Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У каменным крузе

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

Цікавыя аб’екты знаходзіліся і на перыферыі горада. Самым прыцягальным была неафіцыйная харчэўня. Месцілася паблізу нашай фабрыкі ў старой каморцы. Тут мы падкормліваліся гарохавым супам. Але кармушку ўнюхала лагерная братва, усчаўся нязвыклы нямецкаму вуху гармідар, суседзі данеслі ў паліцыю — і тая адсекла нас ад таннага катла.

Калі ўжо выклікаў д’ябла, хай і ён скажа сваё слова. Як толькі прыехалі гродзенцы, усю нашу групу паклікалі ў камісарыят. І добра падношаны паліцмайстар прачытаў нам на прускай пальшчызне лекцыю недапушчальных паводзін. Пачаў з асноўнай запаведзі:

— Nemecka panenka ne perdolic!

Настаўленне

ахоўніка расавай маралі гучала як недарэчны жарт. Тая казка, якую ён баяў, нам нават у грахоўных снах не з’яўлялася. А тут, аказваецца, ёсць такая спакуса. Сваё выказванне дасціпны служака падмацаваў лоўкім узмахам правай рукі ўкруг шыі, быццам накідваў і зашморгваў пятлю.

— Verstehen?16

Хто б не разумеў!

— І са сваімі на вачах немцаў не гуляць! — дадаў.

Прышаломленыя, апусціўшы насы, стаім і маўчым. І не чуем працягу лекцыі. Веды спасцігнем саматугам. Толькі Сідара вярэдзіла колкая думка.

— За падобныя ўчынкі нямецкіх ваякаў чамусьці не вешаюць, — разважаў ён употай. Успомніўся яму фаршут, які адвячоркам, наўпрост ягонага акна, шмуляў на ганку суседку.

— Адгульваў яе на маіх вачах! — скрыгаў зубамі Сідар.

Прыгадаў ён і забаўны вершык на нямецка-белавежскай гаворцы. Ананімны аўтар высмейваў гэты валапюк, ну і, вядома, нямецкіх пацяшыцелек:

Ich ja цябе ждала,

Warum du не прышоў?

Ich пашла nach Hause,

Бо з неба Wasser йшоў.17

— Wasser — не дождж, які згадвае гераіня вершыка, а вада. Дождж — Regen, — дзяліўся моўнымі ведамі Сідар, калі мы выйшлі з паліцыйнага ўчастка. Перад паліцэйскім, як і мы, маўчаў.

Як я ўжо сведчыў, па волі французаў стаў я Жоржам. Шык-мадэрн! Сёй-той клікаў мяне Жоржам і ў Белавежы — у злосці, або калі хацеў давесці, што я ўжо вырас з Жоржыка. Хай будзе Жорж! Імя спадабалася і славянам — насіў яго да канца. Немцы нас не перахрышчвалі, усіх аўсляндэраў18 аблашчвалі адным найменнем: Du!19

„Тыканне” гуляла выхаваўчую ролю, нагадвала: ты — ніхто, нуль, не чалавек, нават імя няма ў цябе. Калола, але прывучыліся. Цяжэй цярпелі грэблівасць немак. Гэтую загану адчуў я ўжо на другі дзень знаёмства з Кенігсбергам.

Была нядзеля. І мы з Мішам, зарадзіўшы страўнікі гарохавым аптымізмам, падаліся ў горад шукаць Schubert Strasse 1. Жыла і слугавала там Лёля, мая дваюрадная сястра. Нягледзячы на ўзнёслы настрой, спынялі толькі значаных літарай Р. Відаць, трапляліся прыезджыя, ніхто не ведаў, дзе гэта вуліца, дзе гэты дом. Абнюхаўшы паўгорада, нейкім сабачым чуццём урэшце дабрылі да мэты. Усцешаныя, узабраліся на гранітныя ўсходы асабняка і груканулі ў дзверы:

— Лёля, адчыняй!

Замест у Лёліны абдымкі, напароліся на раз’юшаную гаспадыню:

— Raus!20

І слова не дала вымавіць. Трэба яшчэ дзякаваць, абышлася з намі ласкава, не завяла ў паліцайпрэзідыум. А суседнічала з гэтай установай. Відаць, Лёліна фрау мела добрае сэрца.

