Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ведзьма (на белорусском языке)
Шрифт:

Тушы Мандрык вазiў i раней - i райкамаўцам, i абкамаўцам, i пракурору, але рабiў гэта ўпотай, па начах. Тут жа вёз сярод белага дня, у самую сьпёку.

– Залазь ужо як-небудзь, - прамовiў Мiшка, i ў голасе ягоным чулася лёгкае хваляваньне.

Абхапiўшы рукамi сьцягняк, Макар убiўся разам з тушаю ў кабiнку, стукнуўся галавою аб нешта брынклiвае i гучна мацюкнуўся. На сядзеньнi, адна на адной, стаялi, падпiраючы брызэнтавы верх, скрынi з гарэлкаю.

– Ня лайцеся!
– прагучала над вухам, i Макар зьнiякавеў. Наперадзе, поруч зь Мiшкам, сядзела загадчыца сэктару ўлiку Азярышчанскага райкаму Данута Станiславаўна

Францкавяк.

Той хвiляй ён прагнуў толькi аднаго: зьнiкнуць! Альбо правалiцца. Альбо ператварыцца ў адну з тых мух, што бiлiся ў шыбу.

Данута Станiславаўна была ягонай тайнай сымпатыяй. Доўгiх дзесяць месяцаў - ад дня свайго прыезду ў Азярышча - ён марыў спаткацца з гэтай жанчынай. У галаве Макаравай ужо быў распрацаваны сцэнар такога спатканьня, а хвараблiвыя, узбуджаныя алькаголем фантазii кожнага разу пераносiлi яго ў сутонлiвы, напоўнены чароўнымi пахамi i суцiшнымi песьнямi пакой, пасярод якога, на мяккiм варсiстым дыване, ляжала ў паставе ўсходняй адалiскi Данута Станiславаўна Францкавяк.

I вось ён паўстаў перад Данутай - у абдымку з разабраным баранам, з мацюкамi на вуснах i з парэзаным аб гострую стужку, якiмi абабiваюць скрынi, iлбом.

– Трымай, паварочваю!
– гукнуў Мандрык, пайшоў на разварот, i давялося ўперцiся рукамi ў скрынi, каб тыя не абрынулi на голаў.

Прыхаваўшыся за тушай, Макар пашукаў - чым бы гэта прамакнуць юшку на лобе; нiчога вартага не знайшоў i прамакнуў партбiлетам.

За ўвесь час, пакуль яны ехалi да "Качынага Вострава", Данута анi разу не азiрнулася. Сядзела моўчкi, безуважна пазiраючы на дарогу. Маўчаў, адчуваючы настрой пасажыркi, i Мiшка Мандрык. Але й яно i добра: Мiшка меў звычку пацьвельваць зь сяброў у прысутнасьцi жанчын, i гэтае маўчаньне было адзiным, што лагодзiла душу такiмi вусьцiшнымi хвiлiнамi.

Усю дарогу Макар хаваўся за тушай, шморгаў носам, i нават калi "ўазiк", квакнуўшы наастачу, спынiўся ля мураванкi з выяваю качкi на франтоне i Данута Станiславаўна, не сказаўшы нi слова, выйшла з машыны, ён усё яшчэ баяўся падняць галаву, i Мiшку давялося ляпаць яго па карку i з гарэзьлiвай iскрынкай уваччу кiваць на скрынi з гарэлкаю.

Яны выпiлi паўпляшкi, выпалiлi па цыгарэце, прыхапiлi тушу i падалiся да возера - кроiць мяса на шашлыкi.

Макар кроiў мяса з шалёнай апантанасьцю. Распранены па пояс, з налепленым на лбе лiстком трыпутнiку - рана ўсё яшчэ крывавiла - ён дэманстраваў Мiшку сваю дасьведчанасьць у шашлычнай справе, а пачуўшы жаночыя галасы, што даляталi з суседнiх кустоў, схапiў мэталёвы пожаг i зь лiхаманкавым iмпэтам пачаў налыгваць кавалкi баранiны.

Ён налыгваў трэцi пожаг, калi ў вушах зазьвiнеў пералiвiсты жаночы сьмех.

– Што ж вы робiце?
– прамовiла Данута Станiславаўна, падышоўшы блiжэй, а яе сяброўка - райкамаўская сакратарка Марына, - хаваючы ў далонь крывую ўсьмешку, патлумачыла: - Мяса спачатку марынаваць трэба.

Жанкi пастаялi крыху, пагаманiлi i, падхапiўшы мяднiцу з гарою пакроенага мяса, пайшлi ў бок турбазы.

– Ну чаму, чаму я такi?
– прамармытаў Макар, ляпнуў па лобе, забiваючы камара, i толькi тады зразумеў, чаму сьмяялiся жанчыны. На лобе, як той лазенны лiст на пэўнай мясьцiне, красаваў лiсток трыпутнiку.

– Ну чаму?..
– прастагнаў ён другiм разам ды нечакана сьцепануўся ад шалёнага ляманту i плёхканьня вады за сьпiнаю.

Гэта Мiшка Мандрык сiгануў з масткоў у празрыстую глыбiню ляснога возера.

Потым яны зноў сядзелi ў кабiнцы - пiў, праўда, толькi ён, Макар, - тапiў у гарэлцы сваю няўклюднасьць, - i калi на базу завiтаў Калупайка на шэрай "Волзе", пад нагамi Макаравымi ўжо зыбалася зямля, а ўвушшу натужлiва гулi званы. Потым ён пiў за бяседным сталом, потым ля вогнiшча, закусваючы недапечанай баранiнай, потым яшчэ недзе, а таму й ня дзiва, што наступным ранкам пахмельная памяць зеўрала праваламi i адзiнае, што запомнiлася, дык гэта п'яная пыса дырэктара канторы кiнапракату Даўгалёва, зь якiм ён цалаваўся ўзасос i якому кляўся ў вечнай дружбе.

I яшчэ адна згадка не давала спакою: ён танчыў з Данутай. Згадка была цьмянай, амаль няўлоўнай, i калi Макар, дзьмухнуўшы на гарбату, заплюшчваў вочы, спрабуючы вярнуцца ў прыцемную залю, дзе ён кружыў з Данутай, уваччу кожнага разу паўставалi альбо вясёлкавыя шары, альбо барвовая пыса Васькi Даўгалёва. I толькi калi ён сёрбнуў гарбаты i на шырокiм лабешнiку ягоным заблiшчэлi пацеркi поту, нос адчуў раптам дзiўны, нi з чым не параўнальны пах Дануччыных валасоў. У прадчуваньнi шчымлiвых згадак Макар iзноў заплюшчыў вочы, але тут з носа ягонага сарвалася кропля поту, плюхнулася ў конаўку, i гук гэты канчаткова разагнаў салодкiя мроi. Макар мацюкнуўся, выцер твар кухонным ручнiком i, дапiўшы гарбату, пайшоў зьбiрацца на работу.

Галава пасьля п'янкi была як цэбар, сьвятло брынiла ўваччу, i дзесьцi на самым дне душы варочалася хваравiтае пачуцьцё - цi то вiны, цi то крыўды, цi то яшчэ нейкай халеры. Такiмi хвiлiнамi, - а надаралiся яны ледзь не шторанiцы, - Макар унiкаў сустрэч зь людзьмi, а таму, прачынiўшы дзьверы, прыслухаўся - цi ёсьць хто на лесьвiцы.

Долу бег, пераскокваючы праз тры прыступкi, i ўсё ж, вылятаючы з пад'езда, наляцеў на хахлушку зь 10-й кватэры. На шыi ў суседкi вiсела нiзка зашчэпак, а да правага клуба была прыцiснута алюмiнiевая мяднiца.

– Добройi раныцi! Доброго вам здоров'iчка! прасьпявала хахлушка, i Макару пачулася ў тых словах злая гiронiя.

– Добрага...
буркнуў ён, не ўздымаючы вачэй, выйшаў на падворак, а заўважыўшы на вяроўцы хахлушкавы трусы з жоўтай мецiнай, скрывiўся i сплюнуў пад ногi салодкую сьлiну.

Мястэчка Азярышча - што б там нi казалi - ня самае страшнае месца ў сьвеце. Зялёнае, суцiшнае, аднапавярховае, з гусiнымi чародамi на ўскраiне i з цыкляпiчнай ленiнскай галавой у цэнтры, яно магло б улагодзiць якога-небудзь адстаўнiка ў дачны сэзон, але нiяк не Макара, якi дагэтуль пяць гадоў пражыў у сталiцы i душа якога прыкiпела да людзкой мiтусьнi, шкла, бэтону, начнога нэону, павiльёну "Ясень", дзе давалi сьвежае пiва, ды iншай урбанiстыкi.

На апошнiм курсе ВПШ яму паабяцалi былi месца ў адной са сталiчных газэт, ён нават хадзiў у рэдакцыю i напiсаў пару артыкулаў пад рубрыкай "Правафлянговыя", але ў апошнi момант месца тое занялi, а яму, уручыўшы дыплём, загадалi ехаць у гарпасёлак Азярышча й ачолiць там раённую газэту.

Зьяжджаць са сталiцы на край сьвету не хацелася. Тры днi Макар абмываў "корачкi", на пытаньнi сяброў - куды яго пасылаюць - адказваў кароткiм мацюгом, а на чацьверты дзень, завiтаўшы ад ранку ў павiльён "Ясень", паведамiў сабутэльнiку - Лёньку Холаду - пра сваё разьмеркаваньне.

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Rana13
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Пейвер Мишель
Хроники темных времен
Фантастика:
фэнтези
8.12
рейтинг книги
Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода