Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ведзьма (на белорусском языке)
Шрифт:

Гэтым разам Макару й сапраўды добра думалася, i думаў ён пра Дануту. Думаў доўга - хвiлiн дзесяць, потым думкi сталi блытацца, аддаляцца, i ля самага вуха пачулася трывожнае буханьне. Ён расплюшчыў вочы, матлянуў рукамi, думаючы, што патрапiў у труну, а калi буханьне паўтарылася, вохнуў i незадаволена запытаў:

– Ну чаго ты?

– Людзi прыйшлi, аб'яву прынесьлi. Пытаюцца - хто там так страшна храпiць?
– растлумачыў адказны сакратар, i рэдактар, салодка пазяхнуўшы, вылез са схову.

... Тэлефон зазаванiў а пятай гадзiне. Да таго часу ён ужо стамiўся хвалявацца, i кашуля ўжо ня прэла ад цыганскага

поту. Але ўсё адно: пачуўшы Дануччын голас, Макар зьнiякавеў, i слухаўка памкнулася высьлiзнуць з млявай рукi.

– Ну дык я вас чакаю, - гукнула Данута Францкавяк, i тэлефонныя глыбiнi напоўнiлiся вясёлымi жаночымi галасамi. Данута была не адна, i гэтыя галасы вiдаць, ейных сябровак - вярнулi ў душу пачуцьцё няўцямнай трывогi.

"А можа гэта пастка? Можа, зь яго хочуць пасьмяяцца?" Ахоплены беспрычыннай трывогай, ён выйшаў з рэдакцыi i няпэўным крокам рушыў у невядомасьць. Макар iшоў i быў амаль упэўнены: вось зараз, тут, у бузiньнiку, павiнна надарыцца штосьцi страшнае.

У бузiньнiку, аднак, нiчога такога не надарылася. Ён вылез з кустоў, пералез праз жардзянiк i вось там, на бурачных лехах, сэрца ягонае абарвалася i закацiлася на самы дол жывата. У разоры, прыхаваны да самага ашыйнiку чырвоным бацьвiньнем, сядзеў вiславухi злодзей i шчэрыў iклы.

Сабака быў невялiкi - звычайны дварняк, якiх шмат бегае па завугольлi. Аднак пра лютасьць гэтай кудлы казалi страшныя рэчы, таму Макар, ня зводзячы вачэй з кудлатай галавы, даў заднi ход: рушыў да кустоў дробным крокам. Але хiтрыкi такiя не прайшлi. Кудлаты злодзей страсянуў вушамi, яшчэ больш вышчарыўся i папераджальна гыркнуў.

– Божухна, дык што ж гэта робiцца?
– плаксiва выдыхнуў Макар i нечакана для сябе самога плюхнуўся на каленi. Плюхнуўся, а потым згадаў бацькавы аповед пра хлопца, якi ўратаваўся ў першую пасьляваенную зiму ад ваўка, якi пераняў небараку ў чыстым полi. Усталопiўшыся на ваўчару, хлопец гадзiну цi дзьве стаяў, зьнiякавелы, а потым, стаўшы вокрач, забрахаў па-сабачы. Гэта яго i ўратавала. Пачуўшы брэх, ваўчара таксама зьнiякавеў i, падкурчыўшы хвост, зьнiк зь вiдавоку.

Макар глынуў паветра i забрахаў з такiм iмпэтам, што не пазнаў уласнага голасу. У дадатак ён яшчэ i заскавытаў, прапоўз вокраччу па баразьне, i сабака, пабачыўшы такiя жахi, зьбянтэжана крутнуў галавой, прыцiснуў вушы i зьвёў да пераносься ўмэнт палагаднелыя вочкi.

Перавядзем разам з героем аповеду дых, абаб'ем разам зь iм калашыны i згадаем тую пару, калi нашымi немаладымi ўжо душамi авалодала запозьненае, а таму хваравiтае i ўсёпаглынальнае каханьне. Згадаем пару, калi недзе пад сэрцам нараджалiся новыя надзеi, ценька гучалi новыя песьнi, калi жар каханьня казытаў пяткi й нам увесь час карцела некуды бегчы. I хаця жар той быў усяго толькi бэнгальскiм агнём, мiтусьлiвым фаервэркам у цемрыве шэрых будняў, душа ляцела на прывiдны агонь, не раўнуючы, як начны матылёк на палахлiвае полымi васкоўкi.

Вось i наш герой, напоўнiўшы навакольле шапаценьнем бурачнага лiсьця, ляцеў на згубны агонь, недзе пад сэрцам ягоным нараджалiся тамлiва-трапяткiя надзеi i гучалi... не, ня песьнi, а словы кагадзе прачытанай нататкi. Словы ўбiлiся ў памяць, з кожным крокам гучаньне iх мацнела, убiралася ў сiлу, а калi наш герой упiхнуў галаву ў пралом пахiлага плоту i азiрнуўся, з вуснаў ягоных сарвалася малiтоўная скорагаворка: - Да самай ночы гараць

агнi Бычкоўскага клюба...

На трэцi павер узьбег на адным дыханьнi, пужлiвай чапляй прайшоўся па дывановым ходнiку i толькi на канцы калiдора дазволiў сабе аддыхацца. Кашлянуў, крануўся пальцамi дзьвярной ручкi ды так i застыў у непаразуменьнi: там, за дзьвярыма, чуўся жаночы сьмех, прыглушана дзынкнулi шклянкi, i нехта, праўдападобна загадчыца райана Сьцефурак, прамовiла:

– Абавязкова завiтай у Лiвадзiйскi палац. Гэта цуд нейкi!

Кароткую хвiлю за дзьвярыма панавала цiша, потым Сьцефурак гучна крэкнула, суцiшна мацюкнулася, замармытала штосьцi, выразна прамовiўшы словы "шчасьлiва адпачыць", i празь iмгненьне паўстала перад Макарам.

– Данута Станiславаўна! Да вас наведнiк, - выгукнула загадчыца райана i, кiнуўшы празь плячо няўцямную фразу: - Пазванi, як даедзеш, - высьлiзнула з габiнэту.

Данута была не адна - у габiнэце, закiнуўшы нага на нагу, сядзела сакратарка Марына i яшчэ адна кабета, прозьвiшча якой Макар ня ведаў. На стале грувасьцiлася пляшка шампану, блiскалi чатыры келiхi й ляжала каробка чакалядных цукерак.

– А-а... журналiсты!
– сьпеўна i зь лёгкай гiронiяй у голасе азвалася Данута Станiславаўна, i Макару ад тае гiронii стала не па сабе.

Ён спынiўся ля бар'ера, спалохана зiрнуў на бутэльку.

– Заходзьце, Макар Iванавiч, ужо бег гiронii прамовiла гаспадыня габiнэту, мелькам паправiўшы прычоску.
– Гэта мы тут, дурныя бабы, гулянку арганiзавалi. Водпуск абмываем. Заўтра ў Крым еду.

Яшчэ колькi iмгненьняў Макар муляўся ля бар'ера, а потым, пад цiкаўнымi позiркамi Дануччыных сябровак, прайшоў на нягнуткiх нагах да крэсла, сеў i, ратуючыся ад жаночых вачэй, склаў далонi на тым месцы, дзе схадзiлася ў адно калашыньне парусiнавых штаноў.

Данута падхапiла недапiтую бутэльку, спраўна, не раўнуючы, як кельнэр, разьлiла рэшту шампану па келiхах.

– Я вам у свой налiла. Не пагрэбуеце?

Макар глынуў пiтва i закашляўся, дробнымi пырскамi пакрыўшы парусiнавыя нагавiцы.

– Ну што вы, Макар Iванавiч. Супакойцеся, нiкога ня бойцеся, - прамовiла, цi, лепей сказаць, прасьпявала Данута Станiславаўна, ляпнуўшы Макара па сьпiне.

Сытуацыя вымагала нейкай дзеi, нейкiх арыгiнальных словаў, i Макар, адкерхаўшыся, афiцыйным тонам запытаў:

– Ну, а як там наконт артыкула?

Запытаўся, а потым пашкадаваў, бо Дануччыны сяброўкi разам засьмяялiся, а загадчыца габiнэту з робленай крыўдай выдыхнула:

– Вось якiя пайшлi кавалеры. Iх не жанчыны цiкавяць, а нейкiя артыкулы.

Болей Макар не прамовiў нi слова. Сядзеў, увабраўшы голаў у плечы, слухаў сакратарку Марыну, якая распавядала - як шмат ёй даводзiцца друкаваць рознай лухты, - i нiяк ня мог уцямiць: дзеля чаго яго сюды запрасiлi.

Нарэшце, хвiлiн празь дзесяць, сакратарка ўзьнялася, плюснула Дануту ў шчаку, пажадала добрага адпачынку i жанкi гамузам выйшлi ў калiдор. Разьлеглы габiнэт напоўнiўся цiшынёю, i ўсё наўкол набыло суворае аблiчча. З шафы сувора паглядаў гiпсавы Энгельс, стрыжаны "пад польку" Брэжнеў ня менш сувора паглядаў з партрэта, i нават шыльда з надпiсам "Намэнклятура абкама" на даўжэзным, застаўленым аднолькавымi шэрымi тэчкамi стэлажы, набыла пагрозьлiва патаемны сэнс. Дзесьцi там, у шэрым шыхце, стаяла i ягоная асабiстая справа.

Поделиться:
Популярные книги

На прицеле

Кронос Александр
6. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На прицеле

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Барон Дубов 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 5

Божьи воины. Трилогия

Сапковский Анджей
Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Божьи воины. Трилогия

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Гоплит Системы

Poul ezh
5. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гоплит Системы

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Попаданка 2

Ахминеева Нина
2. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 2

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

Москва – город проклятых

Кротков Антон Павлович
1. Неоновое солнце
Фантастика:
ужасы и мистика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Москва – город проклятых

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Птичка в академии, или Магистры тоже плачут

Цвик Катерина Александровна
1. Магистры тоже плачут
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Птичка в академии, или Магистры тоже плачут