Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У каменным крузе

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

Падзяліўся весткай з Сабалеўскім.

— Пайду, панюхаю чым тут пахне, — кажа.

У яго добры нюх, прынёс сухароў. Жуем здабычу і мазгуем, як выбрацца з панурага круга. А што вымазгуеш? Не выцягне Сабалеўскі, будзем сустракаць рускіх у мышынай пастцы.

Нарэшце спімо ў ложках.

3 лютага. Субота. З ранішняга „нюху” вярнуўся Сабалеўскі. Вясёлы.

— Ну, хлопцы, хутчэй! Збірайцеся!

Выбіў пропускі. Важныя да 11-й. У нашым распараджэнні тры гадзіны. А тут паветраная трывога, не выпускаюць з лагера. Шанцуе, трывога доўжылася мінут дзесяць. Выходзім за браму. Плошча перад

Галоўным вакзалам патрушчана снарадамі. Над намі рвецца шрапнель. На мосце жандары. Правяраюць пропускі. Ідзем правым берагам Прэголі. Дамовіліся: шукаем прыстанішча ў фабрыцы. Чаму не — Сабалеўскаму ўсё пад сілу.

У фабрыцы пустка, ціш. Інстынкт галадамораў вядзе ў сталоўку. Налезлі на салдат. Корпаюцца пры палявой кухні. Просім у іх essen42.

— Застаўся толькі суп, — кажуць.

Мішэль падсоўвае кацялок. Суп гарохавы! Бы з даўно забытага эйфарыйнага дня. На гару, у нямецкую сталоўку! Яшчэ не астыла ад чалавечага паху. Умомант апаражняем пасудзіну. Салдаты гасцінныя, паўтараем другі забег. Прапануюць яшчэ. Жыць, не паміраць!

З раздутым трыбухом мыю ў кухні кацялок. Нечакана ўваходзіць наш майстар:

— Wolkowyki, du auch hier?43

Дзіўнае дзіва! Ніколі не думаў, што ведае ён маё прозвішча. Ну й ну! Моцна пасунуўся за мінулы тыдзень. Голас як з магілы.

З прытулкам у фабрыцы нічога не выйшла, вярнуліся на Rathslinden.

частка XII.

5 лютага, панядзелак. З самай раніцы па лагеры гойсае „Факстрот”, фабрычны паліцыянт.

— Aussteigen!44

Сплюхоў вытурваюць з баракаў прыбочныя лагерфюрэра. А вось і ён, са спіскам у руках. Чытае прозвішчы. Там і я. „Факстрот” строіць шэраг.

— Ab!

Цяпер на фабрыку будзем хадзіць строем. Спярша прыстроілі мяне ў ачышчальную брыгаду, затым адправілі ў пекла, ліцейны цэх. Большай бяды ўявіць не магу. Справа ў тым, што ў мяне хранічны кан’юнктывіт (przewlekle zapalenie spoj'owek) і праца ў дыме і пыле пагражала знішчэннем вачэй. Пасля некалькіх дзён змагання з формамі, едкім дымам і страшэнным пылам, рашаюся на стандартны акт роспачы: акалечуся! Выцягнуў з печкі распалены вугаль і прыціснуў яго да далоні левай рукі. Адняў — прысмажаная скура. І ўсё, чаканай бурбалкі няма. Паўтарыў парцэдуру — той жа вынік. Збіты з панталыку, махнуў рукой і пайшоў на пераклічку. Падыходзіць мая чарга адгукацца — зірк на далонь: збаўчы шарык!

— Krank!45 — выдыхнуў я з вялікай радасцю.

Такім чынам пазбавіўся пекла. Паслалі ў кухню абіраць бульбу. Во дзе жытуха! Дык як на злосць, рана хутка гоіцца. Пасыпаю яе соллю. А рускіх не відно. Толькі трымаюць горад у стальных клешчах і непакояць паветранымі і артылерыйскімі налётамі. А немцы? Капітуляцыя? Ніколі! Ужо выйшлі з апатыі. Арганізуюць абарону. На скрыжаваннях укопваюць бетонныя гнёзды для кулямётаў, горад абносяць акопамі, на баявыя пазіцыі выходзіць артылерыя: стаіць і пад прыкрыццём нашага лагера. Мы — жывы шчыт і заложнікі.

9 лютага. Разбудзіла нас артылерыйская кананада. Нарэшце, ідуць! Сарваліся з ложкаў і да вокнаў. Чорт ведае што! Вогненныя палосы смаляць у кірунку Metgethen! Чаму не ў нашым?

Пайшлі, толькі не тыя,

каго мы чакалі. Замкнёныя ў горадзе немцы разарвалі блакаду і злучыліся з групоўкай, якая наступала з Пілау. Прабілі дарогу да мора. Клешчы, што сціскалі Кенігсберг, былі не з якаснай сталі.

Рана мая, на жаль, загоілася. Але левую руку надалей бінтую і трымаю ў пазіцыі „кранк”. І „Факстрот”, выбіраючы асілкаў паводле свайго меркавання, шчасліва мяне абмінае. І я, задаволены, далучаюся да выбракаваных, якіх забірае войска рыць акопы. Салдаты наогул дастасоўныя, дазваляюць запускацца ў апусцелыя дамы на нейтральнай паласе: аматараў пажывіцца ў нямецкіх паграбах хапае. Горш з фольксштурмам, у старых прусаў не згас баявы дух, не спускаюць нас з вока.

Капаем пад Juditten. На рускім баку хістаецца на прывязі назіральны шар. Яны таксама глядзяць на нашы рукі. Часам нейкі рассеяны — хутчэй блізарукі — арыенціроўшчык перадасць нам фаршыраваны ўсведамляльнай энергіяй гасцінец. Выбухае не кожны. Цікава, хто іх фаршыруе?

У сакавіку канец лодарнічання. На чарговую ранішнюю паверку лагерфюрэр прыйшоў са спіскам „40”. Вядома, у трэфнай саракоўцы ашчэрыўся і дыверсант Wolkowyki. Чысцяць лагер. Нячысцікаў на Lovis Corinth Strasse.

Зноў на поўнач. Увесь час, ад млына, іду на поўнач. Зноў каля кіламетра дарогі. Бліжэй да рускіх. Наймацней ударылі па гродзенскай штубе. Разам са мною ідуць Дзюрбэйка, Саганоўскі, Грынцэвіч, Шуміцкі (мой „сват” і „перакладчык”). Выпадкова? У гэтым складзе мы не толькі гулялі ў футбол, але і „ўмацоўвалі” нёманскі бераг. Мішэля і ўсю беларускую штубу памілавалі.

Што ж, не баяўся Штутгофа — май! Лагер абнесены высокай загараддзю з калючага дроту. На вуглах вартаўнічыя вышкі. За брамай сустракае нас аднавокі вурдалак у чорнай форме, з пісталетам на жываце, з почтам стракатага пазаддзя. О, гэта лагерфюрэр! У вітальным слове вызначае ўзаемаадносіны:

— Выходзіць за браму толькі пад канвоем. Хто акажацца за дротам самахоць, той атрымае кулю. У маршы трымацца калоны. Хто адлучыцца, таго дагоніць куля. Klar?46

Ясней яснага, не сляпыя. Больш нам нічога не трэба.

Усю „саракоўку” змясцілі ў бараку № 1, хоць стаяў ён апошнім. За намі калючы дрот, артылерыя — а як жа! — і поле. Выпала мне спаць ля акна на верхнім ложку (заўсёды наверсе), прыпертым да паўночнай („артылерыйскай”) сцяны. У сцяне, над вухам, дзірка ад савецкага снарада: прабіў дошкі і ўграз, не ўзарваўшыся, у чыгуннай печцы. Тэмпература як на дварэ. Вады няма, помпа за дротам, у бачку толькі кроплі. На снеданне чорная кава, абеду няма, на вячэру апалонік баланды і дзве „шніткі” хлеба. Увесь дзень пры лапаце. Жорж, хто ты? І дзе ты? Галава дубее, на караку скула, а жывот:

— Есці! Есці!

Найцяжэй вытрымаць першыя гадзіны. Потым голад сціхае. Пасля вячэры зноў сваё:

— Есці!

І з большым нахабствам.

Мроя адубелай галавы: перажыць вайну — і нічога мне не трэба, апрача аржанога хлеба — пяцісотграмовай порцыі ў дзень. Між дужкамі: лагерная „шнітка” — каля 50 грамаў.

Але я ў акопе на Старым месце. І сыпле дождж. А ўверсе вахман з вінтоўкай. І мне цяжка выпрастаць чортаў карак.

— Wenn Krieg zu Ende?47 — ні з сяго, ні з таго блазную.

Поделиться:
Популярные книги

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Record of Long yu Feng saga(DxD)

Димитров Роман Иванович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Record of Long yu Feng saga(DxD)

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Комсомолец 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Комсомолец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Комсомолец 2

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Игрушка для босса. Трилогия

Рей Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Игрушка для босса. Трилогия

Диверсант. Дилогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.17
рейтинг книги
Диверсант. Дилогия

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы