Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У каменным крузе

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

Bonjour, Марысы, П’еры, Фанфаны! Бачу вас у кенігсбергскіх снах. Як маецеся? Усё „траваі, траваі!”? Непадуладныя зямным прыцягненням. Якая таемная сіла прыкавала вас да варштатаў Штэйнфурта? Не чую песні. Панылы наш цэх. І вы ў ім панылыя. Ужо Krieg zu Ende. Стаім на зломе вякоў, раструшчаны ідэалы, пераніцаваны свет, сарваўшыся з арбіты здаровага сэнсу, нясецца немаведама куды. Хто мы? Адкуль мы? Дзеля чаго жывем? Параноідныя мастадонты расшчапілі атам, наладзілі Хірасіму, Чарнобыль, страшаць зорнымі войнамі. Я стаў двойчы дзедам, а вы — вечна маладыя, у рабочых камбінезонах — трываеце на вызначаных

лёсам пастах. Не апазнаеце барадатага „ненаша”. Героі! Не пакінулі гістарчыную сцэну... Salut!23

Было і так. Ноч. Вяртаемся з Мішэлем з горада. Мінулі парк Rathshof. Увайшлі на Appelbaum Strasse. І чуем выразна: нашы грудзі распірае славянская адвага — пачалі дзейнічаць градусы, якімі зарадзілі нас землякі з Ostlandwerke. Паставім усю вуліцу на ногі! Пакажам жабаедам якія мы героі!

І зацягнулі на поўны голас По долинам и по взгорьям. На вуліцы містыка пустэчы, а мы дасягаем вяршыняў песеннага майстэрства. Над сонным Кенігсбергам нясецца рокат штурмавых начэй Спаска. Каб надаць сабе большага форсу, забягаем наперад песні, асучасніваючы апошняе чатырохрадкоўе:

Разгромили, подавили,

В гроб загнали черный сброд

И на Балтике янтарной

Свой закончили поход!

Ідзем і галосім задзірліва, сяродкам вуліцы, быццам ачолілі наступ лихих эскадронаў далёкаўсходняй дывізіі. А па абодвух баках, замест мірных аконных адтулін, пагрозна касавурацца амбразуры варожага логава. Гэта не толькі ўява — наўпрост нашага лагера месціцца ваенная часць.

Пранесла. Хоць бы нехта матам пакрыў. Нікога мы не зварухнулі. А ў бараку Вася Бобрыкаў яшчэ і дакарае:

— Што вы, хлопцы, здурэлі?

Вось і будзь героем.

частка VII.

Пасля Новага года скончылася новая Еўропа. Усіх славян перанеслі ў новаўзведзены лагер на Rathslinden, кіламетр на поўнач, за Hammerweg. Крыўдна. Ураслі ў Appelbaum Strasse. Акцэптавалі яе, яна — нас. Тут і кухня, і лагерфюрэр людскі.

Пачалася кульмінацыя казкі.

Новы лагер стаіць фронтам да парку. У нядзелю парк поўніцца аўсляндэрскай гаманой. У ім і спаткаў я Крысю, аднакласніцу, дачку маёй любімай настаўніцы пані Русіняковай. Жыве ў цэнтры, на Steindamm. Дала адрас, але папярэдзіла: найперш трэба пастукаць да суседа, сувальскага краўца — ён скажа, ці можна ўвайсці да яе. Паверхам вышэй жыве наглядчык, немец — баіцца яго.

У наступную нядзелю гасцюю ў Крысі. Разам з сяброўкай з Бельска гнездзіцца ў старой і вільготнай каменнай нары. Частуе гарбатай і штохвіліны — пальцы да вуснаў:

— Ціх...

І зрок у столь: немец не спіць. А я па натуры галасісты, не прывык гаварыць паўшэптам. Холадна. Няма чым паліць у печцы. На другі раз прывёз дзяўчатам прэзент: пакунак брыкету, расфасаваны ў лагерным складзе.

Шкада, што спрасаваныя цаглінкі торфу нічога не вартыя ў абменным гандлі. Квітнее ён у лагерах.Тады і верцімся наўкруг лагераў, хоць у гэтай сферы ў слесараў мала шанцаў. Што магу прапанаваць у абмен? Толькі грошы. Часам спасцігае ўдача. Як цешыўся я, калі здабыў слоік лою!

Гандлёвую славу займеў лагер на „Смеццях”, бадай найстарэйшы ў Кенігсбергу, пабудаваны на былым гарадскім сметнішчы.

Гусціўся тут разнародны кантынгент, клеймаваны і без клеймаў, і галінова стракаты. Гандлёвымі патэнтатамі былі разнікі, пекары, дастаўшчыкі. „Смецці” сталі таксама вядомым цэнтрам таварыскіх сустрэч. Былі яны і першым прыпынкам міжбуганёманскіх кенігсбергцаў.

Неўзабаве і Rathslinden уступіць у спаборніцтва за вядучую ролю. З трох бакоў абраслі мы новымі баракамі. Злева пасяліліся ўкраінцы (уцекачы), справа — французы, на тыльным баку — італьянцы. Аблогавы чатырохкутнік састыкаваў артылерыйскі склад.

Лагерны рэжым? Выспавы. На кожнай выспе свой. На адну выспу заходзь, калі хочаш, на другую ўпускаюць толькі ў вызначаныя гадзіны, на трэцюю ўводзяць пад канвоем. „Трэція” пакуль што абмінаю. Варункі ўсюды падобныя. Раніцай, як заведзеныя, бегаюць ад барака да барака падручныя лагерфюрэра:

— Пад’ём!

Дасыпаючы ноч, спаўзаем з ложкаў, нацягваем нагавіцы...

— Хутчэй! — таропяць назолы. — Раз-два!

Ускакваем у дзеравяшкі. Клып-клып да крана. Халоднай вадой праціраем вочы, глытаем кубак чорнай кавы, апранаемся — і подбегам, каб не спазніцца, на фабрыку. Ад 6-й да 18-й ішачым. З той жа, што і раніцай, прыткасцю „дамоў” — спознішся, можаш застацца без вячэры. Баланда баландою, а гнала ў баракі.

Рэжым на нашай выспе параўнаўча цярпімы. Лагер адчынены круглыя суткі. Каб не клятыя „каны”, можна было б лічыць ніштаватым. У новым лагеры няма кухні. Абедаем пад віядукам, а вячэрнюю бручку і ранішнюю каву цягаем у металічных каністрах („канах”) з Appelbaum Strasse. Dolmetscher24 Казік Сэнктас гоніць чаргу шпарка, вядзе ўлік без льготаў.

Бязглуздае вынаходства страўнік.

частка VIII.

У нядзелю штуба дае форсу. З усяго горада з’язджаюць да Байды маладыя скідалянкі. Вее ад іх непагаснай вясковасцю, харошым сваяцтвам. Байда квітнее, кожную зямлячку аблашчвае цёплым словам і ўсаджвае ў рад на сваім і суседскіх ложках, быццам выстаўляе напаказ: глядзіце і зайздросце.

І штуба пераўтвараецца ў глядзельную залу. Нават зачынены на ўсе спусты Манкевіч адпускае шлюбныя папругі і зычліва зіркае на Байдаў спектакль. Відовішча спантаннае. Руплівы пастаноўшчык займае ў міжложкавай прасторы цэнтральнае месца і ўвасабляецца ў ролю галоўнага героя. Пахмурнее, надае сабе паставу асуджанага і, апусціўшы долу вочы, пачынае паказ шчымлівай песняй. Як правіла, пранікліва саліруе:

Ой, помру я, помру я,

Похоронят меня,

И родные не узнают,

Где могила моя.

Быццам спявае паніхіду сабе. А хлопец здаровы, румяны, малайцаваты. І спявае пра смерць. І песня балюча штурхаецца ў нашых грудзях. Усе мы прыгавораны на такі канец.

Аднойчы брыгадзіру намякнуў я пра адплату. З немца вылілася ўся зараза:

— Пакуль вы нас, мы расправімся з вамі...

Сказаў коратка і ясна. Пераможа мацнейшы. Ныць было ад чаго, але тым не менш цеплілася перакананне, што мы акажамся наверсе. А пакуль цяпельца не гасне, трэба верыць у жыццё.

Гэтая цяга, як і ўсё ўздымнае, нарадзілася нечакана, па штуршку сэрца, як бунт супраць тупіковага побыту.

Поделиться:
Популярные книги

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия

Господин следователь. Книга 4

Шалашов Евгений Васильевич
4. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 4

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Чародеи. Пенталогия

Смирнов Андрей Владимирович
Фантастика:
фэнтези
7.95
рейтинг книги
Чародеи. Пенталогия

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3