Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Воўчая зграя

Быкаў Васіль

Шрифт:

Так бацька з сынам наважыліся дажыць да вясны і, можа, і дажылі б як-небудзь, калі б не іх маладая жарэбная кабылка, якой таксама патрэбна было есці. Сена ў пушчы зімой не было, затое яно было ў яго пуні, і Грыбаед, шкадуючы жывёліну, разы два з'ездзіў у Выселкі. Усё абышлося добра, яго ніхто не сустрэў, а знайсці было немагчыма, бо час Грыбаед выбіраў пад завею, каб не заставалася следу.

Аднойчы з ім разам паехаць за сенам напрасіўся Валодзька. Хлопчык за час іх ляснога жыцця прыкметна занудзіўся без людзей у маўклівай самоце, перастаў усміхацца, відаць было, сумаваў па сястрычках і маці. Спярша Грыбаед не вельмі глядзеў на тое, а пасля ўжо стаў і баяцца, каб з хлопчыкам не сталася кепскае — дужа не па ўзросце стрэла

яго такая бяда. І калі сын пачаў прасіцца ў гэты недалёкі начны шлях, Грыбаед, зацяўшы сэрца, згадзіўся.

Папраўдзе, ён яго браць не хацеў, нешта ў ім шчымела благім прадчуваннем, але ён не саўладаў са сваім жалем да адзінага свайго дзіцяці і не прагнаў яго ў зямлянку, калі той пачаў масціцца ў перадку саней.

Ноч была ветраная і непагодная, дужа шумелі хвоі ў пушчы, у доле гуляла завея, кабылка амаль увесь час ішла крокам, адварочваючы галаву ад ветру. Яны да поўначы пераехалі лес, завярнулі на трошкі прыкметную ў цаліку дарожку да Выселак. Ужо блізка быў іхні падворак, ужо Грыбаед пачаў узірацца праз ветраны змрок, каб што згледзець на ім. Абнадзеена думалася чалавеку: а раптам блісне знаёмы агеньчык у акне, і ён знойдзе там сваіх дачушак і жонку, якіх раптам выпусцілі, бо за што ж іх трымаць? Калі ўжо каго і трымаць, дык яго аднаго.

Але не суджана было Грыбаеду ўбачыць нікога са сваіх. Не ведаў ён, што жонку яшчэ ў першыя дні закатавалі, а дзяцей некуды вывезлі, што старая маці яго, не стрываўшы бяды, сканала ў жандарскім склепе, а ў ягоным двары ўжо трэці дзень запар сядзела засада.

Нічога не ведаючы гэтага, Калістрат Грыбаед рупна паганяў кабылку, і яны пад'язджалі ўсё бліжэй да свае бяды. Ужо стала відаць у прыцемках крывая вярба ля варот, студня з асверам, разламаны чужымі коньмі паркан ля хляўка. I тады кабылка яго чамусь сама стала, ускінула голаў і ціхенька трывожна храпнула. Ён ужо ведаў гэты яе чыста сабачы, не конскі, нораў і пацягнуў лейцы. З усяе сілы ён узіраўся ў цьмяны падворак, але нічога не заўважаў там. Толькі штосьці ўсё ж там было, — яшчэ нябачнае, але напэўна страшнае. Валодзька, які таксама не на жарт устрывожыўся, пачаў ціха казаць яму: «Тата, не едзь! Не едзь, тата!..»

I ён пачаў заварочваць кабылку.

Але не паспела тая выбрацца з снегу на дарогу і вывернуць з сабой аглоблі, як з падворка прагучаў злы крык «Стой!». Ён з сілай выцяў кабылку пугай, адначасна грымнуў вінтовачны стрэл. Валодзька адразу тыцнуўся ў сані і нешта праякатаў благім голасам, а ён, не зважаючы на той яго крык, стаў у санях на калені і пачаў пугаўём гнаць кабылку. Кабылка, нібы чуючы людскую бяду, ірванула галопам, яны мігам праскочылі адкрыты кавалак дарогі і пад частыя стрэлы ззаду ўляцелі ў лес. Толькі праехаўшы па лесавой дарозе з кіламетр, Грыбаед прыпыніў сані і схапіў за плечы Валодзьку.

Валодзька ляжаў на баку і абедзвюма рукамі заціскаў на жываце полы армячка. Бацька адарваў яго здранцвелыя рукі, расхінуў армячок і жахнуўся. З акрываўленай раны, нібы жывыя, палезлі, хутка пухнучы ў ягоных руках, тоненькія дзіцячыя кішкі. Ціхенька якочучы, хлопчык машынальна падбіраў іх пад скрываўленую зрэбную сарочку і плакаў ад болю і бяды, якой ужо не было рады…

Ён прывёз яго ў зямлянку яшчэ жывога, Валодзька нешта гаварыў яшчэ, клікаў маму, пасля сціх і ляжаў да ранку маўклівы, толькі чуць патузваючы рукой ці нагой.

Якраз на світанні ён зусім сціх…

8

Вузкай лесавой дарожкай яны перайшлі край бору, мінулі стары, зарослы дробным маладняком расцяроб і павярнулі ўлева. Неўзабаве Грыбаед вывеў іх на край жытняга поля. Падзеленыя нізенькімі, нядбайна абаранымі межамі, некалькі нівак буяла някепскім жытцом, між даспяваўшых каліў якога ззялі густыя россыпы васількоў, белыя галоўкі рамонкаў. Грыбаед узышоў на шырэйшую між ніваў мяжу, і яны пайшлі па ёй, шморгаючы нагамі ў шорсткай межавой траве.

Ляўчук

чакаў убачыць якія будынкі ці, можа, коміны на саламяных стрэхах — звыклыя адзнакі вёскі,— але ён толькі пазнаў яе колішнія тут сляды — некалькі высокіх дрэў, што воддаль стаялі за жытам. Вёскі не было. Падышоўшы бліжэй, яны ўбачылі за ўрослымі ў пустазелле платамі абкураныя рэшткі печаў, дзе-нідзе недагарэлыя, абвугленыя вуглы, раскочанае бярвенне ў зарослых травой падворках. Ад многіх будынкаў засталося толькі каменне падмуркаў. Шмат якія дрэвы паблізу ад пажарышчаў стаялі ссохлыя, з чорным, без лісця галлём. Высокая ліпа па-над калодзежам недарэчна зелянела адным сваім бокам — другі быў спалены і далёка тапырыў счарнелыя галіны. На затаптаных гародах валяліся пабітыя дзежкі, палкі, збуцвелыя шэрыя транты. Мабыць, вёску спалілі вясной, калі яшчэ не засявалі гародаў, азіміна расла ў полі сама, а ярыны не было нідзе. Поле каля гародаў ляжала аблогам, на ім густа разросся асот і пырнік.

— Куды гэта ты нас прывёў? — спыніўся Ляўчук. — Дзе тваё жытло?

— Чакай, чакай! Хадзі сюды!

Грыбаед цягавіта скіраваў кудысь ускрай вёскі, яны перайшлі неглыбокі раўчук ля кустоўя, вылезшы з якога, адразу ўбачылі маленькае, у два будынкі гуменца на пагорачку каля алешніку.

— Ну во! Бачылі? Там яна нешта збірала. Ці зёлкі якія, ці што.

— Так, ціха. Пабудзьце тут, — адхінуў старога Ляўчук, а сам хутка пайшоў да гумна.

З алешнічку выбягала, некалі, мабыць, гразкая, а цяпер няблага ўсохлая дарожка, якая, трохі не дайшоўшы да гумна, паварочвала ў бок былой вёскі. Свежых слядоў на ёй не было, але гэтая дарожка не спадабалася Леўчуку, і ён, перш чым перайсці яе, ажно спыніўся, агледзеўся. З дзвюх будынін гумна бліжэй да дарогі стаяла паветка з рэштаю жытняй саломы ў адным канцы. Далей быў стары скасабочаны ток з прадранай страхой, у дзірках якой, бы рабрыны на худобе, тырчалі латы. Ляўчук зводдаль абышоў крушню на рагу тока, зараснік густога малінніку пры сцяне і апынуўся з таго боку, дзе былі дзверы. Дзверы былі прычынены, і паблізу нікога не было відаць. Толькі на вяршаліне яблыні-дзічкі, што расла ўскрай жыта, ціха пагойдваўся стары вялікі крумкач, які, схіліўшы голаў, насцярожана пазіраў на яго. Ляўчук махнуў рукой, але крумкач нават не цепнуў вокам, і толькі калі Ляўчук ірвануў з пляча аўтамат, той лена ўзмахнуў крыллем і нехаця паляцеў у бок вёскі.

Нідзе нікога не ўбачыўшы, Ляўчук ціхенька прыадчыніў адну палавінку дзвярэй. У таку стаяў прыцемак, пахла гнілой саломай і пылам; праз дзверы над яго галавой адна за адной з ціхім піскам прашмыгнулі дзве ластаўкі, мабыць, у падстрэшшы былі іхнія гнёзды. Ляўчук шырэй адчыніў дзверы і пераступіў падваротню.

Не, мусіць, Грыбаед не памыліўся, калі казаў пра жанчыну — сапраўды, у гэтым таку жылі.

Збоч ад дзвярэй, пад сцяной, на зляжалым ахапку саломы была разаслана старэнькая коўдра, ляжалі нейкія лахманы ля сцяны, тут жа стаяла кадка з вадой і над ёй на сцяне вісеў кажушок. Ляўчук агледзеў чыста падмецены земляны дол, на краі якога роўна стаялі скураныя атопкі — абрэзкі ад зношаных ботаў. Цёмныя сцены скрозь свіціліся шчылінамі паміж бярвення. Злева ад увахода былі яшчэ адны нізенькія дзверы, мабыць, у асець; там жа, коса прыхінутыя да сцяны, стаялі драбіны.

Ляўчук пастаяў, разважыў і ціха падаў свой голас:

— Гэй! Ёсць хто жывы?

Ніхто яму не азваўся, мабыць, у таку не было нікога. Але рана ці позна хтось павінен жа сюды завітаць, калі тут жыве, падумаў Ляўчук і выйшаў на панадворак. Грыбаед з Клавай напружана пазіралі на яго з кустоў.

— Давай сюды! — махнуў ён здаровай рукой.

Калі тыя падышлі бліжэй, ён шырай расхінуў дзверы — заходзьце! — і Клава падбітым крокам, хапаючыся за дзверы, першая ўвайшла ў ток. Спярша яна боязна агледзела гэты змрочны чалавечы прытулак, а пасля, згледзеўшы коўдру, падалася да яе і знясілена, амаль роспачна апусцілася на салому.

Поделиться:
Популярные книги

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Купец I ранга

Вяч Павел
1. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец I ранга

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Мастеровой

Дроздов Анатолий Федорович
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Мастеровой

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2