне. Дзе твая перамога, Жорж? Дзе братнія абдымкі, урачысты мітынг? Дзе развітальны матч з французамі? Дзе героі ўсяго гэтага? Стаіш над безданню, адзінокі, жаласны, смешны. І ў твой жывот упіраецца дула спусташальнга аўтамата.

З тупіковага становішча выбавілі немцы, што эвакуіраваліся з асабнякоў. Яны і прыцягнулі ўвагу марадзёра. І я змыўся.

Байду не дагнаў. На скрыжаванні Rathslinden i Steffeck Strasse спыніў мяне савецкі афіцэр і накіраваў пад стаў засыпаць варонку па саліднай бомбе, якая перагарадзіла вуліцу.

Засыпаючы варонку, убачыў я і першую

ў жыцці калону палоненых немцаў, якую рускія канваіры выводзілі з горада. Неўзабаве і сам пакіраваў у той бок.

частка XIV.

Застаецца вырашыць апошняе пытанне кенігсбергскай казкі. Чаму Чырвоная Армія не брала горада з маршу. Не ведала, што яго можна ўзяць гэткім спосабам? Так я думаў у той час.

Сёння думаю інакш: відаць, быў іншы план — не браць „крэпасці” з ходу. А план у савецкай рэальнасці святая справа. Тым больш, калі ён нарадзіўся ў Маскве. Гэтай ісціны не могуць уцяміць польскія эгацэнтрысты, беспадстаўна абвінавачваючы савецкіх палкаводцаў у замаруджванні аперацыі пад Варшавай: аддалі сталіцу нашу на здзек немцам. А дастаткова зірнуць на маршрут вайны на Усходзе. Кацілася яна на Захад паэтапна: Волга—Днепр—Вісла—Одэр. Строга па плану. Колькі б ён не каштаваў. Арміі выходзілі на вызначаныя рэкі (рубяжы) і спыняліся, занімалі толькі плацдармы. Ва ўсходнепрускай аперацыі такім рубяжом было мора. Мэтай — расчляненне і знішчэнне праціўніка па частках. У гэтым плане была і аблога Кенігсберга. Куфэрак адчыняецца проста.

Мяне ў кенігсбергскай аперацыі насцярожвае іншае: ці не была яна часам рэпетыцыяй будучага тэатра вайны на Далёкім Усходзе? 20 лютага 1945 года рэжысёрам рэпетыцыі стаў маршал Васілеўскі. Быў ён аўтарам пастаноўкі і, едучы пад Кенігсберг, ведаў ужо, што будзе браць і Порт-Артур. Уражваюць сродкі падаўлення. Перад пачаткам штурму кенігсбергскай „крэпасці” Васілеўскі меў 5000 гармат (амаль палова — цяжкія), 2500 самалётаў. Як успамінае сам маршал, уся ўсходнепруская аперацыя па расходванні боепрыпасаў не мела сабе роўных сярод усіх аперацый у гісторыі войнаў. Які палкаводзец асмеліўся б парушыць такі план? Конеў мог з маршу ўзяць Берлін — дастаў па носе. Гонар узяцця сталіцы рэйха адведзены быў іншаму палкаводцу, а той яшчэ не быў гатовы прыняць гонар. Цана? Мы за цаной не пастаім!

А жывая сіла? Якая яна мелася ў Кенігсбергу? Васілеўскі гаворыць:

„9 апреля комендант крепости генерал пехоты Леш принял предложенные мною условия капитуляции и сдался с большей частью гарнизона. К исходу четвертых суток непрерывных боев Кенигсберг пал. Всего сдались в плен 92 000 немецких солдат, 1819 офицеров и 4 генерала.

Гитлер не мог примириться с потерей города и в бессильной ярости приговорил Леша заочно к смертной казни”.

Колькі палегла немцаў, маршал не ўспамінае. Не намякае і пра свае страты. Змоўчвае таксама, колькі асобна ўзятых салдат штурмавала „крепость”. Згадвае толькі, што на „восточнопруском направлении и в Северной Польше наши войска превосходили противника в живой силе в 2,7 раза”. Думаю, гэтыя прапорцыі захаваліся і ў кенігсбергскай аперацыі. Чаму маршал маўчыць пра свае страты? Хто-хто, а ён меў дакладны план (і выкананне) смярцей. Затое чытаем:

„В ноч на 10 апреля 1945 года столица салютовала доблести, отваге и мастерству героев штурма Кенигсберга 24 мя артилерийскими залпами из 324-х орудий.

В боях за Кенигсберг советские воины проявили массовой героизм. За беспримерные подвиги около 200 человек были удостоены звания Героя Советского Союза. Тысячи воинов получили ордена, десятки тысяч — медали. Правительственных наград были удостоены многие полки и дивизии, а 98 частям и соединениям присвоено почетное звание Кенигсбергских. Учрежденная в июне 1945 года медаль „За взятие Кенигсберга” была вручена всем участникам борьбы за столицу Восточной Прусии”.

Поделиться:
Популярные книги

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Record of Long yu Feng saga(DxD)

Димитров Роман Иванович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Record of Long yu Feng saga(DxD)

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Комсомолец 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Комсомолец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Комсомолец 2

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Игрушка для босса. Трилогия

Рей Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Игрушка для босса. Трилогия

Диверсант. Дилогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.17
рейтинг книги
Диверсант. Дилогия

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы