Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вайна сусветаў (на белорусском языке)
Шрифт:

– О божа!
– сказаў ён, калi я яго ўпусцiў.

– Што здарылася?
– спытаў я.

– Не пытайцеся.
– Нягледзячы на цемру, я ўбачыў, што ён безнадзейна махнуў рукою.
– Яны змялi нас, проста змялi, - паўтарыў ён.

Амаль машынальна ён увайшоў за мною ў сталовую.

– Выпiце вiскi, - прапанаваў я, налiваючы яму добрую порцыю.

Ён выпiў. Потым сеў у крэсла ля стала, схiлiў на рукi галаву i расплакаўся, як дзiця. Забыўшы пра свой нядаўнi прыступ адчаю, я здзiўлена глядзеў на яго.

Прайшло даволi часу, пакуль ён супакоiўся i змог адказваць на мае пытаннi. Ён гаварыў адрывiста i блытана. Ён быў ездавым у артылерыi i прыняў удзел у баi толькi каля сямi

гадзiнаў вечара. У гэты час стралянiна на пустцы была ў поўным разгары; гаварылi, што першая партыя марсiянаў паволi паўзе да другога цылiндра пад прыкрыццем металiчнай бранi.

Потым гэта металiчная браня ператварылася ў трыножак, вiдаць, у тую першую ваенную машыну, якую я ўбачыў. Зброя, пры якой знаходзiўся мой госць, была ўстаноўлена блiз Хорсела для абстрэлу пясчанага кар'ера, i гэта паскорыла падзеi. Калi ездавыя з лафетам ад'язджалi ўбок, яго конь спатыкнуўся i ўпаў, скiнуўшы яго. У тую ж хвiлiну пушка ўзляцела ў паветра разам са снарадамi; усё было ахоплена агнём, i ён апынуўся пад кучай абгарэлых трупаў людзей i коней.

– Я ляжаў цiха, - расказваў ён, - ледзь не мёртвы ад страху. На мяне навалiлася пярэдняя частка каня. Яны нас змялi. А пах, божа мой! Як прыгарэлая смажанiна. Я выцяў спiну пры падзеннi. Так я ляжаў, пакуль мне не стала крыху лепш. Толькi хвiлiну назад мы ехалi, як на парад, - i раптам разбiтыя, змеценыя, знiшчаныя.

– Нас змялi!
– паўтарыў ён.

Ён доўга хаваўся пад тушай каня, крадком паглядваючы на пустку. Кардыганскi полк спрабаваў кiнуцца ў штыкi - яго мiгам знiшчылi. Пасля пачвара паднялася на ногi i пачала расхаджваць па пустцы, праследуючы некаторых з тых, хто ўцякаў. Каўпак, якi круцiўся на ёй, напамiнаў галаву чалавека ў капюшоне. Нешта падобнае на руку трымала вельмi мудрагелiстую металiчную скрынку, з якой выляталi зялёныя iскры i бiў цеплавы прамень.

Праз некалькi хвiлiнаў на пустцы, наколькi ён мог бачыць, не засталося нiводнай жывой iстоты; кусты i дрэвы гарэлi. Гусары стаялi пры дарозе ў лагчынцы, i ён iх бачыў. Ён чуў, як застракаталi кулямёты, затым усё сцiхла. Гiгант доўгi час не чапаў станцыю Ўокiнг i вакольныя дамы. Потым слiзгануў цеплавы прамень, i гарадок ператварыўся ў кучу палымнеючых развалiнаў. Пасля гэтага пачвара выключыла цеплавы прамень i, павярнуўшыся спiною да артылерыста, пакрочыла ў бок дымнага сасновага лесу, дзе ўпаў другi цылiндр. У наступны момант з ямы падняўся другi зiхатлiвы тытан.

Другая пачвара пасунулася за першай. Артылерыст асцярожна папоўз па гарачых дагарках верасу к Хорселу. Яму ўдалося дапаўзцi да канавы, што цягнулася ўздоўж дарогi, i такiм чынам ён дабраўся да Ўокiнга. Далейшы аповяд артылерыста быў амаль з выклiчнiкаў. Праз Уокiнг нельга было прайсцi. Нямногiя ацалелыя жыхары, здавалася, страцiлi розум; iншыя згарэлi зажыва цi атрымалi апёкi. Ён павярнуў у бок ад пажару i схаваўся ў закапцелых развалiнах; тут ён убачыў, што пачвара вяртаецца. Яна дагнала аднаго з уцекачоў, схапiла яго сваiм стальным шчупальцам i размажджэрыла яму галаву аб сасновы пень. Калi сцямнела, артылерыст папоўз далей i дабраўся да чыгуначнага насыпу.

Потым ён, крадучыся, накiраваўся праз Мэйбэры ў бок Лондана, думаючы, што там будзе бяспечней. Людзi хавалiся ў скляпах, канавах, i многiя з уцалеўшых беглi к Уокiнгу i Сэнду. Яго мучыла смага. Каля чыгуначнай аркi ён убачыў разбiты вадаправод: вада бiла фантанам з лопнутай трубы.

Вось i ўсё, што я мог у яго выпытаць. Ён крыху супакоiўся, расказаўшы мне пра ўсё, што яму давялося бачыць. З апоўдня ён нiчога не еў; ён напомнiў мне аб гэтым у пачатку сваёй гаворкi; я знайшоў у кладоўцы крыху баранiны, хлеба i прынёс яму паесцi. Мы не запальвалi лямпу, баючыся прыцягнуць увагу марсiянаў, i нашы рукi часта судакраналiся, намацваючы

яду. Пакуль ён расказваў, вакольныя прадметы сталi выступаць з цемры, за акном ужо можна было адрознiць вытаптаную траву i зламаныя кусты ружаў. Здавалася, па лагчынцы праiмчаўся натоўп людзей цi статак жывёлаў. Цяпер я мог разгледзець твар артылерыста, замурзаны, бледны, - такi ж, магчыма, быў у мяне.

Наеўшыся, мы асцярожна паднялiся ў мой кабiнет, i я зноў выглянуў у адчыненае вакно. За адну ноч квiтнеючая далiна ператварылася ў папялiшча. Пажар затухаў. Там, дзе раней бушавала полымя, цяпер чарнелi клубы дыму. Разбураныя i разварочаныя дамы, паваленыя, абвугленыя дрэвы - уся гэта страшная, злавесная карцiна, скрытая да гэтага часу начной цемраю, цяпер, у перадсвiтальных прыцемках, наглядна паўстала перад намi. Што-нiшто цудам уцалела сярод усеагульнага разбурэння: белы чыгуначны семафор, частка аранжарэi, зелянеючай сярод развалiнаў. У гiсторыi войнаў не было такога няшчаднага ўсеагульнага разбурэння. Паблiскваючы ў ранiшнiм святле, тры металiчныя гiганты стаялi каля ямы, iх каўпакi паварочвалiся, як быццам яны любавалiся сваiм апусташэннем.

Мне падалося, што яма стала шырэйшая. Спiралi зялёнага дыму няспынна ўзляталi насустрач ранiшняй зары - падымалiся, клубiлiся, падалi i знiкалi.

Каля Чобхема ўзнiмалiся слупы полымя. Яны ператваралiся ў слупы крывавага дыму пры першых сонечных промнях.

XII

РАЗБУРЭННЕ ЎЭЙБРЫДЖА I ШЭПЕРТОНА

Калi зусiм развiднела, мы адышлi ад вакна, адкуль назiралi за марсiянамi, i цiха спусiцлiся ўнiз.

Артылерыст пагадзiўся са мною, што ў доме заставацца небяспечна. Ён вырашыў iсцi ў бок Лондана; там ён далучыцца да сваёй батарэi нумар 12 коннай артылерыi. Я ж хацеў вярнуцца ў Лезерхэд. Ашаломлены магутнасцю марсiянаў, я вырашыў неадкладна вывезцi жонку ў Ньюхэвен, каб адтуль выехаць за мяжу. Мне было ясна, што ваколiцы Лондана непазбежна стануць арэнай разбуральнай барацьбы, перш чым удасца знiшчыць пачвараў.

Але на шляху ў Лезерхэд знаходзiўся трэцi цылiндр пад аховай гiгантаў. Калi б я быў адзiн, я, вiдаць, даверыўся б свайму лёсу i пусцiўся напрасткi. Але артылерыст адгаварыў мяне.

– Наўрад цi вы паможаце жонцы, калi зробiце яе ўдавой, - сказаў ён.

У рэшце рэшт я згадзiўся iсцi разам з iм, пад сховаю лесу, на поўнач да Стрыт-Кобхема. Адтуль я павiнен быў зрабiць вялiкi крук праз Эпсом, каб трапiць у Лезерхэд.

Я хацеў адправiцца цяпер жа, але мой спадарожнiк, салдат, быў вопытнейшы за мяне. Ён прымусiў мяне абшукаць увесь дом i знайсцi бiклагу, у якую налiў вiскi. Мы набiлi ўсе свае кiшэнi сухарамi i скрылямi мяса. Потым выйшлi з дому i пусцiлiся бягом унiз па размытай дарозе, па якой я iшоў мiнулай ноччу. Дамы здавалiся вымерлымi. На дарозе ляжалi побач тры апаленыя целы, пазбаўленыя жыцця цеплавым промнем. Дзе-нiдзе валялiся кiнутыя цi згубленыя рэчы: гадзiннiк, туфлi, сярэбраная лыжка i iншыя дробныя прадметы. На паваротцы да паштовай канторы ляжала на баку са зломаным колам распрэжаная цялежка, нагружаная скрынкамi i мэбляй. Незгараемая каса была, вiдаць, наспех адкрыта i кiнута сярод хламу.

Дамы ў гэтай частцы не вельмi пацярпелi, гарэла толькi вартоўня прытулка. Цеплавы прамень збрыў комiны i прайшоў далей. Акрамя нас, на Мэйбэры-Хiле не было нi душы. Большая частка жыхароў збегла, верагодна, у Стары Ўокiнг па той дарозе, па якой я ехаў у Лезерхэд, цi схавалася дзе-небудзь.

Мы спусцiлiся па дарозе ўнiз, прайшлi мiма мокрага чалавечага трупа ў чорным касцюме. Увайшлi ў лес ля падножжа гары i дабралiся да палатна чыгункi, нiкога не сустрэўшы. Лес па той бок чыгункi здаваўся скразным бураломам, большая частка дрэў была павалена i толькi дзе-нiдзе злавесна тырчалi абпаленыя ствалы з цёмна-бурай лiстотай.

Поделиться:
Популярные книги

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Наука и проклятия

Орлова Анна
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наука и проклятия

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3