Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
Шрифт:

– Прыехалi.

Дзверы, што вялi ў халодны пакой, здрыганулiся, i Ганна, напалоханая, iмгненна шмыганула ў свой пакой.

Гэта было падобна на мiстыку i ёй не падабалася. Рэчы так проста не ўзнiкаюць. Яны ўзнiкаюць, бадай, толькi ў навукова-фантастычных раманах, якiя Ганна не любiла, але чытала, бо яны былi дэфiцытныя.

Бандыты яшчэ доўга перасоўвалi нешта ў сенцах, мармыталi i ўгаманiлiся толькi гадзiны ў тры. Тады i Ганна заснула.

Прачнулася яна не так, як марылася ёй апошнiмi тыднямi. Гэта значыцца: чуваць аддаленыя крыкi

пеўняў, рыкаюць каровы, што валакуцца чарадою пад вокнамi, раннiя птушкi вядуць гамонку ў дрэвах, сонечныя зайчыкi вытанцоўваюць на фiранцы. Ганна бяжыць на рэчку i акунаецца ў халодную, свежую, празрыстую ваду. Сосны ўзмахваюць лапамi, яна плыве, разганяючы серабрыстых малькоў.

За сцяною гучалi галасы, i адразу ж прыгадалася недарэчная ўчарашняя гiсторыя. У Ганны настрой сапсаваўся раней, чым яна пачула спевы пеўняў, рыканне статка i вясёлы шолах лiстоты. Каб выбрацца, трэба было прайсцi цераз сенцы, дзе ўжо мiтусiлiся няпрошаныя суседзi. I купацца расхацелася. Варта было зрабiць iнакш: расчынiць дзверы i - голасам гаспадынi: "Вы яшчэ тут? Колькi гэта будзе цягнуцца? Я пайшла па мiлiцыю!" Аднак нiчога падобнага Ганна не зрабiла, бо яшчэ не мылася i была непрычэсаная. Цiха, саромеючыся, што яе пачуюць, Ганна прабралася на кухню, налiла халоднай вады з вядра ў таз i здзейснiла свой сцiплы туалет. Расчэсваючыся, яна ўпотайкi глянула ў кухоннае акно. Уцячы? Неразумна. А яны будуць бегчы за мною па вулiцы? Лепш пачакаю, пакуль зойдзе дзед Генадзь.

Быць на кухнi доўга яна не магла. Таму Ганна падпалiла ў плiце, паставiла чайнiк i, статная, строгая i халодная, выйшла ў сенцы.

Там стаяла шэсць скрынак i чамаданаў, адзiн чамадан быў адчынены, i гусар Жуль у iм капаўся. Пачуўшы яе крокi, ён зачынiў вечка, буркнуў: "Добрай ранiцы". Вiдавочна, непрыязнасць была ўзаемная, i гэта яе нават падбадзёрыла.

Добрай ранiцы, - павiталася Ганна.
– Вы яшчэ тут?

Кiн увайшоў з вулiцы. Мокрыя валасы прыляпiлiся да лба.

– Выдатная вада, - паведамiў ён.
– Даўно так добра не купаўся. Вы маеце намер акунуцца? I чаго гэта ў яго такi добры настрой?

– Не, - сказала яна.
– Лепш я схаджу па малако.

– Схадзiце, Ганна, - сказаў дружалюбна Кiн. Ён паводзiў сябе не зусiм правiльна.

– Цi збiраецеся вы выязджаць?
– спыталася яна недаверлiва.

– Не, - адказаў Кiн.
– Мы тут будзем.

– А вы не баiцеся, што я паклiчу на дапамогу?

– Вы гэтага не зробiце, - усмiхнуўся Кiн.

– Яшчэ як зраблю!
– абурылася Ганна. I накiравалася да выхаду.

– Посуд вазьмiце, - сказаў ёй услед гусар.
– У вас грошы ёсць?

– Не патрэбны мне грошы.
– Ганна ляпнула дзвярыма, выйшла на ганак. Посуд ёй таксама быў не патрэбны. Iшла яна не па малако.

У люстэрку ракi гулялi сонечныя блiскаўкi, непадалёку ад ручая ў лагчыне вiсеў клубок туману, сонца было такое цёплае i пушыстае, што здавалася, можна было ўзяць яго ў далонi i пагладзiць.

Дзверы ззаду ляпнулi, выйшаў

Кiн з каструляю i пiсьмом.

– Ганна, - сказаў ён бацькоўскiм голасам, - вам пiсьмо.

– Ад каго?
– спыталася Ганна, пакорна беручы каструлю.

– Ад вашай цёткi, - сказаў Кiн.
– Яна пажадала перадаць...

– Чаму ж вы не паказалi яго ўчора?

– Мы атрымалi яго сёння, - адказаў Кiн.

– Сёння? А дзе ж ваш верталёт?

– Ваша цётачка, - не звярнуў увагi на сарказм Кiн, - адпачывае ў Крыме i прасiла перадаць вам шчырае прывiтанне.

Ганна перахапiла каструлю пад паху, разгарнула лiст.

"Ганулька!
– было напiсана там.
– Кiн Уладзiмiравiч i Жуль пра ўсё са мною дамовiлiся. Ты iх не крыўдзi. Я iм вельмi абавязана. Няхай пажывуць у хаце. А ты, калi хочаш, у дзеда Генадзя. Ён не адмовiць. Мы з Мiленай даехалi добра. Пруцiкаў сустрэў. Надвор'е стаiць цёплае. Магда".

Кiн стаяў, панурыўшы галаву, i сачыў за Ганнай.

– Лухта, - сказала яна.
– Гэта вы самi напiсалi.

– I пра Мiлену мы напiсалi? I пра Пруцiкава?

– Колькi вы ёй заплацiлi?

– Колькi яна папрасiла.

Цётка была карыслiвая, i калi перад яе носам цвялiлi пачкам сторублёвак... Але як яны гэта ўсё ўладзiлi?

– Сёння ўранку?
– перапытала Ганна.

– Ага. Мы тэлеграфавалi нашаму сябру ў Крым учора ноччу. На досвiтку пiсьмо было дастаўлена сюды самалётам.

Пiсьмо як пiсьмо, з маркай, але без штэмпеля.

– У вас i рацыя ёсць?
– спыталася Ганна.

– Вам дапамагчы перанесцi рэчы?
– запытаўся Кiн.

– Не спадзявайцеся, - сказала яна.
– Я не здамся. Мне пляваць, колькi лiстоў вы там яшчэ панавалакаеце ад маёй цёткi. Калi вы паспрабуеце мяне забiць цi выгнаць сiлаю, я буду супрацiўляцца.

– Ну навошта так, - пакрыўджана сказаў Кiн.
– Наша праца, на жаль, не церпiць адкладу. Мы просiм вас вызвалiць гэтую хату, а вы паводзiце сябе як дзiця.

– Таму што я зняважаная, - сказала Ганна.
– I ўпартая.

– Мы iмкнёмся не прыцягваць да сябе ўвагi, - растлумачыў Кiн.

Вочы яго сталi сумныя; калi ён прытвараўся, то атрымалася гэта цудоўна.

– Вы ўжо заўважаныя, - сказала Ганна.
– I вам больш нiчога не застаецца, як паведамiць мне, чым вы тут збiраецеся займацца.

– Можа быць, вы ўсё ж такi паедзеце? Паверце, гэтак усiм будзе лепш.

– Не, паразважайце, а я пайшла купацца. I не ўздумайце выкiдаць мае рэчы або замыкаць дзверы.

Вада ў рэчцы была ў меру халаднаватая, i калi б не Ганнiна раздражнёнасць, то яна б мела прыемную асалоду ад купання. Ганна заплыла на сярэдзiну ракi, заўважыла, як далёка аднесла яе ўнiз цячэннем, павярнула назад i страцiла хвiлiн пятнаццаць, каб даплыць да таго месца, дзе пакiнула ручнiк i кнiжку.

Ганна выбралася на траву i легла на ручнiк. Як назло, нiчога добрага з гэтага не выйшла - наляцела некалькi нахабных сляпнёў, i настрой яе сапсаваўся ўшчэнт.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 10

Flow Ascold
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Спасение 6-го

Уолш Хлоя
3. Парни из школы Томмен
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Спасение 6-го

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Журналист

Константинов Андрей Дмитриевич
3. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.41
рейтинг книги
Журналист

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами