Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вершы

Жилка Владимир Адамович

Шрифт:

1923

Зімовае

Снег, завея; вецер вее, Круціць, дзьме. Віхар гонкі, гучны, звонкі Ў белай цьме. Комам ліпка, снегам сыпка Сее сеў. Носіць тайны, спеў адчайны, Смерці спеў. Я трывожны… ў бездарожжы, Ў беспуцці Воля-вехаць. Як даехаць? Як дайсці? Сівер злосны, вее млосна, Міма ймкне. Дзе прыпынак, дзе спачынак? Блукаць мне. Холад, сцюжа… Сцежка вужай І размах. Стыне сэрца ў паняверцы, Множыць жах… Гнецца ніжай, к долу бліжай Галава… Лёс нямілы: крыж пахілы І
жарства!

1923

Марта

Апратка проста і будзённа, Сабраны ў косу валасы, Снуе задума звольна, сонна Убор звычайнае красы. Нібы ў гадзінніку пясковым, Плыве цурок драбніц-клапот, Жаданні цюцькаю вартовым Не адбягуцца ад варот. Бяздум'е броваў непрывабна, І на твары спакой цяжкі, Пастава пруткая нязграбна, Нязграбны рух яе рухі. Імя, як ноч, глухое — Марта Не зачаруе чулы слух, Пагляд прыцішаны, упарты Лятункамі не ўскрыліць дух. Вось гэткую, Хрысце, ў Бетане Ты знаў, як я, ў сваю пару, Марыі, ўзвышанай каханнем, Затурбаваную сястру. І Ты, калі ад воч Марыі На Марце супыняў свой зрок, Ты сілы знаў яе зямныя, Няўдалы, цяжкі бачыў крок. І Ты пад лёгкаю тканінай Грудзей заўважваючы спель, Ты чуў, як кроў стае няўпыннай, Як захмяляе цела бель. І дума здрадная самоты Ўзнікала іскрай між другіх: Ці гэткім аддаюць пяшчоты? Ці льга кахаць такіх брыдкіх?.. Прайшлі вякі… Яна ж адвечна Ўсё тою ж буднасцю цвіце, І я на думцы недарэчнай Лаўлю сябе, як Ты, Хрысце.

1923

«Крыху ўзрушаны і рады…»

Крыху ўзрушаны і рады, Спатыкаюся з табой, І цвітуць твае пагляды І ўва мне і нада мной… Ты варожыш, ты чаруеш, О чароўная, бы світ, Абяцала — падаруеш Губ вясёлых аксаміт. І вясною веюць пасмы Хмелю светлага валос; Уступаем ў светлы пас мы, — З намі, з намі светлы лёс. З намі кволасць, з намі казкі, Летуценняў лёгкі лёт. Пацалункаў плюскат, ласкі — Ўсё ў адзіны карагод. Толькі мовіць мне нясмела Ўсё пабожна, што таю, Толькі ўзяць рукой знямелай Руку дробную тваю… Ды, халодны і стрыманы, Не скажу патрэбных слоў, Адыду ў мае туманы, Ў неазначнасць белых сноў. І адтуль, як сказ балады, Сутуняючай парой Будуць згадвацца пагляды, Дараваныя табой.

1923

«Зацвілі твае вочы між тлуму…»

Зацвілі твае вочы між тлуму, І, здаецца, твой стан мільгануў, Перарваліся ніткаю думы, Даўны смутак ціхутка крануў. Быццам ветрык, збудзіліся згадкі, Ў жыце ветрык драмаўшы між хваль; Закружыліся лёгка, без звадкі, І памкнулі ў блакітную даль. Стала дзіўна, што годы так шпарка Прашумелі, бы ўвосень лісты, Жоўтым лісцем алеямі парку І ляглі, як смуга, на кусты. Нагадалася даўняя казка… Збаіў нехта дарэшты яе. Але з попелу дзён кволай ласкай Памяць даўняга міла ўстае. Нібы сонцам зямля пасля буры, Я асвечан маім пачуццём, Нікне хмарнасць на твары панурым, І вясёлкай я звязан з жыццём. Як вясенняе ранне без суму, Далікатны настрой агарнуў… А ўсяго: твае вочы між тлуму І твой стан, мне здалося, мільгнуў.

1923

«Не трывож мае самоты…»

Не трывож мае самоты, Не збуджай пазбытых мук: Не адкрыю я вароты На твой позні, слабы стук. Не скажу: «Ўвайдзі» — як раней, Як даўней, калісь даўней, Сэрца голас твой не кране, Не абудзіць больш надзей. Я забыўся слоў-любошчаў, Далікатных кволых слоў, Там, дзе вецер свішча, хвошча, Я аселішча знайшоў. Там, дзе ў горах снежных, стромых Толькі песні завірух, Дзе шляхі адно свядомых, Там мацнее мужны дух. І даведайся: салодка Закаханасці палон Замяніць на бур паводку, На віхур свавольны звон.

1923

Хараство

Няясны і трывожны сны людства, І блудны цёмныя яго дарогі, Але па-над
будзённыя трывогі
Узносіць нас туга да хараства.
Так дробная вясковая дзятва З-пад курных стрэх (прытулак іх убогі) Да рэчкі бег кіруе на разлогі, Дзе яснасць вод і золата жарства. І верым мы, што злучны дух і маса, Гармонія ў жыцці і сэнс-акраса; Прытулак ёсць, дзе адпачьць ільга, Дзе дасканаласці чаруе ўсмешка. Ды дзіўна неяк: хістка сцежка І да яго вядзе людство туга.

1923

«Да Пятра зязюленька…»

Да Пятра зязюленька Ў лесе кукавала; Да шлюбу Гануленька Весела спявала. Ды гуляла, цешылась, Не хапала ночы, Ой, вячоркі-веселасць, Ой, гады дзявочы! Мінула зязюленькі Ў лузе жыраванне. Сцішала Гануленькі Пры бацьках спяванне; Не цвіці ты, зеллейка — Рута-мята ў садзе; Ўбралі Ганну ў беллейка, Садзяць на пасадзе. — Ой, каханы татачка, Нашто ж рыеш яму — Выдаеш дзіцятачка За нялюба замуж? — Ой, матуля родная, Чым табе не міла, Ці была нягодная, Ці не дагадзіла? Чула сэрца чулае, Не паможаш просьбай… Выдаюць патулае Татка з мамкай грозьбай. Пойдзе кветка польная Ў свет чужы за светы Праклінаць бяздольныя Маладыя леты.

1923

«Я — грамнічная свечка прад Богам…»

Я — грамнічная свечка прад Богам. Ціхай, ціхай згараю малітвай За блакітную к небу дарогу, За ўзрунелыя зелена рытвы. Ўсемагутны! Вось сэрца паэты — За народ Твой Крывіцкі ахвяра! Дым кадзільны — жар вершаў — прад светам Узнашу да Цябе па-над хмары. Мы абвеяны злой сухавеяй, І балот душыць ліпкая плесня, І дарма зацвіталі надзеяй, І дарма снілі сны напрадвесні. Ў бездарожжы зблудзілі глыбока, Пацямнеў цёмны шлях наш цярновы… Не адмоў нам паслаці прарока З цвёрдай верай і словам агнёвым! Цішу досвіткаў цьмяных Абуджаю жальбою вялікай: Расчашы ты сівізну туману, Празіяй жыватворным Аблікам! Да Цябе уздыхаюць са мною Капытом здратаваныя нівы, На аблогах — бадыльнік з лазою І чарот па-над ставам шумлівы; Уздыхае кароўка-худоба, І авечка на голым папары, А каняка схіляе з жалобай Галаву пад нязмерным цяжарам. Узгляніся!.. Злітуйся над ніцым!.. Маё гора усёды, усёды: Мае слёзы — ў дажджах навальніцы, Мае енкі — у стогне народу. І туга мая — з ветрам на полі, Мая смага — гаючай крыніцы: Няхай будзе і праўда, і воля, Твая Воля на роднай зямліцы!

1925

«Твае блакітнасці нязменны…»

Твае блакітнасці нязменны, Нязменна хараство тваё. А я атруты келіх пенны Разліў якраз ў жыццё маё. Душа, адданая прынадзе, Цяжкой і горкай, як палын, Забыўшыся ў карчомным чадзе, Ўбірае пах густы нізін. Мяцеліцы ў жмут паспляталі Без падзялення ночы й дні; І брудна-жоўтай плямай сталі Святло й электрыкі агні. І нецвярозы і распусны, Забыўся я тваё імя, І не адны галубіў вусны, І не з адной схадзіўся я. Хоць праўда (мо і выпадкова), Ўстаюць няясна інады, Як скарбы патаёмных сховаў, Даўно забытыя гады. Мільгне праз хмельныя туманы Жыцця разбаенага сказ, — І моладасць, і сны, і раны, І любы, любы твой абраз. І нагадаю маліцвенна, Ў збавенне ўверыўшы сваё: Твае блакітнасці нязменны, Нязменна хараство тваё.

1924

Маёй маці

І

Выпраўляла маці сына На чужую старану, Бласлаўляла ладам-чынам, Каб шчасліва павярнуў. Ды наказвала хлапчыне: «Доля прыйдзе ці міне — Помні, сыне, на чужыне Аб Айчыне, аба мне! Не запамятай ніколі, Будзеш бедны ці багат, Нашай долі і нядолі, Нашых пожняў, нашых хат». «Ой, матуля, ой, кахана, Не забыцца думкам, не! Ці то позна, ці то рана Люты смутак душу тне. А ўспамянеш, бы ў тумане, Бацькаўшчыну і цябе, Сэрца звяне, сіл не стане Біцца ў смутку і жальбе».
Поделиться:
Популярные книги

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Измена. Наследник для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Наследник для дракона

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX