Вайна сусветаў (на белорусском языке)
Шрифт:
Раптам блiснуў прамень святла, i над ямай узвысiўся i засвяцiўся зеленаваты дым, праяснiўшыся трыма клубамi ў нерухомым паветры.
Гэты дым (слова "полымя", вiдаць, тут больш да месца) быў такi яркi, што цёмна-сiняе неба i бурая, сягаючыя аж да Чэртсi, пакрытая туманам пустка з адзiнокiмi соснамi раптам сталi здавацца зусiм чорнымi. У гэты ж момант пачулася нейкае слабае шыпенне.
На беразе ямы стаяла кучка людзей з белым сцягам, анямелых ад здранцвення; маленькiя чорныя сiлуэты вырысоўвалiся на фоне неба над чорнай зямлёю. Успышка зялёнага дыму асвяцiла на момант iх бледна-зеленаватыя твары.
Шыпенне перайшло спачатку ў глухое гудзенне, якое паступова стала моцным i бесперапынным; з ямы высунуўся
Языкi полымя, асляпляльны агонь перакiнулiся на кучку людзей. Здавалася, нябачны струмень ударыў па iх i ўспыхнуў белым ззяннем. Iмгненна яны ператварылiся ў жывыя факелы.
Пры святле гэтага пражорлiвага полымя я бачыў, як людзi хiсталiся i падалi, а тыя, што далей, ззаду, разбягалiся ў розныя бакi.
Я стаяў i глядзеў, яшчэ не поўнасцю разумеючы, што гэта па натоўпе ад аднаго да другога перабягае смерць. Я зразумеў толькi тое, што адбылося нешта незвычайнае. Амаль бясшумная асляпляльная ўспышка святла - i чалавек падае нiцма i ляжыць нерухома. Ад нябачнага полымя загаралiся сосны; патрэскваючы, успыхвала сухое жаўстазелле. Нават у далечы, каля Нэп-Хiла, запалымнелi дрэвы, платы, драўляныя забудовы.
Гэта вогненная смерць, гэты нябачны, непрадухiльны палаючы меч наносiў iмгненныя, меткiя ўдары. Калi ўспыхнула кустоўе, я зразумеў, што ён наблiжаецца да мяне, але ўцякаць, ратавацца я не мог: вельмi моцнае было здранцвенне. Я чуў гудзенне агню ў пясчаным кар'еры i раптоўна абарванае ржанне каня. Як быццам чыйсцi нябачны распалены палец рухаўся па пустыры памiж мною i марсiянамi, выкрэслiваючы вогненную крывую, i паўсюль кругом дымiлася i шыпела цёмная зямля. Штосьцi з грукатам упала воддаль, недзе злева, там, дзе выходзiць на пустку дарога да ўокiнгскай станцыi. Шыпенне i гул скончылiся, i чорны купалападобны прадмет паволi апусцiўся ў яму.
Гэта адбылося хутка; я ўсё яшчэ стаяў нерухома, уражаны i аслеплены бляскам агню. Калi б гэта смерць апiсала поўны круг, яна непазбежна ператварыла б у попел i мяне. Але яна слiзганула мiма i мяне "пашкадавала".
Навакольная цемната стала яшчэ больш страшнай i змрочнай. Узгоркаватая пустка здавалася чорнай, толькi палоска шашы шарэла пад цёмна-сiнiм небам. Людзi знiклi. Уверсе мiгацелi зоркi, а на захадзе свяцiлася бледная зеленаватая паласа. Вяршынi соснаў i стрэхi Хорсела выразна выступалi на вячэрнiм небе. Марсiяне i iх зброя былi нябачныя, толькi на тонкай мачце няспынна круцiлася люстра. Тлелi дрэвы, дзе-нiдзе дымiлася кустоўе, а ў нерухомым вячэрнiм паветры над дамамi каля станцыi Ўокiнг падымалiся слупы полымя.
Усё засталося гэткiм самым, як было, быццам i не пралятаў гэты вогненны смерч. Кучка чорных фiгурак з белым сцягам была знiшчана, але мне здавалася, што за ўвесь гэты вечар нiхто i не спрабаваў парушыць цiшыню. Раптам я зразумеў, што стаю тут, на цёмнай пустцы, адзiн, бездапаможны, безабаронны. Быццам штосьцi звалiлася на мяне... Страх!
Я з намаганнем павярнуўся i пабег, чапляючыся нагамi за верас. Страх, якi ахапiў мяне, быў не проста страхам. Гэта быў неўсвядомлены жах i перад марсiянамi, i перад запанаваўшымi навокал мяне цемрай i цiшынёй. Мужнасць пакiнула мяне, i я бег, усхлiпваючы, як дзiця. Баяўся азiрнуцца назад.
Помню, у мяне было такое адчуванне, што са мною хтосьцi гуляе, што вось цяпер, калi я ўжо амаль па-за небяспекай, таямнiчая смерць, iмгненная, як успышка агню, раптам выскачыць з цёмнай ямы, дзе ляжыць цылiндр, i знiшчыць мяне на месцы.
VI
ЦЕПЛАВЫ ПРАМЕНЬ НА ЧОБХЕМСКАЙ ДАРОЗЕ
Да цяперашняга часу яшчэ не раслумачана, якiм чынам марсiяне могуць усмерчваць людзей так хутка i так бясшумна. Многiя мяркуюць, што яны неяк канцэнтруюць iнтэнсiўную цеплату ў камеры, якая абсалютна не праводзiць цяпло. Гэту кандэнсаваную цеплату яны кiдаюць паралельнымi промнямi на той прадмет, якi яны абралi за цэль, пры дапамозе палiрованага парабалiчнага
Гэтай ноччу каля сарака чалавек ляжалi пад зорамi паблiзу ямы, абгарэлыя i знявечаныя да непазнавальнасцi, i ўсю ноч пустка памiж Хорселам i Мэйбэры была бязлюдная i над ёю плыло зарыва.
У Чобхеме, Уокiнгу i Отэршоў, магчыма, у адзiн i той жа час даведалiся аб катастрофе. Ва Ўокiнгу лаўкi ўжо былi зачынены, калi гэта адбылося, i групы людзей, зацiкаўленых пачутым, iшлi па Хорселскiм мосце i па дарозе, акаймаванай дрэвамi, кiруючыся на пустку. Моладзь, скончыўшы дзённыя клопаты, выкарыстала гэту навiну, пэўна, як прапанову пайсцi пагуляць i пафлiртаваць. Вы можаце сабе ўявiць, якiм быў гул галасоў на цёмнай дарозе...
Ва Ўокiнгу толькi нямногiя ведалi, што цылiндр адкрыўся, хоць бедалага Гендэрсан адправiў пасыльнага на веласiпедзе ў паштовую кантору са спецыяльнай тэлеграмай для вячэрняй газеты.
Маладыя "двойкi" i "тройкi", выходзячы на адкрытае месца, бачылi людзей, якiя ўсхвалявана аб чымсьцi гаварылi i паглядалi ў бок пясчанага кар'ера на люстраное вярчэнне; хваляванне iх, несумненна, перадавалася новаму папаўненню.
А палове дзевятай, незадоўга да гiбелi дэлегацыi, каля ямы сабраўся чалавечы натоўп - чалавек трыста, калi не больш, не лiчачы тых, хто збочыў з дарогi, каб падысцi блiжэй да марсiянаў. Сярод iх былi тры палiсмены, да таго ж адзiн конны; яны старалiся, згодна iнструкцыям Стэнта, супакоiць натоўп i не падпускаць яго да цылiндра. Не абышлося, канешне, без пратэсту гарачых галоў, для якiх усякае зборышча з'яўляецца новай зачэпкай пашумець i пабалакаць.
Як толькi марсiяне паказалiся з свайго цылiндра, Стэнт i Оджылвi, папярэджваючы магчымасць сутыкнення, тэлеграфавалi з Хорсела ў казармы з просьбаю прыслаць салдатаў для таго, каб не дапусцiць насiлля з боку гэтых дзiўных iстотаў. Пасля гэтага яны вярнулiся на чале злашчаснай дэлегацыi. Людзi, якiя знаходзiлiся ў натоўпе, пасля апiсвалi iх смерць - яны бачылi тое ж самае, што i я: тры клубы зялёнага дыму, глухое гудзенне i ўспышкi полымя.
Аднак натоўпу гледачоў пагражала большая небяспека, чым мне. Iх выратаваў толькi пясчаны, парослы верасам пагорак, затрымаўшы частку цеплавых промняў. Калi б парабалiчнае люстра было паднята на некалькi ярдаў вышэй, не засталося б нiводнага жывога сведкi. Яны бачылi, як успыхваў агонь, як падалi людзi, як нябачная рука, запальваючы кустоўе, хутка наблiжалася да iх у прыцемках. Потым са свiстам, заглушыўшы гул з ямы, прамень блiснуў над iх галовамi; успыхнулi вершалiны букаў, акаймоўваючых дарогу; у блiжэйшым доме трэснулi цаглiны, разляцелiся шыбы, запалымнелi аконныя рамы i рухнула частка страхi.
Калi затрашчалi i загулi палаючыя дрэвы, ахоплены панiкай натоўп некалькi секундаў нерашуча таптаўся на месцы. На дарогу падалi iскры i недагаркi галля, кружылася вогненнае лiсце. Загаралiся капелюшы i спаднiцы. З пусткi даносiўся пранiзлiвы крык.
Крыкi i стогны злiвалiся ў аглушальны гул. Конны палiсмен, схапiўшыся рукамi за галаву, праскакаў сярод узбударажанага натоўпу, моцна крычучы.
– Яны iдуць!
– крыкнуў жаночы голас, i, налягаючы на прысутных за спiной, людзi пачалi пракладваць сабе дарогу да Ўокiнга. Натоўп разбягаўся ўсляпую, як статак авечак. Там, дзе дарога станавiлася вузейшай i цямнейшай, памiж высокiмi насыпамi, адбылася адчайная даўка. Не абышлося без ахвяр: трое - дзве жанчыны i адзiн хлопчык - былi раздушаныя i затаптаныя; iх пакiнулi памiраць сярод цемры i страху.
Голодные игры
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Найденыш
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
рейтинг книги
Игра Кота 2
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
рейтинг книги
Связанные Долгом
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего
Религия и эзотерика:
эзотерика
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.
Научно-образовательная:
медицина
рейтинг книги
