Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

— Чаму ж ён сачыў за намі? — апраўдваўся ён. — Ен жа мог пусціць у нас атручаную стралу.

— Мы заўсёды маглі зняць яго, калі было б патрэбна, — сказаў Скот. — Калі мы заўважылі яго, ён быў ужо бяспечны. Гэта нават шкодна для нас, бо можа яшчэ больш раззлаваць іх, і мы будзем мець зусім непатрэбны клопат. Нядобра, вельмі нядобра, містэр Брук!

Ханубі тым часам пайшоў у кусты, дзе звалілася цела.

— Сюды! Хутчэй! — раздаўся яго вясёлы голас. Пабеглі і… зарагаталі так, што рэха пайшло па ўсёй ваколіцы. Нават Скот, можа, першы раз у сваім

жыцці так рагатаў. Замест папуаса перад імі ляжаў… кенгуру, так званы «лазячы кенгуру», які водзіцца галоўным чынам на Новай Гвінеі.

— Ну і старонка! — казаў Брук. — Усё ў ёй не па-людску, людзі падобны да звяроў, а звяры да людзей. Але добра, што так здарылася: паспеем яшчэ папаляваць і на папуасаў, калі трэба будзе. А гэтага «папуаса» і самі з'ямо.

Весела вярнуліся на катэр, дзе ўжо трывожыліся за іх, пачуўшы страляніну. І здабычы ім хапіла на два дні.

На трэці дзень, пад вечар, прысталі да аднаго маленькага астраўка пасярэдзіне ракі. Прыгожая расліннасць, сухі стромкі бераг і становішча сярод ракі — усё гэта было вельмі зручна для таго, каб спыніцца тут.

Расклалі вогнішча і нават спаць засталіся тут, бо ў лодцы было цесна. Толькі гаспадары пайшлі спаць у сваю каюту.

Нанач, зразумела, паставілі варту, але месца было такое спакойнае, што вартаўнік заснуў раней за іншых.

Чунг-лі ляжаў пад высокім дрэвам за дзесяць крокаў ад вогнішча, прыслухоўваўся да гурчання вады між катэрам і берагам і думаў аб тым, дзе цяпер знаходзіцца яго брат, ці сустрэнуцца яны калі-небудзь і наогул, ці жывы ён…

Усе ўжо спалі. Агонь згас. Недзе далёка завыў сабака. Можа, блізка жыллё, а мо гэта дзікі сабака, якіх шмат водзіцца на Новай Гвінеі.

Файлу павярнуўся на другі бок, і ў гэты момант яму здалося, што каля Чунг-лі мільгануў нейкі цень. Ен падняў галаву, працёр вочы — нічога. Але ён не паленаваўся нават устаць, падышоў да Чунг-лі,— той спіць як забіты; ён абышоў навакол, прыгледзеўся, прыслухаўся — нічагусенькі.

Тады ён супакоіўся. Пэўна, са сну яму нешта здалося. Падкінуў галля ў агонь, прыладзіўся і спакойна заснуў.

IV

Племя Какаду. — Жыццё папуасаў.— Прыход місіянера. — Правадыр Мапу. — «Культурная праца» місіянера. — Баль на ўвесь свет.

Як мы ўжо адзначалі, папуасы не складалі якой-небудзь дзяржавы. Жылі яны паасобку, сваімі родамі, не мелі сталых зносін з суседзямі, а калі сустракаліся з імі, дык большай часткай у сварцы.

Часта дужэйшы род падначальваў сабе бліжэйшыя ваколіцы, але хутка магло быць наадварот, і адносіны ўвесь час мяняліся.

Род Какаду налічваў чалавек чатырыста народу, разам з жанчынамі і дзецьмі. Хаціны іх былі раскіданы па абодвух берагах маленькага ручая, на ўзгорках. Большасць будынкаў стаяла проста на зямлі, і толькі некаторыя былі пабудаваны на невысокіх слупках. Стрэхі — з плеценага пальмавага лісця, сцены — з галля; зразумела, ніякіх акон не было, толькі адна дзіра, якая служыла

дзвярмі. Дзверы гэтыя ніколі не зачыняліся, бо не было каму і не было чаго красці.

Толькі адзін больш вялікі дом меў «дзверы»: бок скрыні ад тавараў з англійскімі надпісамі. Як і калі трапіў сюды гэты «кавалак цывілізацыі» — невядома. Не ведаў, мусіць, і сам гаспадар дома, правадыр роду.

Але найбольш выдатны быў другі будынак, велізарны, на высокіх слупах і з высокай вежай, нібы царква. На канцы вежы развяваўся пук пер'я какаду — знак усяго роду.

Гэта была цікавейшая ўстанова папуасаў — «ум-камаль», які можна было б параўнаць з нашым клубам. Тут жылі нежанатыя мужчыны, а жанчыны нават і блізка не падпускаліся.

Тут адбываліся розныя сходы і нарады; сюды прыходзілі госці і падарожнікі (вядома, толькі мужчыны); тут мужчыны праводзілі ўвесь свой час, курылі, ляжалі, спявалі.

І цяпер тут было досыць народу, а ў другіх месцах вёскі зусім мала.

Асабліва кідалася ў вочы адсутнасць жанчын. Па вуліцы бадзяліся свінні і сабакі, якія мелі права свабодна заходзіць ва ўсе хаты. Відаць было яшчэ некалькі курэй, якіх жыхары трымаюць галоўным чынам дзеля пер'я. І больш ніякіх адзнак гаспадаркі, нават ані кавалка апрацаванай зямлі.

Ля адной хаціны сядзела жанчына і шукала нешта ў галаве свайго гаспадара.

Перад многімі дамамі стаялі нейкія платформы на чатырох слупах. На іх таксама ляжалі і сядзелі па аднаму ці па некалькі чалавек мужчыны.

Тут яны адпачывалі, гутарылі. Гэта былі ўжо ўласныя, дамовыя месцы адпачынку для жанатых мужчын, бо ў хаце ім не давалі спакою свінні і сабакі. Сюды таксама жанчыны не дапускаліся, і толькі ў выключных выпадках, у знак пашаны, ім дазвалялася пасядзець пад платформай.

Вось з лесу падышлі дзве жанчыны, відаць, матка з дачкой. Усё адзенне іх складалася з адной спадніцы вышэй калень, зробленай з чароту.

На спіне, зачапіўшы вяроўку за лоб, яны неслі па цяжкай вязцы таро, расліны, якая тут замяняе нашу бульбу. Амаль уся праца па гаспадарцы ляжыць тут на жанчынах; коней няма, і ўсе цяжары пераносяцца жанчынамі гэтым спосабам, так што ў іх на лобе нават выціскаюцца раўкі ад вяроўкі.

Дома яны адрэзалі вялікія клубні таро, загарнулі ў лісце і паклалі ў гарачы попел. Калі яны спякліся, абчысцілі ад гарэлых лісцяў і растаўклі ў кашу, замяшаўшы з вадой. Зрабіўся вельмі ліпучы клей. Гаспадыня паставіла яго ў куток хаты, а адтуль узяла другі гаршчок з такім самым клеем-кашай, якая прастаяла ўжо два дні і ўкісла.

Гэтую ўжо гатовую кашу яна панесла да гаспадара, які сядзеў на платформе з госцем. Яны запусцілі па тры пальцы ў гаршчок, а каб каша вельмі не цягнулася, накруцілі і наматалі яе на руку і пачалі павольна ласавацца.

Прыйшла дадому і суседка, жонка госця, таксама з вязкай таро ды яшчэ з малым дзіцянём на руках. Свінні, угледзеўшы гаспадыню, кінуліся да яе, сталі верашчаць, ціскацца, як пестуны, і сапраўды яны былі пестуны. Папуаскія жанчыны няньчацца з імі, як у нас важныя пані з сабачкамі.

Поделиться:
Популярные книги

Метатель. Книга 7

Тарасов Ник
7. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 7

Вернуть Боярство 3

Мамаев Максим
3. Пепел
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Вернуть Боярство 3

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Своя правда

Шебалин Дмитрий Васильевич
2. Чужие интересы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Своя правда