Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

— Жывая, жывая. У Мапу. Ідзём, — загаварылі тыя, хто ведаў яго, потым звярнуліся да тых, хто не ведаў ці не памятаў Саку, і сказалі: «Макрай».

Пасля гэтага слова і астатнія заўсміхаліся і зрабіліся ласкавымі.

Тут нам трэба ўхіліцца некалькі ўбок, каб растлумачыць таемнае слова «макрай», бо яно мае вельмі цікавы і глыбокі сэнс.

Мы ведаем, што і да гэтага часу ў капіталістычных краінах еўрапейцы з пагардай ставяцца да так званых «каляровых» людзей, асабліва да чорных. У «культурнейшай» Амерыцы негры не маюць права ехаць у трамваі разам з белымі. Негры-дактары, інжынеры, вучоныя

таксама застаюцца нераўнапраўнымі. Што ж тады казаць пра сапраўдных чорных людзей, афрыканскіх неграў, аўстралійскіх папуасаў?

Іх ужо і зусім за людзей не хочуць лічыць. Ва ўсіх кнігах яны апісваюцца як «звяры», якія толькі і думаюць аб тым, каб з'есці белага. А ўжо такіх чалавечых якасцей, як дабрата, удзячнасць, вернасць, сумленне, у іх нібы і не бывае. Большасць еўрапейцаў нават цяпер так думае. А як было, скажам, гадоў пяцьдзесят назад?

І вось у той час знайшоўся адзін рускі даследчык, М. М. Міклуха-Маклай, які захацеў бліжэй пазнаёміцца з жыццём такіх першабытных людзей, захацеў падысці да іх, як свой чалавек. Ен прыехаў на Новую Гвінею, высадзіўся на пустынны бераг і застаўся там адзін. Убачыўшы папуасаў, ён пайшоў да іх без зброі, каб паказаць, што не мае ніякіх злых намераў. Папуасы не ведалі, што і думаць, убачыўшы такі цуд. Былі моманты і вельмі небяспечныя для Міклухі-Маклая, але шчырасць і любоў яго да гэтых цёмных, адсталых людзей перамаглі ўсю іх варожасць і лютасць.

Тры гады (з перапынкамі) пражыў Маклай адзін сярод папуасаў. Ен прывёз ім розныя прылады (сякеры, пілы, нажы, гаршкі), навучыў карыстацца імі; навучыў больш карыснаму спосабу земляробства, нават прывёз ім некалькі кароў, коз.

І што ж? Гэтыя «звяры» не толькі не зрабілі яму нічога дрэннага, але палюбілі яго як брата. Калі падышлі да гэтых дзікуноў па-людску, то і ў «людаедаў» знайшліся любоў, удзячнасць, дружба, сумленне і іншыя чалавечыя якасці, якіх часта не хапае і сяму-таму з заходніх еўрапейцаў і амерыканцаў.

Мала таго, імя Маклая (яны вымаўляюць «Макрай») засталося ў папуасаў для азначэння добрага чалавека наогул.

Сучасныя папуасы, пэўна, не ведаюць, адкуль у іх узялося слова «макрай», але нам варта ведаць, бо гэтае слова гаворыць не толькі аб рускім чалавеку М. М. Міклуху-Маклаю, але і аб чалавечнасці наогул.

Маці Саку жыла ў Мапу, нібы як жонка, нібы як нявольніца. Пасля таго як яе захапілі ў палон, як яна страціла, апрача мужа, яшчэ і сына, яна не хацела ўжо нікуды ўцякаць, прызвычаілася і жыла тут не горш, як дома.

Калі яе паклікалі і падвялі да сына, яна не хацела даваць веры сваім вачам. Ен зусім не быў падобны ні да таго дванаццацігадовага хлопчыка, якім яна яго памятала, ні да сучасных хлапцоў, яго таварышаў. Увесь яго выгляд, асабліва адзенне, былі чужыя, — ад белых.

Але ёй адразу зрабілася цёпла на душы і слёзы паказаліся на вачах, калі Саку абняў яе і сказаў на іхняй роднай мове:

— Мама! Як я рады, што мы сустрэліся. Выйшаў Мапу, высокі, плячысты мужчына з страшэннай галавой, ад якой ва ўсе бакі тырчалі валасы і з галавы, і з барады, і з вусоў, і з шыі. Пер'е какаду і райскай птушкі ззяла, як жар, а на грудзях, апрача сабачых і дзікавых зубоў, віселі яшчэ і чалавечыя. На абодвух плячах былі вялікія рубцы, зробленыя сумысля: хлопчыкам

разразаюць скуру, некаторы час перашкаджаюць ёй загойвацца, а потым, калі загоіцца, застаюцца гэтыя пачэсныя, шырокія і глыбокія рубцы.

Ен здзіўлена паглядзеў на Саку і звярнуўся да маці:

— Дык гэта твой сын, што ўцёк? Не можа быць!

— Я жыў у белых і шмат чаго ад іх пераняў,— растлумачыў Саку, бачачы, што Мапу недаверліва глядзіць на яго.

— І «громам» уладаць ты ўмееш? — запытаўся Мапу.

Саку здагадаўся, аб чым гаворыць правадыр, і сказаў:

— Ведаю, але яны мяне навучылі нікога не забіваць.

— Як так нікога? І ворагаў? — здзівіўся Мапу.

— І ворагаў трэба любіць. Бог, вышэйшы дух, казалі яны, які стаіць над усімі намі, загадвае, каб усе людзі любілі адзін аднаго.

— А калі вораг пачне цябе біць?

— Падстаў яму другую шчаку, як сказаў бог белых людзей Хрыстос, — з пачуццём адказаў Саку, уздымаючы ўгору вочы.

Усе прысутныя здзіўлена паглядзелі адзін на аднаго, а ў правадыра мільганула думка, ці не вар'ят гэта які. А можа, белыя знарок яго падаслалі, каб ён тут угаворваў усіх не супраціўляцца, быць пакорнымі і любіць ворага нават тады, калі ён цябе б'е, ды яшчэ падстаўляць яму другую шчаку…

— Гэта цябе так навучылі белыя? — сурова запытаўся Мапу.

— Так, яны навучылі,— спакойна адказаў Саку.

— Ну, а самі яны не забіваюць, падстаўляюць другую шчаку? — насмешліва спытаў правадыр.

— Не ўсе выконваюць загад бога, але трэба маліцца, каб ён змякчыў сэрцы іх.

— А ты можаш памаліцца, каб іх сэрцы памякчэлі і яны нас не крыўдзілі?

— Не заўсёды бог слухае нас. Ен лепш ведае, што патрэбна. Але, вядома, я павінен маліцца аб гэтым, — сказаў місіянер.

Пры гэтых словах Мапу павесялеў. Гэтага хлапца можна скарыстаць! Ен можа памаліцца, як яго там навучылі,— і вораг будзе мяккі, ласкавы.

— Ну, а можаш ты памаліцца свайму богу, каб і Мукку памякчэлі? — запытаўся ён зноў.

— Усе людзі аднолькавыя перад богам, — адказаў Саку, — і з усімі ён можа зрабіць, што захоча, ці будуць гэта белыя ці чорныя.

Хітры Мапу зараз жа склаў сабе ў галаве добры план. Вось гэты дзівак памоліцца, Мукку зробяцца мяккімі і пакорнымі, а ён тады — цап! — і забярэ іх усіх у свае рукі. Гэта будзе нават лепш за «гром».

Што белыя маюць вялікую сілу, што яны ўладаюць і «громам», і агнём, і вадой, — гэта ўсім вядома. Але якім чынам яны гэтага дасягнулі — ніхто тут не ведае. І вось, на шчасце, з'явіўся гэты чалавек, які прайшоў усю навуку белых, які ведае, як звяртацца да іхняга бога, — ці можа яшчэ каму так пашанцаваць, як роду Какаду?

І правадыр пажадаў, каб адзначылі гэты дзень урачыстасцю. Мапу хацеў яшчэ больш схіліць на свой бок гэтага дзіўнага чалавека, які атрымаў магутнасць белых і разам з тым быў свой.

На палянцы, крыху далей ад вёскі, расклалі вогнішчы, нацягалі свіней і асабліва сабак, якія лічацца найсмачнейшай стравай. Папуаскія сабакі невялікія, з кароткай гладкай поўсцю і стаячымі вушамі. Яны ціхія, нясмелыя, ніколі не гаўкаюць, а толькі выюць. Жывяцца галоўным чынам расліннасцю, асабліва какосавымі арэхамі. Мусіць, загэтым і мяса іх крыху смачнейшае за мяса нашых сабак.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Очкарик 2

Афанасьев Семен
2. Очкарик
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Очкарик 2

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Барон Дубов 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Доктор 5

Афанасьев Семён
5. Доктор
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 5

Законы Рода. Том 10

Андрей Мельник
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Ведунские хлопоты

Билик Дмитрий Александрович
5. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Ведунские хлопоты