Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вершы

Жилка Владимир Адамович

Шрифт:

1921

Дзед

Патухшымі вачыма Глядзіць на божы свет Стары, у крук сагнуты Як голуб, белы дзед. Пражыў на свеце многа: Без нечага сто год, За век пабачыў гора, Нямала вынес слот. Калісьці, да паўстання, Рабіў, цярпеў прыгон… К нямцом не раз віціны Ганяў па Нёмне ён. Меў сілу непамерну, Здаровы быў, як мур, Таму так жыва, з песняй Арэ сын родны шнур; Таму так — шчыры ў працы — Будуе Край унук, Адважны
і бясстрашны,
Не пакладае рук.
А дзед жыве мінулым, Таемным і глухім, Гаворыць-бае казкі Аб даўнім і сівым: Пра войны, панства, войтаў, Русалак і начніц, — І хараством чаруе Няхітры склад быліц. Ды часта паглядае За вёску ён… туды, Дзе між бяроз пад крыжам Спачыне ад бяды. Ды хоць стары, а думку Гадуе ўсё адну: Хоць перад смерцю ўбачыць Свабоднай старану.

1921

Пралескі

Маці-зямля радзіла іх Ад першых пацалункаў сонца. Між зёлак леташніх, сухіх Яны ў бары ўзышлі ў старонцы. Шумяць шторазу весялей Над імі хвоі аб прадвесні, І вецер штодня ласкавей Іх песціць і пяе ім песні. І хоць зімы відаць сляды, Яшчэ марозіць часам ночкай, Ды больш не страшаць халады. І верыш мілым сінім вочкам; І любы так бясконца мне Яны, з усмешкай ціхай дзеці… Пара іх, кволых, праміне, Прайдуць яны, як ўсё на свеце. Але ўжо мкне душа мая У сіню даль, за пералескі, І ў сэрцы ўсходзяць — чую я — Тугі вяснянае пралескі.

1921

Незразумелае

О, как убийственно мы любим…

Ф. Цютчаў
Як малой ты хапала агонь, І казала з трывогаю маці: «Гэта жыжа, дзіцятка маё!» Ты спяшалася ручкі прыняці. А цяпер вось кахання агню Аддаеш пачуццё ты і сілы, А заўважыць хто гэта табе — У адказ ты смяешся так міла…

1921

Скажы

Гэтых вочак ясны свет, Постаць і аблічча — Ах, зрабілі, што няслед: Мучаць, вабяць, клічуць. Як русалка, ўся яна Пераменна, квола: Вось зіяе, як вясна, Раптам — невясёла. Часам гутарку зачне Ці пяе няспехам, Потым гляне на мяне І абдорыць смехам. Яе ж погляд, яе смех… Дзе ад іх мне дзецца? Любіць сэрца… як на грэх, Птушкай б'ецца ў клетцы. Чую, кажа: не блажы, Пакінь, міла, кпіны, Калі любіш, дык скажы, А не муч хлапчыны.

1922

«Чырванее заход ад марозу…»

Чырванее заход ад марозу, Пад нагамі парыпвае снег; Быццам чорная думка, з пагрозай Змрок паўзе, выглядае з-пад стрэх. К ночы вецер падняўся у боры І бушуе з канца у канец, А на вокнах з'явіліся ўзоры… Гэй, пара запаліць каганец! Доўгі вечар зімовы, без меры, Песням ветру ўважаць немага… Слізкай гадзінай, вузкай і шэрай, Аблягае ля сэрца туга…

1922

Палімпсест

Ёсць
рукапісы, змест якіх сцярты, ледзь знаць,
Ці нат другі напісан сэнс бязбожна. Іх палімпсестамі1 прынята здаўна зваць, І першы іхні змысл пайме не кожны.
Краіна родная! Так сталася й з Табой. Багацце й хараство твае прыроды І прошласць слаўную змяшаў чужак з гразёй І словы вывеў гідкія для зводу. Але народны дух, разбіўшы мур турмы, Здалеў вяковы бруд паганы змесці. І з дзіўнай любасцю чытаем тое мы, Што захавалася на палімпсесце.

1921

Віхор

Гасцём і мараю трывожнаю Зляцеў да нас з-пад самых зор. Краінай любаю разложнаю Імкне, гудзе, шуміць віхор. І не, не злы, але бушуючы, Ў шалёным імпэце ўвесь ён, Ваду азёр і рэк хвалюючы, Пусціў па пушчах песню-звон. Грыміць, гудзе ўсё недарэчнае, Штораз віхор гучней, прудчэй. Услухайся, паймі адвечнае — І гімны вырвуцца з грудзей. Пара, пара дазнацца, зверыцца Сваіх магутных сонных сіл! Адважны хто спыніць намерыцца Размах жыцця і творчы пыл?.. Дзе йдзем? І дзе капцы канцовыя? Дзе ходу нашаму мяжа?.. Ў адказ віхор пяе ўсё новае, І лязіво блішчыць нажа!

1921

«Душа мая тужлівая…»

Душа мая тужлівая — Лілея між балот. Яна ўзрасла, маўклівая, Між багны сонных вод. Ёй сніцца неба сіняе, Дзе сонечна вясна, І песняй салаўінаю Атручана яна. І нешта патаёмнае Шапоча родна ціш, І ў ночы цёмна-цёмныя Чаруе зорна выш. Наўкол жа ціна брудная, І плесня, й гідкі пах, Чыесь уздыхі трудныя, Нуда і нейкі жах. І штось незразумелае Шуміць-пяе чарот, Чаго не пойме белая Лілея між балот.

1921

Сёмуха

Начыста змецены і вуліца й двары, Ля ганка і варот паўбітыя бярозкі — Сягоння Сёмуха, сягоння свята вёскі, І весялейшае не знойдзецца пары. Пагодны, ясны дзень. У полі і ў бары Паветра хмельны пах, смяюцца сонца коскі, А ў хаце бел абрус, падходны блін — дар Боскі І шчасцем свецяцца мужычыя твары. І веру радасна я болей, чым калі, Ў вялікі лёс і шлях Радзімае зямлі: Абуджаны народ быліц дазнае сказ — Узрушыць як адзін пры свеце бліскавіцы. Прыйдзі хутчэй! Я жду цябе, жаданы час. Дай думам сёмушным і казкам дай здзяйсніцца.

1921

«Як ўсё ў жыцці…»

Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна Мінула ў вечнасць назаўсёды. Памножыла тугу й нягоды, Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна… Душы ж як бы чагосьці шкода, А думка за адной адна: Ў тваім жыцці яшчэ вясна Мінула ў вечнасць назаўсёды.

1921

Прадчуццё

Неба пахмурае… ймгліць невясёлае… Нібы ў бяздоллі сумуе… Нечым стрывожана сэрцайка кволае. Чым? — адказаць не магу я. Можа быць, гэтая даль непагожая Крые у хмарах няшчасці? Можа, збіраецца сіла варожая Новы наслаці напасці?

1921

Поделиться:
Популярные книги

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Измена. Наследник для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Наследник для дракона

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX