Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Восеньскiя вакацыi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Цi сьцiхнеш ты, нячыстая сiла?!
– прасiпела гаспадыня, падхапiла з-пад ног дубец, i сабака, пакрыўджана скавытнуўшы, сьпехам залез у будку.

– I калi ўжо акалееш?
– з гэтымi словамi старая пiхнула рукою дзьверы, i яны ўвайшлi ў хату.

У хаце было прыцемна - лямпачка пад стольлю была заседжана мухамi, давала мала сьвятла, таму давялося цягнуць бабчын "Тэмп-6" да вакна i падключацца да разэткi праз падаўжальнiк.

Тыцнуўшы ў Iванавы рукi лiтавальнiк, майстар Лябёдка зьняў з тэлевiзара заднюю панэль, пахiтаў галавою i папрасiў

у гаспадынi вiльготную анучку вiдавочна, каб сьцерцi пыл зь лямпаў.

Наступныя дзесяць хвiлiн майстар торкаў некуды правадкi, сочачы пры гэтым за стрэлкаю прыбора, а згадаўшы пра лiтавальнiк, запытаў:

– Грэецца?

Лiтавальнiк быў халодны. Iван патузаў шнур, паварушыў вiлку ў разэтцы, але марна: iнструмэнт ня грэўся.

– Эх, Ваня... вучыць цябе яшчэ ды вучыць... Стрыжань у лiтавальнiк не ўпiхнуў, таму i ня грэецца, - уздыхнуўшы, Лябёдка выдзер з тэлевiзiйных нетраў нейкую зялёную дэтальку, паглядзеў на гаспадыню i ўстурбавана правёў даланёю па твары.

– Кандэнсатар згарэў. Страшэнна дэфiцытная рэч. У мяне, праўда, ёсьць адзiн, але гэта для райкамаўскага тэлевiзара. Там таксама кандзёр накрыўся.

– Вы ж ужо як-небудзь...
– выдыхнула гаспадыня, матлянулася на кухню, i майстар, пачуўшы бразгат шклянак за сьценкаю, падмiргнуў кампаньёну i задаволена падкiнуў на далонi згарэлы кандэнсатар.

Праз поўгадзiны справа была зроблена. У хаце пахла канiфольлю, пад стольлю луналi пасмы белага дыму, а сьцены хаты аж дрыжэлi ад грому вайсковага параду, якi паказвалi па тэлевiзары. Узяўшы за працу тры рублi i запытаўшыся, цi патрэбная квiтанцыя, Лябёдка зачынiў валiзу i зь дзiўнай рашучасьцю накiраваўся да дзьвярэй.

– Можа б, перакусiлi чаго?
– нясьмела вымавiла ўсьлед яму бабуля.

– Няма часу, бабка. Яшчэ пяць хат абысьцi трэба. Праўда...
– майстар павярнуўся да напарнiка, зьмерыў яго позiркам i з разважлiвай заклапочанасьцю прамармытаў: - Iван галодны. Цэлы дзень ня пiў, ня еў. Як ты, Ваня, перакусiш?
– i не пасьпеў Iван раскрыць рота, як Лябёдка штурхнуў яго да стала i спрытным рухам адкаркаваў бутэльку "Прамянiстага".

Яны выпiлi па шклянцы, аддзьмулiся, захоплена ўтыркнулi вiдэльцы ў румяныя шкваркi, якiя сквiрчэлi i стралялi тлушчам на гарачай патэльнi.

– Кантрастнасьць нармальная, толькi сьняжыць крыху, - прамовiў, кульнуўшы другую шклянку, Лябёдка.
– Зь Вялiкалуцкага рэтрансьлятара сыгнал кволы. Наступным разам пад'едзем - паспрабуем антэну на Вiцебск павярнуць.

Гаспадыня закiвала галавой, стоена ўздыхнула, i ўся яе пастава выдавала на тое, што ёй карцела нешта сказаць.

Карцела сказаць слова i Iвану. Выцершы рукавом сальныя вусны, ён павярнуўся да бабулi i задаў пытаньне, якое даўно ўжо сьпела на языку:

– А вы рускiя?

Гэтае пытаньне не на жарты ўсхвалявала бабулю. Старая шморгнула носам, залыпала павекамi i няўпэўнена прашаптала:

– Рускiя...

– Рускiя, а гамонiце па-нашаму: картошку бульбай называеце...

– А адкуль жа вы?
– пацiкавiлася гаспадыня.

Зь Неўля мы, з тэлеатэлье, - адказаў за Iвана Лябёдка i, храбуснуўшы шкваркай, стукнуў напарнiка каленам па назе.

– А мы, дзеткi, i самi ня ведаем - хто мы, - нечакана пажвавела бабуля. Мой Ляксей, царства яму нябеснае, расказваў... Прыедзем, кажа, у Пскоў, пачнем там гаманiць, а скрабары сьмяюцца, кажуць: - Iзноў пылякi прыехалi!
– старая перахрысьцiлася на цёмны кут, аблашчыла майстра сьцярожкiм паглядам i прыцiшаным голасам запытала:

– Можа б вы i маёй сястры цiлiвiзер зрабiлi?

Прапанова такая не зьдзiвiла майстра. Ён адкiнуўся ў крэсьле, змучана аддзьмуўся, выцягнуў з кiшэнi пачак "Беламору".

– Непадалёку тут жыве, у Берасьцянцы... крайняя хата ад ракi. Туды i дарога добрая.

Старая дапытлiва замiргала вачанятамi, а майстар, зiрнуўшы на сьпiсаны алоўкам пачак, гаротна ўздыхнуў.

– Не магу, бабуля. У мяне тут толькi па Чурылаву пяць выклiкаў. Во... глядзi, - майстар тыцнуў пальцам у пачак, - Лiхаманавы, Пракопаўна, Балабайка...

– Балабайку зяць зрабiў. Учора прыехаў, - перапынiла Лябёдку гаспадыня, выбегла ў сенi i праз хвiлю паўстала ў пройме дзьвярэй з пляшкаю "Прамянiстага".

З гасьцiннай хаты Праскоўi Кабенькi - так звалi гаспадыню - выкульвалiся, задаволена адрыгваючы вiном i цыбуляй. У паветры кружылiся сьняжынкi, бабчын сабака прыязна махаў хвастом, а сама гаспадыня, якая таксама кульнула чарку, не магла суняць расстайную сьлязiну.

Iдучы да матацыкла, Iван падлiчыў у галаве дзённую выручку, якую можна мець ад рамонту тэлевiзараў, потым уявiў тую кучу грошай i з захапленьнем паглядзеў на камлюкаватую Лябёдкаву сьпiну.

– Дзядзькi, да нас зайдзiце! У нас таксама тэлевiзар зламаўся... I ў мяне зламаўся...
– разам загаманiла вясковая дзятва, калi яны падышлi да весьнiц. Падшывальцаў сабралася ня меней як тузiн; усе яны аглушальна гаманiлi, i Лябёдка, насунуўшы на голаў шлем i ўкiнуўшы ў рот папяросу, скрозь зубы працадзiў: - Зойдзем, толькi ў Берасьцянку зьлётаем.

Прытарочыўшы да бэнзабаку валiзу, майстар вохнуў, паведамiў падшывальцам, што недапiты - гэта горш, чым недабiты, таргануў галавой, i падшывальцы, умомант зразумеўшы той жэст, добрых тры кiлямэтры пiхалi матацыкал, аж пакуль ён не завёўся.

Дарожны паказальнiк з надпiсам "Берестянка. 2 км" трымаўся на адным цьвiку, паказваючы вострым канцом на прысыпаную рэдкiм сьняжком узбочыну. "Цi не на той сьвет паказвае?" - падумаў Iван, згадаў родную хату i ўпершыню пашкадаваў, што выбраўся ў гэтую вандроўку.

Дарога ў Берасьцянку i сапраўды нагадвала дарогу ў пекла. Уся яна была разьбiтая коламi "беларусаў", глыбокiя каляiны прыхапiла марозам, i ехаць па той праселiцы было папросту немагчыма. Дапамагаючы сабе нагамi, Лябёдка коўзаўся на матацыкле па калдобiнах, пругкi алешнiк хвастаў яго па твары, i майстар, адплёўваючыся каляным лiсьцем, слаў праклёны на "беларусаў", нялюдзкую дарогу i старую Кабеньчыху, якая яго ў тую дарогу выправiла.

Поделиться:
Популярные книги

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Тайны затерянных звезд. Том 3

Лекс Эл
3. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 3

Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Панкеева Оксана Петровна
73. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.15
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Чаковский Александр Борисович
Проза:
военная проза
7.00
рейтинг книги
Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Неомифы

Неделько Григорий Андреевич
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Неомифы

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора