Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У каменным крузе

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

Сёння ўва мне кранальнае „Мястэчка Бэлз” невядомага рыжскага яўрэя злілося з незабыўнай Робсанавай „Місісіпі”.

частка XI.

26 студзеня 1945. Эвакуіравалі савецкіх ваеннапалонных. Апусцела фабрыка. Ніхто не працуе. Немцы, як аглушаныя, сноўдаюцца з кутка ў куток. У кожную хвіліну ў горад могуць увайсці рускія.

27 студзеня. Майстар прыйшоў у цэх з ранцам, да якога падвесіў запасныя чаравікі. Немцы ў чаканні. Як толькі завыюць

сірэны, пакінуць горад. А ты, Жорж, чаго тырчыш тут? Вышмыгнуў на вуліцу. На Lawsker Allee танкі, самаходы, фуры, гарматы, зняможаныя ваякі — пагубілі аўтаматы, шынялі, шапкі. Забінтаваны прадукт чалавечага шаленства плыве на Пілау.

28 студзеня. Нядзеля. Загад лагерфюрэра: падрыхтавацца да экавуацыі. Гэтага нам толькі не хапала. Але дзень мінуў без неспадзянак. А пад вечар з горада прыйшлі дзяўчаты. І Андрэ тут як тут. І Rosamunde.

Ад сумнавядомай „дыверсіі” жыву ў гродзенцаў. Залез на свой верхні ложак і ўмольна ўзіраюся ў насценны алтар: над ложкам прышпіліў паштоўкі з белавежскімі краявідамі. Выключыўся з рэальнага вымярэння, углядаюся ў далёкі свет, душою лунаю над недасяжным.

На ўласцівы віток вяртае Мішэль, трасе за нагу і дае знаць: „Злазь!” Выйшлі з барака.

— Знайшоў добрую схованку, — кажа. — Нямецкі бункер на D"urer Strasse. Парожні. Можна ў ім праседзець да прыходу рускіх. Доўга чакаць не давядзецца.

Дык мяне ў гэтым пераконваць не трэба. Ідэя пад мае думкі. Пасля поўначы бярэм з сабою свае рэчы — і да схованкі. Бункер якасны: святло, дзве электрычныя печкі, лаўкі. І кампанія адборная: Яся, Ганорка, доктар Філіповіч, Сабалеўскі, Матыяшак. Двое апошніх — палякі з Францыі. Матыяшак, стары ваяка, пераконвае:

— Раніцай тут будуць рускія.

І выходзіць:

— Буду трымаць нос па ветры.

А мы дрэмлем на лаўках. Праляцела ноч, прамінула раніца, а рускіх няма. Мішэль пайшоў у разведку. Адвячоркам вярнуўся з Іркай і Чэсяй.

На другі дзень над горадам павіслі савецкія самалёты, кантралююць кожны рух на зямлі. Дык не вылазім з бункера.

31 студзеня. Голад выганяе з бетоннай пасткі. Выходжу наверх. У галаве мутна, зямля пад нагамі калышацца. А ў лагеры:

— Твая чарга ісці па абед.

Бяру каністры і іду на Appelbaum Strasse. Не зважаю на абстрэл зверху. Вяртаюся з prima-супам. Французы сцібрылі адкульсьці некалькі парасятак. Бручка, звараная на парасячыне, не толькі prima — гэта сон!

Папалуднаваўшы, заглянуў я ў „бабінец”. Дзяўчаты ў бамбасховішчы, у якім мы перачакалі налёт альянтаў. Дакараюць:

— Уцёк. Хаваецца невядома дзе. Нікуды не пойдзеш...

Здаюся. Усю ноч праседзеў пры радыёапараце. Ад 22 чэрвеня 1941 года не слухаў радыё. Апарат змантаваў Каміль, бельгійскі майстар на ўсе рукі. Але нічога не кеміць па-руску. А дыктар паведамляе:

— Паў Фрыдланд, ідуць зацятыя баі пад Гайлігенбайль, Кенігсберг блакіруе Трэці Беларускі Фронт!

Перакладаю. Дзівуемся з Камілем: чаму толькі блакіруюць? Чаму не ўваходзяць у горад?

Дык жа адчынены насцеж! Не ведаюць?

1 лютага. У паветры крыху супакоілася. Пасля абеду кажу дзяўчатам:

— Іду па свае рэчы і вяртаюся да вас.

На D"urer Strasse змоўнікі яшчэ спяць. Каля печкі завіхаюцца толькі Ірка і Чэся.

— Ноччу былі ў нас нямецкія салдаты, — гавораць. — Прынеслі патэфон. Было весела.

Ну і схованка! Мішэль, аслеп ты, ці што?

Далейшыя пытанні ставілі жандары. Уварваліся ў наш сон аб свабодзе, бы начныя з’явы:

— Што тут робіце?

— Хаваемся ад самалётаў.

— Адкуль вы?

— Са Штэйнфурта.

— Мужчыны, узяць свае рэчы і выходзіць!

Ідзем. D"urer Strasse загрувашчана артылерыяй. Чым глыбей у горад, тым большы спакой. Толькі недзе паблізу нашага лагера рвуцца снарады. Адліга, чарнее снег. Спыняемся пры нейкім штабе. З гадзіну тарчым на вуліцы. Урэшце, з карткай у руцэ, выйшаў унтэр-афіцэр:

— За мною!

У горадзе поўна жандараў з бляшыскамі на грудзях. Спыняюць, выпытваюць, устанаўліваюць парадак. І мы пад турэмнай брамай. Праваднік увайшоў у сярэдзіну. Хутка выскачыў:

— Keine Platz!40

У наступнай турме таксама няма месцаў. Ідзем далей. На плошчы Паўночнага вакзала дошка ганьбы: прозвішчы салдат расстраляных за дэзерцірства. Калі павярнулі на General Litzman Strаsse, ведаем: ідзем у паліцайпрэзідыум.

З усіх змоўнікаў у рукі жандараў трапілі толькі мы: Сабалеўскі, Тадэк, Мішэль і я. Рэшта спазнілася на час пік.

Сядзім у паліцыйным цэнтры ў прасторнай чакальні. Чакаем. Каго — чаго? Што нейкі час жандары прыводзяць новых чакальнікаў. Сабралі салідную грамаду. Сцямнела. А мы усё сядзім. Ноччу з’явіліся эсэсаўцы. У белых касках, у белых накідках, з аўчаркамі і аўтаматамі. Вывелі нас на вуліцу, пастроілі ў калону, ачапілі з усіх бакоў:

— Ab!41

Рухаемся па Steindamm у кірунку Галоўнага вакзала. На вуліцы балота, у чаравіках мокра. Куды нас вядуць? Вывезці нікуды не могуць, горад у аблозе. У „Равелін”? Падземныя турэмныя казематы па дарозе. Але прайшлі Прэголю, мінулі кашмарны астрог, выйшлі на прадмесце. Калона шушукае: „Вядуць на расстрэл”. Мішэль не можа дараваць, што не ўцяклі ад жандараў. А я са шкадаваннем успамінаю свой кацялок, які ў спешцы пакінуў у паліцыйнай чакальні. Мішэль ускіпае:

— Чалавеча, патрэбны таму свету твой кацялок!

— А там што, не кормяць? — ніяк не магу ўцяміць, што я — лічы ўжо — мярцвяк.

Скончылася прадмесце, павярнулі ў поле, вядуць на кусты. Накаркалі!.. Раптам з за кустоў вынырнула вартаўнічая будка невядомага нам лагера. Ён пад аховай вермахта. Сабалеўскі наперад! Дасканала валодае нямецкай мовай. Мігам выбіў месца (Platz) у адной штубе. Малы свет! У штубе Шуневіч, брат майго школьнага сябра.

— Які гэта лагер? — пытаю.

— Прамежкавы, — адказвае. — Каго зловяць на вуліцы, валакуць сюды. Дрэнны корм, завостраны рэжым.

Поделиться:
Популярные книги

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Record of Long yu Feng saga(DxD)

Димитров Роман Иванович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Record of Long yu Feng saga(DxD)

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Комсомолец 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Комсомолец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Комсомолец 2

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Игрушка для босса. Трилогия

Рей Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Игрушка для босса. Трилогия

Диверсант. Дилогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.17
рейтинг книги
Диверсант. Дилогия

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы