Вайна сусветаў (на белорусском языке)
Шрифт:
Атрыманая ў Лондане тэлеграма бяднягi Гендэрсана пра развiнчванне цылiндра была ўспрынята як чутка; вячэрняя газета паслала яму тэлеграму з просьбай прыслаць пацвярджэнне i, не атрымаўшы адказу - Гендэрсан ужо быў мертвы, - рашыла не друкаваць экстрэннага выпуску.
Унутры круга радыусам у пяць мiляў большасць насельнiцтва не рабiла нiякiх захадаў. Я ўжо апiсваў, як паводзiлi сябе мужчыны i жанчыны, з якiмi мне даводзiлася гаварыць. Ва ўсёй акрузе мiрна палуднавалi i вячэралi, рабочыя пасля працоўнага дня поркалiся ў сваiх садках, клалi дзяцей спаць, моладзь парачкамi гуляла ў зацiшных алеях, вучнi сядзелi за сваiмi кнiгамi.
Вераемна, пра здарэнне пагаворвалi на вулiцах i пляткарылi
На вузлавой станцыi ва Ўокiнгу да позняй ночы спынялiся i адпраўлялiся цi пераводзiлiся на запасныя пуцi цягнiкi; пасажыры выходзiлi з вагонаў цi чакалi цягнiка - усё iшло сваiм парадкам. Хлапчук з горада, парушаючы манаполiю мясцовага газетчыка Смiта, прадаваў вячэрнюю газету. Грукат таварных саставаў, рэзкiя свiсткi паравозаў заглушалi яго крыкi пра "людзей з Марса". Каля дзевятай гадзiны на станцыю пачалi прыбываць усхваляваныя вiдавочцы з сенсацыйнымi навiнамi, але яны зрабiлi не большае ўражанне, чым п'яныя, балбочучы ўсякае глупства. Пасажыры, якiя iмчалiся ў Лондан, глядзелi ў цемру з вагонных вокнаў, бачылi ў паветры рэдкiя iскры каля Хорсела, чырвоны водблiск i цёмную павалоку дыму, якая засцiла зоры, i думалi, што нiчога асаблiвага не здарылася, што гэта гарыць верас. Толькi на ўскрайку пусткi можна было заўважыць пэўную панiку. А на ўскраiне Ўокiнга гарэлi некалькi дамоў. У вокнах трох блiжэйшых да пусткi будынкаў свяцiлiся агнi, i жыхары не клалiся спаць да свiтання.
На Чобхемскiм i Хорсельскiм мастах усё яшчэ тоўпiлiся цiкаўныя. Адзiн цi два смельчакi, як пасля стала вядома, адважылiся ў цемнаце падпаўзцi зусiм блiзка да марсiянаў. Назад яны не вярнулiся, бо светлавы прамень, накшталт пражэктара ваеннага карабля, час ад часу асвятляў пустку, а следам за iм "крочыў" цеплавы прамень. Шырокая пустка была цiхая i бязлюдная, i ўсю ноч пад зорным небам i ўвесь наступны дзень ляжалi там абгарэлыя непрыбраныя целы. З ямы даносiўся металiчны стук.
Такое самае становiшча было ў пятнiцу вечарам. У скураное покрыва нашай старой планеты Зямлi, атручанай стралой, урэзаўся цылiндр. Але яд толькi яшчэ пачынаў дзейнiчаць. Наўкол рассцiлалася пустка, а чорныя, скурчаныя трупы, раскiданыя на ёй, былi ледзь бачныя; дзе-нiдзе тлеў верас i кустоўе. Далей - пралягала вузкая зона, дзе панаваў перапалох, i за гэту рысу пажар яшчэ не распаўсюдзiўся. У астатнiм свеце плынь жыцця кацiлася гэтаксама, як яна кацiлася з незапомных часоў. Лiхаманка вайны, якая павiнна была закаркаваць яе вены i артэрыi, усмерцiць нервы i разбурыць мозг, толькi пачыналася.
Усю ноч марсiяне нястомна працавалi, стукалi нейкiмi iнструментамi, прыводзячы ў гатоўнасць свае машыны; сяды-тады ўзвiвалiся ў зорнае неба ўспышкi зеленавата-белага дыму.
К адзiнаццацi гадзiнам праз Хорсел прайшла рота салдатаў i ачапiла пустку. Пазней праз Чобхем прайшла другая рота i ачапiла пустку з паўночнага боку. Некалькi афiцэраў з Iнкерманскiх казармаў ужо раней пабывалi на пустцы i адзiн з iх, маёр Iдэн, знiк без вестак. Апоўначы камандзiр палка паявiўся каля Чобхемскага моста i пачаў распытваць натоўп. Ваенныя ўлады, вiдаць, зразумелi сур'ёзнасць сiтуацыi. К адзiнаццацi ранiцы, як на наступны дзень паведамiлi газеты, эскадрон гусараў i каля чатырохсот салдатаў Кардзiганскага палка з двумя кулямётамi "максiм" выступiлi з Олдэршота.
Праз некалькi секундаў пасля апоўначы натоўп на дарозе ў Чэртсi паблiзу Ўокiнга ўбачыў метэарыт,
IX
БIТВА ПАЧЫНАЕЦЦА
Субота, наколькi мне помнiцца, прайшла трывожна. Гэта быў пакутлiвы дзень, гарачы i душны; барометр, як мне сказалi, то хутка падаў, то падымаўся. Я амаль не спаў - жонцы пашанцавала заснуць, - i падняўся рана. Перад снеданнем выйшаў у сад i пастаяў там, прыслухоўваючыся: з пусткi даносiлiся толькi трэлi жаўранкаў.
Малочнiк паявiўся як звычайна. Я пачуў скрып яго цялежкi i падышоў да веснiчкаў пачуць апошнiя навiны. Ён расказаў мне, што ноччу марсiянаў акружылi войскi i што чакаюць артылерыю. Следам за гэтым пачуўся знаёмы супакойлiвы грукат цягнiка, якi праносiўся ў бок Уокiнга.
– Iх не будуць забiваць, - сказаў малочнiк, - калi толькi можна будзе абысцiся без гэтага.
Я ўбачыў свайго суседа ў садзе, паталкаваў з iм крыху i пайшоў снедаць. Ранiца была самая звычайная. Мой сусед быў упэўнены, што войскi захопяць у палон марсiянаў або знiшчаць iх у той жа дзень.
– Шкада, што яны такiя непрыступныя, - заўважыў ён.
– Было б цiкава даведацца, як яны жывуць на сваёй планеце. Мы маглi чаму-небудзь навучыцца.
Ён пайшоў да плота i падаў мне жменю трускалак - ён быў дбайны i шчыры садоўнiк. Пры гэтым ён паведамiў мне пра лясны пажар каля Байфлiдскага поля для гольфа.
– Кажуць, там упала другая такая ж самая штука, нумар другi. Але ж з нас дастаткова i першай, страхавым таварыствам гэта абыдзецца не танна, сказаў ён i дабрадушна засмяяўся.
– Лясы ўсё яшчэ гараць.
– I ён паказаў на дымавую заслону.
– Торф i хвоя будуць тлець некалькi дзён, - дадаў ён i, уздыхнуўшы, загаварыў пра "бяднягу Оджылвi".
Паснедаўшы, замест таго, каб сесцi за працу, я вырашыў пайсцi на пустку. Каля чыгуначнага моста я ўбачыў групу салдатаў - гэта былi, здаецца, сапёры - у маленькiх круглых шапачках, брудных чырвоных расшпiленых мундзiрах, з-пад якiх вiднелiся блакiтныя кашулi, у чорных штанах i ў ботах да каленяў. Яны паведамiлi мне, што за канал нiкога не пускаюць. Зiрнуўшы на дарогу ў напрамку моста, я ўбачыў вартавога, салдата Кардзiганскага палка. Я загаварыў з салдатамi, расказаў iм пра марсiянаў, якiх я ўчора бачыў. Салдаты ж яшчэ iх не бачылi, вельмi цьмяна iх уяўлялi, засыпаючы мяне пытаннямi. Сказалi, што не ведаюць, хто загадаў рушыць войскi; салдаты думалi, што адбылiся хваляваннi Коннай гвардыi. Сапёры, больш дасведчаныя, чым простыя салдаты, прафесiйна абмяркоўвалi незвычайныя ўмовы магчымай бiтвы. Я расказаў iм пра цеплавы прамень, i яны пачалi спрачацца.
– Падпаўзцi да iх пад страхоўкай i атакаваць, - сказаў адзiн.
– Нiчога падобнага!
– адказаў другi.
– Чым жа можна засцерагчыся ад такой гарачынi? Сушняком - каб лепш спячыся? Трэба падысцi да iх як мага блiжэй i выкапаць сховiшчы.
– К чорту сховiшчы! Ты толькi i ведаеш што сховiшчы. Табе б нарадзiцца баязлiўцам, Снiпi!
– Дык у iх зусiм, значыць, няма шыi?
– спытаў раптам трэцi - маленькi, задуменны, смуглы салдат з люлькай у зубах.
Я яшчэ раз апiсаў марсiянаў.
– Накшталт васьмiногаў, - сказаў ён.
– Значыць, з рыбамi ваяваць будзем.
– Забiць такiх пачвараў - гэта нават не грэх, - сказаў першы салдат.
– Пусцiць у iх снарад, ды i прыкончыць разам, - прапанаваў маленькi смуглы салдат.
– А то яны яшчэ чаго-небудзь натвораць.
– Дзе ж твае снарады?
– запярэчыў першы.
– Чакаць нельга. Па-мойму, iх трэба атакаваць, ды чым хутчэй.
Так размаўлялi салдаты. Неўзабаве я пакiнуў iх i пайшоў на станцыю па ранiшнiя газеты.