Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

Англічане сядзелі моўчкі і пілі каву.

Раптам Брук дакрануўся да рукі містэра Скота і ціхенька паказаў у кут веранды. Там, асцярожна азіраючыся, паўзла яшчарка, даўжынёю з метр. Яна трымала ў роце добры кавалак мяса.

Гэтыя стварэнні вельмі часта крадуць тут спажыву ў людзей, як у нас пацукі. Адно што яны больш палахлівыя. Ледзь толькі людзі паварушыліся, як яна пакінула мяса і знікла.

— Хутка прыйдзе карабель, — сказаў Скот. — Ці хопіць нам гумы і копры, каб нагрузіць яго?

— Павінна хапіць, —

адказаў Брук, — але вось рабочых мала. Учора зноў памёр адзін. Трэба яшчэ выпісаць.

— Колькі мы іх маем цяпер?

— Дзвесце дзявяноста тры. Восемдзесят шэсць памерла за паўгода, ды два зноў уцяклі некалькі дзён назад.

— Невялікая бяда, выпішам другіх, — спакойна сказаў Скот.

І сапраўды, гэта была не бяда. Наадварот — гэта было на карысць гаспадарам. Уцекачы, парушыўшы ўмову, нічога не атрымлівалі. Іх заработкі, часам за некалькі год, заставаліся ў кішэнях гаспадароў.

З гэтага боку містэру Скоту заставалася толькі жадаць, каб больш уцякалі, і ў глыбіні душы ён быў удзячны Бруку за тое, што той дапамагаў у гэтай справе сваёй жорсткасцю да рабочых.

Але ўцякалі толькі тыя, якія ўжо ні на што не спадзяваліся і выбіралі смерць. Вядома, такіх было мала.

Трэба адзначыць, што сярод усіх рабочых толькі дзесятак быў з тутэйшых папуасаў. Рэшта былі кітайцы, японцы, малайцы, нават негры.

Гэта тлумачылася проста: па-першае, папуасы не былі прывычныя да сталай рэгулярнай працы, а па-другое, яны хутка ўсе ўцяклі б ад такога жыцця, бо яны былі, як гаворыцца, дома. А з прывезенымі з далёкага краю рабочымі можна было рабіць што хочаш.

На веранду ўзышоў новы чалавек, грэк Кандаракі. Гэта быў не малады ўжо, але вёрткі, хітры, дасціпны чалавечак з бегаючымі вочкамі і казлінай бародкай.

Адкуль ён узяўся, як сюды трапіў — алах яго ведае, але для Скота ён быў вельмі карысны. Ен быў гандлёвым агентам, усё ведаў, што трэба і нават чаго не трэба, ашукваў усіх і ўсім быў патрэбен. І містэр Скот заўсёды карыстаўся яго парадаю.

— Містэр Скот! — сказаў грэк, нізка схіліўшыся. — Тамака прыйшлі два папуасы, відаць, здалёку. Яны прынеслі скуркі райскіх птушак і кавалак золата велічынёю з курынае яйка.

— Што яны патрабуюць за гэта? — запытаўся Скот.

— Дзве стрэльбы.

Містэр Брук аж падскочыў на сваім крэсле:

— Што? Як? Стрэльбы? Не можа быць! Яны ж не ведаюць, што з імі рабіць!

— Мусіць, ведаюць, калі просяць, — сказаў Кандаракі.

— Гэта справа нядобрая, — прамовіў Скот. — Калі яны захацелі стрэльбаў, гэта кепскі знак.

— Мабыць, іх навучыў хтось, — сказаў грэк.

— Паклічце іх сюды, — загадаў Скот. Кандаракі махнуў рукой. Падышлі два папуасы.

Відаць было, што яны рэдка сустракаліся з белымі. Глядзелі неяк спадылба, як загнаныя звяры.

— О, гэтыя малойчыкі мне не падабаюцца! — сказаў Брук.

І сапраўды, яны значна

адрозніваліся ад бліжэйшых папуасаў. Асабліва цікавая была іх зачоска. Усе валасы былі падзелены на мноства кос, і, каб гэтыя косы не злучаліся, яны былі аблеплены гразёю. Косы звешваліся з усіх бакоў і нават бразгаталі пры кожным руху.

На руках і на нагах былі бранзалеты, па-майстэрску зробленыя з травы і аздобленыя чарапашкамі. На шыі віселі каралі з звярыных зубоў.

Адзін трымаў вязку птушыных скурак без ног, а другі — кавалак золата. Асабліва цікавыя былі скуркі птушак. Райскія птушкі невялікія, прыблізна як верабей або крыху больш. Сама назва іх паказвае, што яны нейкія асаблівыя. І сапраўды: такога прыгожага, яскравага і разнастайнага колеру ніхто нават не мог бы выдумаць!

Іх ёсць некалькі парод, але больш вядомая адна, якая мае хвост каля трыццаці сантыметраў даўжынёй з такім тонкім, далікатным і яскравым пер'ем, што ім вельмі ахвотна ўпрыгожваюць сябе як дзікуны, так і еўрапейскія жанчыны. Для апошніх і вывозяцца гэтыя скуркі ў Еўропу і вельмі дорага цэняцца.

З прычыны таго, што мясцовыя паляўнічыя звычайна адразаюць ногі ад скурак, у Еўропе склалася легенда, што гэтыя птушкі ўсё сваё жыццё трымаюцца ў паветры, жывяцца толькі расой і маюць нейкую цудоўную сілу. Адсюль і назва іх — райскія.

Кандаракі з дапамогай некалькіх слоў, а больш за ўсё мігамі запытаўся, што яны хочуць за свой тавар.

Папуасы зразумелі, паказалі рукамі, як страляюць, і сказалі: «Пуф! Пуф!» Нават Скот усміхнуўся.

— Вось чаго захацелі! — сказаў ён. — Але шкодна даваць вам такія цацкі. Прынясіце і пакажыце ім лепш другое, — загадаў ён Кандаракі.

Кандаракі прынёс сякеры, нажы, рыдлёўкі і г. д. Відаць было, што такія багатыя прылады зрабілі на іх уражанне, але ўсё ж такі яны адмоўна круцілі галовамі.

— Падазроная справа, — сказаў Скот.

— Ці не пачаставаць іх гарэлкай? — прапанаваў Кандаракі.— Мо тады лягчэй будзе з імі дагаварыцца.

— Спірытусам лепш! — крыкнуў Брук. — Што значыць гарэлка для такіх чарцей!

Скот згадзіўся.

Кандаракі прынёс бутэльку і наліў паўшклянкі спірту. Падышоў да папуасаў, ласкава папляскаў іх па плячах і працягнуў шклянку. Недаверліва паглядзеў папуас і не хацеў браць.

Кандаракі сам дакрануўся губамі, смяяўся і ласкава запрашаў. Дзікун узяў і крыху глынуў. Спачатку ён спалохаўся; відаць было, як захапіла яму дух. Але праз хвіліну, адчуўшы прыемную цеплыню, засмяяўся. Пасля таго яго таварыш выпіў ужо бадай усю шклянку. А за ім першы зноў выпіў.

Тады гандаль пайшоў шпарчэй. Папуасы забыліся ўжо на зброю і цікавіліся ўсё цудоўнай «вадой». Ім паказалі дзве поўныя бутэлькі. Яны ўхапіліся за іх і пакінулі свае тавары.

Трымаючыся за свае бутэлькі, хістаючыся ды весела гаргочучы, пайшлі яны дадому.

Поделиться:
Популярные книги

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Лидер с планеты Земля

Тимофеев Владимир
2. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
Лидер с планеты Земля

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Имя нам Легион. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 11

Блуждающие огни 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 3

Княжна попаданка. Последняя из рода

Семина Дия
1. Княжна попаданка. Магическая управа
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна попаданка. Последняя из рода

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Неудержимый. Книга XX

Боярский Андрей
20. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XX