Больш ніколі ў нямецкія дзверы мы не стукалі. У вачах кожнай немкі бачыў я зларадныя сполахі. Нават у зроку бландзіністай малодкі, што трымала працоўную вахту наўпрост маіх матрыц. Тут мог памыляцца. У той час падабаліся мне танклява-нізкарослыя брунеткі, і на арыйскую валькірыю з адпаведнымі пародзе габарытамі мог глядзець

прадузята. Каб словам прамовіцца — і ў думку не прыходзіла. Дык валькірый і ў думках чапаць забаранялася. Ідэя звышчалавека адбіла ім глузды. Аднак, хацеў я гэтага ці не, сядзелі візаві, дык і вывучалі адно другога. У яе зрэнках, сярод належных мне халодных маланак, выяўляў я і звычайную жаночую цікавасць. У такія хвіліны здавалася мне, што яна адна з нас, такая ж як і мы, прымацаваная да варштата гайка.

Насцярожана-вывучаючы позірк меў і яе сусед, малады Рудзі. Аднойчы ён нават гасцяваў у нашай штубе. Жыў на суседняй вуліцы, каля паліцыйнага ўчастка, у якім служыў ягоны бацька і дзе атрымалі мы лекцыю добрых паводзін. Хто ведае, мо Рудзі быў сынам нашага настаўніка? Хлопец не скончыў васемнаццаці год, таму яшчэ не ваяваў — адзіны маладзён сярод фабрычных немцаў. Нічога тады дзіўнага, што цягнула яго да маладых. Але сяброўства не атрымалася. Пасля візіту ў лагеры Рудзі яшчэ больш насцярожыўся.

І бландзіністая валькірыя, хоць бесцырымонна бавіла са мною час, не падарыла нават прыязнай усмешкі. А ўсё-такі я вывучаў яе з цікавасцю. Ведаў, скрытна гуляе з бельгійцам. Я то я, лепш за мяне спасціг тайну наглядчык палонніка, носьбіт нагруднага гакенкройца. Зрэшты, ён і злучыў няпоўнавартаснага самца з пародзістай самкай. І немка не апаганіла расы, і бельгіец застаўся жывы. Фокус!

частка IV.

Фокуснічаў і Мішэль. Толькі ў іншым плане. Не паспелі мы разабрацца толкам у фабрычным жыцці, яшчэ да прыезду палякаў, як запрасілі нас на нейкае нямецка-патрыятычнае прадстаўленне. Ці часам не з нагоды бітвы пад Курскам?

Сядзім у вялікай фабрычнай актавай зале як на турэцкім казанні. Пра што далдоняць прамоўцы, нічога не разумеем. Больш чым на іх, узіраемся на чырвоны штандар, які парадным крокам пранесла праз усю залу ганаровая варта. Цяпер ён разам з вартаўнікамі тарчыць за трыбунай.

Асацыяцыі, асацыяцыі...

Ажно скончылася моўная траскатня. Са скрытых недзе рэпрадуктараў грымнуў рытуальны роў:

— Deutschland! Deutschland!..21

Немцы схапіліся на ногі, выцягнуліся, ускінулі ўверх рукі і замерлі ў гітлераўскай позе. Ад нечаканага зруху жывых статуяў з адрэпетыраваным узмахам соцень рук, я разгубіўся. Не ведаю, што рабіць. Глянуў на Мішэля і жахнуўся: звар’яцеў сябар! Выпруціўся з выцягнутай уверх лапай. Зірк у другі бок: бельгійцы (Сідар з імі) сядзяць і не думаюць узнімацца, дэманструюць статус палоннікаў: плюем на ваш гімн. Французы ўстаюць, але не блазнуючы, з апушчанымі верхнімі канечнасцямі. Устаю і я, даючы Мішэлю кухталя ўбок: не блазнуй! Яшчэ мацней выструніўся. Артыст!

Хоць і беззаганна згуляў ён ролю пруса, яго, як і ўсіх нас, чужакоў, больш на свае спектаклі немцы не запрашалі. Затое далі яму, і нявед чаму мне, магчымасць праявіць сябе на іншай арэне. Загадалі нам пераапрануцца і ехаць у Tiergarten22, у найбольшую ў Кенігсбергу глядзельную залу. Паехалі з ахвотай. Накарпеліся над матрыцамі, адвядзем дух на нейкім відовішчы.

Мы ў заапарку. Велізарны будынак. Народ як у царкве, сціснуты, локаць у локаць. Стаем у апошні рад і штурхаем суседзяў.

— Хто вы?

Поделиться:
Популярные книги

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия

Господин следователь. Книга 4

Шалашов Евгений Васильевич
4. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 4

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Чародеи. Пенталогия

Смирнов Андрей Владимирович
Фантастика:
фэнтези
7.95
рейтинг книги
Чародеи. Пенталогия

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3