Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ведзьма (на белорусском языке)
Шрифт:

А дзевятай гадзiне ў раённым камiтэце партыi павiнна была пачацца нарада актыву, i таму пляц нерад ленiнскiм помнiкам быў спрэс застаўлены аўтатранспартам. Стаялi тут ня толькi "Волгi" ды старшынёўскiя "козьлiкi", але й бартавыя "газоны", тры "iнвалiдкi" i нават машына для адпампоўваньня вады, вядомая ў народзе пад назваю "гаўнавоз": гэта завiтала на нараду арганiзатар мясцовага радыё Газевiч, зяць якой працаваў iнжынэрам у вiцебскiм "Водаканале". Але дзiвiцца такой колькасьцi машын не даводзiлася, бо на сёньняшняй нарадзе Калупайка мусiў разьвiтацца з актывам i, да таго ж, чакаўся прыезд абласнога

начальства.

Хаця гадзiньнiк паказваў палову дзесятай, ды й Калупайка быў на месцы, заходзiць у райкам нiхто не сьпяшаўся. Актыў стаяў ля ганку - гаманiў, смалiў цыгарэты i зрэдзьчасу зь лёгкiм спалохам у вачах пазiраў на дарогу.

– Першага чакаем... з вобласьцi, - патлумачыў прычыну прыганкавага стаяньня Сашка Мурленя, пацiснуўшы потную Макараву руку.

Макар уплiшчыўся ў натоўп, парукаўся з дырэктарам прамкамбiната Куксёнкам, з iнструктарам раённага таварыства "Веды" Лукашонкам, яшчэ зь нейкiмi людзьмi i, выцягнуўшы з прапанаванага яму пачка цыгарэту, агледзеўся.

Мiшкавага "ўазiку" на пляцы не было. Макар пакруцiў галавой, нахiлiўся да Мурленевай запальнiчкi, i гарбата, якая поўнiла страўнiк, моташна падступiла да горла. Давялося стаiць дых, прыцiснуць далонi да вуснаў, а калi бунтоўная вадкасьць уляглася, выцерцi лiпучы пот з лабешнiка.

– Ну дык хто там будзе замест Калупайкi?
– кволым голасам запытаўся iнструктар таварыства "Веды" Лукашонак.

Усе замоўклi, зiрнулi на Мурленю, i той, сабраўшы зморшчыны на пераносьсi, паведамiў:

– Са Шклоўскага раёна таварыш. Былы загадчык зьверафэрмы. Кажуць - зусiм не ўжывае.

Трывожная вестка гэтая павiсла ў паветры. Куксёнак зморана крэкнуў, у Лукашонка ў зубах задрыжэла цыгарка, а па Мурленевым твары прабегла навальнiчна-фiялетавае сьвятло: да райкама ехала мiлiцэйская машына зь мiгалкай, сьледам - блiскучая чорная "Волга", а за ёю - на статутнай адлегласьцi - тузаўся на апошнiх кроплях бэнзiну запылены Мiшкавы "ўазiк".

– Спазьняесься, - выгукнуў Макар, калi сябрук вылез з машыны.

– З Даўгалёвым важдаўся. Усю вэранду мне абванiтаваў, - патлумачыў Мандрык, брыдка мацюкнуўся i, азiрнуўшыся, крыкнуў свайму кiроўцу: - Пазычыш бэнзiну i стой тут. Чуеш?

– Чую!
– незадаволена адгукнуўся кiроўца. Кiроўца выкiнуў на асфальт пакарабачанае вядро, i Мiшка, перакрывiўшыся ад бразгату, прыклаў далонь да хваравiтай патылiцы.

Макар таксама пацёр патылiцу i як бы мiж iншым спытаў:

– Слухай, а хто мае штаны... на люстру павесiў?

– Я павесiў, - патлумачыў сябар. Мiшка ўставiў у рот цыгарэту, але тут жа зразумеў, што палiць няма калi, i ўпiхнуў цыгарэцiну ў нагрудную кiшэнь.

– Завёў цябе ў прыбiральню, а ты й апаратуру дастаць ня можаш. Засцаў усе штаны. Я iх i павесiў на прасушку.

Мiшкавы сiплы бас скаланаў перапонкi. Добра яшчэ, што людзi былi занятыя сваiмi размовамi, i Макар стоена перавёў дых..

Пакуль iшлi райкамаўскiм калiдорам, Мiшка апавядаў пра Даўгалёва, якi, дапiўшыся да божай моцы, абванiтаваў падлогу i турэцкi палас, але Макар ня слухаў сябра. Спынiўшыся пасярод калiдора, ён наставiў на сябра дапытлiвыя вочы:

– Я што... сапраўды танцаваў з Данутай?

Мандрык зiрнуў на бокi, узяў яго за штрыфелi пiнжака, ды тут

жа адпусьцiў; даў дарогу загадчыцы райана Сьцефурак i злавесным голасам прамармытаў:

– Трымайся далей ад гэтай бабы. Раю табе як сябар.

З нагоды прыезду абласнога начальства ў залi паседжаньняў наваскавалi паркет, павесiлi новыя кандэлябры, стол заслалi зялёным сукном, а на задняй сьцяне, замест няўклюднага бээсэсэраўскага герба, прымацавалi барэльеф правадыра. Гiпсавая аграмадзiна ўражвала настолькi, што пад ёю нiхто не насьмельваўся садзiцца, i Макар, убачыўшы вольныя крэслы, усеўся пад правадыром. Ён дастаў нататнiк, пстрыкнуў асадкай, але рабiў усё гэта машынальна, з адключанай сьвядомасьцю. У сьвядомасьцi тым часам бясконцым паўторам гучалi апошнiя Мiшкавы словы. Мандрык, вядома ж, зайздросьцiў яму. Таму i вылез са сваiмi парадамi. Але каму яны патрэбныя, гэтыя парады?

Думкi варушылiся ў галаве, i Макар не заўважыў, як поруч прымасьцiўся Сашка Мурленя, не пачуў, як яго паклiкалi сесьцi блiжэй да прэзыдыюму, i апрытомнеў толькi тады, як з бакавых дзьвярэй выйшла абласное ды раённае начальства, i ўсе гамузам ударылi ў ладкi. Пляскалi спачатку седзячы, потым стоячы, нарэшце сунялiся i дружна зарыпелi рассохлымi крэсламi. Макар таксама памкнуўся сесьцi, але так i застыў на паўсагнутых: у залю, праз бакавыя "сакратарскiя" дзьверы ўвайшла Данута.

Пад пiльнымi позiркамi прысутных загадчыца сэктару ўлiку прайшла па залi, i, напоўнiўшы прастору пахам польскай парфумы, села поруч з Макарам.

У тарцы стала, дзе сядзеў прэзыдыюм, заварушылiся, зашапталiся, усхвалявана керханулi: гэта Калупайка прачышчаў глотку перад выступленьнем.

– Хвалюецца, - прамармытаў, дыхнуўшы перагарам, Мурленя, потым прамарматаў яшчэ нешта, але Макар не пачуў.

Той хвiляй ён наогул страцiў здольнасьць штосьцi чуць, а рэдкiя фразы, якiя даляталi да сьвядомасьцi, успрымалiся як фрагмэнты нейкай дурноты.

Валасы Дануччыны струменiлi пахi, ад якiх кружылася галава; ён стрымлiваў дыханьне, мружыў вочы i скрозь вясёлкавыя веi зладзеявата паглядаў на аголеныя жаночыя каленi. Зрэшты, галава кружылася ня толькi ад чароўных пахаў, але i ад шалёных фантазiй. Макару мроiлася, што ён цалуе гэтыя каленi, лашчыць языком вельмi пяшчотна i вельмi павольна - Дануччыны сьцёгны. Данута пры гэтым цiха стагнала, а калi ён - у думках - прыпаў вуснамi да празрыстых нэйлёнавых трусiкаў, - менавiта такiмi ён iх уяўляў, - застагнала ўголас i зморана папрасiла вады. Макар схамянуўся i насамрэч пачуў жаласьлiвыя енкi. Але енчыла не Данута, а Пiдута, якой стала млосна ад задухi.

Праз пару хвiлiн, калi самлелую Галiну Спартакаўну вывелi з залi, Калупайка дзесятым разам адкерхаўся, пачаў знаёмiць прысутных з кантрольнымi лiчбамi, на якiя мусiў выйсьцi раён, а першы сакратар абкаму, дамагаючыся цiшынi, пастукаў асадкай па графiну, неадрыўна пазiраючы пры гэтым на Дануччыны каленi. Данута перахапiла рэдактарскi пагляд, закiнула нага на нагу i - о жах!
– прыцiснулася цёплым клубам да Макара. Макар усхапiўся, выпрастаў хрыбцiну, здрыгануўся ўсiм целам i, прыхоўваючы хваляваньне, пляснуў у ладкi, ухваляючы Калупайкаву заяву пра тое, што жывёлаводы раёну ня толькi выканаюць, але i перавыканаюць даведзеныя пляны.

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Законы Рода. Том 5

Андрей Мельник
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

…спасай Россию! Десант в прошлое

Махров Алексей
1. Господин из завтра
Фантастика:
альтернативная история
8.96
рейтинг книги
…спасай Россию! Десант в прошлое

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Rana13
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Пейвер Мишель
Хроники темных времен
Фантастика:
фэнтези
8.12
рейтинг книги
Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода