Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Восеньскiя вакацыi (на белорусском языке)
Шрифт:

Iван шыбаваў сьледам, прыцiскаў да грудзей валiзку (зьнялi з матацыкла, каб не пабiць радыёлямпы) i п'янавата пасьмiхаўся: цяжка было ўтрымацца ад усьмешкi, пазiраючы на Лябёдкавы пакуты.

Да вёскi дабiралiся цэлую гадзiну, пры гэтым два разы спынялiся, каб ахаладзiць рухавiк, а выбiўшыся з кустоў на роўнае поле i ўбачыўшы на даляглядзе вясковыя хаты, Лябёдка, а гледзячы на яго i Iван, зморана павалiлiся на пасiвелую ад марозу траву.

Iвана, праўда, дарога ня надта i стамiла: на зямлю ён павалiўся хутчэй з пачуцьця салiдарнасьцi, а паляжаўшы хвiлiну-другую, прыўзьняўся на локцi i азiрнуў навакольле.

Нават такiм шэрым днём мясьцiны тутэйшыя ўяўлялiся даволi маляўнiчымi. Роўнае поле, пасярод яго стаяла згалелае дрэва, а леваруч, блiжэй да вёскi, блiскала мiж кустоў цi то рачулка, цi то азярына.

– Ловаць. Вялiкая рака, - выдыхнуў Лябёдка, перахапiўшы Iванавы позiрк. Я тут летась рыбу лавiў.

Колькi часу яны ляжалi моўчкi, смалiлi папяросы, аж пакуль Лябёдка не мацюкнуўся i не падхапiўся на ногi.

– Усё! З бальшаку цяпер нi на крок... I грошы буду браць па прэйскуранту!
– прамовiў ён, шпурнуўшы недакурак, i гэта азначала, што хмель выпетрыўся зь Лябёдкавай галавы, i настрой з тае нагоды канчаткова сапсаваўся.

...Берасьцянка - невялiчкая, ня болей дзесяцi хат вёска - упiралася сваiм канцом у рачны бераг. Памятаючы словы бабцi Параскi, кампаньёны, не пытаючыся дарогi, паехалi да Ловацi, а ўбачыўшы над крайняй хатай шост з пакарабачанай антэнай, рашуча завярнулi ў двор. Лябёдка па-майстэрску дакладна ўпiсаўся ў вузенькiя весьнiцы, узьняў у паветра курэй, загнаў на страху вялiзнага чорнага ката i, выклiкаючы гаспадароў, да ўпору крутнуў ручку газу. Лябёдка, вiдаць, добра напужаў гаспадароў, бо яны доўга не высоўвалiся, а калi нарэшце дзьверы прачынiлiся, дык у дзьвярную пройму можна было ўпiхнуць хiба што нос. Нос, дарэчы, i вытыркнуўся з проймы, i Лябёдка, маракуючы - каму ён мог належаць мужчыну, цi жанчыне, прыязным голасам вымавiў:

– Вам прывiтаньне ад сястры.

Пройма пашырылася, зь цёмных сяней вытыркнулася сьсiвелая бабуля, якая зьдзiўлена-плаксiвым голасам запытала:

– Якой гэта сястры?

– Якой-якой... Кабеньчыхi, халера старая, - буркнуў Лябёдка, вырваў з Iванавых рук валiзку i, бачачы, што гаспадыня па-ранейшаму зь недаверам лыпае вачыма, дадаў: - Зь Неўля мы, з тэлеатэлье. Тэлевiзары рамантуем.

Зiрнуўшы на Лябёдкавы шлем, гаспадыня паспрабавала прычынiць дзьверы, аднак Лябёдка пасьпеў упiхнуць нагу ў дзьвярную шчылiну i з усёй рашучасьцю ўвайшоў у сенi.

– Давай, бабуля, гатуй пачастунак, а то ў нас часу мала, - загрымеў праз хвiлю ягоны голас, i Iван, азiрнуўшыся на бокi, падаўся ў хату.

У Кабеньчысiнай хаце было цёмна, няўтульна, а тут панаваў парадак, пахла нейкiмi зёлкамi, а на засланым белым абрусам стале красавалi папяровыя кветкi ў зялёнай вазе. Тэлевiзар таксама быў засланы белым абрусам, i Лябёдка, не рашаючыся зьняць яго сваiмi бруднымi рукамi, зь нецярплiвасьцю паглядзеў на гаспадыню. Бабуля ў сваю чаргу паглядзела на Iвана, потым перавяла позiрк на валiзку, а ўпэўнiўшыся, што перад ёю тэлемайстры, увiшна падхапiла покрыўку.

– Даччын цiлiвiзер, - паведамiла старая, змахнуўшы пыл з экрана.
– Сабе новы ўзяла, а мне ўжо гэты... Прывезьлi зь зяцем, уключылi... Як тут былi, дык рабiў, а як зьехалi, дык зламаўся.
– Бабуля ўздыхнула, склала ў дзьве столкi абрус, а ўбачыўшы, што майстар зморана аддзьмуўся, дэманструючы, што такiя размовы яму добра-такi надакучылi, цiхенька сышла

на кухню.

– Памру зараз, - прасiпеў Лябёдка, паднес штэпсэльную вiлку да разэткi, але нечакана сумеўся i страсянуў вiлку ля вуха.

– У вас тут мужчыны ёсьць?
– крыкнуў, зьвяртаючыся да бабулi, майстар, i голас ягоны сьведчыў за тое, што калi яму зараз жа не нальюць пахмялiцца, ён i папраўдзе памрэ.

Гаспадыня, вiдаць, адчула настрой тэлемайстра, бо ў тое ж iмгненьне на кухнi бразнулi шклянкi i аглушальна засквiрчэлi яйкi на распаленай патэльнi.

– Якiя там мужчыны!.. Бабы ды два дзяды... Базылю восемдзесят, а Хамёнку яшчэ больш... Японскую памятае.

Майстар выпусьцiў праз нос паветра, варухнуў кадыком i зь нейкай разьюшанай апантанасьцю стаў раскручваць штэпсэльную вiлку.

За вакном сутоньвалася. Сьнежныя крупы стукалi па шыбе, у комiне галасiў вятрыска, i ад усiх гэтых зыкаў Iвану зрабiлася не па сабе.

"I калi ўжо вернемся?" - падумаў ён, панылымi вачыма азiраючы хату. "Трэба было хоць цыдулку пакiнуць, каб мацi не хвалявалася".

Iван затрымаў позiрк на ходзiках, што цiкалi пад стольлю, i з грудзей ягоных вырваўся пакутлiвы ўздых. Гадзiньнiк паказваў палову трэцяй: акурат гэтым часам мацi вярталася зь дзённай дойкi. "Пабачыць, што мяне няма, i да Мiронаўны пацягнецца. Тая i скажа, з кiм паехаў..." - Iван уявiў, як роспачна будзе лаяцца мацi, як яна, зганяючы злосьць, будзе ганяцца з ручнiком за катом Барысам, i, заняты сваiмi думкамi, не пачуў Лябёдкавага воклiку:

– Эй, Ваня... заснуў?

У сьвятлiцы грала музыка, на кухнi сквiрчэлi шкваркi, а на тэлевiзiйным экране каласiлася жыта, i стройным шыхтом iшлi камбайны.

"Рублёў дзесяць зьдзярэ, i вiна вып'е пад самую завязку", - незадаволена падумаў Iван, з дакорам зiрнуў на сябра, але той, насуперак ягоным меркаваньням, ад грошай адмовiўся.

– Схавайце свае рублi...
– кiнуў Лябёдка, згледзеўшы ў бабчыных руках пакамечаны трульнiк.
– З-за такога рамонту i квiтанцыю неахвота выпiсваць... Чарку мо вып'ем, калi нальеце.

– Нальем, нальем. А як жа не налiць, - узрадавана замiтусiлася старая, ёсьць i чарка, i да чаркi...
– i, падхапiўшы па дарозе чапялу, гаспадыня кiнулася да печы.

Пiлi i елi стоячы, бо расьседжвацца не было часу. Бабця Мар'яна (так сябе назвала гаспадыня) выставiла на стол бутэльку "чарнiла", а таксама яешню i саган гарачай бульбы на закуску. Бегаючы за матацыклам, Iван добра-такi выгаладаўся - бульба са шкваркамi проста раставалi ў роце. Згаладнеў i сябра. Налягаючы на бульбу - аж нос угiнаўся, - Лябёдка хапаў ротам паветра, варушыў коўцiкам i пры гэтым няўцямна мармытаў:

– Думаеш, калi ў мяне брат... у тэлеатэлье працуе... дык мне дэталi дарма даюцца? За адзiн трансфарматар... дзьве бутэлькi аддаў...

За лiчаныя хвiлiны яны выцерабiлi саган бульбы, праглынулi яечню, асушылi ад тлушчу патэльню, i ўвесь гэты час гаспадыня стаяла пасярод кухнi, пазiраючы на майстра, не раўнуючы, як на Мiколу-ўгоднiка. Выдавала на тое, што яна хацела нешта сказаць, i майстар, бачачы такую нерашучасьць, запытальна мiргнуў левым вокам.

– Дачка ж павiнна прыехаць. Трэба ж ёй аполец сала даць, ды нейкiх кiлбас...
– выдыхнула, нарэшце, гаспадыня i, нiбыта спужаўшыся ўласных слоў, зацiснула рот ражком паркалёвай хусткi.

Поделиться:
Популярные книги

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Тайны затерянных звезд. Том 3

Лекс Эл
3. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 3

Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Панкеева Оксана Петровна
73. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.15
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Чаковский Александр Борисович
Проза:
военная проза
7.00
рейтинг книги
Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Неомифы

Неделько Григорий Андреевич
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Неомифы

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора