Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У каменным крузе

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

Рана, чытач, цешыцца. Лагерфюрэр, нягледзячы на сваю дабрату, усё-такі адправіць мяне (праўда, праз некалькі месяцаў) за калючы дрот. Праўда, не ў Штутгоф (ужо адпала такая магчымасць), а ў лагер працы строгага рэжыму. Інакш гаворачы, у Штутгоф, толькі без газавых камер. І я хапіў сваю порцыю заслужана. Не нашу да нікога жалю.

частка IX.

Мая тэатральная кар’ера скончылася з пшыкам. Такі лёс чакаў і футбольную мрою. Матч зборных Польшчы і Францыі развеяла нечаканая падзея. Ядро каманды складалі штэйнфуртцы. У пачатку жніўня ўся наша група трапіла на акопы,

папоўніла ліміт раёна Rathshof.

Едзем на паўночны ўсход. Разам з немцамі. Неверагодна — няма вагонаў з таблічкамі Nur f"ur Deutsche26. Сузіраем краявід і расавых спадарожнікаў. За акном не бачна слядоў вайны. І звышчалавекі не капрызяць. Успомніўся Рудзі, апошні малады немец з фабрыкі. Служыць у Польшчы. Надоечы зазірнуў у цэх. У вайсковым. У Кенігсбергу залізваў раны. Вяртаецца ў часць. Смальнуў пякучым позіркам. А з якой рацыі? Ці ж я вінаваты, што цябе падстрэлілі польскія партызаны? Чаго лез?

Тыльзіт. Іншая карціна. Патрушчаная чыгунка. Уздыбленыя каркасы абгарэлых вагонаў, разбітыя танкі, перакуленыя гарматы, дымяць пажарышчы. Паветра насычанае фронтам.

А пад Таўроген глеба пясчаная, праца лёгкая, кухня нямецкая. Сонца многа. І немцы — людзі. Рай!

У раі як у раі — прапіска кароткая. На хутары, дзе начуем, чулі ад гаспадара — ліцвіна:

— Тут былі ўжо рускія танкі.

Назад! У Тыльзіце вялікі бардак. Быў новы налёт. Эвакуіруюць раненых. Кенігсбергскія немцы грузяцца на самаходы і ад’язджаюць у невядомым напрамку. А мы цэлую ноч і палову наступнага дня чакаем з мора пагоды. Пад поўдзень з’яўляюцца функцыянеры арбайтсфронту і ўпакоўваюць нас у апусцелы лагер на Flott Strasse. Не паспелі мы разгледзець барачных клапоў, як падставілі грузавікі і завезлі нас на станцыю Palleiten. Нанач у лагер. Клапы не даюць заснуць. Перабіраемся на поле. Дасыпаем ноч пад адкрытым небам.

Так качавалі цэлы тыдзень: Flott Strasse — Palleiten — Flott Strasse. Урэшце прыходзіць пасланец ад нашых немцаў. Яны на правым беразе Нёмана, наццаць кіламетраў ад Тыльзіта. Як сцемніцца, уцякаем. Ідзем левым берагам ракі да пераправы. Дайшлі — парома няма, ужо замацаваны на другім беразе. Улазім у кусты і дрэмлем да раніцы, пакуль прычаліць паром. Немцы яшчэ спалі, калі мы дабрылі да размяшчэння групы. Даюць нам дзень адпачынку. І да лапаты! Укопваем бетонныя гнёзды ўздоўж берага ракі. Затым суднам уніз, да Russ. Тут рыем траншэі. Мясцовасць нізінная, мокра. Глыбока не ўкопваемся, вышыню акопа павялічваем дзярном. Не ператамляемся, даследуем аколіцу, і цікуем за супам. Немцы злуюць:

— Да работы дык вас няма, а да супу першыя!

Данеслі кіраўніцтву. Цяпер чакаем, пакуль адыдзе ад катла апошні немец. Зноў старыя пердуны пачуліся прусамі.

Пад канец месяца кенігсбергцы збіраюцца ў дарогу. Аўсляндэры застаюцца. Ведаем, чым гэта пахне. Наша пяцёрка рашае: ідзем за імі. Так і робім. Не спускаем „нашых” немцаў са зроку. Ідзем на Heydekrug. У гэтым кірунку рухаюцца і чужыя немцы. Ноч. Перамешваемся. Ніхто нас не апазнае.

У Heydekrug ужо падстаўлены вагоны. Аднак пасадкі няма. Не было каманды. І немцы чакаюць. Спрыяльны момант. У вагонах дзверы з абодвух бакоў. З заслоненага тылу займаем непраходнае купэ, дротам завязваем дзверы і чакаем штурму. Доўга не чакалі. Пайшла пруская раць у свой апошні наступ. Дрот моцны, стрымлівае атаку. Мы толькі праз дрыготкія дзверы ўразумляем адубелых тупіцаў:

— Voll!27

Без асаблівых стрэсаў даехалі да Кенігсберга. На Nord Bahnhof28 здзіўлены gruppenf"urer:

— Прыехалі цягніком, у якім не хапіла месца немцам? Я вас не ведаю!

частка X.

30

жніўня. Вярнуліся ў іншы Кенігсберг. Дзве ночы пасля масіраванага налёту альянтаў. Бомбы скінулі і на Waggonfabrik. Пашкоджаны два вялікія цэхі: „Бэрта” і „Фрыц”. Vorrichtungsbau уцалеў.

Ноччу паветраная трывога. Нам трэба бегчы на яўрэйскія могілкі. Там, пад драўляным насцілам, прыкрытым тонкім слоем гравію, наша бамбасховішча. Адзін дах на слупах. А мы стаміліся, бегаць не хочацца. Абдумваем мову сігнальных гудкоў. Мо трывога заўчасная? Мо зараз яе адменяць? Але гудкі выюць, аж захліпаюцца. Выходзім з барака. Хіба рускія? Яны вялікага вэрхалу не чыняць. Але з прарэзлівым енкам гудкоў злілося панылае ду-ду-ду паветранай армады. Альянты! Плывуць ад мора. У небе гірлянды іскраў. Неба гарыць і падае на горад. А над бяздымным полымем цёмныя абрысы бамбавозаў. Пасоўваюцца роўнымі радамі. Вогненнае неба ніжэе і ніжэе. З усіх ног у сховішча! Але не на могілкі. Займаем нямецкі бункер, бетонны. Стаіць ля вугла Rathslinden i Hammerweg. Сядзім, як у каменнай труне. Ніякіх гукаў звонку. Усё гарыць?

Урэшце вылазім на паверхню. Дзіўны спакой. Неба нармальнае. Баракі цэлыя. І Казік Сэнктас на сваім пасту. Зноў актыўны:

— Усе на фабрыку, гасіць пажар!

А мы пад ложкі. Хай яна згарыць, твая фабрыка! Не будзем ратаваць. У штубу ўлятае Буцвілоўскі:

— Хлопцы, паліцыя!

Выскокваю цераз акно. Праціскаюся пад драцянай загараддзю на бульбяное поле. Падаю ў бульбоўнік... і засынаю.

Кенігсберг рассыпаўся. Старое места раструшчана ўшчэнт. Спынілася дарожная камунікацыя. Дзесяць тысяч забітых. Жалоба ва ўсёй Германіі. Пошукавыя каманды вылузваюць з руінаў новыя ахвяры, з засыпаных „келляў” вызваляюць жывых. Хлеб скочыў з 4-5 да 20-30 марак за кілаграм.

Каму жалоба, а ў нашым бараку пaнуе несмяротная Rosamunde. Андрэ не патрабуе платы, як і раней іграе дзеля ідэі. Bald Krieg zu Ende!

Віруем укруг чыгуннай печкі. Нам добра. Жывем!

Штуба ўпакавана бяздомнымі. Валетуюць ледзь не на кожным ложку. Тут і знаёмы разнік. За семдзесят марак можа даставіць кілаграм лою. Ператапляем тлушч у місках: дасканалая прыправа да супу. На вялікую раскошу не дазваляюць заробкі: 90-100 марак у месяц. Дык ноччу патрошым нямецкія агароды. Бульбяное поле за плотам не кранаем, каб не пала на нас падазрэнне.

Выграбаючы з друзу мерцаў, шукаем і падземных скарбаў. Часам выграбаем пачак тытуню, кавалак сыру, пушку мармеладу.

Шныраючы па Steindamm успамінаю Крысю. Што з ёй? Была ў эпіцэнтры пекла.

Vorrichtungsbau — о дзіва! — зноў уцалеў. Далей дзяўбу матрыцы. Не толькі рамантуем старыя, але і робім новыя. А Чырвоная Армія над Віслай. Гавару брыгадзіру:

— Які сэнс катаваць неарганічную матэрыю, калі яна ўжо не даедзе да Берліна?

А ён, падумаўшы:

— Даедзе ці не даедзе, не наша справа. Гэта клопат іншых. Мы павінны выканаць сваё ў вызначаны тэрмін.

Брыгадзір уціхамірыўся. Пудовы кулак, які як дамоклаў меч вісеў над маім кумпалам, так і не апусціўся. Немец прыкмеціў, што я, хоць і някемная дубіна, але ўмею чытаць тэхнічныя рысункі. Дык замест лаянкі клаў на маю матрыцу патрэбны чарцёж — і мы ўвайшлі ў стан узаемаразумення. Горш складваліся адносіны з гомасапістым пацуком. Варты большай увагі. Як еў свой Fr"uhst"uck29, дык не спускаў з мяне злога пацучынага позірку. Давіўся намасленым бротам30, але ніколі скібачкі не даў. Я і не чакаў ад яго гасціны, толькі ўцяміць не мог, чаму ён у час яды асабліва цікуе за мною. Бачыў у маіх вачах воўчую аскому? Баяўся за свой харч?

Поделиться:
Популярные книги

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Наследие Маозари 6

Панежин Евгений
6. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 6

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Батальоны тьмы. Трилогия

Болл Брайан Н.
18. Фантастический боевик
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Батальоны тьмы. Трилогия

Эртан. Дилогия

Середа Светлана Викторовна
Эртан
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Эртан. Дилогия

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Облачный полк

Эдуард Веркин
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Облачный полк

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Корпорация «Исполнение желаний»

Мелан Вероника
2. Город
Приключения:
прочие приключения
8.42
рейтинг книги
Корпорация «Исполнение желаний»

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер