Сумнай песні голас,Бы ў цудовым сне..Жыта спелы коласЖнейка хутка жне.Сонца жар. Знямога.Спёка, гарачынь…Пачакай, нябога,Крыху адпачынь!Выпрастала спіну, —Шчок палае мак,Стала на часінуІ знямела так.Задуменне пала,Пазірае ўдаль.Мо аб чым згадала?Мо кагосьці жаль?
1924
«Месячыку-месяц…»
Месячыку-месяц,Срэбненькія рожкіЗ-за хмарынкі, месяц,Выгляні хоць трошкі.Бедная галоўка,Што не мае долі:Дажынаць свякроўкаКінула
на полі.Супраць ночы цёмнайЛедзь дамоў вяртаю,Цішынёй таёмнайЦемната пужае.Мгліца ў вочы лезець,Не відаць дарожкі,Месячыку-месяц,Срэбненькія рожкі.
1924
Віно звініць
Адно для нудных рэзанёраўВіно разбаўліваць вадой.Я светам недасяжных зораўГару іскрыста прад табой.Я ў патаёмным церпкім хмеліПадзіўна-весела таюТабе, што завірухі пелі,Надзею пэўную тваю.У келіху, да краю поўным,Чырвона-цёмнае, бы кроў,Я клічу бачаннем чароўнымДа нездзяйснёных думных сноў.Прыйдзі і пі!.. Ўваччу памершымЗайграю бліскам маладым,Каханнем незраўнана першымУзрушу ў сэрцы залатым.Праз лёс крывавы і лядачыЯ прывяду цябе к вясне…О, ўсё згубіўшы да астачы,Ты знойдзеш радасці ў віне!
1924
«Прытулі, сястра, слабога…»
Давно завидная мечтается мне доля…
А. Пушкін
Прытулі, сястра, слабога,Прыгалуб, каханка-смерць.З гэткай шчырасцю нікогаНе прасіці мне, не смець, —Прытулі мяне, слабога.Ўсё кахаў на гэтым свецеІ адбіў паэт ў сабе.Пад далёкія павеціЗакаханы йду к табе, —Ўсё кахаў на гэтым свеце.Песні ўсе мае дапеты.Да цябе апошні верш:Абдары мяне прыветам,Пашкадуй, як маці, перш…Песні ўсе мае дапеты.Ў ціхі, змрочны час змярканняЗаручы душу з сабой.З тайнай радасцю спатканняЖджэ нязрадны, верны твой,Ў ціхі, змрочны час змяркання.Ад цяжкіх нягод зямелькі,Ад дакучных, крыўдных слоўЗ ласкі смерці-збавіцелькіЯ прыйду ў палацы сноў —Ад цяжкіх нягод зямелькі.Будзе добра, лёгка, ціха,Супакойна, люба мне.Не стрывожыць цішы ліха,Гора сэрца не пратне.Будзе добра, лёгка, ціха…
1924
«Усе мы страчаныя…»
Усе мы страчаныя,Нібы ў траве сляды.Пражыць прызначаныяСпяшаемся гады.Шляхі нямераныяЦярэбяць нам віхры,А мы, знявераныя,Пільнуемся нары.Рабы прыгнечаныя,Ледзь-ледзь мы жывямо,Душой скамечаныя,Валочыма ярмо.Жыццё драбязгавае,Нібы асенні дзень,Мы перабразгаемІ пройдзем, быццам цень.І нат успомінаміНе ўцешымся падчас,Вятры над комінаміНе нагадаюць нас.Ды вам, узрушаныя,Што ўчулі звонаў медзь,Душа не змушанаяНе кіне славу пець.
1924
Праметэй
О няволя… нясіла… Ды не!З гордых вуснаў не вылеціць стогн!Пакарацца, хіліцца не мне!Гнеў, як полымя, мора імкне,І ў вякі, і ў вякі мой праклён!Мой праклён, мой пратэст — нібы гром,Хай пачуюць, хто думаў, хто смеў,Хто маім прасвятляўся агнём.Ганьба! Вечная ганьба багом,Чый магутны, няправедны гнеў!
1924
Экспрэс
Едуць, едуць паязджане.
Я. Купала
«Маладняку» да 3-х угодкаў яго існавання
Сёламі, доламі, борам, прасторамСтукаты, грукаты, звон.Збуджаны, знуджаны, змораны горам,Зможаны змора і сон.Скогатам, рогатам рэжа паветра.Супраць карагі, ламы…Бурнасцю ветра з панурага нетра, —Хто гэта? Хто гэта? — Мы!Ад спанку, з паўстанку мы рушыма ранкам,Выраю высіцца зык.Рэха, грымоты, разводдзе-заранка,Наш бліскавіца-цягнік.Мінуты міма жальба і жалоба,Жорсткае джала жалю.Радасць буялая, радасць-аздобаЗяблую зябіць зямлю.Верыма, верым вясёлаю верай,Лёсам даверана нам:Шлях нам — бясконцы, нямераны мерай,Шлях нам заказаных брам.Мкнем напярэсціг, навысціг удалей,Вечнасці наперарэз…У далі ўсё далей і далей для далейРушыць і крышыць экспрэс.
1925
Вершы
аб Вільні
І
Калі сябры нас гудзяць згубаюІ ворагі прарочаць скон, —Тады к Табе, о Вільня любая,Прыводзяць згадкі у палон.Ў маіх лятунках ты — ўладарная,Пануеш ты, харашыня:Завулкаў сон і ціш кляштарная,Віллі празрыстай глыбіня;Вялікай вуліцы экзотыка,Тэатры, кіно, шпіталі:І маліцвенна ўзносіць готыкаДа неба тонкія шпілі;Святая Ганна — спеў, напеўнасцюСалодка ўзрушаны ўсягды;А поруч з бізантыйскай пэўнасцюЦарква прысела ля вады;Увечар за гарой трохкрыжнаюПалае захаду пажар,Як знак, што веліччу аблыжнаюЯна не выкліча ахвяр;І плюск Вілейкі, хвалі ветрыкаЛюляюць Бернардынскі сад;І мільгаціць праз ноч электрыкаЎ зацёмкаў мескіх шалы чад;Плыве па вулках пыха панская,Распуста, блуднасць і мана;І ярасць жорсткая, паганскаяБліскае ў вочах літвіна.У жыдоўскім гета дробязь, клопатыІ аб Сіёне сны ў туман,І гэткі ж сум, і тыя ж допытыВядуць таполі базыльян.А там, па-над мурамі даўнымі,Дзе места ўсенькае відно,Руіна думамі дзяржаўныміГадае нам: чыё яно?Але ўжо лёс рукой няўхільнаюЗагад вызначвае з вякоў:Усё магутней б'е пад ВільняюПрыбой нямоўкнучы з палёў…Ўсё пераможней нестрыманаеСтыхіі шум і бурны круг…О, места роднае, каханае,Цябе залье крывіцкі рух!
ІІ
О, Вільня, крывіцкая Мекка!О, места, — ўсё цуд, хараство!Дзяржаўная думнасць павекаў,Узнята рашуча брыво!Абліччам пад ветры і буры,Туды — у разлогі палёў,Дзе гоняў рунелыя суры,Ўзіраешся, поўная сноў.Чытай жа, чытай жа праз цемень,Праз гэты бяздолля туман, —Там дзеці жаданнем, бы крэмень,Кляліся на новы каран.Там дзеці (твае яны дзеці!)З-пад слепых, закураных хат…Вітай жа — ў часы ліхалеццяЗмагарскі іх блішча пагляд.Ім кажуць прапасці са свету,Ў парожнасць рассеяцца, ў дым;Ды думкай, бы выш мінарэту,Стаяць яны ў ветрыску злым.Ім доля дала паніжэнне,Ды Бога крым Бога няма;І Бог іх адзін — вызваленне,І зненавісць іх да ярма.Руіна замчышча — Кааба —Ім прошча ўздыханняў і дум.Салодкіх лятункаў — прываба,Ў сваім запусценні — іх сум.У крыўдзе і горы пякельнымПагудкі, як клічы адны,Чакаюць наўкол непадзельна,Каб рушыць разводдзем вясны.Ўжо ў песнях звініць перамогаІ крокамі курыцца шлях…Але ці там чуеш святога?Ці вее прарокавы сцяг?А ён, паганяты, няўзнаны,Душой шчэ згарае між нас, —Хоць месяц мінуў Рамадана,І вызначан тэрмін і час.Ці сэрца гартуе да чыну?Ці ў модлах да Бога свайго?Між тых, хто ўцяклі да Медыны,Ці бачыш, ці бачыш яго?І ты ці чакаеш пад здзекам,Што бомкне ўрачыстая медзь?О, Вільня, крывіцкая Мекка!Ці варта прарока ты стрэць?
1925
«Наш лёс, бы кат з рукой забойнай…»
Наш лёс, бы кат з рукой забойнай.Бязлітасней рука каго?Ды ўмее вой адзін спакойна,Без роспачы прыняць яго.І ўмее вой цвёрдакаленнаЎстаяць перад навалай злойІ ўсё губляючы, нязменна,Данесці абавязак свой.Губляць жа болей немагчымаІ зносіць болей немага:Народ, Свабода і Радзіма, —На ўсё прыйшла адна чарга.Найдаражэйшае, святое —Ўсё, чым натхнялася душа,Чужою збэшчана рукою,Сваволяй скута палаша.Але пад лобам хмурым гэтым,У гэтай думнай галавеІмкненне да апошняй мэтыНепераможнае жыве.Непераможнай волі шалам,Перамагаючым і лёс,Звініць душа з былым запалам,Звініць без сумніву і слёз.І покі пруткі шчэ цягніцы,І покі ў жылах точыць кроў, —Ніхто не ўбачыць голаў ніцы,Пакорлівых не ўчуе слоў.І покі сэрца поўна гневам,І гнеў драпежней крумкача, —Вітаю бой ваяцкім спевамІ звонам вострага мяча.Калі ж нараз ад лучнай раныЗвалюся, сходзячы крывёй,І вораг, перамогай п'яны,Накпіць нягожа нада мной, —Я і тады здалею гардаСтрымаць гадзін апошніх золь,Мая нянавісць і пагардаНе ўдасць, не здрадзіць люты боль.