Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

Крыху далей зноў убачылі нейкае дрэва, на якім вісела шмат чорных вялікіх пладоў. Але ледзь толькі людзі падышлі да гэтага дрэва, як плады закрычалі і паляцелі на ўсе бакі.

— Што за цуд такі? — крыкнуў Брук. Кандаракі і Ханубі рассмяяліся.

— Гэта ж лятучыя сабакі,— сказаў Кандаракі.

— Во яшчэ чаго не хапала! — буркнуў Брук.

Лятучыя сабакі падобны да нашых кажаноў, толькі значна большыя. Морда іх падобна да сабачай, за што іх і назвалі сабакамі. Таксама, як і нашы кажаны, яны лётаюць толькі ўначы, а ўдзень

вісяць, зачапіўшыся заднімі лапамі і загарнуўшыся ў свае крылы.

Падняліся на ўзгорак. На захад распасцёрлася бязлеснае ўзвышша. На ўсход — зарослая нізіна. На беразе, ля катэра, уздымаўся дымок. І нідзе не было відаць сяліб. Здавалася, што нашы падарожнікі і былі адзінымі людзьмі ва ўсёй краіне.

— Дзіўная рэч, — разважліва сказаў Скот. — Такі край — і быццам нідзе ніякага насельніцтва.

Кандаракі ўсміхнуўся.

— Ну, не кажыце, — сказаў ён, — я ўпэўнены, што ў гэты самы момант не адзін дзесятак вачэй сочыць за кожным нашым крокам.

— Чаго ж яны хаваюцца, дурні? — сказаў Скот. — Хіба мы ім хочам зрабіць якое ліха?

— Мусіць, калісьці хто-небудзь і нарабіў ім шкоды, — сказаў Кандаракі.

Тут Ханубі раптоўна ўзняў стрэльбу і нацэліўся.

— Што, што такое? — трывожна запыталіся другія, таксама схапіўшы стрэльбы.

— Вунь якая птушышча бяжыць, — паказаў Ханубі.

— Гэта казуар, — сказаў Скот, — не варта страляць. Ен далёка, і няма цяпер часу з ім важдацца. Сустрэнем яшчэ, калі трэба будзе.

Казуар нёсся па даліне, як вецер. Ен быў вельмі падобны да ўсім вядомага страуса, толькі на галаве меў грэбень, як у курэй, ды на шыі каралі, як у індыка. Апрача таго, у яго не было на канцах крылаў і хваста тых прыгожых белых пер'яў, з-за якіх так цэніцца страус. Наогул яго пер'е нейкае асаблівае, нібы поўсць.

Можна яшчэ адзначыць, што ў казуараў выседжванне яек уваходзіць у абавязак самца, а не самкі.

— Шкада, — сказаў Брук, — у гэтай дурной старонцы, апрача казуара, няма, здаецца, аніводнай жывёліны, на якую можна было б папаляваць. Нават ніводнага драпежнага звера.

— Затое досыць драпежных людзей, — сказаў Скот. — Але пойдзем ужо дадому. Файлу, мабыць, чакае з абедам.

Ідучы праз хмызняк, яны былі аглушаны зычным прарэзлівым крыкам какаду. Ладны гурток гэтых папугаяў сядзеў паміж галін і нібы перагаворваўся. Белыя, з ружовай шыяй і чырвоным чубам, яны ззялі на сонцы як намаляваныя.

— Вось разбалбаталіся, як папугаі! — сказаў Брук, затыкаючы вушы, і раптам чамусьці заскакаў, пабег, замахаў рукамі, зароў і пакаціўся на зямлю.

Таварышы спыніліся ў здзіўленні.

— Што гэта з ім здарылася? — сказаў Скот. — Няўжо крык какаду зрабіў на яго такі ўплыў?

— Памажыце! Восы! Восы! — выў Брук.

Хаця справа была і непрыемная, але таварышы не маглі ўтрымацца ад рогату. А тым часам і каля іх ужо загуло, і замест дапамогі яны самі пабеглі прэч.

Здарэнне было простае: Брук трапіў нагой у асінае гняздо і пацярпеў за гэта.

Ну

і лаяўся ж пасля таго містэр Брук! Усім дасталося: і восам, і какаду, і папуасам, і Новай Гвінеі наогул! І было за што, бо ўвесь твар яго ўспух, вочы заплылі, і, глянуўшы на яго, цяжка было ўтрымацца ад смеху. Асабліва радаваліся Чунг-лі і Файлу, два ворагі, якія аднолькава жадалі «дабра» містэру Бруку.

Так ехалі некалькі дзён. За ўвесь час яны толькі адзін раз сустрэліся з папуасамі. З затокі выехала насустрач некалькі чоўнаў, у якіх сядзела шмат людзей, узброеных лукамі і пікамі. Па ўсяму іх выгляду і рухах відаць было, што яны выехалі на вайну.

Скот загадаў страляць, і пасля першых жа стрэлаў папуасы павярнулі назад. За імі не гналіся.

— Мне пачынае ўжо здавацца, — сказаў Скот, — што пры такіх умовах наша экспедыцыя будзе простай пагулянкай.

— Добра казаць, калі мы цяпер сядзім «дома» і ў нас пад рукою ёсць шмат зброі, нават кулямёт, бомбы і газы. А на зямлі не так лёгка будзе, — сказаў Кандаракі.

Другі раз усіх узварушыў крык боцмана Старка:

— Глядзіце, глядзіце: на левым беразе чалавек на кані!

Каб у нас закрычалі: «Глядзіце, слон на самалёце!», то менш здзівілі б людзей, чым тут словы: «Чалавек на кані».

Справа ў тым, што на Новай Гвінеі зусім няма коней. Толькі еўрапейцы па берагах прывезлі сабе іх некалькі. А каб тут, у сярэдзіне, сярод папуасаў, з'явіўся конь, то людзі перапалохаліся б больш, як мы, убачыўшы якога-небудзь неіснуючага звера.

Усе кінуліся глядзець у той бок, накіравалі біноклі, але нічога не ўбачылі.

— Гэта табе здалося, — сказалі боцману.

Але ён кляўся, што добра бачыў, як праз узгорак праехаў коннік і схаваўся за дрэвамі.

Як ні глядзелі, як ні пільнавалі,— ніхто больш не бачыў яго; усе пераканаліся, што Старк памыліўся. Той нават раззлаваўся:

— Хіба я сляпы або п'яны? — агрызаўся ён. — Пакуль што вочы служаць, і я не магу ім не верыць.

Праўда, стары марскі воўк меў вочы, не горшыя за іншы бінокль, але… усё ж такі не можа быць таго, чаго не можа быць. Адзін еўрапеец на кані не мог бы сюды трапіць, а папуас, не гаворачы аб іншым, адкуль возьме каня?

Яшчэ праз колькі дзён убачылі з правага боку другую раку, якая была не меншая за Фляй. Гэта быў прыток Стрыкленд. Уліваецца ён у раку Фляй прыблізна пасярэдзіне яе даўжыні, значыцца, засталося ехаць яшчэ паўдарогі.

Але ўжо зусім пры іншых умовах…

Тут місіянер сказаў, што ён хоча высадзіцца.

— Вы ж казалі, што вам трэба да пачатку ракі,— сказаў Скот.

— Я там і буду, — адказаў місіянер. — Напрасцень гэта не вельмі далёка. А пакуль я пашукаю маю матку. Тут жывуць тыя, хто ўзяў нас у палон.

— Можа, на кожны выпадак возьмеце рэвальвер? — прапанаваў Скот.

— Не трэба, — сказаў місіянер. — Драпежных звяроў няма, а супраць людзей я маю вось гэтую зброю, — і ён паказаў на біблію.

Поделиться:
Популярные книги

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Приручитель женщин-монстров. Том 15

Дорничев Дмитрий
15. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 15

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Часовая битва

Щерба Наталья Васильевна
6. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.38
рейтинг книги
Часовая битва

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Пермский Губернский 2. Корпорат

Бергер Евгений
2. Провинциальный Бог Войны
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пермский Губернский 2. Корпорат

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II