Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вершы

Жилка Владимир Адамович

Шрифт:

1925

Летні вечар

Дзень хустачкай чырвонай захаду выцер пот. Дзень утаміўся і ў клунак змроку Звязаў неспакой, клапоты І пазяхнуў ветрам — лёгка, летункова. Сутунелым крылом Туліцца к вёсцы ціша І пахціць скошаным сенам І кароўім сырадоем. Зараз прыйдзе Матка-Ноч, Добрая, такая пяшчотная, Пакрые коўдзеркай-цемнатой, Заплюшчыць дню вочы: «Спі, натомлены!»

1925

Восень («О хараство асенніх дзён празрыстых…»)

О
хараство асенніх дзён празрыстых,
Бязгутарнасць прыроды і спакой. Ўрачыста полем з пушчаў залацістых Прыйшла туга і пала над вадой.
А там застыла яснасць даляў чыстых Над цёмнай рунню й чорнай цаліной, І холад лёгкі ў косах прамяністых Разліла сонца хваляй нежывой. Наўкол сляды павольнага канання І веліч нетутэйшага маўчання. Прымаю корна сон зямлі азурны. І летуціцца сцішанай душы Такі ж спакой, халодны і бязбурны, І адцвітанне яснае ў цішы.

1925

Гекзаметры

*
Смутак пахмуры чала не замрочыць спакушаных, мудрых, Цяжкі панурасці грэх не зачэпіць ніколі разважных, І абурэнне іх дух з раўнавагі не выведзе раптам — Дзева Палада спакой іх і ціхую яснасць вартуе.
*
Сябра, зірні — вось палёў хараство праміне і загіне, Але вясёлай вясной красаванне іх поўна і светла. Можа, таму ты й жадаеш быць толькі малюсенькай кветкай, Польнай сцяблінкай слабой, каб пражыць беспасрэдна і проста.
*
Звозячы ўвосень плады, што паспелі на дрэве і ў полі, У тайны прыроды ўнікаючы, я памятаю няўхільна — Яркіх маланак агні і грымотаў працяглыя гукі, Рэху, ўздыханні зямлі, ім адгучную гулка і згодна, І дабрадзейных зямельцы дажджоў, навальніцы і бачу Мудрасць у гэтых праявах, у гэтым суладдзі адвечным.

1925

Пентаметры

Келіхі, сябры, паўней! Асыпаюцца яблыняў кветы, Гіне вясны хараство — бела-ружовы убор, Дзеці ўздыхаюць па ім, але мудрага яснасць няўзрушна; Там, дзе распукваўся квет, к восені выспее плод. Келіхі, сябры, паўней! Час прызначаны кожнай праяве: Моладасць прочкі імкне. Сталасці прыйдзе чарга!

1925

Virelai

Я бачыў сум ваш і жалобу, Ды сэрцу шкода не было. Вачэй былі магутней чары І хараство святлей на твары. Тугу прымаю, як аздобу, Мадонны ўбраўшую чало. Я бачыў сум ваш і жалобу, Ды сэрцу шкода не было.

1925

«Божа, не шмат засталося…»

Божа, не шмат засталося Піць мне з келіху дзён. Восень, як жменю калосся, Скосіць жыцця майго сон. Скосіць халодна, дазвання, Ў сэрцы насмешлівы здзек: Сумна тваё адцвітанне, Квеце зямлі, чалавек! Вось і згарэў даастатку Ў вогнішчы горкім жыцця, — Ўсё ж навакола — загадка, Чым жа пацешуся я? Цёмна светабудова, Мгліста і глуха за мной. Не чуўшы сапраўднага слова, Польнай хілюся травой.

1925

«О, гэта аповесць звычайна й каротка…»

О, гэта аповесць звычайна й каротка Аб долі жахлівага зместу. Спавіла, залюляла салодка І выйшла на места. Дзіцятка? Хто вінны? — ды згадваць дарэмна, Клясьці — яшчэ марней. На вуліцы ночнай і дрэмнай Спынілася, жджэ пад ліхтарняй. Ў свядомасці горкай — гарчэйшая згадка, І вочы блішчаць нехароша: Выгналі з фабрыкі матку — Ўбогім кахацца раскоша. Бяздушны муры, і сірэнаў
пагудка,
Дражняць убранні багатых. Навошта ж спынілася тутка, Ці не крыўду сваю прынясла ты?
Спяшаюцца людзі, у кожнага дзела. — Чаго ж ты чакаеш, жанчына? — Змяняць сваё цела На хлеб для сябе і для сына…

1925

Вершы спадзявання

I

Ля ног тваіх маўчаць трывогі І думкі маліцвенна-строгі, Як мнішкі белыя гурбой Ў цішы пуціны лесавой, О, соладка ля ног тваіх, У плашч чароўнасці адзеты, Схіляюцца красою кветы. І вецер сіверны заціх. Бязбурны дзень — вачэй затокі, Яны празрысты і глыбокі, І ясны, як вясны палон, Іх лёгкі, ціхамірны сон. Мне люба сніць (бязбурны дні!) Аб шчасці гэткім квола-крохкім І веславаць лятункам лёгкім Па крышталёвай глыбіні. О мармур светлага чала Пад пасмамі глухой завеі! О тонкіх рук, о рук лілеі, Што не чынілі справы зла! О хараство зялёнай пальмы! Ты ўся звініш напевам псальмы, І росных траваў родны пах Кадзіць на твой азурны шлях! Якая слабасць і спакой, Якая дзіўная суточнасць — У свет нясці адну пяшчотнасць І ўсё змагаць адною ёй. А мне маліць — мая Марыя, Прымі малітвы маладыя І яснасцю душы тваёй Маю пахмурую напой.

II

Яна пяе
Ах, што ведаю я, што змагу, — Чую ў сэрцы вясёлку-дугу; А дзявоцтва гады, як прадвесне, — Як крыніца, звіняць на лугу, Разліваюць вясёлыя песні. Ах, што ведаю я, што пачну, — Мляўкі пах ап'яняе вясну, — А ў садку маладых летуценняў Усё кветы, куды ні зірну, Усе кветы ў вабоймах праменняў. Ах, што ведаю я, што ільга, — Гэта сэрца стрымаць немага, Ў ім і кадзіва сноў, і ўздыханні, А ружовая хмарка-туга Росціць любыя ружы кахання. Ах, што ведаю я, што зраблю, Не схаваць мне таго, што люблю, Не ўтаіць сарамязліва-квола, І хацела б згубіць, не згублю… Сэрца, сэрца, не біся вясёла!

III

Жыццём, жыццём, як хісткай кладкай, Бурліцца, пеніцца вада… Ты нада мною вееш згадкай, Мая ж няроўная хада. Як месяц, воблік гэны бледы, І жах бязлітасна жане. Куды? Навошта? — скуль мне ведаць? Мой лёс злажылі без мяне. Пусцілі — йдзі (жыццём, бы кладкай!), Пакутуй гэтта, хоч не хоч. І вось, нядужы над загадкай, Я паклякаю ў цемру, ў ноч. І каб не сны ў душы прапаснай, Які б ён — сэнс таго быцця, І каб не ты з усмешкай яснай, Усмешна-ясная мая!

IV

Ты спыніла мяне каля дзвераў, Ўзнікшы ў памяці зоркаю вернай. Я ў збавенне маё не паверыў, І спусціўся па сходах таверны. На абрусах тут брудныя плямы, І сумота ў піяцкім абліччы: Мне не выпаўзці з гэтае ямы, Не паслухаць далёкага клічу. Ты жыццём, нібы жытняй мяжою, Паступаеш свабодна і пэўна, Я агорнуты снежнай імглою, — На шляху маім вее завеўна. Над табою блакітнасці келіх, І ў вачах тваіх ціхая яснасць, Я прыношу апошні мой шэлег, Каб заліць гэту злую напаснасць. Не схаваю свядомасці млоснай Ад цябе, незраўнанага, баю: Раскрыжованы доляю злоснай, Як жа душу маю захаваю?
Поделиться:
Популярные книги

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас