Восеньскiя вакацыi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Сьпiць, - шапятнула мацi, адгарнуўшы фiранку.
– Тры начы гарэў... ранiцою толькi тэмпература спала. Пацеў жа - аiйо! Не пасьпявала прасьцiны мяняць.
– Мацi ўздыхнула, i голас ейны набыў пагрозьлiвае адценьне. Выправiўся... з п'янюгам гэтым... Лябёдчыха казала - з мосту звалiлiся. Дзiва што... Вочы залiўшы, куды хочаш увалiшся.
– Гэта ж
– Гэта, вiдаць, шафёру, якi iх прывёз, - прамовiла мацi, адчынiла дзьверы, i Пятроўна, грукнуўшы ўслонам, запытала: - Ну што, пасунем?
Мацi зь Пятроўнай выйшлi з хаты, а Iван, пазяхнуўшы ў жменю, кульнуўся на жывот i ў той жа мiг заснуў. Спаў ён нядоўга i абудзiўся ад зыкаў, што даляталi з прысенку.
– Не пушчу!
– грымеў, зумкаючы ў даёнках, матчын голас, i ў адказ ёй нехта прасьцюджана i басавiта паўтараў: - Па справе... гасьцiнец перадаць... Хвiлiну ў прысенку зацята барукалiся, здушана крахталi, на падлогу звалiлася даёнка, i прасьцюджаны бас прасiпеў: - Ды ня зьем я яго, халера!
Дзьверы адчынiлiся, пачуўся сiплы кашаль, i толькi па гэтым кашлi пазнаў Iван таго, хто шчамiўся ў хату.
– Ну, падлюка, глядзi... Зараз участковага паклiчу!
– пакрыўджана вымавiла мацi, а яшчэ празь iмгненьне падчэпленая брылём моташлема фiранка памкнулася ўглыб сьвятлiцы.
– Панавешвала тут, - буркнуў Лябёдка, блытаючыся ў фiранцы, а выблытаўшыся i ўбачыўшы Iвана, зьняў з галавы шлем i вiнавата пасьмiхнуўся.
– Ну як ты? голас Лябёдкавы быў дарэшты зьнявечаны прастудай.
– Нiчога, - адказаў Iван, кiўком галавы запрашаючы госьця прысесьцi на ложак.
– Ледзь прарваўся, - Лябёдка паглядзеў у бок уваходных дзьвярэй, уздыхнуў i, ссунуўшы коўдру, сьцярожка прысеў на край пасьцелi: -
– Нiчога, - паўтарыў Iван i ў сваю чаргу запытаўся: - Як нага? Балiць?
– На мне, Ваня, як на сабаку - на другi дзень загойваецца. Вось толькi глытка ные, - левая Лябёдкава рука кранулася вафэльнага ручнiка, якiм была абкручана шыя, а правая скамечыла вушанку, якая ляжала на каленях.
Iван пазнаў сваю шапку.
– Во, шапка твая, - усхапiўся Лябёдка, - забыўся тады ў бабулi. Я ж зь Берасьцянкi еду. Завёз Мар'яне падсьвiнка ды сто рублёў грошай даў. Добрая бабуля... Пра цябе спытвала. Даведалася, што хворы, дык забедавала. Во! сябрук таропка выцягнуў з кiшэнi слоiк з-пад гарчыцы, - мёду табе перадала... лякуйся.
Iван расчулена шморгнуў носам i, памаўчаўшы, запытаў:
– Дык я што... ну там, на дарозе, зусiм вырубiўся?
– Вырубiўся, - кiўнуў Лябёдка.
– Я цябе два кiлямэтры на сабе цягнуў. Цягну, а ты мяне за вуха кусаеш ды просiш гарачую ваду адключыць. Трызьнiў, напэўна. Добра яшчэ, невельскiя хлопцы на ЗIЛе падвярнулiся. Да самай хаты давезьлi. Мы на заўтра ў Невель езьдзiлi. З Раднёнкам. Пару пляшак паставiлi, потым яшчэ ўзялi. Думаю во ў Невель падацца... Хлопцы тыя паабяцалi ў тэлеатэлье ўладкаваць. Так што, магчыма, хутка ў горад перабяруся. Хопiць ужо бычкоўскую гразь таўчы.
Лябёдка закашляўся, роспачна чхнуў, выцер нос ражком уцiральнiка, якi спавiваў шыю. Пару хвiлiн яны маўчалi, потым Лябёдку зноў пачаў бiць кашаль, i ён, прыкрыўшы даланёю рот, падняў з падлогi матацыклетны шлем.
– Ну што, Ваня... пайду, - вырвалася зь Лябёдкавай грудзiны, - а то мяне таксама дрыжыкi бяруць.
Калi за Лябёдкам зачынiлiся дзьверы, Iван пакруцiў у руках слоiк i нечакана заплакаў. Ён i сам ня мог зразумець - адкуль зьявiлiся гэтыя сьлёзы, што завiлымi раўчукамi зьбягалi па скронях, i кот Барыс, якi сядзеў на печы, са зьдзiўленьнем пазiраў на яго, сьвецячы ў паўзмроку сваiмi зялёнымi вачыма.