Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

— Ну што ж! — сказаў Скот. — Значыцца, будзе з чаго ўзяць няўстойку як за яго, так і за брата.

— Толькі няўстойку? — закрычаў Брук. — Гэтага мала! Дайце мне спачатку палічыцца з ім!

— Я параіў бы палічыцца з ім зусім іншым чынам, — сказаў Кандаракі.— Нічога яму не рабіць, абяцаць яму поўную свабоду за тое, што ён завядзе нас у тое месца.

— Як? — стукнуў кулаком Брук. — Пакінуць яго зусім непакараным? Не можа гэтага быць!

Скот глыбока задумаўся, а Кандаракі падышоў да Брука і ціха шапнуў яму:

— Не пярэчце. Калі ён пакажа нам месца, тады

вы заўсёды будзеце мець магчымасць палічыцца.

— Ага! Гэта іншая справа, — супакоіўся Брук.

— Гэта добрая ідэя, — сказаў Скот, — але ж вы самі павінны ведаць, як цяжка наладзіць экспедыцыю ў глыб вострава.

— Ведаем, — адказаў Кандаракі,— аднак трэба таксама прыняць пад увагу, што калі ён адзін дабраўся, то добра падрыхтаваная экспедыцыя — тым болей, а па-другое, трэба памятаць, што не шукаць мы ідзём, а на пэўнае месца.

— Гэта праўда, — задуменна сказаў Скот, — прывядзіце яго сюды!

Праз некалькі хвілін прывялі Чунг-лі. Ен увайшоў пад наглядам двух салдат-сіпаяў. [5]

Чунг-лі са звязанымі рукамі стаяў перад Скотам і чакаў, што будзе. Брук сядзеў і глядзеў на яго, як звер на сваю здабычу. Скот даў знак, каб сіпаі выйшлі, потым звярнуўся да Чунг-лі:

— Ты ведаеш, што, паводле закону, за тое, што ты хацеў забіць англічаніна, ты можаш быць асуджаны на смерць.

— Зусім я не думаў і не хацеў забіваць, — сказаў Чунг-лі.

— Суд не можа ведаць, што ты думаў; ён будзе судзіць па тым, што ты рабіў. І тваё дзеянне лёгка назваць замахам на жыццё. Разумееш?

5

Сіпаі — завербаваныя англічанамі салдаты з жыхароў Індыі, калі яна была пад уладай Англіі.

Чунг-лі маўчаў.

— Ты бачыш, — прадаўжаў Скот, — што ты знаходзішся ў нашых руках. Мы можам з табою зрабіць што хочам.

Скот спыніўся і пачакаў, каб Чунг-лі лепш адчуў сэнс апошніх слоў.

— Але ты можаш атрымаць поўную волю, сваё золата, скасаванне кантракта і нават дапамогу вярнуцца дадому, калі ты нам пакажаш тое месца, дзе знайшоў золата. Згодзен?

Чунг-лі маўчаў. Па-першае, яму вельмі не хацелася зноў пачынаць гэту цяжкую і небяспечную дарогу, па-другое, ён не хацеў служыць сваім ворагам і, па-трэцяе, — самае галоўнае — не быў упэўнены, што яны выканаюць сваё абяцанне. Але што яму заставалася рабіць? Яны маглі б і зараз яго забіць, і нічога ім за гэта не было б.

— Ну, адказвай! — сказаў Кандаракі.

— Ці сапраўды вы мяне тады адпусціце? — спытаў Чунг-лі, каб толькі адразу не паказаць, што ён згодзен.

— Я сам даю слова гонару, — паважна адказаў Скот.

«Мала карысці ад гэтага», — падумаў Чунг-лі. «Чакай», — падумаў Брук.

«Паглядзім яшчэ, што будзе», — падумаў Кандаракі.

І толькі адзін Скот верыў у сваё слова, бо яму не было аніякай патрэбы ашукваць гэтага кітайца.

— Добра, — згадзіўся ўрэшце Чунг-лі. Скот паклікаў сіпаяў і сказаў:

— Развяжыце яму рукі, добра даглядайце, карміце і толькі пільнуйце,

каб не ўцёк, бо тады адкажаце сваімі галовамі.

III

У моры. — Сустрэча з папуасамі.— Станцыя Доэр. — Чорны місіянер. — Па рацэ Фляй. — Жывыя плады. — Какаду і восы. — Конь!., Экскурсія ў папуаскую вёску. — Кенгуру на дрэве. — Ноч на выспе.

Уздоўж паўднёвага берага Новай Гвінеі на ўсход хутка ляцела маторная лодка, ці, дакладней, катэр. Ен быў досыць вялікі, меў каюты, змяшчаў чатырнаццаць чалавек і шмат розных прылад і запасаў, асабліва зброі.

Наперадзе сядзелі Скот, Брук і Кандаракі. Кіраваў катэрам стары боцман Старк, машыну даглядаў механік Гуд. Галоўную сілу экспедыцыі складалі шэсць сіпаяў пад камандай свайго сяржанта Ханубі. Тут жа знаходзіўся і Чунг-лі.

Файлу быў узяты ў якасці кухара. У такой экспедыцыі кожны чалавек павінен мець разнастайную вартасць. Негр-кок быў бы толькі кокам, а Файлу, апрача таго, быў верны чалавек ва ўсіх справах.

Мора было ціхае і блішчала ад сонца, як люстра. З правага боку ўздоўж берага цягнулася белая града, то набліжаючыся да берага, то аддаляючыся. Гэта былі каралавыя рыфы, аб якія разбіваліся хвалі. Дзякуючы гэтаму паміж рыфамі і берагам заставалася ціхая паласа, як вуліца.

Праз дзве гадзіны ўбачылі наперадзе папуаскую вёску, на слупах. Яна выходзіла ў мора так далёка, што прыходзілася праязджаць зусім побач яе.

Там даўно пачулі, што трашчыць і набліжаецца дзіўная лодка. Папуасы заварушыліся, палезлі ў свае чоўны, і хутка на спатканне з катэрам выехала восем вялікіх чоўнаў, у якіх сядзела чалавек па дванаццаць.

Чоўны мелі тую асаблівасць, што да іх на некаторай адлегласці былі прыстасаваны бярвенні, злучаныя з чоўнамі жэрдкамі. Дзякуючы гэтаму чоўны былі ўстойлівыя і не маглі перакуліцца.

Папуасы крычалі, махалі рукамі. Чутно было слова «кос, кос» (тытунь).

— Чаго яны хочуць, што яны думаюць рабіць? — трывожна сказаў Скот.

— Чорт іх ведае, — адказаў Брук, — але ў кожным разе гэтая арава для нас небяспечная. Надта іх многа.

— Яны нават з ласкі могуць нашкодзіць нам, — дадаў Кандаракі.

Катэр набліжаўся, а папуасы згрудзіліся і не давалі дарогі.

— Трэба распудзіць іх, — сказаў Скот. — Страляйце ўгору!

Сіпаі пачалі крычаць і страляць. Папуасы замітусіліся, некаторыя кінуліся ў ваду і далі нырца. Катэр тым часам урэзаўся ў сярэдзіну, зачапіў са дзве лодкі, адламаў прылады, а адну лодку дык зусім перакуліў.

Падняліся крыкі, выццё. Праўду кажучы, папуасы не мелі намеру нападаць, бо, жывучы ля берага мора, яны не раз сустракаліся з белымі і ведалі, што нападаць на іх небяспечна, але цяпер яны раззлаваліся і гатовы былі сапраўды распачаць бойку, ды катэр быў ужо далёка.

Ехалі ўвесь дзень. Краявід быў аднолькавы і, можна сказаць, нудны. З левага боку — нізкі бераг, зарослы лесам, большую часткаю мангравым. Дзе-нідзе віднеўся ўзгорак; там часамі ўздымаўся дымок. Мінулі яшчэ некалькі вёсак на вадзе.

Поделиться:
Популярные книги

Часовая битва

Щерба Наталья Васильевна
6. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.38
рейтинг книги
Часовая битва

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Метатель. Книга 3

Тарасов Ник
3. Метатель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 3

Замуж с осложнениями. Трилогия

Жукова Юлия Борисовна
Замуж с осложнениями
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.33
рейтинг книги
Замуж с осложнениями. Трилогия

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Искатель 3

Шиленко Сергей
3. Валинор
Фантастика:
попаданцы
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Искатель 3

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Кай из рода красных драконов 2

Бэд Кристиан
2. Красная кость
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кай из рода красных драконов 2

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Вернуть Боярство 11

Мамаев Максим
11. Пепел
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Вернуть Боярство 11

Возвращение демонического мастера. Книга 7

Findroid
7. Вселенная Вечности
Фантастика:
уся
фэнтези
сянься
5.00
рейтинг книги
Возвращение демонического мастера. Книга 7

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1